Эканамічная гісторыя Беларусі
Выдавец: Экаперспектыва
Памер: 432с.
Мінск 1996
Дзякуючы НЭПу ўжо да пачатку 1925/26 гаспадарчага года памеры сельскагаспадарчай вытворчасці ў БССР у агульным дасягнулі даваеннага ўзроўню. Пасяўныя плош чы ў параўнанні з 1913 г. павялічыліся на 15 %, колькасць жывёлы (у пераводзе на буйную рагатую) — на 27,3 %. Па ўдзельнай вазе сярод іншых галін эканомікі сельскай гаспадарцы належала 71,6 % (прамысловасці — 22,3%,лясной гаспадарцы — 6,1 %). Па сваім тыпе яна не з’яўлялася чыста зернавой і характарызавалася развіццём жывёлага доўлі з малочным і свінагадоўчым ухілам. Значныя плошчы займалі пасевы тэхнічных культур.
Аднак тэмпы развіцця сельскай гаспадаркі ўсё больш замаруджваліся, аў асобных выпадках з’яўляліся прыкметы рэгрэсу. 74% насельніцтва вёскі мелі менш 1 дзесяціны на чалавека, валавая даходнасць адной дзесяціны не пера вышала 57 руб. па цэнах на 1 жніўня 1925 г. Жывёлагадоўля, якая з’яўляецца прыкметай наяўнасці капіталу ў сельскай гаспадарцы, была развіта слаба. Амаль 1/5 гаспадарак не была забяспечана цяглавай сілай і вяла апрацоўку 226
зямлі наспех, з дапамогай суседзяў (бясконных было 19,8 %, з адным канём — 67,8; бескароўных — 6,1, з адной каровай — 58 % сялянскіх гаспадарак). Гэта значыць, што беларускае сялянства было ў асноўным маламоцным, прычым 25 — 26 % складалі абсалютна бядняцкія гаспадаркі, якія стваралі вялізную колькасць беспрацоўных. Агульная таварнасць сельскай гаспадаркі была нізкай, у 1926 г. яна не дасягнула даваеннага ўзроўню. Так, па даных бюджэтных даследаванняў, таварнасць сельскай гаспадаркі Беларусі ў 1914 г. складала 30 35 %, а ў 1926 г. — прыкладна 13,2 %. На долю серадняцкіх і часткова бядняцкіх гаспадарак прыходзілася 67,7 % усёй таварнай прадукцыі сельскай гаспадаркі, заможных — каля 20 %. Бядняцкія гаспадаркі былі ў асноўным спажывецкімі.
Тым не менш тагачаснае кіраўніцтва рэспублікі апіралася на ініцыятыву селяніна, яго жаданне мець зямлю ў асабістым карыстанні. Аднак уся зямля была аб’яўлена дзяржаўнай уласнасцю; тыя, хто непасрэдна на ёй працаваў, з’яўляліся толькі карыстальнікамі зямлі без праваяе прадаваць, дарыць, завяшчаць, закладваць. У Зямельным кодэксе БССР 1923 г. права карыстання зямлёй прадастаўлялася ўсім грамадзянам БССР, якія яе апрацоўвалі, не выкарыстоўваючы наёмную працу. Такое права прадастаўлялася як калектыўным гаспадаркам (камунам, сельгасарцелям, ТОЗам), так і аднаасобным (хутарам, вотрубам, цераспалосным участкам). Адразу пасля ўзбуйнення БССР у 1924 г. на тэрыторыі рэспублікі дзейнічалі два зямельныя кодэксы: у старых раёнах БССР — кодэкс 1923 г., у далучаных — кодэкс РСФСР. 3 гэтай нагоды быў распрацаваны новы Зямельны кодэкс БССР, які быў уведзены ў дзеянне на тэрыторыі рэспублікі з красавіка 1925 г. Ён фіксаваў участкавападворны парадак землекарыстання ў БССР замест абшчыннага ў РСФСР. Хаця да 1927 г. у Беларусі ў асноўным захоўвалася свабода выбару землекарыстання, Зямельны кодэкс 1925 г. ужо абмяжоўваў развіццё хутароў і вотрубаў, вызначаў адрэзкі зямель у тых, хто меў яе звыш нормы, рэкамендаваў калектыўныя формы землекарыстання.
3 улікам асаблівасцяў рэспублікі перавага аддавалася развіццю дзвюх формаў аднаасобнага землеўладкавання — пасёлкаў (Гомельская, Магілёўская і Мінская акругі), хутароў і вотрубаў (Віцебская і Аршанская акругі). Усяго за 1921 — 1928 гг. у рэспубліцы было землеўладкавана 2344 тыс. га зямель. 3 іх землеўладкаваныя сёлы і пасёлкі складалі 60 %, хутары і вотрубы — 23, калгасы — 3,9 %. Наркамзем БССР,
227
які ўзначальваў з 1925 па 1929 г. Д.Ф.Прышчэпаў (ён заняў пост наркама ва ўзросце 27 гадоў), прадугледжваў стварэнне хутароў і пасёлкаў па тыпу вотрубаў як асноўнай для рэспублікі формы землеўладкавання.
Больш высокі працэнт хутарскіх гаспадарак у Беларусі ў параўнанні з другімі рэгіёнамі СССР тлумачыцца гістарычна склаўшыміся ўмовамі землекарыстання, калі падворнае ка рыстанне зямлёй без рэгулярна праводзімых абшчынных перадзелаў прывяло да масавай цераспалосіцы, ахапіўшай 74,2 % гаспадарак. Зразумела, што, скарыстаўшы права выбару формы землекарыстання, сяляне імкнуліся аб’яднаць палоскі ў адзіныя надзелы. На патрэбы хутарызацыі было зрасходавана 4,8 млн руб., выдзелена каля 6 млн руб. крэдыту. У выніку ў сярэдзіне 20 х гг. 20,3 % сялянскіх гаспадарак рэспублікі карысталіся хутарской і 4 % — вотрубнай формай землекарыстан ня.
Адначасова ў гады НЭПа ў рэспубліцы ўмацавалася сельскагаспадарчая кааперацыя, якая развівалася галоўным чынам па крэдыце і таксама па забеспячэнні і збыце сродкаў вытворчасці. Калі ў 1921 г. нізавая сетка сельскагаспадарчых кааператываў налічвала 19 кааператыўных таварыстваў, то ў сярэдзіне 20х гг. у Беларусі было 884 кааператыўныя арганізацыі з колькасцю ўдзельнікаў больш за 85 тыс. чалавек. Кааперыраванне складала 12,9 %. Назіралася тэндэнцыя да яго росту, і на 1 кастрычніка 1927 г. яно дасягнула 37 %. Магутнасць асобных відаў каапера цыі можна праілюстрыраваць данымі табл. п .2.
Табліца tf.2
Віды арганізацый Колькаснь членаў аоганізацыі
01.01.24 г. 01.05.25 г.
Таварыствы:
крэдытныя 56 524
сел ьскагасп адарчы я 26 60
крэдытныя сельскагаспадарчыя 26 266
Саматужныя прамысловыя арцелі 80 56
Калгасы 12 14
Даныя табл.10.2 сведчаць аб тым, што шматлікімі былі крэдытныя арганізацыі, вытворчая ж кааперацыя ў рэспубліцы была развіта нязначна зза яе нерэнтабельнасці.
Па маёмасным становішчы сярод членаў сельскагаспадарчых кааператываў былі галоўным чынам сярэднія сяляне: у 228
1924 г. у гэтыя арганізацыі аб’ядналіся 35 % беднякоў, 61 % сераднякоў і 3,9 % — заможных сялян. У 1925 г. гэтыя суадносіны была адпаведна 40, 62,7 і 2,4 %. Відавочна, што Савецкая ўлада апіралася ў асноўным на беднату і сярэдняе сялянства, якое паступова выціскала з кааператываў кулацтва.
У пачатку 20х гг. у рэспубліцы пачалося і калгаснае будаўніцтва. Ва ўмовах Беларусі, пры малой колькасці сельскагаспадарчых спецыялістаў (у 1922 г. у Беларусі былоўсяго 30 землеўладкавальнікаў), адсутнасці вялікіх масіваў ворнай зямлі, прыгоднай для апрацоўкі трактарамі, нізкім узроўні механізацыі і яшчэ больш нізкім узроўні сельскагаспадарчых машын (трактарам належала 2,5 % энергетычных магутнасцяў сельскай гаспадаркі, рабочай жывёле — 24,8 %) стварэнне вялікіх калектыўных гаспадарак было нерэнтабельным. Таму ў ’’Матэрыялах к пяцігадоваму перспектыўнаму плану народнай гаспадаркі БССР на 1927/28 —1931/32 гг.” адзначалася, што ’’асобных перспектыў на значнае павелічэнне плошчы калгасаў і саўгасаў не можабыць”, што "прадукцый насць іх нават ніжэй прадукцыйнасці зямель працоўнага землекарыстання”. Саўгасы як дзяржаўныя гаспадаркі павінны былі быць ’’праваднікамі мерапрыемстваў урада па падняцці сельскагаспадарчай культуры”. Тут селянінаднаасобнік мог атрымаць лепшае насенне, жывёлу, пладовыя саджанцы, парады і наглядны прыклад па прымяненні новых тэхналогій. Асноўнымі формамі калектыўных гаспадарак у рэспубліцы былі камуны, сельгасарцелі і ТОЗы. Аб іх колькасці сведчаць даныя табл. 11.3.
Табліца 11.3. Асноўныя формы калектыўных гаспадарак
Гаспадаркі Да пачатку 1921 г. На чэрвень 1923 г. На кастрычнік 1924 г. 1925 г.
Усяго калектыў
ных гаспадарак 740 428 414 447
У тым ліку:
камуны 132 82 61 52
арцелі 588 300 283 325
ТОЗы 20 46 70 70
Усяго саўгасаў 118 164 285 233
Відавочна, што колькасць камун зніжалася, а ТОЗаў і саўгасаў павялічвалася. Удзельная вага камун у агульнай масе калектыўных гаспадарак знізілася з 17,9 % у 1921 г. да 11,8 % у 1925 г., удзельная вага сельгасарцеляў, нягледзячы
229
на некаторае абсалютнае скарачэнне іх колькасці, узрасла з 70 % у 1921 г. да 72,7 % на 1 кастрычніка 1925 г.
Камуны, сельгасарцелі і ТОЗы адрозніваліся паступені абагульнення сродкаў вытворчасці. Яно было найвышэйшым у камунах, дзе абагульняліся нават пабудовы, жыллё, дробная жывёла, птушка, інвентар. У сельскагаспадарчых арцелях абагульняліся зямля, рабочы і прадукцыйны скот, сельскагаспадарчы інвентар, гаспадарчыя пабудовы, а ў асабістым карыстанні сяляне маглі мець прысядзібныя ўчасткі, прасцейшыя прылады працы, дамашнюю жывёлу. Высокі ўзровень абагульненасці характэрны і для ТОЗаў Беларусі. Зразумела, што ў асноўнай масе сялянства не хацела і не было гатова аддаваць сваю маёмасць, таму арганізатарамі і ўдзельнікамі калгасаў былі амаль усе беднякі. Па сацыяльным складзе члены 434 калгасаў, якія былі створаны к вясне 1927 г., размяркоўваліся такім чынам: рабочыя — 9,5%, батракі —30,5, беднякі — 52,5, служачыя і рамеснікі — 4,5, іншыя — 3 %. Паказальны той факт, што калгасы рэдка ўтвараліся на надзельных сялянскіх землях: на 1 чэрвеня 1928 г. 91,3 % камун, 95 % сельгасарцеляў і 71,9 % ТОЗаў былі створаны на землях дзяржаўнага зямельнага фонду, а на надзельных адпаведна толькі 3,4; 0,8; 8,4 %. Гэта значыць, што ніякіх рэальных прычын для масавай калектывізацыі ў БССР не было.
Цікава, што ў сярэдзіне 20 х гг. павелічэнне колькасці калгасаў адбывалася галоўным чынам за кошт арганізацыі яўрэйскіх арцеляў. Частка яўрэйскай нацыянальнасці ў складзе насельніцтва калгасаў рэспублікі ўзрасла з 11 % у 1925 г. да 28,7 % у 1927 г. У той жа час адбываўся распад калгасаў, створаных беларускім насельніцтвам, што тлумачылася ўздымам сялянскай аднаасобнай вытворчасці і павелічэннем магчымасцяў для яго пашырэння.
Тым не менш дзяржава аказвала калгасам значную дапамогу, што адпавядала ідэі прыцягнення сялян да сацыялізму. Была адменена арэндная плата за зямельныя плошчы і пабудовы, інвентар, рабочую і прадукцыйную жывёлу, меліярацыйныя збудаванні; слабыя калгасы зусім вызва ляліся ад падатку. Да 1927 г. калгасы падтрымліваліся галоўным чынам эканамічнымі мерамі, але пачынаючы з хлебанарыхтовак 1927/28 гаспадарчага года палітыка дзяржавы рэзка змянілася. Пачатая індустрыялізацыя патрабавала значных сродкаў, атрымаць якія можна было ад рэалізацыі хлеба, асялянеадмаўляліся прадавацьдзяржаве хлеб па заніжаных цэнах. Тады ўлады ўпершыню з пачатку 230
НЭПа вярнуліся да метадаў харчразвёрсткі, канфіскуючы хлеб і забараняючы вывозіць яго на рынак. Канфіскацыя хлеба прывяла да голаду ў шэрагу раёнаў Беларусі. У Гомельскім раёне, напрыклад, меліся выпадкі смерці ад недаядання. Аднак план дзяржаўных хлебанарыхтовак 1927/28 гаспадарчага года быў выкананы, хлеба нарыхтавалі ў 3,5 раза больш, чым у папярэднім годзе. Затым пачаліся фарсіраваныя індустрыялізацыя і калектывізацыя; было спынена землеўладкаванне аднаасобных гаспадарак, забаронена перасяленне з пераносам двароў.