• Газеты, часопісы і г.д.
  • Эканамічная гісторыя Беларусі

    Эканамічная гісторыя Беларусі


    Выдавец: Экаперспектыва
    Памер: 432с.
    Мінск 1996
    146.08 МБ
    У снежні 1917 — студзені 1918 г. на месцах пачалося стварэнне саўнаргасаў. Першы з’езд Саветаў народнай гаспадаркі Заходняй вобласці (кастрычнік 1918 г.) зацвердзіў Палажэнне аб арганізацыі губернскіх Саветаў народнай гаспадаркі (саўнаргасаў). Губсаўнаргас як выканаўчы орган ВСНГ на тэрыторыі сваёй губерні арганізоўваў і рэгуляваў работу прадпрыемстваў у межах пастаноў і дэкрэтаў ВСНГ і свайго абласнога СНГ. Губсаўнаргасы надзяляліся вялікімі правамі. Яны маглі канфіскоўваць капіталы, рухомую і нерухомую маёмасць прыватнікаў на прадпрыемствах губернскага маштабу, фінансаваць дзяржаўныя прадпрыемствы, дапамагаць з выдачай пазык, за
    208
    беспячэннем сыравінай і са збытам гатовай прадукцыі, вырашаць шэраг арганізацыйных пытанняў. Першы ў Беларусі саўнаргас быў створаны ў Віцебскай губерні 28 мая 1918 г. на базе аддзела прамысловасці і гандлю губвыканкама, губернскіх нарыхтоўчых арганізацый, упраўленняў водных і шашэйных шляхоў зносін і іншых гаспадарчых арганізацый. Гаспадарчыя арганізацыі ваеннага ведамства ў склад саўнаргаса не ўваходзілі. Па меры вызвалення тэрыторыі ад акупантаў утвараліся новыя саўнаргасы.
    Пасля абвяшчэння ў студзені 1919 г. Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі быў сфарміраваны Савет народнай гаспадаркі рэспублікі, які стварыў цэнтралізаванае ўпраўленне прамысловасцю па галінах, якія адпавядалі глаўкам ВСНГ.
    Разам з вырашэннем важнейшых эканамічных пытанняў Савецкая ўлада ў рэспубліцы рабіла многае для паляпшэння становішча рабочага класа. 3 гэтай мэтай на прадпрыемствах, у майстэрнях заканадаўчым шляхам быў уведзены 8гадзінны рабочы дзень, забаранялася праца малалетніх, падлеткі працавалі па 4 — 6 гадзін.
    Для аператыўнага рашэння пытанняў працоўнага заканадаўства 17 мая 1918 г. УЦВК і СНК РСФСР устанавілі інспекцыю працы. Яна ажыццяўляла шэраг мерапрыемстваў па рэгуляванні звышурочных работ. 2 снежня 1918 r. СНК РСФСР прыняў пастанову аб увядзенні штотыднёвага адпачынку і святочных дзён. Гэтай жа пастановай рэгулявалася права працоўных на аплачваемы адпачынак. Згодна з дадзенымі пастановамі на прадпрыемствах Беларусі былі створаны інспекцыі аховы працы, органы нагляду за тэхнікай бяспекі.
    Перамога Кастрычніцкай рэвалюцыі дазволіла змяніць жыллёвабытавыя ўмовы і медыцынскае абслугоўванне працоўных. Першыя мерапрыемствы, распачатыя Савецкай уладай, былі звязаны з канфіскацыяй прыватнай уласнасці на гарадскую нерухомасць. У жніўні 1918 г. УЦВК РСФСР прыняў дэкрэт, які ўстанаўліваў значныя прававыя нормы муніцыпалізацыі, права ўласнасці на пастройкі адмянялася і перадавалася ў функцыі мясцовых Саветаў. Створаныя пры Саветах спецыяльныя камісіі займаліся перасяленнем рабочых у кватэры буржуазіі, згодна са спісамі, якія складаліся прадпрыемствам. 3 гэтага моманту людзі былі вымушаны жыць у камунальных кватэрах.
    Першыя гады Савецкай улады былі найбольш цяжкімі ў справе медыцынскага абслугоўвання. Фактычна на новай сацыяльнай аснове былі створаны прынцыпова новыя op
    209
    ганы аховы здароўя. На фабрыках і заводах дзейнічалі спецыяльныя санітарныя інспекцыі, быў забяспечаны значны рост сеткі медыцынскіх устаноў. Упершыню ў Беларусі былі адкрыты акушэрскагінекалагічныя бальніцы. Усе ля чэбныя ўстановы, належачыя прыватным асобам, пераходзілі ў падчыненне Савецкай дзяржавы і станавіліся бясплатнымі, шырока даступнымі для працоўных.
    Адной са складаных праблем, якую прыйшлося вырашаць Савецкай уладзе, была праблема бёспрацоўя. Так, толькі ў Мінску са снежня 1917 г. па студзень 1918 г. у камісарыяце працы было зарэгістравана 2030 беспрацоўных, 665 чорнара бочых. Для вырашэння гэтай задачы пры СНК Заходняй вобласці і фронту, пры губернскіх і павятовых Саветах былі створаны біржы працы. Ужоў лютым — сакавіку 1918 г. яны дзейнічалі ў Віцебску, Мінску, Магілёве, Оршы. Набарацьбу з беспрацоўем СНК асігнаваў 35 тыс. руб. Яшчэ адной мерай па барацьбе з беспрацоўем стаў дэкрэт аб аднаразовым падат ку на буржуазію ў фонд дапамогі беспрацоўным. Ад прадп рымальнікаў патрабавалася рабіць адлічэнні ад прыбытку ў фонд беспрацоўных. Было ўведзена сацыяльнае страхаванне за кошт дзяржавы на выпадак беспрацоўя. Савецкая ўлада падтрымлівала дзеянні прадпрымальнікаў па стварэнні новых працоўных месцаў. Так, на месцы былых артылерыйскіх майстэрняў у Віцебску былі адкрыты шавецкая, кравецкая, рымарская майстэрні і дрэваапрацоўчы завод, дзе ў першы час было занята 24 былых беспрацоўных.
    Для забеспячэння працоўных прадуктамі харчавання былі арганізаваны спецыяльныя харчовыя органы. У складзе Аблвыканкамзаха быў створаны харчовы аддзел прамысловасці і гандлю, які наладжваў кантроль за пры ватным гандлем, а таксама вёў улік і кантроль запасаў харчавання. Уводзіліся хлебная манаполія і цвёрдыя цэны на хлеб. Рабочыя шэрага прамысловых прадпрыемстваў былі пераведзены на ўзмоцненае забеспячэнне, сярод іх рабочыя фабрык ’’Днепр” (Рэчыца), ’’Везувій” (Нова Беліца), Аршанскага дражджавога завода, запалкавай фаб рыкі ’’Бярэзіна” і інш. Толькі ў Рагачоўскім павеце на прадпрыемствах для рабочых былі адкрыты чатыры стало выя. Адна сталовая ў дзень адпускала не менш 450 абедаў. У норму абеду ўваходзіла 1/4 фунта хлеба, 1/2 фунта мяса, 1 фунт бульбы. У Магілёве восенню 1918 г. і зімой 1919 г. у грамадскіх сталовых горада харчавалася 1 тыс. рабочых. Для аказання дапамогі рабочым Беларусі толькі ў жніўні 1919 г. у Віцебскую, Гомельскую і Мінскую 210
    губерні былі накіраваны з Расіі і Украіны 15 670 пудоў мяса, 18 вагонаў цукру.
    He заставаліся паза полем зроку новай улады і пытанні культурнага развіцця рэспублікі. Важнейшай праблемай з’яўлялася ліквідацыя непісьменнасці. У 1918 г. у беларускай вёсцы на 100 дарослых даводзілася 17 пісьменных. Для арганізацыі школьнай справы былі асігнаваны грашовыя сродкі, у шэрагу гарадоў адкрыты кароткатэрміновыя педагагічныя курсы. Так, са снежня 1917 г. па люты 1918 г. у Мінскай, Магілёўскай і Віцебскай губернях было адкрыта звыш 2300 новых пачатковых школ, a 14 лютага 1918 г. у Мінску — народны універсітэт.
    Адкрываліся, у тым ліку і ў сельскай мясцовасці, бібліятэкі, хатычытальні, наладжваўся выпуск новых газет, такіх як ’’Звязда”, ’’Савецкая праўда”, ’’Бядняк” і інш,
    Адной з праблем, якая паўстала ў гэты час перад Савецкай уладай, быў востры недахоп спецыялістаў. Для яе вырашэння разам з выкарыстаннем буржуазных спейыялістаў, якія пе райшлі на бок Савецкай улады, арганізоўваліся кароткатэрміновыя курсы па падрыхтоўцы кіруючага саставу для савецкіх і гаспадарчых устаноў з рабочых і сялян. Для камунараў былі адкрыты бясплатныя месячныя курсы, дзе чыталіся лекцыі па палітычных, сельскагаспадарчых і агульнаадукацыйных пытаннях. Рыхтаваліся на курсах рахункавыя работнікі і служачыя для банкаў і іншых фінансавых устаноў. Адбор на курсы ажыццяўляўся па класавым прынцыпе, таму да кіраўніцтва народнай гаспадаркай прыходзілі ’’палітычна надзейныя”, але некампетэнтныя людзі.
    Беларусь была аграрным краем, і асноўную масу насельніцтва тут складала сялянства, таму адным з важнейшых пытанняў для новай улады было зямельнае. За аснову аграрнага заканадаўства быў узяты Дэкрэт аб зямлі, прыняты II Усерасійскім з’ездам Саветаў. Дэкрэт змяшчаў тры важныя палажэнні: нацыяналізацыю зямлі, канфіскацыю панскіх зямель і ўраўняльнае землекарыстанне. II Усерасійскі з’езд Саветаў прыняў ’’Асноўны закон аб сацыялізацыі” (студзень 1918 г.), на аснов'е якога быў распрацаваны шэраг дакументаў па размеркаванні зямлі ў Беларусі. Так, II з’ездам Саветаў Заходняй вобласці (красавік 1918 г.) былі прыняты ’’Інструкцыі па размеркаванні зямель у Заходняй вобласці ў 1918 г.”, якія ўстанаўлівалі ўраўняльны прынцып. Усе землі падзяляліся на тры катэгорыі: да першай адносіліся землі і спецыялізаваныя гаспадаркі (сады, гадавальнікі, насенныя гаспадаркі і г.д.).
    211
    Гэтыя землі выключаліся з фонду ўраўняльнага размеркавання. Да другой катэгорыі адносіліся землі, якія падлягалі размеркаванню: былыя памешчыцкія, казённыя, удзельныя, кабінецкія, царкоўныя, манастырскія. Да трэцяй катэгорыі адносіліся нетры зямлі, лясы і воды, горы, якімі распараджаліся мясцовыя ўлады розных узроўняў.
    Пры размеркаванні зямлі ўлічвалася не толькі колькасць едакоў, але і наяўнасць зямель і іх якасць. Так, у Лепельскім павеце на едака была ўстаноўлена норма ад 1 да 3 дзесяцін, у Віцебскім — ад 1 да 4, у Полацкім  ад 1/5 да 5 дзесяцін на едака.
    Пры размеркаванні зямлі .ў першую чаргу ўлічваліся інтарэсы бяднейшых сялян, а ўжо потым і іншых груп земляробаў. Аднак правесці размеркаванне зямлі на ўсёй тэрыторыі Беларусі адразу не ўдалося зза наступлення нямецкайарміі ў другой палове 1918 г. Поўнасцю размеркаванне зямель было праведзена толькі ў сямі паветах усходняй часткі цяперашняй Беларусі: Горыцкім, Клімавіцкім, Мсціслаўскім, Чавускім, Чэрыкаўскім, Віцебскім, Сенненскім, Полацкім, Лепельскім і інш. У Мінскай губерні размеркаванне зямель завяршылася толькі ў 1920 — 1921 гг. У выніку рэалізацыі Дэкрэта аб зямлі змяніўся сацыяльны склад беларускай вёскі: асноўную масу сялян сталі складаць сераднякі.
    У Беларусі, як і па ўсёй краіне, сталі арганізоўвацца першыя калектыўныя гаспадаркі: камуны, сельгасарцелі і ТОЗы (таварыствы па сумеснай апрацоўцы зямлі), якія адрозніваліся паміж сабой па ступені абагульнення сродкаў вытворчасці. Яна была найвышэйшай у камунах, дзе абагульняліся пабудовы, жыллё, дробная жывёла, птушкі, інвентар. Першая камуна была арганізавана ў вёсцы Дубакрай Гарадоцкага павета. Усяго на працягу вясны 1918 г. у Віцебскай губерні было ўлічана сем дзеючых камун. Як правіла, пад камуны адводзіліся сярэднія па памеры маёнткі. Так, камуна ”3аря” (’’Світанак”) у вёсцы Вавенкі Болецкай воласці Гарадоцкага павету мела 125 дзесяцін зямлі (першапачаткова ў яе ўваходзіла 90 чалавек). У гаспадарцы было 23 каровы, 57 авечак, 13 свіней, 3 сахі. Відавочна, што гэта была маламоцная гаспадарка і такімі былі практычна ўсе камуны. Кожная камуна прымала свой статут, у аснову якога быў пакладзены ’’Прыкладны статут працоўнай земляробчай камуны”, распрацаваны Наркамземам. У сваіх статутах камунары рэгламентавалі ўсё жыццё, даходзячы часам да смехатворнага. У прыватнасці, у статуце камуны "Світанак” быў пункт: ”Пытанне аб памнажэнні насельніцтва рашае камунальны сход” і 212