Эканамічная гісторыя Беларусі
Выдавец: Экаперспектыва
Памер: 432с.
Мінск 1996
Чыгуначны транспарт стаў асноўным канкурэнтам воднага транспарту, які быў на Беларусі таксама добра развіты. Да пачатку XX ст. тут на 1000 км2 прыходзілася 0,66 км рачных шляхоў, што ў 3 разы больш, чым у цэлым па Еўрапейскай Расіі. Хутка ішло будаўніцтва шашэйных дарог, якія злучалі як прамысловыя, так і адміністрацыйныя цэнтры.
Выгаднае геаграфічнае становішча, адносна шырокая сетка чыгуначнага, воднага і шашэйнага транспарту ператварылі Беларусь у важны рэгіён, які злучаў прамысловыя цэнтры Расійскай імперыі — Польскі, Пецярбургскі, Прыбалтыйскі і Украінскі, з прамыслова развітай Германіяй. Усё гэта давала магчымасць Беларусі ўдзельнічаць у міжнародным падзеле працы і развіваць эканамічныя сувязі як з замежнымі краінамі, так і з другімі расійскімі раёнамі.
Галоўнымі экспартнымі таварамі былі лес і лён. За 10 гадоў колькасць экспартнага лёну павялічылася на 1/3 і складала 1/6 агульнарасійскага льнянога экспарту. На долю Беларусі прыходзілася 54,1 % агульнарасійскага экспарту лесу ў Германію.
Хутка рос вываз як на рускі, так і на замежны рынак прадуктаў інтэнсіўнай вытворчасці — масла, хлеба, яек, сыру, жывой і забітай птушкі, садавіны. Значна зніжаецца вываз жывой жывёлы і рэзка павялічваецца вываз жывёлы ў перапрацаваным выглядзе. Жалезных вырабаў прывозілася ў 3 разы менш, чым загатовак і сталі, якія перапрацоўваліся на мясцовых заводах. Пачаў набываць адметную ролю вываз сельскагаспадарчых машын і прылад побач са значным жа іх прывозам. Апрача таго, за мяжу вывозіліся тавары лесаперапрацоўчай, шкляной, керамічнай і іншых галін прамысловасці. Вываз беларускіх вырабаў даваў магчымасць прывозіць з іншых раёнаў па 15 аршынаў
195
паркалю ў год на кожнага жыхара, па 8 фунтаў цукру, па 0,2 пуда газы, збожжа, якога не хапала, і інш.
Развіццё капіталізму ў прамысловасці і сельскай гаспадарцы Беларусі садзейнічала пашырэнню рознічнага тавараабароту, які за 1900 — 1913 гг. павялічыўся на 72 % і складаў на душу насельніцтва перад пачаткам вайны 23,6 руб. (дадатак 7). Хаця тэмпы росту рознічнага тавараабароту на Беларусі былі большымі, чым па Расіі ў цэлым, аднаку 1913 г. сярэдні ўзровеньбеларускагатавараабароту быў у 1,8 раза ніжэй, чым у Расіі, прычым тавараабарот на душу гарадскога насельніцтва быў у 18 разоў большым, чым сельскага, a 1/3 яго складалі алкагольныя напіткі.
На змену ярмаркам і базарам прыйшоў аптовы і рознічны гандаль. У 1913 г. удзельная вага ў рознічным тавараабароце прыватнакапіталістычнага гандлю складала 78,9 %, дзяржаўнакапіталістычнага — 19,9 і спажывецкай кааперацыі — 1,2 %. Ішоў працэс канцэнтрацыі і цэнтралізацыі гандлёвага капіталу. У 1913 г. у Беларусі налічвалася 220 гандлёвых дамоў і акцыянерных таварыстваў, а таксама 55,3 тыс. гандлёвых прадпрыемстваў, большасць з якіх былі ларкі, палаткі, тракціры, карчмы і г.д.
Пасля грашовай рэформы 1895 — 1897 гг. фінансавакрэдытная сістэма Расійскай імперыі стабілізавалася. У абарачэнні былі папяровыя крэдытныя білеты ад 1 да 50 руб., якія свабодна разменьваліся на золата, а таксама залатыя, сярэбраныя і медныя манеты (наміналы — ад чвэрці капейкі да 10 руб.). Ha 1 студзеня 1914 г. у агульнай грашовай масе золата складала 21,2 %, серабро — 5,4 і крэдытныя білеты — 73,4 %.
Характэрнай рысай дзяржаўнага бюджэту беларускіх губерняў было перавышэннеяедаходнай часткі над расходнай. Калі за 1900 1913 гг. у дзяржаўны бюджэт паступіла 879 млн руб., то было выдаткавана усяго 588 млн руб. Асноўнымі крыніцамі даходаў былі чыгунка і ўскоснае абкладанне — акцызы, пошліны, віна водачная манаполія. Так, у 1913 г. валавыя даходы ад чыгункі ў бюджэце складалі каля 50 %, даходы ад казённай віна водачнай манаполіі — 24,2. Значны прыбытак давала эксплуатацыя казённых лясоў. Сялянскія землі абкладаліся ў 2 разы большым падаткам, чым памешчыцкія. Прамысловасць і гандаль абкладаліся мізэрным падаткам. Падатак з грашовых капіталаў у 1913 г. даў 0,6 млн руб. бюджэту.
Больш паловы расходнай часткі бюджэту ішло на гаспадарчыя мэты, каля 1/3 — на ўтрыманне дзяржаўнага 196
апарату. Нягледзячы на павелічэнне расходаў на асвету з 1,2 млн даб,6млн руб., яны заставаліся мізэрнымі — усяго 74 кап. на душу насельніцтва Беларусі. Між тым плата за навучанне ў гімназіі складала 75 руб. у год.
Асноўнай крыніцай мясцовых бюджэтаў было абкладанне нерухомай маёмасці, доля якой дасягала звыш 50 %. У асноўным сродкі выдаткоўваліся на будаўніцтва і рамонт дарог, на медыцыну, ветэрынарныя мерапрыемствы, школы, утрыманне мясцовых органаў улады і інш. Апрача таго, сяляне абкладаліся абавязковымі ўраўняльнымі зборамі з грамады для ўтрымання ўсіх валасных адміністрацыйных і паліцэйскіх органаў, а таксама на грамадскія расходы — на царкву, школу і інш.
Шматукладная эканоміка Беларусі знайшла адлюстра ванне ў банкаўскакрэдытнай сістэме. Тут меліся крэдытныя ўстановы ад самых прымітыўных — сялянскіх саслоўных кас — да філіялаў найбуйнейшых камерцыйных банкаў і Дзяржаўнага банка Расіі. Дзяржаўны банк, абапіраючыся галоўным чынам на бюджэтныя і эмісійныя рэсурсы, праз губернскія аддзяленні абслугоўваў на Бела русі ў асноўным буйны гандлёвы абарот і больш дробныя крэдытныя ўстановы. Пазыкі выдаваліся пад кароткатэрміновыя вэксалі.
Эканамічны ўздым выклікаў хуткі рост акцыянерных камерцыйных банкаў. Яны вялі паміж сабой напружаную канкурэнтную барацьбу за сферы ўплываў пазыковага капіталу. Да канца 1913 г. на Беларусі налічвалася 18 банкаў. Сярод іх выдзяляліся аддзяленні РускаАзіяцкага, Азоўскага, Злучанага, Беластоцкага камерцыйнага, які ў 1914 г. перайшоў да РускаФранцузскага, Віленскага камерцыйнага і інш. Як правіла, камерцьійныя банкі непасрэдна ў прамысловасць свае капіталы не ўкладвалі. Яны выдавалі крэдыты пад кароткатэрміновыя вэксалі прыватных банкірскіх кантор, якім належалі прамысловыя прад прыемствы. Менавіта банкірскія канторы ўкладвалі атрыманыя сродкі ў прамысловасць і гандаль. Так адбывалася зроіпчванне банкаўскага буйнога капіталу з прамысловым капіталам праз пасрэдніцтва банкірскіх кантор, якія ста навіліся агентамі фінансавага капіталу. Такая сістэма ў сваю чаргу выклікала развіццё таварыстваў узаемнага крэ дыту. Да канца 1913 г. іх колькасць дасягнула 74.
Банкі ўкладвалі значныя сродкі ў эканаміку Беларусі. Калі на 1 студзеня 1902 г. іх інвестыцыі складалі 16 млн руб., то на 1 студзеня 1914 — 83,5 млн руб. Тэмпы росту
197
крэдытавання апераджалі рост фабрычна заводскай пра мысловасці і тавараабароту ў 2 — 3 разы. У 1913 г. чысты прыбытак акцыянерных камерцыйных банкаў на Беларусі склаў 1 млн руб., Дзяржаўнага банка — каля500тыс. руб. Абароты банкірскіх дамоў і шматлікіх дысканцёраў скла далі больш за 300 млн руб.
Наяўнасць на Беларусі вялізнай колькасці дробнатаварнай вытворчасці ў горадзе і вёсцы і мноства дробных гандляроў, якія не крэдытаваліся названымі банкамі, спры ялі шырокаму развіццю дробных крэдытных устаноў на кааператыўнайаснове. Калі рэсурсы крэдытнай кааперацыі на пачатак 1904 г. раўняліся 4,1 млн руб., то ў 1914 г. — амаль 29 млн руб. Запазычанасць па пазыках павялічылася за гэты час у 14 разоў і дасягнула 25,6 млн руб.
У першаедзесяцігоддзе XX ст. на Беларусі прыкметную ролю адыгрываў нямецкі капітал, асабліва ў нарыхтоўках і вывазе лесу і сельскагаспадарчай сыравіны. Але ў асноўным капітал быў мясцовым, пераважна яўрэйскім. На прыклад, у 1900 г. з 300 крэдытораў Мінскага аддзялення Дзяржаўнага банка толькі 8 чалавек не належалі да асоб неяўрэйскай нацыянальнасці.
Відавочна, што ў 1900 — 1913 гг. на Беларусі разам з прам.ысловым і сельскагаспадарчым ажыўленнем атрымаў далейшае развіццё чыгуначны, водны і шашэйны транспарт, рос унутраны і знешні гандаль, умацоўвалася фінансавакрэдытная сістэма (дадатак 8). Заканамерна, што нацыянальны даход стаў хутка расці. 3 1900 па 1913 г. нацыянальны даход Беларусі вырас удвая, падняўшыся з 536 млн да 1 млрд руб.
Такім чынам, эканамічнае развіццё Беларусі ў пачатку XX ст. з усёй перакананасцю сведчыць аб далейшым удасканаленні капіталістычных формаў гаспадарання на стадыі імперыялізму ў прамысловасці, аграрным сектары, будаўніцтве, гандлі, фінансавай і іншых сферах. Але на тэрыторыі Беларусі гэтыя працэсы не змаглі набыць класічныя ўзоры і формы зза недастатковага ў цэлым развіцця капіталізму. Беларусь і ў 1913 г. працягвала заставацца ў гаспадарцы Расійскай імперыі аграрным раёнам. У сукупнай чыстай прадукцыі прамысловасці і сельскай гаспадаркі ўдзельная вага апошняй складала 57,5 %, а ў імперыі —47,5 %. Больш таго, не збылася запаветная мара Сталыпіна пра 20 гадоў унутранага і знешняга спакою, якія змаглі б перайначыць Расію, таму што пачынаўся 1914 ваенны год.
198
Г л а в a 10
ЭКАНОМІКА БЕЛАРУСКІХ ЗЯМЕЛЬ ПАДЧАС ВОЙНАУ I РЭВАЛЮЦЫЙ (1914 1920 гг.)
1 0.1. Стан прамысловасці і сельскай гаспадаркі Беларусі ў гады першай сусветнай вайны.
Сацыяльнаэканамічная палітыка Часовага ўрада
Працэс мірнага развіцця капіталізму ў прамысловасці і сельскай гаспадарцы быў перапынены першай сусветнай вайной. Як вядома, Расія ўступіла ў вайну 1 жніўня 1914 г., a ўжо летам 1915 г. тэрыторыя Беларусі стала арэнай ваенных дзеянняў. У сувязі з наступленнем нямецкіх войскаў з заходніх паветаў Беларусі паток бежанцаў на ўсход склаў звыш 1,3 млн чалавек. На працягу жніўня 1915 г. немцы занялі крэпасці Асавец і Брэст, у пачатку верасня — Гродна. Увосень 1915 г. фронт стабілізаваўся па лініі Дзвінск — Паставы Баранавічы — Пінск. У выніку Беларусь была падзелена на дзве часткі: заходняя апынулася пад нямецкай акупацыяй, а ўсходняя ператварылася ў прыфрантавую паласу, у бліжэйшы тыл рускай арміі. На Заходнім фронце, які праходзіў па Беларусі, налічвалася 1,5 млн салдат і афіцэраў. Гарады і мястэчкі, не акупіраваныя немцамі, былі перапоўнены бежанцамі. Яны ператварыліся ў бяздомных і галодных жабракоў. Пачаліся эпідэміі тыфу і халеры. У кастрычніку 1915 г. быў дадзены загад перасяліць бежанцаў у прымусовым парадку за Днепр.
Такая асноўная хроніка ваенных падзей, якую трэба, безумоўна, мець на ўвазе пры аналізе эканамічнай дзейнасці ў той перыяд. За ваенны час намаганнямі ваеннапрамысловых капіталаў, якія прыцягнулі прыватны расійскі капітал да выканання заказаў фронту, а таксама плённай працай Камітэта ваеннанавуковай дапамогі — аб’яднання выдатных расійскіх навукоўцаў — працэс мабіліза.цыі (і расійскай прамысловасці) ішоў хуткімі тэмпамі. У армію была мабілізавана палова мужчын — работнікаў ва ўзросце 18 — 40 гадоў. 3 тых, хто застаўся, на патрэбы фронту працавала 80 %. Рост ваеннай вытворчасці ішоў за кошт цывільных галін прамысловасці. Пасяўныя плошчы скараціліся на 10 %, паменшылася пагалоўе кароў і коней. Смяротнасць насельніцтва, нягледзячы на страты на франтах, зменшылася галоўным чынам зза ўвядзення ’’сухога” закону. Аднак гаспадарчая разруха ўсё больш і больш набывала катастрафічны характар.