Эканамічная гісторыя Беларусі
Выдавец: Экаперспектыва
Памер: 432с.
Мінск 1996
9.2. Сталыпінская аграрная рэформа
і яе ўплыў на сельскую гаспадарку Беларусі
Пачатак XX ст. увайшоў у эканамічную гісторыю як гады больш настойлівага ўкаранення капіталізму ў сельскую гаспадарку як Расійскай імперыі ў цэлым, так і Беларусі ў прыватнасці. 3 сярэдзіны 90х гг. у Расіі пачалося хуткае развіццё вытворчасці ўсіх сельскагаспадарчых тавараў і прадуктаў харчавання. За два дзесяцігоддзі перад пачаткам першай сусветнай вайны збор зерня падвоіўся. У 1913 г. па Расіі атрымалі 550 кг зерня на душу насельніцтва (у 1903 г. на Беларусі — 780 кг.). Кіруючыся прынцыпам міністра фінансаў I. А.Вышнеградскага ”не даядзім, а вывезем”, Расія ператварылася ў адну з галоўных карміліц Еўропы. Яна вывозіла за мяжу 50 % сусветнага экспарту яек, давала 25 % сусветнага экспарту зерня. Нарыхтоўка лёну складала 80 % сусветнай вытворчасці. Але калі сярэднегадавыя ўраджаі пшаніцы ў Расіі складалі 8,5 ц/га, то ў ЗША — 10,2, Францыі 13,3, Германіі — 24,1, Бельгіі — 28,7 ц/га.
Пры гэтым трэба адзначыць, што ў заходнееўрапейскіх краінах да пачатку XX ст. ужо канчаткова вызначыўся свой, капіталістычны шлях развіцця аграрных адносін. Для Расійскай імперыі так званае ’’аграрнае пытанне” заставалася сапраўдным галаўным болем. У ходзе першай расійскай рэвалюцыі Мікалай II пачаў імпульсіўна шукаць выйсце са складанай сітуацыі. 3 лістапада 1905 г. цар выдаў маніфест аб адмене выкупных плацяжоў з сялян з 1 студзеня 1906 г. — напалову, а з 1 студзеня 1907 г. — поўнасцю. 3 гэтага часу надзельная зямля пры падворным землеўладанні перадавалася ва ўласнасць домагаспадару. Адразу ж у Расіі стварылася 2,8 млн новых прыватных уласнікаў зямлі. Да 1906 г. іх усяго
186
налічвалася 0,8 млн чалавек. Пры абшчынным землеўладанні ўласнікам зямлі юрыдычна станавілася абшчына.
Рашаючым у выбары шляхоў перабудовы расійскага аграрнага сектара сгала прызначэнне ў красавіку 1906 г. міністрам унутраных спраў, а праз два з паловай месяцы і старшынёй Савета міністраў Пятра Аркадзьевіча Сталыпіна (1862 — 1911) былога губернатара Гродзенскай і Саратаўскай губерняў. Адразу на яго плечы лягло нялёгкае бярэмя барацьбы з рэвалюцыяй, пошукаў новай сацыяльнай апоры для самадзяржаўнай сістэмы, а таксама рэфармавання сельскай гаспадаркі. Пры гэтым Сталыпін улічваў тое, што ў дзяржаўных структурах пашыраліся колы, якія былі зацікаўлены ў ліквідацыі рэшткаў прыгонніцкай сістэмы і далсйшай капіталізацыі сельскай гаспадаркі.
Згодна з артыкулам 87 ’’Асноўных законаў Расійскай імперыі”, якім дазвалялася Савету міністраў у перыяд паміж пасяджэннямі Думы звяртацца непасрэдна да цара з прапановай аб выдачы заканадачых актаў і толькі потым уносіць іх на зацвярджэнне ў Дзярждуму і Дзяржсавет, Сталыпін дабіўся падпісання Мікалаем П свайго знамянальнага ўказа 9 лістапада 1906 г. у час паміж первай і другой Думамі. Дакумент меў досыць сціплую назву ”Аб дапаўненні некаторых пастаноў дзейнічаючага закона, які тычыцца сялянскага землеўладання і землекарыстання”. Нагадаем, што гэты акт пасля зацвярджэння Дзярждумай і Дзяржсаветам і падпісання царом стаў іменавацца законам толькі 14 чэрвеня 1910 г., амаль праз тры с паловай гады.
Сутнасцю сталыпінскай аграрнай рэформы было разбурэнне сялянскай абшчыны і ўкараненне прыватнай зямельнай уласнасці, што было абумоўлена неабходнасцю паскарэння развіцця капіталізму на вёсцы і канчатковай ліквідацыі рэш ткаў прыгонніцтва ў аграрнай сферы. У сталыпінскай праграме капіталізацыі вёскі вызначаюць асноўныя напрамкі:
1) разбурэнне сельскай абшчыны; .
2) насаджэнне хутарскіх ці адрубных сельскіх гаспадарак;
3) правядзенне комплекса агратэхнічных мерапрыемстваў;
4) добравольнае перасяленне сялян на свабодныя землі Сібіры, Паўночнага Каўказа і Сярэдняй Азіі.
Правядзенне рэформы было даручана ” Асобаму Камітэту па землеўпарадкавальных справах”, у падпарадкаванні якога былі губернскія і павятовыя землеўпарадкавальныя камісіі. Менавіта яны ажыццяўлялі выкананне ўказа на месцах. Усе фінансавыя аперацыі, звязаныя з купляй і продажам зямлі, праводзіў Сялянскі пазямельны банк. Для правядзення pa
187
формы былі таксама прыцягнуты земствы, створаныя ў са кавіку 1911 г. у Віцебскай, Магілёўскай і Мінскай губернях.
Беларускія губерні адносіліся да рэгіёна, дзе з самага пачатку работы па землеўпарадкаванні развярнуліся фарсіраванымі тэмпамі. Гэтаму спрыяла тое, што ў 1905 г. на Беларусі з 27 млн дзесяцін агульнай зямельнай плошчы 60 % прыпадала на долю прыватнага землеўладання і 34 % — на долю сялянскіх надзельных зямель. Пры гэтым па ўдзельнай вазе памешчыцкага непрацоўнага землеўладання Беларусь займала другое месца ў Еўрапейскай Расіі пасля прыбалтыйскіх губерняў. Многія памешчыкі валодалі тысячамі і нават дзесяткамі тысяч дзесяцін зямлі. Сутнасць эвалюцыі ў гаспадарчых адносінах выяўлялася ў тым, што на працягу ўсяго перыяду расло сялянскае землеўладанне за кошт скарачэння дваранскага.
Адпаведна ўказу 9 лістапада 1906 г. кожны селянін, які меў у сваім карыстанні абшчынную надзельную зямлю, не ўлічваючы арандаванай, мог патрабаваць замацавання яе ў прыватную ўласнасць. У выпадку выхаду з абшчыны за селянінам заставалася права карыстацца выганамі, сенакосамі, ляснымі і другімі ўгоддзямі, якія раней знаходзіліся ў агульным валоданні. Выхад з абшчыны праводзіўся рашэннем агульнага сходу сялян у месячны тэрмін з дня падачы заявы. Па законе ад 14 чэрвеня 1910 г. выхад з абшчыны стаў абавязковым.
У Беларусі хуткае разбурэнне абшчыны праводзілася ў Магілёўскай і Віцебскай губернях, дзеяна, як вядома, была асаблівараспаўсюджана. У выніку да 1915 г. у Магілёўскай губерні з абшчыны выйшла 56,8 % усіх абшчыннікаў, у Віцебскай — 28,9 %. Гэта былі адны з самых высокіх паказчыкаў па Расіі. У Гродзенскай і Мінскай губернях абшчыны ў 1905 г. практычна ўжо не было, у Віленскай у абшчыне знаходзілася 0,4 % усіх сялянскіх двароў.
Даказваючы правільнасць сваёй палітыкі, Сталыпін сцвярджаў, што мэта ўрада — ’’бачыць селяніна багатым”. На ставарэнне моцнай прыватнай зямельнай уласнасц бы ло таксама накіравана насаджэнне хутарскіх і вотрубных сельскіх гаспадарак. Менавіта на руінах сельскай абшчыны іх было лягчэй стварыць. Указ ад 9 лістапада 1906 г. сцвярджаў, што ’’кожны домагаспадар, за якім замацаваны ўчасткі надзельнай зямлі... мае права ў любы час патрабаваць, каб грамадства выдзеліла яму адпаведны ўчастак адным месцы...” Пры гэтым прыватныя гаспадаркі мерка валіся ў форме хутароў, калі на дзялянку зямлі пера188
носілася сядзіба гаспадара альбо адруба, а гаспадар працягваў пакуль пражываць у вёсцы. Прадугледжвалася правесці землеўпарадкавальныя работы па арганізацыі хутароў і адрубоў на надзельных землях і землях, набытых праз банкі, а таксама выкарыстоўваць казённы зямельны фонд.
У цэлым рассяленне на хутары ішло марудна. Галоўнымі прычынамі гэтага былі малазямелле і вялікасямейнасць. На працягу 1907 — 1916 гг. у беларускіх губернях на надзельных, казённых і банкаўскіх землях узнікла больш за 128 тыс. хутароў і адрубоў, што складала 12 % ад агульнай колькасці сялянскіх двароў (па Расіі ў цэлым 10 %).
Важнае значэнне ў справе стымулявання рэформы надавалася стварэнню паказальных хутароў. Так, у 1909 г. у Гродзенскай губерні на гэтыя мэты было асігнавана 20 тыс. руб. Сярэдні памер такой гаспадаркі складаў каля 11 дзесяцін, пры хутары высаджваўся фруктовы сад з 20 —30 дрэў. ’’Культурным хутарам” у невялікіх колькасцях бясплатна раздавалася насенне траў. Для хутаран выдавалася ссуда на поўны кошт пакупной зямлі, вотрубшчыкам трэба было адразу уносіць 5 % наяўнымі, а суполкам — 20 % наяўнымі. Ідэя хутарызацыі шырока прапагандавалася праз газеты і часопісы. На службу хутарызацыі была пастаўлена арганізацыя экскурсій у раёны заможнага хутарскога рассялення. Да канца 1914 г. у Мінскай губерні было наладжана 65 паказальных хутароў на плошчы 732,5 дзесяцін, а таксама 1604 паказальных участкаў на плошчы 217,5 дзесяцін.
Трэці напрамак сталыпінскай рэформы звязаны з так званай ’’расійскай агратэхналагічнай рэвалюцыяй”. У гэтае паняцце ўключаецца цэлы комплекс мерапрыемстваў, прынятых урадавымі, земскімі і кааператыўнымі ўстановамі па перабудове ўсяго сельскагаспадарчага жыцця краіны. Капіталізацыя вёскі патрабавала арганізацыі гаспадарання на аснове шырокага выкарыстання наёмнай працы, навуковаагранамічных дасягненняў, новай тэхнікі. Згодна са сгалыпінскай рэформай у Беларусі напярэдадні першай сусветнай вайны пачала аказвацца дапамога галоўным чынам заможным гаспадарамхутаранам, якая прадугледжвала наладжванне сельскагаспадарчых складоў, пракатных зернеачышчальных і ветэрынарных пунктаў, племянных рассаднікаў жывёлы і інш.; арганізацыю сельскагаспадарчых, спажывецкіх, малочных кааператыўных таварыстваў і суполак; стварэнне доследнапаказальных гаспадарак, садоў, агародаў, пчальнікаў; наём на службу аграномаў і іншых спецыялістаў сельскай гаспадаркі; размеркаванне грашовых дапа
189
мог і ссуд на агранамічныя і тэхнічныя мэты; прапаганду агранамічных ведаў, арганізацыю курсаў і лекцый для сялян па мнагапольных севазваротах, прымяненні машын, угнаенняў, лепшых сартоў насення, жалезных плугоў і г.д.
Безумоўна, станоўчымі былі мерапрыемствы мясцовых улад па наладжванні на вёсцы, пераважна на хутарах, вогнеўстойлівага будаўніцтва, якое распаўсюджвалася і ў гарадах. Сталі адкрывацца чарапічныя, цагельныя, бетонныя і іншыя майстэрні, з’явіліся школы, якія рыхтавалі майстроўспецыялістаў па гэтай справе.
На службу сталыпінскаму землеўпарадкаванню і хутарской палітыцы былі пастаўлены гідратэхнічныя работы, звязаныя з асушэннем, абвадненнем, пабудовай мастоў, бетонных калодзежаў і інш. Але адсутнасць сродкаў, няхватка спецыялістаў, гаспадарчая адсталасць і галеча, пачаўшаяся неўзабаве першая сусветная вайна недалі магчы масці дабіцца сур’ёзных вынікаў на гэтым напрамку работы. Дастаткова нагадаць, што ў 1914 г. у Мінскай губерні налічвалася ўсяго 12 аграномаў, у Віцебскай — 16. У Гродзенскай губерні на 1913 г. на агранамічную дапамогу было асігнавана толькі 85,5 тыс. руб. Адмоўна адбівалася таксама малаграматнасць і няграматнасць сялян.
Урад Сталыпіна выдаў шэраг законаў аб перасяленні сялян на свабодныя землі імперыі. Само ж перасяленне было арганізавана слаба. На ўсіх перасяленчых пунктах павінна было выдавацца на адну сям’ю пуцявых 4 руб. 79 кап., кароткатэрміновых ссуд — 2 руб. 61 кап., беззваротнай дапамогі — 2 руб. 93 кап. Аднак гэтыя сродкі атрымлівалі толькі ад 1 да 10 % перасяленцаў. Улічваючы тое, што сярэдняя выручка на радзіме ад прададзенай зямлі складала для Мінскай губерні 194 руб., Магілёўскай —245, Віленскай — 227, Віцебскай — 262 руб., а для ўладкавання на новым месцы патрэбна было мець не менш 450 руб., то большасць сялянперасяленцаў апынулася ў цяжкім становішчы.