• Газеты, часопісы і г.д.
  • Эканамічная гісторыя Беларусі

    Эканамічная гісторыя Беларусі


    Выдавец: Экаперспектыва
    Памер: 432с.
    Мінск 1996
    146.08 МБ
    167
    маўся збытам сваіх вырабаў і з’яўляўся адначасова і вытворцам і гандляром. Потым гэтыя функцыі перайшлі да пасрэдніка — скупшчыка.
    Апрача дробных сялянскіх промыслаў і рамеснай вытворчасці на працягу парэформеннага часу на Беларусі дзейнічалі дробнакапіталістычныя прадпрыемствы. Да іх звычайна далучаюць такія прадпрыемствы, якія не мелі паравых рухавікоў і на якіх працавала ад 5 да 16 наёмных рабочых. Дробнакапіталістычныя прадпрыемствы пераважалі ў харчовай, гарбарнай і тэкстыльнай вытворчасці. 3 1860 г. па 1900 г. колькасць такіх прадпрыемстваў павялічылася з 7,8 да 17,1 тыс., рабочых на іх — з 2364 да 63,5 тыс., сума вытворчасці — з 14 да 44 млн руб. Да прамысловага ўздыму 90х гг. на дробнакапіталістычных прадпрыемствах выраблялася палова ўсёй прамысловай прадукцыі Беларусі. Хуткае зніжэнне ўдзельнай вагі ў агульным аб’ёме прадукцыі ў 90я гг. XIX ст. было абумоўлена інтэнсіўным ростам мануфактурнай і фабрычнай прамысловасці.
    Разам з тым дробныя прадпрыемствы, нягледзячы на будаўніцтва фабрык і заводаў, на працягу амаль усяго парэформеннага часу пераважалі па колькасці. Вялікая ўдзельная вага дробнатаварнай вытворчасці ў прамысловасці Беларусі ў параўнанні з Расіяй тлумачыцца як гістарычнымі, так і эканамічнымі ўмовамі.
    Папершае, яўрэйскае насельніцтва, якое асела ў гарадах і мястэчках Беларусі, было пазбаўлена правоў на валоданне зямлёй і яе нетрамі, у большасці сваёй не мела вялікіх капіталаў для заснавання буйных прадпрыемстваў і займалася ў асноўным рамяством.
    Падругое, на Беларусі ў адрозненне ад Расіі не былі знойдзены радовішчы нафты, вугалю, жалезных руд, што патрабавалася для буйной вытворчасці. Тут пераважала гарбарная, тэкстыльная, харчовая сыравіна, на базе якой працавалі дробныя прадпрыемствы з ручнымі, вадзянымі і ветранымі рухавікамі.
    Патрэцяе, адмоўна адбівалася суседства Беларусі з такімі буйнымі прамысловымі раёнамі царскай Расіі, як Цэнтральны, Пецярбургскі, Прыбалтыйскі, у якіх буйная прамысловасць пераважала над сярэдняй і мелкай. Трэба таксама мець на ўвазе, што ўрад царскай Расіі быў зацікаўлены ў захаванні Беларусі як аграрнага прыдатку імперыі.
    На базе дробных сялянскіх промыслаў і гарадскога рамяства вырастала капіталістычная мануфактура. Да мануфактуры звычайна адносілі прадпрыемствы, на якіх пра168
    цавала не менш за 16 рабочых, існаваў дакладны падзел працы паміж імі і не было паравых рухавікоў.
    Напярэдадні сялянскай рэформы на Беларусі існавалі капіталістычныя і прыгонныя (вотчынныя) мануфактуры, у тым ліку 54 тэкстыльныя, 35 харчовых, 28 сілікатных, 15 гарбарных, 8 металаапрацоўчых. Мануфактуры ў 1860 г. давалі 48 % аб’ёму прамысловай прадукцыі, на іх працавалі 4,7 тыс. рабочых. Пасля рэформы рабочыя вотчынных мануфактур, якія працавалі на памешчыка амаль.што дарма, вярнуліся да сваіх надзелаў. Вотчынныя мануфактуры паступова закрываліся.
    У парэформенны час капіталістычныя мануфактуры сгвараліся купецтвам, часам разбагацеўшымі рамеснікамі або ўладальнікамі буйных сялянскіх хатніх майсгэрань. У 60 — 70я гг. XIX ст. на мануфактурнай стадыі знаходзіліся ваўнаткацкая вытворчасць у Дуброўне, гарбарная ў Смаргоні, майсгэрні па выпрацоўцы сельскагаспадарчых прылад у Віцебску, Жлобіне, Ракаве і г.д. Яны ўзнікалі на базе рамесных майстэрань. За парэформенны час колькасць мануфактур павялічылася з 140 да 760. Сярод іх было 193 дрэваапрацоўчыя, 185 сілікатных, 166 харчовых з колькасцю рабочых на іх 28,8 тыс. Да канца сгагоддзя мануфактуры пераважалі ў гарбарнай, цагельнай, ганчарнай вытворчасці, нямала іх было ў суконнай, льняной, пенькатрапальнай, шкляной і іншых вытворчасцях.
    Пераход ад мануфактурнай да фабрычнай сістэмы капіталістычнай вытворчасці (так званы прамысловы пераварот) пачаўся на Беларусі яшчэ ў дарэформенны час. Трэба адзначыць, што прамысловы пераварот на Беларусі ў адрозненне ад расійскіх губерняў пачаўся не з баваўнянай, а з металаперапрацоўчай і вінакурнай прамысловасці. Аб гэтым сведчыць не толькі ўкараненне паравых рухавікоў у галіне металаапрацоўкі, але і змяненне яе тэхналогіі. У металургіі, напрыклад, крычны спосаб атрымання жалеза быў заменены пудлінгавым (у домнах). Ужо ў 50я гг. XIX ст. тры пудлінгавыя печы былі на Старынкаўскім чыгуналіцейным заводзе (вёска Старынка Чэрыкаўскага павета, цяпер вёска ў Слаўгарадскім раёне), адна — на Барысаўшчынскім металургічным заводзе(у маёнтку Барысаўшчына паблізу мястэчка Чаоняўка Барысаўскага павета, цяпер вёска ў Барысаўскім раёне), восем — на Налібоцкім металургічным камбінаце (мястэчка Налібокі Ашмянскага павета, цяпер вёска ў Стаўбцоўскім раёне). Яшчэ да сялянскай рэформы на першых двух вырабляліся паравыя машыны.
    Прамысловая рэвалюцыя на Беларусі адбывалася і ў 12. Зак. 5237. 169
    іншых асноўных галінах (харчовая, дрэваапрацоўчая, хімічная) і завяршылася ў канцы 90х гг., на 10 гадоў пазней, чым у Расіі. За 40 паслярэформенных гадоў аб’ём фабрычнай прадукцыі ўзрос у 37 разоў.
    У першыя два дзесяцігоддзі пасля рэформы 1861 г. фабрычназаводская прамысловасць развівалася марудна. 3 усіх прадпрыемстваў, якія меліся ў 1890 г., удзельная вага заснаваных у 60 — 70я гг. складала трохі болей за 18 %. Асноўная колькасць фабрык і заводаў была пабудавана ў 80 — 90я гг., калі ўжо былі пракладзены галоўныя чыгуначныя магістралі і калі дзякуючы дзейнасці акцыянерных таварыстваў і аддзяленняў буйных расійскіх банкаў быў пераадолены недахоп у капіталах.
    Да 1890 г. фабрыкі і заводы Беларусі давалі амаль палову (47,8 %) усёй прамысловай прадукцыі. Аднак на Беларусі ўзровень яе канцэнтрацыі быў ніжэйшы, чым па краіне ў цэлым. Тут пераважалі сярэднія і дробныя прадпрыемствы, на кожным з якіх працавала менш за 50 чалавек. У канцы XIX ст. яны складалі 85,5 % ад прадпрыемстваў цэнзавай прамысловасці (па Расіі —70,5 %). У той жа час фабрык і заводаў з колькасцю рабочых больш за 500 чалавек на Беларусі было толькі 9, або 1 % ад агульнай колькасці прадпрыемстваў (па Расіі — 3,5 %).
    Канцэнтрацыя вытворчасці абумовіла стварэнне акцыянерных кампаній. У канцы XIX ст. на Беларусі дзейнічалі каля 10 акцыянерных таварыстваў, якім належалі буйныя прадпрыемствы. Так, з 1877 г. пачало дзейнічаць ’Тродзенскае таварыства водазабеспячэння і эксплуатацыі водаправодаў”, у 1895 г. — ’’Таварыства віцебскіх водаправодаў”, у 1898 г. — бельгійскае акцыянернае таварыства ’’Віцебскі трамвай”.
    У апошняй трэці XIX ст. у эканамічным жыцці Беларусі значную ролю пачалі адыгрываць банкі. Вядучае месца сярод крэдытных устаноў займаў Мінскі камерцыйны банк, заснаваны ў 1873 г. У шэрагу гарадоў дзейнічалі аддзяленні буйнейшых расійскіх банкаў. Так, з 1871 г. АзоваДанскі камерцыйны банк меў свае філіялы ў Мінску, Магілёве, Пінску. У 90я гг. у Мінску дзейнічала аддзяленне ПецярбургскаАзоўскага банка. На Беларусі было 5 аддзяленняў Дзяржаўнага банка. Свае філіялы ў Бабруйску, Гомелі, Гродне і Слоніме мелі Віленскі прыватнакамерцыйны банк, а таксама Камерцыйны банк у Беластоку. У выніку іх дзейнасці назапашваліся значныя капіталы, якія ўкладаліся пераважна ў сферу гандлю. Банкаўскія сродкі 170
    накіроўваліся таксама ў прамысловасць па пярвічнай апрацоўцы лесу і льну. Істотную ролю ў вывазе за мяжу гэтых тавараў адыгрываў германскі капітал, які актыўна ўкладваўся ў большасць леса і льногандлёвых фірмаў.
    Развіццё фабрычназаводскай прамысловасці з’явілася асновай росту гарадоў. У шэрагу гарадоў у апошняй трэці XIX — пачатку XX ст. буйнымі прамысловымі прадпрыемствамі сталі чыгуначныя майстэрні і дэпо (Пінск, Гомель, Мінск, Віцебск). У Мінску да буйных прадпрыемстваў адносіліся машынабудаўнічы і чыгуналіцейны завод Якабсана, Ліфшыца і К°, машынабудаўнічы завод ’’Тэхнолаг”; у Віцебску — льнопрадзільная фабрыка ’’Дзвіна”, тытунёвамахорачная і папяровакардонная фабрыкі, фабрыка акуляраў і аптычных прылад; у Пінску — дрэваапрацоўчафанерная і запалкавая фабрыкі; у Брэсце — чыгуналіцейны і механічны заводы, фабрыкі па выпуску папяросных гільзаў; у Магілёве — піваварны завод Лекерта; у Гродне — тутынёвая фабрыка Шарашэўскага.
    Аднак на Беларусі не сфарміраваліся такія буйныя прамысловыя цэнтры, якімі ў Расіі з’яўляліся Пецярбург, Масква, на Украіне — Харкаў, Кіеў і інш. Галоўная прычына гэтага — спецыялізацыя беларускай прамысловасці на перапрацоўцы мясцовай сельскагаспадарчай, лясной і мінеральнай сыравіны, што абумовіла яе размяшчэнне ў асноўным у сельскай мясцовасці. У парэформенны час у гарадах выраолялася толькі каля 31 % усёй прадукцыі, пераважная колькасць прадпрыемстваў размяшчалася паза гарадамі.
    Прамысловасць Беларусі, у якой пераважалі харчовая, гарбарная, тэкстыльная і дрэваапрацоўчая галіны, залежала ад сельскай і лясной гаспадарак, якія пастаўлялі шмат відаў сыравіны і паліва. Першае месца па аб’ёме вытворчасці належала харчовай (у прыватнасці, вінакурнай) прамысловасці. Яна была распаўсюджана па ўсёй тэрыторыі Беларусі. На другім месцы знаходзілася дрэваапрацоўчая (запалкавая і папяровадрукарская) прамысловасць. Значную частку яе прадукцыі давалі Мінская і Магілёўская губерні. Тэкстыльная прамысловасць, якая займала трэцяе месца па аб’ёме вытворчасці, набыла найбольшае развіццё ў Гродзенскай губерні, дзе выпускалася больш паловы ваўнаткацкіх вырабаў, а таксама ў Магілёўскай і Мінскай губернях. Металаапрацоўчая прамысловасць (разам з чыгуначнымі майстэрнямі) была лепей развіта ў Мінскай і Магілёўскай губернях. Сілікатнакерамічная і будаўнічарамонтная прамысловасць, якая знаходзілася на пятым месцы па аб’ёме вьггворчасці,
    17t
    размяшчалася пераважна ў Магілёўскай, Мінскай і Гродзенскай губернях, а прамысловасць па выпуску шкла — у Магілёўскай. У гэтых жа губернях да 1875 г. была добра развіта гарбарная прамысловасць, але пазней першынство перайшло да Віленскай губерні. Горш за другія на Беларусі развівалася хімічная прамысловасць. У прыватнасці, толькі ў Мінскай і Магілёўскай губернях існавала некалькі невялікіх прадпрыемстваў дзягцярнай і смолашкіпінарнай вытворчасці.
    У перыяд даманапалістычнага капіталізму прамысловасць Беларусі, як і Расіі, развівалася пад уплывам сусветнага эканамічнага цыкла. Прамысловы крызіс 1873 — 1875 гг., які пачаўся з фінансавых цяжкасцяў у Заходняй Еўропе, а потым ахапіў і Расію, выклікаў рэзкае зніжэнне цэн на тавары і выявіў нізкую пакупную здольнасць насельніцтва, асабліва сялянства. У выніку крызісу на Беларусі скараціўся прырост прадукцыі мануфактур, але ён амаль не закрануў фабрычназаводскую прамысловасць. Крызіс у значнай ступені адбіўся на дрэваапрацоўчай і харчовай галінах.