• Газеты, часопісы і г.д.
  • Эканамічная гісторыя Беларусі

    Эканамічная гісторыя Беларусі


    Выдавец: Экаперспектыва
    Памер: 432с.
    Мінск 1996
    146.08 МБ
    азных рэформаў — увесці элементы самакіравання на месцах, адмяніць цялесныя пакаранні, замест рэкруцкіх набораў увесці ўсеагульную воінскую павіннасць, правесці рэарганізацыю асветы і фінансаў. Рэформы не краналі асноў самадзяржаўя і ў значнай ступені захоўвалі прывілеі дваранства, аднак садзейнічалі пераўтварэнню Расійскай дзяржавы з феадальнай манархіі ў буржуазную.
    Г л а в a 8
    НАРОДНАЯ ГАСПАДАРКА БЕЛАРУСІ У ПАРЭФОРМЕННЫ ПЕРЫЯД
    (6090я гт. XIX ст.)
    8.1.	Развіццё капіталістычнага спосабу вытворчасці ў сельскай гаспадарцы
    Рэформа 1861 г. адкрыла шлях да капіталізму ў сельскай гаспадарцы, аднак пераход ад старой, прыгонніцкай да капіталістычнай сістэмы гаспадарання не мог адбыцца адразу па дзвюх прычынах. Папершае, ’’патрабаваўся клас людзей, якія прывыклі працаваць па найму”. Падругое, сялянская гаспадарка ў першыя гады рэформы не была цалкам аддзелена ад гаспадаркі памешчыкаў, бо ў апошніх засталіся адразныя землі, лясы, лугі, вадапоі, выганы і г.д., без якіх вядзенне уласнай гаспадаркі было немагчыма.
    На змену прыгонніцтву прыйшла пераходная сістэма гаспадарання, якая спалучала ў сабе рысы феадальнай і капіталістычнай сістэм, — так званая адработачная сістэма. Яна зводзілася да таго, што малазямельныя сяляне вымушаны былі арандаваць зямлю ў памешчыкаў і за гэта адпрацоўваць яе частку сваім інвентаром і рабочай жывёлай. У адрозненне ад паншчыннай сістэмы гаспадарання селянін працаваў на памешчыка не з прычыны пазаэканамічнага прымусу, а ў выніку эканамічнай неабходнасці. Падабенства адработачнай і капіталістычнай сістэм заключалася ў тым, што і пры гэтай сістэме селянін быў асабіста свабодны, але пры капіталістычнай сістэме гаспадарання памешчыцкая зямля апрацоўвалася інвентаром і рабочай жывёлай уладальніка.
    У 60 —70я гг. XIX ст. у памешчыцкіх гаспадарках Беларусі панавала адработачная сістэма. Шырокае распаўсюджванне набылі здольшчына, палавіншчына, адработкі за ўсялякія ўгоддзі. Частка памешчыкаў адразу пасля 159
    рэформы пачала выкарыстоўваць вольнанаёмную працу, але адсутнасць сродкаў прыводзіла да таго, што яны адмаўляліся ад новаўвядзенняў і ўжывалі адработкі.
    Адработачная і капіталістычная сістэмы гаспадарання існавалі як паасобку, так і разам, часам у адным і тым жа маёнтку, калі адны работы.выконваліся на падставе адработак, а другія — шляхам капіталістычнага найму. Адработачная сістэма паступова падрывалася і выціскалася капіталістычнай. У канцы 80х гг. XIX ст. у заходніх беларускіх губернях — Мінскай, Гродзенскай, Віленскай — пераважала капіталістычная сістэма гаспадарання, ва ўсходніх — Віцебскай і Магілёўскай — змешаная адработачнакапіталістычная сістэма.
    У выніку аграрнай рэформы 1861 г. у памешчыкаў Беларусі захаваліся буйнейшыя масівы зямлі. У другой палове 70х гг. ім належала 8,7 млн (50,5 %) дзесяцін прыдатнай зямлі, казне — 1,6 млн (9,9 %), царквам і манастырам — 122,9 тыс. (0,7 %) дзесяцін. На кожнага памешчыка ў сярэднім прыходзілася 1097 дзесяцін зямлі, альбо ў 75 разоў больш, чым на сялянскі двор.
    На Беларусі пераважала буйное, латыфундыяльнае памешчыцкае землеўладанне (звыш за 500 дзесяцін на ўладальніка). Латыфундыі, паводле перапісу 1877 г., складалі 88,6 % памешчыцкай зямельнай уЛаснасці. Па велічыні латыфундыяльнага землеўладання Беларусь знаходзілася на адным з першых месцаў у Еўрапейскай частцы Расіі. Асабліва гэта было характэрна для Мінскай губерні, дзе кожны памешчык валодаў у сярэднім 1753 дзесяцінамі зямлі, што ў 100 з лішнім разоў больш, чым прыходзілася на адзін сялянскі двор. У Мінскай губерні знаходзіліся буйнейшыя на Беларусі магнацкія ўладанні Вітгенштэйна, Радзівіла, Патоцкіх, Тышкевіча.
    У парэформенны час на Беларусі, як і ва ўсёй Расіі, ішоў працэс пераходу саслоўнага землеўладання ў бессаслоўнае, але тут ён адбываўся больш замаруджана. Гэта тлумачылася, з аднаго боку, адноснай эканамічнай устойлівасцю буйных памешчыцкіх гаспадарак, у большасці арганізаваных на капіталістычны лад, а з другога — пераход зямлі ад дваран да іншых саслоўяў тармазіўся царскім урадам, які пасля паўстання 1863 г. забараніў памешчыкамкатолікам зноў набываць зямлю, а сялянамкатолікам купляць яе больш за 60 дзесяцін на аднаго чалавека. Забаранялася мець зямлю яўрэям. Гэта, безумоўна, затрымлівала працэс фарміравання сельскай буржуазіі. Разам з тым царскі ўрад насаджаў на 160
    Беларусі прыватнае землеўладанне рускіх памешчыкаў, плошча ўладанняў якіх павялічылася ў Мінскай, Гродзенскай, Віцебскай, Віленскай губернях з 1,8 млн дзесяцін у 1865 г. да 3,6 млн дзесяцін у 1870 г., альбо ў 2 разы. Рэформа 1861 г., якая вызваліла сялян ад прыгоннай залежнасці, стварыла перадумовы для канчатковага падрыву натуральнай гаспадаркі. Сельская гаспадарка Беларусі ўсё шырэй уцягвалася ў рыначныя адносіны. Менавіта рынак з’явіўся тым рычагом, які рэгуляваў яе развіццё. Ён патрабаваў павелічэння вытворчасці розных сельскагаспадарчых вырабаў, што ў сваю чаргу было абумоўлена развіццём прамысловасці, чыгуначным будаўніцтвам, ростам гарадоў і гарадскога насельніцтва. На рост гандлёвага земляробства і жывёлагадоўлі ўплывала і канцэнтрацыя войскаў на Беларусі, для ўтрымання якіх таксама патрабавалася шмат прадуктаў.
    Павелічэнне сельскагаспадарчай вытворчасці адбывалася шляхам пашырэння пасяўных плошчаў. На памешчыцкіх землях заходніх губерняў у 70я гг. у параўнанні з 60мі яны ўзраслі ў сярэднім на 12 % і асабліва хутка пашыраліся ў Мінскай (на 55,5 %) і Гродзенскай (на 22,5 %) губернях.
    Вядучае месца ў гаспадарках памешчыкаў у першае парэформеннае дваццацігоддзе займала вытворчасць збожжа. У 70я гг. у параўнанні з 50мі валавы збор збожжа павялічыўся на 62,6 %, а чыстьія зборы (за вылікам насення) — на 96 %. Беларусь у другой палове 70х гг. становіцца важным у Расіі раёнам экспарту збожжа. Збожжавыя тавары праз Рыгу, Любаву (цяпер Ліепая), Польшчу вывозіліся за мяжу. Напрыклад, у 1878 г. з заходніх губерняў па чыгуначных шляхах і рэках было вывезена 20,5 млн пудоў збожжа. За мяжу вывозіліся жыта, авёс, ячмень, а ўвозілася пшаніца.
    У памешчыцкіх гаспадарках пачалі распаўсюджвацца мнагапольныя севазвароты, выкарыстоўвацца сельскагаспадарчыя машыны. Напрыклад, у Мінскай губерні ў канцы 70х гг. амаль у 20 % абследаваных маёнткаў прымяняліся мнагапольныя севазвароты і палепшаныя машыны і прылады. Паступова таварны характар набывалі таксама жывёлагадоўля, льнаводства. Разам з тым узровень развіцця капіталізму ў памешчыцкай гаспадарцы ў 60 — 70я гг. нетрэба перабольшваць, бо ён рабіў толькі першыя крокі па гэтым шляху.
    Да сістэмы капіталістычнай вытворчасці паступова далучалася і гаспадарка сялян. Паказчыкам гэтага працэсу з’явіліся рост гандлёвага земляробства, а таксама маёмаснае расслаенне сялянства.
    У выніку аграрнай рэформы сяляне былі абрабаваны ІІ.Зак. 5237. 161
    памешчыкамі. Набытых надзелаў у большасці выпадкаў не хапала для вядзення ўласнай гаспадаркі. Сярэдні надзел памешчыцкіх сялян вагаўся па губернях ад 3,9 да 5,1 дзесяцін на рэвізскую мужчынскую душу, а былых дзяржаўных — ад 5,5 да 6 дзесяцін. На Беларусі, дзе патрабавалася ўзмоцненае ўгнаенне глебы, пражыгачны мінімум мог забяспечыць надзел не менш чым 8 дзесяцін зямлі на душу. 3 прыростам сельскага насельніцтва і ў выніку абменаў, адрэзкаў, прырэзкаў, развярстання сялянскіх угоддзяў надзелы сялян паменшыліся і ў канцы 70х гг. ў сярэднім у былых памешчыцкіх сялян складалі 3,3 дзесяціны, а ў былых дзяржаўных — 4,5 дзесяціны на рэвізскую душу. У 80 —90я гг. скарачэнне сялянскіх надзелаў працягвалася. 3 1880 да 1900 г. сярэдні надзел на душу мужчынскага пола паменшыўся з 3,2 да 2,1 дзесяціны.
    Галоўнай галіной сялянскай гаспадаркі было земляробства. 3 пачатку 60х да канца 90 х гг. XIX ст. на сялянскіх надзельных землях Беларусі пасевы збожжавых узраслі на 23,9 %, а іх ураджайнасць — на 50 %. Хутчэй пашыраліся пасевы і раслі зборы кармавых і тэхнічных раслін. За парэформенны час пасяўная плошча пад бульбай узрасла ў 2 разы, чыстыя зборы — у 4,6 раза, льновалакна — адпаведна на 35 і 82,5 %. Трэба адзначыць, што прырост прадукцыі ўсіх культур быў дасягнуты як экстэнсіўным, так і інтэнсіўным шляхам. У гаспадарках заможных сялян пачалі выкарыстоўвацца палепшаныя прылады працы, штучныя ўгнаенні, сартавое насенне.
    Важнай галіной народнай гаспадаркі з’яўлялася жывёлагадоўля. У канцы 90х гг. XIX ст. у параўнанні з пачаткам 70х пагалоўе буйной рагатай жывёлы павялічылася на 50 %. Але гэтая галіна вытворчасці развівалася галоўным чынам у гаспадарках заможных сялян.
    Узросшы попыт на сельскагаспадарчую прадукцыю на ўнутраным і знешнім рынках абумовіў павелічэнне таварнасці сялянскай гаспадаркі. У другой палове XIX ст. на Беларусі сялянства давала каля 1/4 таварнага збожжа, 3/4 таварнага льну, значную частку бульбы, а таксама прадуктаў мясной і малочнай жывёлагадоўлі.
    Але, нягледзячы на развіццё капіталістычных адносін, сялянская гаспадарка ўвогуле заставалася адсталай. У пераважнай большасці выкарыстоўваліся руцінныя прылады працы — драўляная саха і барана. Збожжа і травы ўбіраліся ўручную, сярпамі і косамі. Пераважалатрохпольная сістэма земляробства.
    162
    Развіццё прадукцыйных сіл у сялянскай гаспадарцы стрымлівалася шматлікімі перажыткамі прыгонніцтва. Акрамя буйнога памешчыцкага землеўладання, розных подацяў і павіннасцяў да іх адносіліся захаванне ў некаторых губернях сялянскайабшчыны, сервітутаў, цераспалосіца, малазямелле.
    У другой палове 70х гг. на Беларусі налічвалася 7,7 тыс. абшчын былых прыватнаўладальніцкіх і 17 тыс. былых дзяржаўных сялян, якія былі найбольш пашыраны ў Магілёўскай і Віцебскай губернях (больш за 96 % усёй колькасці двароў з абшчынным землеўладаннем). Хаця ў парэформенны час перадзелы зямлі амаль што не мелі месца, абшчынная ўласнасць не магла быць прададзена селянінам другой асобе без згоды абшчыннікаў. Як і раней, існавала кругавая парука пры выплаце падаткаў і адбыцці павіннасцяў. Такім чынам, абшчына садзейнічала захаванню адработкаў і росту аграрнага перанасялення.
    Анахранізмам прыгонніцкай эпохі з’яўляліся таксама сервітуты. Сервітутныя ўгоддзі былі ўласнасцю памешчыкаў, і сяляне маглі карыстацца імі толькі на пэўных умовах. У 60 — 90я гг. XIX ст. імі карысталася каля 50 % сялянскіх двароў.