Эканамічная гісторыя Беларусі
Выдавец: Экаперспектыва
Памер: 432с.
Мінск 1996
Сярод гандлёвых цэнтраў Беларусі асабліва вылучаўся Пінск. Ён служыў размеркавальным цэнтрам збыту прамысловых тавараў і лясных грузаў, якія перавозіліся з басейнаў Дняпра і Прыпяці ў сістэмы Нёмана і Віслы.
Такім чынам, Беларусь з’яўлялася часткай усерасійскага рынку. Для гандлю Беларусі характэрная перавага вывазу сельскагаспадарчай сыравіны і лясных матэры176
ялаў. У той жа час яна служыла рынкам збыту прамысловых тавараў і збожжа, якія ўвозіліся з іншых раёнаў Расіі.
Разам з развіццём капіталістычных адносін у прамысловасці і сельскай гаспадарцы фарміраваліся два грамадскія класы: буржуазія і пралетарыят.
Прамысловая буржуазія складалася ў многіх галінах з ліку дваран. Абуржуажаным памешчыкам належала большасць вінакурань, хаця арандатарамі часткі іх былі купцы і мяшчане. Памешчыкі з’яўляліся ўладальнікамі часткі лесапільных, большасці цукровых, крахмалапатачных, мукамольных, вінакурных, смолашкіпінарных, шэрага суконных, металаапрацоўчых, цагельных, кафляных, шкляныхі іншых прадпрыемстваў, сыравінаі лесдляякіхмеліся ў маёнтку.
Клас прамысловай буржуазіі складаўся з іншых саслоўяў: мяшчан, купцоў, рамеснікаў. Яшчэ да рэформы 1861 г. многімі капіталістычнымі мануфактурамі і фабрыкамі валодалі купцы і мяшчане. Адны з іх назапашвалі капіталы і арандавалі частку памешчыцкіх прадпрыемстваў, а потым выкуплялі іх і станавіліся ўладальнікамі. Другія, гандлярыскупшчыкі або разбагацеўшыя рамеснікі, набывалі на свае капіталы цэлыя прадпрыемствы.
Пасля адмены прыгоннага права сярод уладальнікаў прамысловых прадпрыемстваў усё часцей паяўляліся разбагацеўшыя сяляне. У парэформенны часяны валодалі 16 мануфактурамі і фабрыкамі ў харчовай, гарбарнай, тэкстыльнай, дрэваапрацоўчай і сілікатнай галінах.
Зводных статыстычных звестак аб колькасці буржуазіі на Беларусі ў перыяд капіталізму няма. Аднак на выснове перапісу 1897 г. падлічана, што ў пяці заходніх губернях да мелкай буржуазіі адносіліся 103 тыс. чал., сярэдняй — 47 тыс., крупнай —33 тыс. чал. Па нацыянальным складзе беларусы састаўлялі 17 %, рускія і палякі па 10, яўрэі — 60, іншыя — да 3 %.
Асноўнымі крыніцамі фарміравання пралетарыяту Беларусі ў парэформенны час з’яўляліся збяднелыя сяляне, рамеснікі, дробныя гандляры і рабочыя.
Развіццё капіталізму ў сельскай гаспадарцы прывяло да разарэння сялянства і ўтварэння залішняй рабочай сілы ў вёсцы. Збяднелыя сяляне ў пошуках работы накіроўваліся ў гарады, дзе наймаліся на прамысловыя прадпрыемствы. Напрыклад, на Віцебскай ільнопрадзільнай фабрыцы ’’Дзвіна” выхадцамі з сельскай мясцовасці былі 82 % рабочых, на шпалернай фабрыцы ў Мінску — 75 %. На прамыс
177
ловых прадпрыемствах Беларусі, большасць якіх размяшчалася паза гарадамі і мястэчкамі, рабочымі былі пераважна мясцовыя сяляне, многія з якіх не парывалі сувязяў з сельскай гаспадаркай.
Рады рабочага класа папаўнялі таксама мяшчанесаматужнікі, рамеснікі, дробныя гандляры, якія не вытрымлівалі жорсткай канкурэнцыі ва ўмовах рынку. Асабліва хуткаяны бяднелі і страчвалі незалежнасць у часы крызісу і лічылі за лепшае ісці працаваць на фабрыку ці завод, дзе мелі нізкі, але пастаянны заробак.
Пралетарыят Беларусі папаўняўся членамі сем’яў рабочых — жанчынамі і дзецьмі. Паводле перапісу 1897 г. сярод рабочых пяці губерняў, улічаных у мясцовай прамысловасці, гандлі, будаўніцтве, на транспарце, жанчыны складалі 16,4 %, дзеці ва ўзросце да 15 гадоў — прыкладна 6 %.
Да пачатку XX ст. на Беларусі налічвалася 178,8 тыс. рабочых, занятых у буйной і дробнай прамысловасці, у тым ліку 33,6 тыс. у фабрычназаводскай і 116,3тыс. у рамеснай і капіталістычнай вытворчасці. У памешчыцкіх і кулацкіх гаспадарках працавала 130 тыс. батракоў. Такім чынам, усяго на Беларусі налічвалася прыкладна 400 тыс. пастаянных наёмных работнікаў.
У 90я гг. у прамысловасці Беларусі сфарміраваліся кадры пастаянных рабочых, і ў 1900 г. яны склалі больш паловы колькасці працуючых. Па ступені канцэнтрацыі пралетарыяту Беларусь адставала ад галоўных прамысловых цэнтраў краіны. Асаблівасцямі структуры рабочага класа былі яго распыленасць па дробных прадпрыемствах і нязначная ўдзельная вага занятых на буйных фабрыках і заводах.
Характэрнай асаблівасцю пралетарыяту Беларусі ў парэформенны час з’яўляўся таксама яго шматнацыянальны склад (беларусы, рускія, палякі, яўрэі, украінцы, літоўцы, латышы, татары). Так, сярод рабочых чыгуначных майстэрань і дэпо, паравозных машыністаў, тэлеграфістаў значную ўдзельную вагу складалі рускія. Пераважная большасць рабочых, занятых на лесапавале, на будаўніцтве і рамонце чыгуначных і шашэйных дарог, на прамысловых прадпрыемствах у сельскай мясцовасці, былі беларусамі. У запалкавай, тьггунёвай, гарбарнаабутковай галінах вытворчасці, у друкарнях пераважалі яўрэйскія рабочыя, але побач з імі працавалі беларусы, рускія, палякі. У дробнай і рамеснай вытворчасці, гандлі і іншых відах абслугоўвання большасць наёмных работнікаў належала да асоб яўрэйскай нацыянальнасці.
Увогуле ў канцы XIX ст. усё насельніцтва Беларусі 178
паводле класавага складу размяркоўвалася наступным чынам: буйная буржуазія, памешчыкі, вышэйшыя чыноўнікі — 147 тыс. чал., заможныя дробныя гаспадары — 670 тыс., бяднейшыя дробныя гаспадары —1993 тыс., пралетарыі і паўпралетарыі'— 3674 тыс.чал.
Такім чынам, на працягу чатырох дзесяцігоддзяў пасля сялянскай рэформы капіталістычны спосаб вытворчасці паступова ўстанаўліваўся ва ўсіх галінах гаспадаркі Беларусі.
Г л а в a 9
ЭКАНАМІЧНАЕ РАЗВІЦЦЁ БЕЛАРУСІ У ПАЧАТКУ XX ст.
(1900 1913 гг.)
9.1. Асаблівасці прамысловага развіцця Беларусі ў пачатку XX ст.
Ідучы па сусветным шляху эканамічных пераўтварэнняў, расійскі капіталізм на рубяжы XIX — XX стст. уступіў у імперыялістычную стадыю. Для гэтага этапа капіталізму характэрныя высокая ступень канцэнтрацыі вытворчасці і капіталу і ўзнікненне манапалістычных аб’яднанняў, якія адыгрывалі рашучую ролю ў гаспадарчым развіцці; зліццё прамысловага і банкаўскага капіталу і ўтварэнне фінансавага капіталу; вываз капіталу за мяжу; барацьба паміж буйнейшымі капіталістычнымі і асобнымі міжнароднымі манаполіямі за перадзел ужо падзеленага свету, што вяло да агрэсіўных захопніцкіх войнаў. Акрамя таго, імперыялізм Расіі меў свае асаблівасці. Папершае, ступень манапалізацыі прамысловасці і банкаў тут была значна большай, чым у краінах Захаду. Падругое, у Расіі вываз тавараў працягваў адыгрываць рашаючую ролю ў параўнанні з вывазам капіталу. Патрэцяе, у расійскай эканоміцы перапляталіся высокаразвітыя формы прамысловага і банкаўскага капіталу, адносна развіты аграрны капіталізм з сярэдневяковым паўфеадальным землеўладаннем і адсталай сацыяльнаэканамічнай сістэмай.
Пры аналізе адметных рыс імперыялізму патрэбна ўлічваць тое, што сусветны рынак выпрацоўваў дзейсныя сродкі барацьбы з манапалізмам, якія ўмацоўваліся таксама антыманапольным заканадаўствам краін свету. Фінансавы ж капітал адчыняў дзверы для інвестыцый толькі ў перс179
пектыўныя галіны вытворчасці і ствараў дапаўняльныя абмежаванні на шляху безгаспадарчасці.
Расія ўваходзіла ў стадыю імперыялізму ў той час, калі тэмпы яе эканамічнага развіцця былі даволі значнымі. Па агульным колькасным паказчыку сусветнага сукупнага прыроднадэмаграфічнага, фінансаваэканамічнага і ваеннатэхнічнага патэнцыялу яна займала чацвёртае — пятае месца разам з Францыяй, прычым значна ўступаючы ЗША, Вялікабрытаніі і Германіі. Алепаўзроўні індустрыялізацыі грамадства і эканамічным патэнцыяле Расія разам з Японіяй уваходзіла ў трэцюю групу індустрыяльна развіваючыхся краін, адстаючы нават ад другога эшалона прамыслова развітых дзяржаў — АўстраВенгрыі і Італіі, дзе працэс індустрыялізацыі грамадства яшчэ не завяршыўся. Аднак пры гэтым трэба ўлічваць і тое, што Расія мелаперавагу наддругімі краінаміўтым, штояе капіталізм быў адносна маладым і яна валодала багацейшымі радовішчамі ўсіх відаў сыравіны.
Эканоміка Беларусі, якая з’яўлялася часткай народнагаспадарчага комплексу Расіі, развівалася па тых жа эканамічных законах. Да пачатку XX ст. яна ў той ці іншай ступені прайшла стадыю прамысловага капіталізму, але яе прамысловасць была адсталай параўнальна з Паўднёвым, Цэнтральнапрамысловым, Пецярбургскім, Прыбалтыйскім і некаторымі іншымі рэгіёнамі Расійскай імперыі. Для прамысловага развіцця Беларусі таксама былі характэрныя нераўнамернасць і цыклічнасць, але іх праяўленне набывала свае асаблівасці.
Так, на фоне расійскага зацяжнога эканамічнага крызісу 1900 — 1903 гг. і дэпрэсіі 1904 — 1908 гг. большасць беларускіх прадпрыемстваў ад крызісу ў 1900 г. пацярпела менш, чым у цэлым па Расіі. 3 другой паловы 1902 г. пачалося ажыўленне ў прамысловасці Беларусі, і ўжо ў 1903 г. агульны аб’ём яе прадукцыі перавысіў узровень 1900 г. на 9,4 %. 3 1904 г. у прамысловасці Беларусі наступіла эканамічная дэпрэсія, якая працягвалася да 1907 г., хаця ў 1906 г. і назіралася некаторае ажыўленне. 3 1908 г. пачалося пераадоленне дэпрэсіі, перайшоўшае ў эканамічны ўздым, які працягваўся аж да пачатку першай сусветнай вайны, прычым сярэднегадавы рост валавой прадукцыі фабрычназаводскай прадукцыі склаў 13,9 % — гэта адзін з самых высокіх паказчыкаў за ўсю гісторыю Беларусі.
У выніку такога цыклічнага развіцця адбыліся істотныя змены ў прамысловасці Беларусі (табл.9.1 ).
180
Табліца 91 Развіццё прамысловасці Беларусі ў 1900—1913 гг.
ю Ю О іл *
& 6 2» © ^ © © 00 00 04 ^ ПО 45 04 х ^ ^ 1 1 1
S — «3
* © xf xf X 40 04 00 О
40 хг © © 45 45 Г^. О
© ^ 00 xj xr xf О
04 Г^ 00 00
W— оо х © © 00 ^ 00 00
Q. ■V
Г^ © Г^ xj © 04 00 О
d g co оо •*■ оо 40 © © 00 © Г^ о оо 40 о
xf © 04 00 •w—
CQ w« 00 о г^ о> 00 — © ^
40 •— © ©
U S £888 1 1 1 1
▼— ^ ч— X*
^ 03
X ч
3
© о оо г» © (^ XT о
00 xf © © © 04 © © ©
40 ^ 45 00 04 Г^ ©
*" ^ 04
3 ’ ^
S — 00 04 ^ $ Г^ 40 00 ©
^ Xf © 40 * г^ об ©
о 00 * 04 Г^
© w— W W—
0 ™
04 45 00 04 ^5
о% — С^ Г^
45 О ^ ^ 1 1 1 1
© ” ^—• ^— Т— W—
о — л Ч
3
00 00 © ©
Е 00 04 00 00 00 00 Г^ <О 04 ^’ ^ g
сх Е A W— 04 Г^ Г>. 00 ~ 8 8 ^—
о
© 45 40 О
8 О Г^ О 43 d мо '*т ° 00 g g