• Газеты, часопісы і г.д.
  • Эканамічная гісторыя Беларусі

    Эканамічная гісторыя Беларусі


    Выдавец: Экаперспектыва
    Памер: 432с.
    Мінск 1996
    146.08 МБ
    У другім парэформенным дзесяцігоддзі для развіцця прамысловасці Беларусі былі характэрныя больш высокія тэмпы прыросту прадукцыі фабрык і заводаў у параўнанні з прадукцыяй мануфактур. У выніку гэтага ўдзельная вага фабрычназаводскай прамысловасці ва ўсёй прЬмысловасці Беларусі дасягнула каля 20 %, мануфактур — 9 %. Такім чынам, па аб’ёмах вытворчасці фабрыкі абагналі мануфактуры больш чым у 2 разы і пачалі пераважаць у буйной вытворчасці.
    Трэцяе парэформеннае дзесяцігоддзе, як і другое, пачалося з крызісу. Эканамічны крызіс 1881 — 1882 гг., які таксама перакінуўся з Заходняй Еўропы ў Расію, у тым ліку і ў яе заходнія губерні, ахапіў харчовую, дрэваапрацоўчую, сілікатную, гарбарную, тэкстыльную прамысловасць і асабліва адбіўся на дробнай вытворчасці, сярэднегадавы прырост якой скараціўся з 1881 па 1884 г. амаль у 2 разы. Упалі тэмпы прыросту прадукцыі мануфактур. Аднак не прыпыніліся тэмпы развіцця фабрычнай прамысловасці. Крызіс на Беларусі зацягнуўся да 1887 г., гэта значыць, што ў заходніх губернях ён быў больш працяглым, чым па Расіі ў цэлым, дзеў гэтыя гады ўжо назіралася стадыя дэпрэсіі. Тлумачыцца гэта тым, што ў выніку ўвядзення царскім урадам вялікіх мытных пошлін з мэтай абароны мясцовай прамысловасці ад тавараў з Заходняй Еўропы беларуская прамысловасць пазбавілася больш таннай увазной сыравіны (метал, баваўняныя тканіны і г.д.).
    3 1887 па 1890 г. назіралася ажыўленне беларускай
    172
    прамысловасці. Крызіс і дэпрэсія 80х гг. з’явіліся штуршком да замены дробнай і мануфактурнай прамысловасці фабрычнай. Пасля крызісу ажыўленне ахапіла амаль усе галіны, акрамя хімічнай, у якой зніжэнне вытворчасці назіралася да 1885 г. у сувязі з выцясненнем беларускай лесахіміі расійскай нафтахіміяй.
    Бурны прамысловы ўздым прыйшоўся на 90я гг. XIX сг. Сярэднегадавыя тэмпы прыросту ўсёй прадукцыі склалі 8,2, колькасці рабочых — 3,9 %. Ён характарызаваўся найбольш інтэнсіўным ростам вытворчасці, прадукцыйнасці працы і канцэнтрацыі прамысловасці. Асабліва хутка развівалася буйная прамысловасць. Калі прадукцыя дробных прадпрыемстваў узрастала на 3,4 % у год, то мануфактур — на 12,8, а фабрык і заводаў — на 13,3 %. За 10 гадоў, з 1890 да 1900, узніклі 16 тыс. новых прадпрыемстваў. За апошняе дзесяцігоддзе XIX ст. тэмпы развіцця прамысловасці былі вышэй, чым за папярэднія 30 гадоў, у выніку чаго ўдзельная вага беларускай прамысловасці дасягнула ў прадукцыі прамысловасці Расіі 5 %, колькасць рабочых — амаль 10 %.
    Такім чынам, у парэформенны час у выніку прамысловага перавароту на Беларусі набыла развіццё фабрычназаводская прамысловасць, вядучае месца ў якой займалі апрацоўчыя галіны. У цэлым прамысловасць Беларусі ў гэты перыяд у параўнанні з іншымі раёнамі царскай Расіі дасягнула сярэдняга ўзроўню развіцця.
    8.3.	Развіццё транспарту, сродкаў сувязі, гандлю. Фарміраванне буржуазіі і пралетарыяту
    Велізарную ролю ў развіцці капіталістычных адносін адыграла чыгуначнае будаўніцтва, якое разгарнулася ў 60 —70я гг. XIX ст. Яно паскорыла развіццё прамысловасці, гандлю, узмацніла таварнасць сельскай гаспадаркі, садзейнічалатэхнічнаму прагрэсу, спецыялізацыі эканомікі раёнаў, фарміраванню ўсерасійскага і абласных рынкаў, росту прамысловасці, грамадскаму падзелу працы і міграцыі насельніцтва.
    На Беларусі купцы, мясцовая буржуазія добра ўсведамлялі неабходнасць будаўніцтва чыгунак перш за ўсё для гандлёвых патрэб. Іх падтрымліваў царскі ўрад, які апрача эканамічных інтарэсаў кіраваўся і ваеннастратэгічнымі мэтамі. Кірункі чыгунак вызначаліся галоўным чынам старымі гандлёвымі шляхамі хлебных, лясных і іншых грузаў з цэнтральных раёнаў Расіі ў Заходнюю Еўропу.
    173
    Першай чыгункай, якая прайшла праз тэрыторыю, Беларусі (праз Гродна), была ПецярбургскаВаршаўская, пабудаваная ў 1862 г. з мэтай хуткіх зносін з ЗаходНяй Еўропай. Лінія працягласцю 50 вёрстаў (1 вярста — 1,066 км) прайшла па маланаселеных месцах і мела другараднае эканамічнае значэнне. У 1866 г. быў адкрыты шлях на ДзвінскаПолацкаВіцебскім участку РыгаАрлоўскай чыгункі працягласцю 245 вёрстаў.
    Інтэнсіўнае чыгуначнае будаўніцтва разгарнулася ў 70я гг. У гэты час была пабудавана найважнейшая ў эканамічных і ваенных адносінах МаскоўскаБрэсцкая магістраль, якая перасякала тэрыторыю Беларусі з захаду на ўсход; участак СмаленскОрша —Баранавічы —Брэст складаў 600 вёрстаў. У 1871 1874 гг. была пабудавана ЛібаваРоменская чыгунка праз Вільню, Маладзечна, Мінск, Асіповічы, Бабруйск, Жлобін. Даўжыня гэтайлініі на тэрыторыі Беларусі складала каля 520 вёрстаў. У 1873 г. праз Брэст і Ковель на Кіеў прайшла Прывіслінская чыгунка, яе беларускі ўчастак працягнуўся на 60 вёрстаў.
    У 80я гг. чыгуначнае будаўніцтва пачалося на Палессі. Пабудаванаяў 1882 г. чыгунка Пінск —Жабінка даўжынёй 134 вярсты злучыла палескія дарогі з МаскоўскаБрэсцкай, а ў 1886 г. лінія Лунінец —Гомель у 282 вярсты — з ЛібаваРоменскай. У гэтым жа годзе было закончана будаўніцтва чыгункі Беласток — Баранавічы з працягласцю беларускага ўчастка ў 150 вёрстаў. У 1877 г. была здадзена ў эксплуатацыю лінія Гомель—Бранск (40 вёрстаў), а ў 1896 г.  Асіповічы — Старыя Дарогі (39 вёрстаў). 3 канца XIX ст. да 1902 г. будавалася ПецярбургскаАдэская чыгунка, якая прайшла праз Віцебск, Оршу, Магілёў, Жлобін. Працягласць яе на тэрыторыі Беларусі склала 332 вярсты. Чыгункі будаваліся пераважна прыватнымі кампаніямі і таварыствамі, а потым выкупляліся ўрадам.
    Такім чынам, чыгуначнае будаўніцтва ў перыяд даманапалістычнага капіталізму на Беларусі ішло вельмі хутка: калі ў 1870 г. працягласць чыгуначных ліній складала 302 км, то ў 1902 г. —2752 км. За парэформенны час чыгуначная сетка Беларусі павялічылася больш чым у 10 разоў, у Расіі за адпаведны перыяд — у 7 разоў. У пачатку XX ст. чыгуначныя лініі Беларусі складалі 8 % чыгуначнай сеткі еўрапейскай Расіі, у той час як тэрыторыя — 9,9 %. Такім чынам, па гушчыні чыгунак Беларусь была на адным з першых месцаў у Расіі. Узніклі буйныя чыгуначныя вузлы: Мінск, Віцебск, Гомель, Жлобін, Лунінец, Брэст, Баранавічы і інш., якія 174
    злучылі тэрыторыю Беларусі з важнымі эканамічнымі цэнтрамі Расіі, Украіны, Прыбалтыкі, Польшчы.
    Вялікую ролю ў эканамічным жыцці Беларусі, як і раней, адыгрывалі водныя шляхі зносін, грузапаток на якіх таксама павялічваўся. Па рэках Беларусі — Прыпяці, Бярэзіне, Сожы — плавала ў 1900 г. 310 непаравых і 23 паравыя судны.
    Будаўніцтва чыгунак паскорыла развіццё ўнутранага і знешняга гандлю. Прадукты сельскай гаспадаркі і вырабы прамысловасці Беларусі вывозіліся ў гарады Расіі, Украіны, Польшчы, Германіі. Напрыклад, прадукцыя запалкавых фабрык знаходзіла збыт у Ромнах, Растове, Палтаве, Адэсе, Харкаве, Варшаве, Баку, Кішынёве і іншых гарадах, папера і кардон вывозіліся ў Кіеў, Екацярынаслаўль, Рыгу, Беласток, вырабы шкляной і керамічнай прамысловасці — у Маскву, Кіеў, Адэсу.
    Варта асабліва зазначыць, што з пачаткам будаўніцтва чыгунак пачала хутка памяншацца роля кірмашовага гандлю. Усё большае значэнне набываў крамны і магазінны гандаль. Гэта сведчыла аб тым, што рыначныя сувязі беларускіх гарадоў і вёсак, а таксама Беларусі з іншымі часткамі краіны станавіліся ўсё больш рэгулярнымі і трывалымі.
    У канцы XIX ст. на Беларусі ўжо склаліся мясцовыя (абласныя) рынкі, якія былі цесна звязаны паміж сабой, і ў той жа час наладжваліся сувязі з усерасійскім рынкам. Асаблівасцю ўтварэння нацыянальнага рынку на Беларусі з’яўлялася тое, што тут эканамічная агульнасць не ўмацоўвалася дзяржаўным аб’яднаннем у рамках нацыянальнай тэрыторыі, паколькі беларуская нацыя, якая толькі складвалася, не мела сваёй дзяржаўнасці. Цзнтрам абласных рынкаў становяцца ў канцы XIX ст. найбольш буйныя гарады: Мінск, Віцебск, Магілёў, Гомель, Гродна, Брэст і Пінск. Характар гандлёвых сувязяў унутры мясцовых рынкаў вызначаўся асаблівасцю эканамічнага развіцця кожнага з раёнаў.
    Галоўным гандлёвапрамысловым цэнтрам Беларусі ў гэты час стаў Мінск, які знаходзіўся ў прамых ці ўскосных сувязях з усёй яе тэрыторыяй. На мінскім рынку гандлявалі пераважна вырабамі шкляной вытворчасці, паперай, кардонам, сельскагаспадарчымі машынамі. Сюды прывозілі шмат прамысловамануфактурных тавараў з Маскоўскага, Пецярбургскага раёнаў, Польшчы. Мінск у якасці зборнага і размеркавальнага пункта абслугоўваў большую частку раёнаў Палесся, многія раёны поўначы і захаду Беларусі. 3 прадуктаў сельскай гаспадаркі перава
    175
    жаў гандаль збожжам, малочнымі прадуктамі, мясам, рыбай і г.д.
    Буйным гандлёвым цэнтрам з’яўляўся таксама Гомель, які абслугоўваў суседнія паветы Магілёўскай, Мінскай і Чарнігаўскай губерняў. Прамысловыя тавары, якія вырабляліся ў Гомельскім раёне — папера, запалкі, цэгла, кафля, аконнае шкло, вяроўкі, канаты і г.д., — вывозіліся нават за межы Беларусі. Гомель з’яўляўся размеркавальным пунктам для лясных матэрыялаў і дроў, якія сплаўляліся ў сярэдняе і ніжняе Падняпроўе, галоўным чынам у Адэсу, Екацярынаслаўскую, Кіеўскую і іншыя губерні.
    Частка грузаў вывозілася па чыгунцы на поўнач і ўсход, у Рыгу, Пецярбург, Лібаву. У Гомель лясныя матэрыялы ў сваю чаргу дастаўляліся з Рэчыцкага, Рагачоўскага, Мазырскага і іншых паветаў. 3 сельскагаспадарчых прадуктаў, якія траплялі на гоме^ьскі рынак, пераважалаўкраінскаезбожжа.
    Для Магілёўскага эканамічнага раёна найбольш характэрным з’яўляўся гандаль ляснымі і земляробчымі прадуктамі. Магілёў знаходзіўся ў цеснай сувязі з сярэднім і ніжнім Падняпроўем, а таксама з Оршай, праз якую ішлі тавары ў Мінскую і Смаленскую губерні. 3 Оршы адпраўляліся галоўным чынам лясныя грузы, збожжа, пянька, макуха, вотруб’е, яблыкі і іншыя тавары. Прывозілі на аршанскі рынак хлебныя прадукты, соль, газу, нафту, будаўнічыя матэрыялы.
    Значная частка Магілёўскай губерні мела сувязі з Віцебскім эканамічным раёнам. Галоўнымі прадметамі вывазу адсюль былі лес і прадукты льнаводства, якія вывозіліся большай часткай за мяжу. Лясныя грузы сплаўляліся па Захбдняй Дзвіне ў Рыгу, з Украіны прывозіліся пшанічная і^ука і цукар.
    Важнае месца ў гандлёвых сувязях Беларусі займаў Гродна. Праз яго ажыццяўляўся гандаль з Польшчай, Літвой і замежнымі краінамі. Гродзенскі рынак быў цесна звязаны з Ваўкавыскім раёнам, а таксама з Мінскам, Вільняй, Масквой, Пецярбургам. Галоўнымі прадметамі збыту з Гродзенскага раёна былі лясныя грузы, аржаная мука, вотруб’е, спірт, малочныяпрадукты, бульбяная мука.