• Газеты, часопісы і г.д.
  • Эканамічная гісторыя Беларусі

    Эканамічная гісторыя Беларусі


    Выдавец: Экаперспектыва
    Памер: 432с.
    Мінск 1996
    146.08 МБ
    Выбарчая сістэма земстваў будавалася па прынцыпе маёмаснага цэнзу, таму ў іх была значнай перавага дваран. Па статыстычных даных, у губернскія земскія сходы ў 186567 гг. дваран было абрана 72,4 %, купцоў — 10,9, сялян — 10,6, іншых — 4,3 %.
    Земскія ўстановы займаліся толькі гаспадарчымі і культурнымі справамі губерні або павета. Яны павінны былі садзейнічаць развіццю мясцовай прамысловасці і гандлю, адказваць за стан мясцовых сродкаў зносін, будаваць бальніцы, школы і г.д. Земскія ўстановы атрымалі права абкладваць насельніцтва земскімі падаткамі, атаксама мець свае грашовыя сродкі. Разам з тым яны не мелі органаў выканаўчай улады і для выканання сваіх пастаноў павінны былі дзейнічаць праз паліцыю. Земскія ўстановы знаходзіліся пад кантролем губернатара і міністра ўнутраных спраў, якія маглі прыпыніць выкананне любой пастановы 154
    земскага сходу. Акрамя таго, старшыня павятовай земскай управы зацвярджаўся на пасадзе губернатарам, а старшыня губернскай управы — міністрам унутраных спраў. Земствам было забаронена склікаць агульназемскія з’езды.
    Але і ў такім урэзаным выглядзе рэформа была праведзена не адначасова і не ўсюды. Увядзенне земскіх устаноў пачалося з лютага 1865 г. і расцягнулася на працяглы тэрмін. Да канца 70х гг. земствы былі ўведзены толькі ў 34 губернях Расійскай імперыі. He былі ўведзены земствы і ў некаторых нацыянальных акраінах. У беларускіх губернях рэформа была праведзена толькі ў 1911 г., таму што царскі ўрад баяўся, каб дваранства гэтых губерняў не выкарыстала земствы ў якасці цэнтраў апазіцыйнага руху.
    Аднак пры ўсёй сваёй абмежаванасці земская рэформа давала вядомы прастор мясцовай самадзейнасці, садзейнічала развіццю капіталістычнай гаспадаркі і культуры. У сваёй практычнай дзейнасці земствы дабіліся поспеху ў распаўсюджванні школьнай адукацыі і медыцынскай справы, на што, дарэчы, трацілася значная частка іх бюджэту. Вялікае значэнне для вывучэння эканомікі парэформеннай Расіі мела і арганізацыя земскай статыстыкі.
    Змены гарадскога кіравання былі праведзены на той жа аснове, што і земскага.
    Развіццё капіталізму пасля адмены прыгоннага права абумовіла значны рост гарадоў. Але ўпарадкаванне іх заставалася вельмі адсталым. У 1864 г. быў складзены праект гарадской рэформы, які пасля неаднаразовай перапрацоўкі быў зацверджаны толькі ў 1870 г. У гарадах ствараліся гарадскія думы і ўправы. На чале ўправы стаяў гарадскі галава, які адначасова з’яўляўся і старшынёй гарадской думы. Выбары ў думу праходзілі на аснове прынцыпу маёмаснага цэнзу. Правам выбару карысталіся асобы, якія дасягнулі 25гадовага ўзросту і валодалі нерухомай уласнасцю і капіталам не менш 15 000 руб. Каб прымаць удзел у выбарах, неабходна было пражыць у даным горадзе больш 5 гадоў.
    У распараджэнні гарадскіх дум і ўпраў знаходзіліся справы, якія адносіліся да знешняга ўпарадкавання горада: развіццё прамысловасці і гандлю, арганізацыя адукацыі і медыцынскага абслугоўвання. На гарадскія органы кіравання былі ўскладзены абавязковыя расходы па ўтрыманні пажарнай аховы, паліцыі, турызму і казармаў. Таксама як і земствы, думы і ўправы не мелі органаў выканаўчай улады і падпарадкоўваліся губернатарам і міністру ўнутраных спраў.
    155
    На Беларусі гарадская рэформа была праведзена ў 1876 г.
    3 прыняццем гэтага Палажэння гарадская гаспадарка пачала развівацца больш інтэнсіўна.
    У 1864 г. была праведзена судовая рэформа, якая з’яўлялася бадай самай паслядоўнай з усіх буржуазных рэформаў 60 — 70х гг. У адпаведнасці з ёю былі ліквідаваны старыя саслоўныя суды, замест шматлікіх судовых інстанцый утвараліся толькі дзве: акружныя суды і судовыя палаты. Судовыя палаты разглядалі апеляцыі і займаліся палітычнымі справамі. Для разбору дробных правапарушэнняў ствараўся міравы суд. На чале ўсіх судовых устаноў стаяў правячы Сенат, які з’яўляўся касацыйнай інстанцыяй.
    Суд станавіўся адкрытым, галосным і незалежным ад урада. Ствараўся інстытут адвакатуры і прысяжных засядацеляў, для засведчання розных актаў была ўведзена пасада натарыўса. Усе справы разглядаліся ў прысутнасці абвінавачванага, сведкаў і публікі, друкаваліся ў газетах. Вердыкт прысяжных аб’яўляўся ў судзе, і толькі ў адпаведнасці з ім суд мог вынесці прыгавор.
    3 нагоды палітычных абставін судовая рэформа на Беларусі пачалася толькі ў 1872 г., калі былі ўведзены міравыя суды. Але яны не выбіраліся, як гэта было ў Расіі, а назначаліся міністрамі юстыцыі. Гэта тлумачыцца тым, што ў беларускіх губернях адсутнічалі земствы. Акруговыя суды, пракуратура і інстытут прысяжных засядацеляў былі ўтвораны толькі ў 1882 г. Спіс прысяжных засядацеляў зацвярджаўся мясцовымі ўладамі.
    У сувязі з незада воленасцю памешчыкаў дзейнасцю міравых судоў у 1889 г. у Расіі быў уведзены інсгытут земскіх начальнікаў, якія назначаліся з ліку памешчыкаў і мелі права ўмешвацца ў рашэнні органаў сялянскага самакіравання, a таксама караць сялян без судовага разгляду. На Беларусі закон аб земскіх начальніках быў уведзены ў 1900 г., прычым у трох губернях — Мінскай, Магілёўскай і Віцебскай. Звязана гэта было з тым, што царскі ўрад не давяраў у палітычных адносінах мясцовым памешчыкам каталіцкай веры, якія складалі пераважную большасць у краі, і асцерагаўся даваць ім адміністрацыйную ўладу ў сельскай мясцовасці.
    Але, нягледзячы на абмежаванні, судовая рэформа была значным крокам наперад у параўнанні з дарэформенным судом і адыграла вялікую ролю ў станаўленні буржуазных адносін у Расійскай імперыі.
    Адной з важнейшых была ваенная рэформа, якая пачалася ў 1862 г. Крымская вайна паказала, што рэгулярная 156
    армія, заснаваная на рэкруцкіх наборах, не можа супрацьстаяць буржуазным арміям заходніх дзяржаў. Таму мэтай пераўтварэння старой арміі з’яўлялася прыбліжэнне яе да арміі буржуазнага тыпу, якой валодала абучацым асабістым саставам, была забяспечана сучаснай зброяй і добра падрыхтаванымі афіцэрскімі кадрамі.
    Рэформа праводзілася на працягу некалькіх гадоў. Расія была падзелена на 15 ваенных акруг, быў распрацаваны новы статут страявой службы. Утварэнне ваенных гімназій, вучылішчаў і акадэмій дазволіла палепшыць ваенную падрыхтоўку афіцэраў. Было паскорана ўзбраенне арміі новымі тэхнічнымі сродкамі — артылерыяй і вінтоўкамі, створаны ваенны паравы флот і г.д. Аднак гэтыя паляпшэнні не ліквідавалі галоўную прычыну слабасці рускай арміі — яе феадальнасаслоўную структуру.
    У сувязі з гэтым у 1874 г. урад прыняў закон аб усесаслоўнай воінскай павіннасці мужчын, якія дасягнулі 20гадовага ўзросту. Гэта дазваляла скараціць армію ў мірны час і рэзка павялічыцьяеў перыяд ваенных дзеянняў за кошт запаснікаў. Замест ранейшых 25 гадоў знаходжання ў арміі быў устаноўлены новы, скарочаны тэрмін службы: для сухапутных войскаў — 6 гадоў абавязковай службы і 9 гадоў запасу, для флоту — 7 гадоў абавязковай службы і 3 гады запасу. Для асоб, якія мелі адукацыю, тэрмін службы значна скарачаўся. Для тых, хто скончыў вышэйшыя навучальныя ўстановы, ён складаў б месяцаў, гімназіі 1,5 года, гарадскія вучылішчы — 3 гады, пачатковыя школы — 4 гады. Ад усеагульнай воінскай павіннасці вызваляліся карэнныя жыхары Сярэдняй Азіі, Казахстана, Сібіры, а таксама асобныя групы насельніцтва.
    Такім чынам, новы закон аб воінскай павіннасці вырашаў важнейшую задачу арганізацыі арміі — стварэнне рэзерваў.
    У 1865 г. была праведзена цэнзурная рэформа, якая некалькі пашырыла магчымасці друку. Была адменена папярэдняя цэнзура для твораў больш 10 друкаваных аркушаў, а для перакладаў  20 друкаваных аркушаў. Лічылася, што выданні меншых памераў з’яўляюццабольш даступнымі для шырокай грамадскасці і таму яны абавязкова павінны былі праходзіць папярэднюю цэнзуру. Такія ж правілы распаўсюджваліся і на правінцыяльныя органы перыядычнага друку. Сталічныя газеты і часопісы маглі быць вызвалены ад папярэдняй цэнзуры толькі пры ўмове ўнясення вялікага грашовага закладу. У гэтым выпадку іх рэдактары і выдаўцы за парушэнне законаў друку неслі 157
    асабістую адказнасць. Пры гэтым царская адміністрацыя мела права накладаць на газеты і часопісы штрафы, пры пыняць на пэўны час і нават забараняць выданне, калі яго напрамак расходзіўся з афіцыйным палітычным курсам. У 1873 г. спыняць перыядычныя выданні было дазволена міністру ўнутраных спраў, а праз 6 гадоў такія ж паўнамоцтвы атрымалі і генералгубернатары.
    Вельмі складана было атрымаць дазвол на выданне новага перыядычнага выдання. Хадайніцтвы маглі быць адвергнуты без усякай матывацыі. Менавіта па гэтай прычынеў Беларусі да 80х гг. XIX сг. не было ніводнага перыядычнага выдання, незалежнага ад урада або праваслаўнай царквы.
    У 60я гг. XIX ст. была праведзена і рэформа адукацыі. Студэнцкія хваляванні восенню 1861 г. вымусілі ўрад прыняць новы універсітэцкі статут. Паводле статута універсітэты атрымлівалі аўтаномію. Кіраўніцтва імі даручалася савету прафесараў, які выбіраў рэктара, дэканаў факультэтаў, запрашаў прафесараў на вакантныя пасады. Савет універсітэта меў права ствараць новыя кафедры. Аднак значная ўлада захоўвалася за міністрам народнай адукацыі і папячыцелем вучэбнай акругі, якія ажыццяўлялі нагляд за дзейнасцю прафесараў. Жанчыны ва універсітэт не дапускаліся.
    У 1864 г. быў абнародаваны новы статут гімназіі. У навучальных установах маглі вучыцца прадстаўнікі ўсіх саслоўяў, але з высокай платай за абучэнне. Па статуце сярэднія навучальныя ўстановы маглі быць двух тыпаў: класічныя і рэальныя гімназіі. У першых галоўнае месца ў абучэнні адводзілася выкладанню класічных моў — лацінскай і грэчаскай. У рэальных гімназіях вывучаліся ў асноўным дакладныя і прыродазнаўчыя навукі. Класічная гімназія рыхтавала сваіх выхаванцаў да паступлення ва універсітэты, куды яны залічваліся без экзамену пасля заканчэння гімназіі. Рэальныя гімназіі такой прывілеяй не валодалі. Яны рыхтавалі вучняў да работы ў прамысловасці і гандлі.
    У 1864 г. было зацверджана ’’Палажэннеаб пачатковых народных вучылішчах”, у адпаведнасці з якім грамадскім установам і прыватным асобам дазвалялася са згоды ўлад адкрываць пачатковыя вучылішчы. У праграмах навучальных устаноў значнае месца адводзілася вывучэнню закона божага і царкоўным спевам.
    Такім чынам, сялянская рэформа 1862 г. з’явілася пачаткам важных змен у сацыяльнаэканамічным і палітычным жыцці краіны. Услед за адменай прыгоннага права ўрад вымушаны быў пайсці на шэраг другіх буржу158