• Газеты, часопісы і г.д.
  • Эканамічная гісторыя Беларусі

    Эканамічная гісторыя Беларусі


    Выдавец: Экаперспектыва
    Памер: 432с.
    Мінск 1996
    146.08 МБ
    У 1801 г. было дазволена набываць і прадаваць землі купцам, мяшчанам і дзяржаўным сялянам, што мела пэўнае значэнне для развіцця капіталістычных адносін на вёсцы. А ў 1803 г. быў аб’яўлены ўказ аб йк званых вольных хлебапашцах. Па ўказе памешчыкам дазвалялася адпускаць прыгонных паасобку або цэлымі вёскамі з абавязковым надзяленнем іх зямлёй. За гэта сяляне павінны былі выплочваць вялізны выкуп ці выконваць павіннасці паводле ўзаемнага дагавору з памешчыкам. На Беларусі вядомы толькі адзіны выпадак прымянення гэтага ўказа: у 1819 г. дзяржава выкупіла ў памешчыка 57 рэвізскіх душ (вёска Жарцы Полацкага павета), ”за выдатныя заслугі, зробленыя імі ў вайне 1812 г.”. На месцах губернская 136
    адміністрацыя часта адносіла да вольных хлебаробаў усіх сялян, якія тымі ці іншымі шляхамі сталі ўласнікамі зямлі. Таму паводле 8й рэвізіі (1834 г.) іх налічвалася ў Віцебскай губерні 305, у Магілёўскай —364 душы мужчынскага полу. У 1848 г. вольныя хлебаробы былі ўключаны ў склад дзяржаўных сялян на ўласных землях.
    Адначасова крызіс феадальнапрыгонніцкай сістэмы абвастраў палітычную барацьбу ў Расійскай імперыі. Яскравым сведчаннем таму стала, як вядома, выступленне дваранскіх рэвалюцыянераўдзекабрыстаў у 1825 г. Дзекабрысты своеасабліва планавалі вырашыць аграрнае пытанне. Сяляне павінны былі вызваліцца ад прыгоннай залежнасці з надзяленнем зямлёй, пры гэтым ’’Паўднёваетаварыства” (П.І.Песцель) прапаноўвала зямлю ў кожнай воласці раздзяліць на дзве часткі: 1) грамадскую зямлю, якую нелыа было ні прадаваць, ні закладваць, можна было толькі карыстацца ёю для вядзення сваёй гаспадаркі, гэта значыць для атрымання ’’прадукту неабходнасці”; 2) зямлю для продажу ў прыватную ўласнасць для расшырэння гаспадаркі, атрымання ’’прадукту багацця”. Зямельны грамадскі фонд павінны быў быць створаны шляхам канфіскацыі дваранскіх зямель. ’’Паўночнае таварыства (М.М.Мураўёў) лічыла, што зямлю трэба пакінуцьяк уласнасць за памешчыкамі, а селяніну перадаваць сядзібу і палявыя землі ў 2 дзесяціны на кожны двор.
    Як бачым, плануемыя дзекабрыстамі рэформы былі закліканы прыкметна падарваць дваранскае землеўладанне і садзейнічаць развіццю буржуазных пачаткаў у сельскай гаспадарцы.
    У той жа час, імкнучыся знайсці рашэнне, як захаваць прыгоннае права і разам з тым неяк абмежаваць бескантрольную ўладу памешчыкаў, царскі ўрад прыйшоў да рашэння ўвесці абавязковыя інвентары — гаспадарчае апісанне памешчыцкіх маёнткаў з дакладнай фіксацыяй колькасці прыгонных, памераў зямельных надзелаў, выконваемых павіннасцяў.
    Царызм і раней адкрыта выкарыстоўваў практыку інвентарызацыі маёмасці. Так, у Брожанскім двары Бабруйскага стараства Магілёўскай губерні інвентарызацыя праводзілася ў 1765, 1797 і 1810 гг. У 1810 г. маёнтак Брожа знаходзіўся ў арэндзе на 4 гады ў падпаручніка Восіпа Нарбута. Яго агульная плошча складала каля 88 000 дзесяцін. Па інвентарызацыі 1765 г. у Брожскім ключы налічвалася 196 сялянскіх гаспадарак, у 1797 г. — 208, у 1810 г. — 295. Двор вырабляў збожжа на продаж. Пры
    10.	Зак. 5237.
    137
    быткі Брожскага маёнтка складаліся з арэнды корчмаў, млынаў, а таксама грашовых і натуральных падаткаў і г.д. Усе гэтыя дадзеныя знаходзілі адлюстраванне ў інвентары.
    Трэба сказаць, што справа з увядзеннем інвентароў рухалася даволі марудна. У 1844 г. Мікалай I зацвердзіў палажэнне аб стварэнні дваранскіх камітэтаў у заходніх губернях для складання абавязковых інвентароў памешчыцкіх маёнткаў. Галоўнай мэтай інвентароў было вызначэнне адносін сялян да ўладальніка, таму яны змяшчалі: 1) падзел сямей з вызначэннем іх маёмасці і гаспадарчых павіннасцяў; 2) раскладку ўрокаў на гаспадарчыя работы з падлікам колькасці работ на пэўную меру зямлі; 3) падрабязныя правілы пра гаспадарчыя павіннасці сялян. Аднак інвентарныя правілы часта складаліся недакладна, у іх падрыхтоўцы ўдзельнічалі самі памешчыкі.
    На тэрыторыі Беларусі ў выніку процідзеяння памешчыкаў інвентары былі ўведзены к 1857 г., ды і то толькі ў 1/10 частцы памешчыцкіх маёнткаў. Уся зямля, якая знаходзілася ў фактычным карыстанні сялян, захоўвалася за імі. Аднак іх захоп працягваўся да прыняцця маніфеста 19 лютага 1861 г., а ў некаторых выпадках і пазней.
    Для вызначэння павіннасцяў за аснову была прынята трэцяя частка даходу з вылучаных сялянам зямель. Але дваранства было незадаволена такім парадкам і выказала пажаданне, каб павіннасць сялян заставалася ранейшай — па 3 дні ў тыдзень з рабочай душы. Памешчыкі патрабавалі і дадатковых павіннасцяў. Так, сяляне маёнтка Налібокі, які належаў Вітгенштэйну, скардзіліся, што арандатар увёў асаблівы падатак пад назвай "дзятлы”, г.зн. з гаспадаркі па 1/8 бочкі жыта і аўса, 10 фунтаў пянькі, 1 курыцу, 10 яйкаў, копу грыбоў і 4 дні гвалтаў. Інвентарныя правілы часта парушаліся, тым не менш дзяржава ў некаторай ступені ахоўвала сялян ад празмерных апетытаў іх гаспадароў.
    Трэба мець на ўвазе, што з моманту далучэння беларускіх зямель да Расійскай імперыі каля 465 тыс. сялян сталі дзяржаўнымі. У сістэме кіравання дзяржаўнай маёмасцю найбольшае значэнне мела арэнда. Апрача таго, практыкавалася раздача дзяржаўных сялян у прыватныя рукі, і ў выніку ў 1802 г. у Гродзенскай, Мінскай, Магілёўскай і Віцебскай губернях толькі 5,2 % працоўных кіравалася казённай адміністрацыяй.
    3 мэтай атрымання максімальнага прыбытку царскі ўрад прымаў захады ў рэгламентацыі кіравання казённымі сялянамі. Так, у 1803 г. было прынята рашэнне абтым, што 138
    пры здачы казённых маёнткаў у арэнду неабходна браць залогі ў памеры не менш як 1/3 іх кошту.
    У 1815 — 1817 гг. упершыню ўводзіцца інвентарнае нарміраванне павіннасцяў пры продажы падараваных у арэнду дзяржаўных уладанняў. Памешчыкі адмаўляліся кіраваць абмежаванымі рэгламентамі маёнткамі. У рэшце рэшт інвентары не змаглі стаць абавязковай нормай пры арэндзе дзяржаўных уладанняў. У той жа час сяляне выступалі супраць пераходу ў прыватныя рукі.
    3 мэтай хуткага папаўнення бюджэту і ліквідацыі прагрэсіруючых нядоімак у 1837 — 1841 гг. міністрам дзяржаўнай маёмасці П.Д.Кісялёвым была распрацавана і ажыццёўлена рэформа кіравання дзяржаўнымі сялянамі. У цэлым яна складалася з 3 асноўных мерапрыемстваў:
    1)	рэформы сістэмы кіравання дзяржаўнай вёскай,
    2)	’’папячыцельскай” палітыкі,
    3)	шэрага аграрных пераўтварэнняў — ’’люстрацыі дзяржаўных маёмасцяў”.
    У 1839 г. было распрацавана спецыяльнае палажэнне, што прывяло да значнага росту бюракратычнага апарату, утрыманне якога лягло на плечы дзяржаўных сялян.
    ’’Папячыцельская палітыка” П.Д.Кісялёва ўключала ў сябе арганізацыю харчовай дапамогі сялянам, пачатковага навучання, медыцынскай дапамогі і г.д. ’’Папячыцельсгва” фінансавалася з сум сялянскіх капіталаў і грамадскага збору.
    Харчовая палітыка мела на мэце распрацоўку шэрага мер на выпадак перыядычных неўраджаяў, на справе ж яна заключалася ў асноўным у стварэнні запасных кармоў. У Беларусі галоўнай крыніцай папаўнення кармоў служылі грамадскія запашкі. Аднак колькасць хлеба ў крамах не павялічвалася. He лепш былі справы і з іншымі пачынаннямі ’’папячыцельскай палітыкі”.
    Асноўнай састаўной часткай рэформы была люстрацыя дзяржаўных маёмасцяў. Яна мела на мэце павышэнне плацежаздольнасці дзяржаўнай вёскі шляхам ліквідацьгі сялянскага малазямелля, рэгламентацыю і ўніфікацыю павіннасцяў. Люсграцыя праводзілася ў два этапы: да 1844 г. — пры захаванні фальварачнабаршчыннай сістэмы і з 1844 г. — на аснове паскоранага ўводу аброчнай сістэмы ў дзяржаўных маёнтках. Стаўка была зроблена на пераразмеркаванне зямельнага фонду паміж маёнткамі і перасяленне сялян. Пераразмеркаванне суправаджалася перафарміраваннем дзяржаўных маёнткаў з мэтай ураўнення іх з землямі, аднак гэта мера не прывяла да павелічэння зямельнага фонду. Перася139
    ленне таксама не прыняло значнага маштабу, паколькі ніякіх звестак аб ім не захавалася.
    Ураду давялося вышукваць новыя шляхі атрымання зямельнага рэзерву. 3 1844 г. пачаўся паскораны перавод сялян на аброк, і да канца 1857 г. усе маёнткі Беларусі былі пераведзены на аброчнае становішча. Ліквідацыя адпрацовачнай рэнты і перавод на аброк былі найбольш важнымі напрамкамі рэформы, якія вызначылі яе буржуазны сэнс. У выніку дадатковага надзялення сялян зямлёй агульная плошча надзельнага фонду у беларускай дзяржаўнай вёсцы павялічылася на 10,73 %.
    У цэлым рэформа надала імпульс сялянскай ініцыятыве і спрыяла некатораму расшырэнню таварнаграшовых адносін.
    Трэба мець на ўвазе тое, што ў перыяд позняга феадалізму на Беларусі была і такая катэгорыя сялян, як вольныя людзі. Яны былі асабіста свабоднымі, мелі права пераходу з месца на месца. Іх прававое і маёмаснае становішча набліжала іх да дзяржаўных сялян. За карыстанне зямлёй яны адпрацоўвалі або плацілі падушны аброк. Да сярэдзіны XIX ст. пераважная большасць іх была запрыгонена памешчыкамі. У 1840 г. вольныя людзі, што жылі на казённых землях, былі далучаны да абшчыны дзяржаўных сялян, прыпісаныя да гарадоў увайшлі ў склад гарадскіх абшчын. Колькасць вольных людзей на Беларусі ў 1858 г. складала 14,6 тыс. чалавек.
    З’яўленне і далейшае павелічэнне колькасці вольных людзей было яшчэ адным сведчаннем пераходу да капіталістычных адносін.
    У 1839 — 1843 гг. у Расіі пад кіраўніцтвам міністра фінансаў Е.Ф.Канкрына была праведзена грашовая рэформа. Сутнасць яе заключалася ў замене грашовага папяровага абароту на крэдытныя білеты, якія свабодна разменьваліся на серабро.
    Маніфест 1 ліпеня 1839 г. адмяніў указ ад 9 красавіка 1812 г. аб вольнай цане асігнацый і ўстанавіў цану ў прапорцыі 350 руб. асігнацыямі за 100 руб. серабром, гэта значыць па 28,57 металічных капеек за папяровы рубель. На астатнія 71,43 капейкі папяровы рубель законам дэвальвіраваўся. Па ўказу сярэбраная манета стала галоўнай манетай абарачэння і лічылася законнай мерай для ўсіх грашовых папер, каштоўных дакументаў і аблігацый, якія знаходзіліся ў абарачэнні. Асігнацыі сталі лічыцца другаступеннымі знакамі каштоўнасці. Каштоўныя паперы крэ
    140
    дытных арганізацый адпавядалі цане на серабро. Пры размене ўсякая прыбаўка курсу асігнацыямі строга забаранялася.
    Усе каштоўныя дакументы біржы, прэйскуранты і даведачныя цэны павінны былі арыентавацца на сярэбраную манету, і курс асігнацый нельга было выкарыстоўваць пры разліках.