Эканамічная гісторыя Беларусі
Выдавец: Экаперспектыва
Памер: 432с.
Мінск 1996
Велізарны ўрон панесла і народная гаспадарка. Пасяўныя плошчы ў 1813 г. склалі толькі 50 % даваенных. У грашовым вылічэнні страты Беларусі ад вайны, па няпоўных звестках, склалі каля 52 млн руб. серабром. Толькі ў Гродзенскай губерні было знішчана звыш 35 тыс. коней, што складала каля 60 %.
Вайна 1812 г. пакінула спаленыя, разбураныя, разрабаваныя гарады, мястэчкі, вёскі. Ад’ютант галоўнага штаба 1й рускай арміі, які пабываў у маёнтку графа Чапскага, паведамляў: ’’Пустыя дамы сялян, якія памерлі ад голаду, бледныя высахшыя твары яшчэ жывых напаўняюць душу жахам”. Жыццё беларусаў пасля вайны значна пагоршылася. ’’ПаўночнаЗаходні край” стаў занядбанай правінцыяй Расійскай імперыі.
Як вядома, яшчэ ў апошнія гады існавання Рэчы Паспалітай большасць беларускіх сялян належала магнатам. Пасля далучэння края да Расіі значэнне памешчыцкага сектара ўзмацнілася, бо Кацярына II раздарыла рускім ваенным і чыноўнікам у прыватнае валоданне велізарную колькасць сялян. 3 Брэсцкай эканоміі 6927 душ атрымаў А.В.Сувораў, 5718 — А.П. Румянцаў і г.д. Усяго ва ўласнасць рускім памешчыкам было раздадзена 208 550 душ беларускіх сялян (чацвёртая часткаўсяго насельніцтва Беларусі). Пры гэтым трэба мець на ўвазе, што калі мясцовая шляхта прысягала расійскай кароне, то захоўвалася недатыкальнасць раней існуючага землеўладання.
Свавол памешчыкаў у беларускай вёсцы пасля вайны 1812 г. рэзка ўзмацніўся. Калі раней сяляне прыцягваліся на два дні прымусовай работы на свайго магната, то цяпер — на ўсе шэсць, a то і сем. Непасільным ярмом беларускіх губерняў сталі падаткі, якія збіраліся тут асігнацыямі, як падушны падатак на астатняй тэрыторыі Расіі, і залатой і сярэбранай манетай, што было ў 4 — 5 разоў даражэй. Так падрывалася мясцовая гаспадарка.
Беларусь адносілася да рэгіёнаў, дзе панавала буйнапамеснае дваранскае землеўладанне. Напярэдадні рэформы 1861 г. у руках памешчыкаў было сканцэнтравана каля 12 млн дзесяцін (70 % зямлі), і толькі звыш 4 млн дзесяцін (прыблізна 27 %) знаходзілася ў карыстанні больш як 1
123
млн прыгонных сялян. Князю Вінтгенштэйну, напрыклад, належала 500 тыс. дзесяцін зямлі і 60 тыс. сялян, князям Радзівілам — 150 тыс. дзесяцін зямлі і 40 тыс. прыгонных. Памешчыкі Патоцкія ў Мінскай губерні валодалі 200 тыс. дзесяцін. Такую ж колькасць зямель меў князь Паскевіч у Магілёўскай губерні. У Гомельскім маёнтку Румянцава налічвалася 13 фальваркаў, 28 тыс. прыгонных, 60 тыс. дзесяцін ворнай зямлі.
У такіх гаспадарках меліся значныя магчымасці для стварэння шматгаліновай вытворчасці і павышэння таварнасці, арганізацыі прамысловай апрацоўкі прадукцыі земляробсгва і жывёлагадоўлі. Аднак землеўласнікімагнаты рэдка выкарыстоўвалі іх. Больш ;. , перавага аддавалася стварэнню сярэдніх па велічыні маёнткаў з колькасцыо прыгонных ад 200 да 500 чал., якія здаваліся ў арэнду. Большасць памешчыкаў прытрымлівалася старых парадкаў — традыцыйнай трохпольнай сістэмы з перавагай пасеваў збожжавых культур і выкарыстоўвала прымітыўную тэхніку. Рост таварнасці такіх гаспадарак ішоў галоўным чынам за кошт павелічэння паншчынных павіннасцяў сялян.
Увядзенню шматполля, паляпшэнню парод жывёлы, распаўсюджванню травасеяння і ўжыванню машын перашкаджала танная праца прыгонных сялян. Новая тэхніка патрабавала кваліфікаваных работнікаў, высокай якасці працы, а гэтага ва ўмовах прыгонніцтва дабіцца было вельмі складана. Памешчыкі ж не жадалі адмаўляцца ад таннай рабочай сілы. Спробы спалучыць прыгонную працу з патрабаваннямі растучага ўнутранага і знешняга рынку не прыносілі станоўчых вынікаў.
Абвастрэнне крызісу феадальнапрыгонніцкай сістэмы накладвала адбітак і на сялянства, якое ў сярэдзіне 30х гг. XIX ст. складала амаль 90 % усяго насельніцтва Беларусі. Нагадаем, што ў 1858 г. сялян было 3307тыс. чалавек. Каля 70 % іх належала памешчыкам.
Пераважная большасць памешчыцкіх сялян мела сваю гаспадарку і карысталася зямельным надзелам з умовай выканання павіннасцяў. Невялікую групу (каля 30 %) складалі дваровыя сяляне, якія не вялі сваёй гаспадаркі, працавалі на памешчыцкім двары і знаходзіліся на натуральным утрыманні. У Віленскай, Гродзенскай і Мінскай губернях пераважала сялянскае падворнае землекарыстанне, а ў Віцебскай і Магілёўскай — абшчыннае.
У першай палове XIX ст. трохпольная сістэма земляробства стала паўсюдна пануючай і ў сялянскай гаспадар124
цы. Як і раней, зямля ўзворвалася драўлянай сахой з жалезным наканечнікам і разрыхлялася ў большасці выпадкаў таксама драўлянай бараной. Ураджайнасць збожжавых была ў сярэднім сам3, бульбы — сам6.
Памер надзелаў памешчыцкіх сялян неаднолькавы. У Магілёўскай губерні і ў паўночнаўсходніх раёнах Віцебскай ён складаў у сярэднім 8—10 дзесяцін на гаспадарку, радзей — 7 — 12. У Мінскай губерні сярэдні надзел быў роўны 10 — 12 дзесяцінам, хаця існавалі надзелы і па 5 — 7 і па 16 —20 дзесяцін. На сялянскую гаспадарку звычайна прыходзілася два валы або адзін конь, 1 — 4 авечкі і свінні, многія трымалі кароў.
Імкнучыся павысіць інтэнсіўнасць сялянскай працы, памешчыкі павялічвалі колькасць баршчынных дзён у тыдзень, устанаўлівалі дзённыя заданніўрокі. Нормыўрочнай работы былі выключна высокімі. Сяляне іх не паспявалі выконваць, таму павінны былі або выстаўляць двайную рабочую сілу, або працаваць у вольныя ад баршчыны дні. Акрамя баршчыны на іх накладваліся шматлікія дадатковыя павіннасці (будаўніцтва, дарожныя, вартавыя работы). Самай цяжкай формай прыгонніцкай эксплуатацыі была шырока распаўсюджаная на Беларусі аддача сялян падрадчыкам па кантрактах на сплаўныя, будаўнічыя і зямельныя работы на працяглы перыяд.
Цяжкім было становішча і аброчных сялян. Яны, акрамя аброку, які складаў у сярэднім 20 — 80 руб. у год (дарэчы, карова каштавала 12 — 18 руб.), нароўні з баршчыннымі сялянамі плацілі даніну і выконвалі дадатковыя павіннасці ў маёнтках. Становішча аброчных сялян у параўнанні з баршчыннымі аблягчалася толькі тым, што над імі не было дзённага нагляду памешчыкаў; яны карысталіся адноснай свабодай у размеркаванні свайго часу, мелі магчымасць на пабочныя заробкі.
Трэба мець на ўвазе і тое, што на Беларусі былі шырока распаўсюджаны так званыя зямельныя сервітуты (ад лац. servitus — павіннасць, падначаленасць). Сервітуты давалі сялянам права праезду, карыстання сенажацямі, ляснымі ўгоддзямі, выпасу жывёлы, рыбнай лоўлі і інш. Усё гэта на пэўных умовах было значнай падмогай у гаспадарцы сялян, таму яны былі зацікаўлены ў захаванні сваіх сервітутных правоў.
Паказчыкам заняпаду сельскай гаспадаркі ў 50я гг. XIX ст., цяжкага становішча сялян з’явіўся няспынны рост нядоімак дзяржаўных падаткаў. Да 1856 г., па даных міністра 125
ўнутраных спраў, дзяржаўныя даўгі і нядоімкі па памешчыцкіх маёнтках у губернях Беларусі склалі да 8 млн руб. (з агульнай сумы даўгоў і нядоімак па Расіі ў 23 млн руб.).
Такім чынам, як для памешчыцкай, так і для сялянскай гаспадаркі былі характэрны традыцыйныя прыгонніцкія формы гаспадарання. Аднак, нягледзячы на гэта, капіталістычныя рыначныя элементы пранікалі як у тую, так * Ў другую гаспадарку, асабліва ў другой чвэрці XIX ст. Гэта выявілася перш за ўсё ў імкненні дваран павысіць даходнасць сваіх гаспадарак дзякуючы прымяненню ўдасканаленых сельскагаспадарчых машын, працы наёмных рабочых, увядзенню травасеяння і шматпольньіх севазваротаў. Мінскі губернатар у справаздачах за 1841 — 1844 гг. пісаў аб пакупцы некаторымі памешчыкамі сельскагаспадарчых машын, пасевах траў, найме рабочай сілы. Памешчык Любанскі (Віленскі павет) у сваёй гаспадарцы трохполле замяніў на шматполле.
У буйных маёнтках усё часцей выкарыстоўваліся малатарні, веялкі, сечкары, радзей — сеялкі, жнейкі, жалезныя плугі і бароны. Памешчыкі пачалі пераводзіць з баршчыны на аброк сваіх прыгонных сялян, якія потым наймаліся да іх на працу за пэўную плату. Так, Іяхім Храптовіч — уладар маёнтка Шчорсы (Навагрудскі павет Гродзенскай губерні) яшчэ ў XVIII ст. адмовіўся ад баршчыннай працы і толькі ў час збору ўраджаю ў дапамогу вольнанаёмным батракам прыцягваў прыгонных за пэўную плату. Пры гэтым ён меў уласны інвентар і рабочую скаціну. Адным з першых перайшоў на шматполле.
На шматполле пачалі пераходзіць не толькі магнаты, але і сярэдняга дастатку дваране. Так, у 1827 г. такую форму севазвароту ўвёў у сябе памешчык Ашмянскага павета Віленскай губерні Карчэўскі, у якога было 11 двароў сялян, а фальваркавай зямлі 80 дзесяцін. Нягледзячы на тое, што Карчэўскі захаваў у сябе баршчыну, яго гаспадарка па сутнасці была жывёлагадоўчай фермай, прадукцыя якой прызначалася ў першую чаргу для рынку.
Аднак факты прымянення наёмнай рабочай сілы і аграрных удасканаленняў, увядзенне шматпольных севазваротаў і пасеваў кармавых культур насілі ў асноўным адзінкавы характар і не прывялі да істотных перамен у арганізацыі сельскагаспадарчай вытворчасці нават асобных маёнткаў. Меры па перабудове памешчыцкай гаспадаркі амаль не кранулі агратэхнічнай базы асноўных работ на вёсцы (ворыва, угнаенне зямлі, пасевы, уборка ўраджаю). Гэта тлумачыцца тым, што памешчыцкая зямля апрацоўвалася інвентаром і 126
цяглавай сілай прыгонных сялян. Асноўная маса памешчыкаў лічыла прыгоннае права падмуркам рацыянальнай гаспадаркі і не збіралася ад яго адмаўляцца.
Прадвесцем распаду старога эканамічнага механізму стаў рост вытворчасці хлеба памешчыкамі на продаж. Узрастаючы попыт на хлеб у Заходняй Еўропе ў першыя дзесяцігоддзі XIX ст., павелічэнне ёмістасці ўнутранага рынку выклікалі хуткі рост таварнасці памешчыцкіх гаспадарак. Памешчыкі, асабліва ў Гродзенскай і Мінскай губернях, хутка пашыралі ворную зямлю за кошт сялянскіх угоддзяў. У 30 — 40я гг. каля 70 — 80 % усіх прыбыткаў паступала ад продажу сельскагаспадарчых прадуктаў, галоўным чынам збожжа, гарэлкі і спірту. Прыбытак ад продажу гарэлкі і спірту складаў палову, а часам і больш памешчыцкіх прыбыткаў. Астатняя іх частка прыпадала на паступленні ад аброку, арэнды млыноў і г.д.
У сувязі з патрабаваннямі рынку ў першай палове XIX ст. вызначаецца спецыялізацыя сельскагаспадарчай вытворчасці па асобных рэгіёнах Беларусі. Так, у Віцебскай і паўночных паветах Віленскай, Мінскай і Магілёўскай губерняў складваўся раён ільна і бульбаводсгва. Развядзенне бульбы ў Беларусі пачалося ў канцы XVIII ст. на памешчыцкіх агародах, а больш шырока распаўсюдзілася ў 20 — 30я гг. XIX ст. У сярэдзіне стагоддзя бульбай засявалася каля 4 % зямлі на сялянскіх надзелах. У вядзенне ў севазварот бульбы садзейнічала пераходу ад трох да чатырохполля.