Эканамічная гісторыя Беларусі
Выдавец: Экаперспектыва
Памер: 432с.
Мінск 1996
прадукцыйнасці працы і паглыбленню яе грамадскага раздзялення, падрыхтавала да машыннай вытворчасці.
Пачатак стварэнню на Беларусі мануфактурнай прамысловасці паклалі буйныя феадалы, якія валодалі вялікімі багаццямі і мелі магчымасці для арганізацыі мануфактур у сваіх маёнтках, дзе была танная рабочая сіла — прыгонныя сяляне. Першым прадпрыемствам мануфактурнага тыпу на тэрыторыі Беларусі гісторыкі лічаць шкляны завод у Налібоках (зараз у Стаўбцоўскім раёне Мінскай вобласці). Завод быў пабудаваны ў пачатку 20х гг. XVIII ст. жонкай канцлера Вялікага княства Літоўскага Ганнай Радзівіл. У канцы XVIII ст. на заводзе працавалі некалькі дзесяткаў чалавек і выраблялі больш за 100 назваў розных вырабаў: аконнае шкло, шклянкі, чаркі, бакалы, бутэлькі, графіны і г.д.
Другой мануфактурай на Беларусі па часе стварэння быў Урэцкі шкляны завод, які пачаў дзейнічаць у канцы 30х гг. XVIII ст. Калі ў Налібоках у асноўным выраблялі простую шкляную пасуду і аконнае шкло, то на ўрэцкім прадпрыемстве галоўную ўвагу звярталі на вытворчасць дарагой крыштальнай пасуды, дэкаратыўных шкляных вырабаў. Асабліва славіўся завод сваімі люстэркамі. Вырабляліся тут так званыя англійскія люстэркі ў крыштальных і іншых рамах вышынёй да 162 см. Толькі ў 1744 г. было выраблена 323 люстэркі. Урэцкі шклозавод быў у той час самым буйным прадпрыемствам такога тыпу не толькі ў Беларусі, але і ва ўсёй Рэчы Паспалітай.
У 1751 г. князь МіхаілКазімір Радзівіл заснаваў у Слуцку фабрыку паясоў, якія карысталіся вялікім попытам. На фабрыцы было 24 станкі, якія абслугоўвалі слуцкія мяшчане і прыгонныя сяляне. Галоўным майстрамткачом доўгі час працаваў беларус, жыхар Слуцка Васіль Барсук.
Слуцкія паясы ткаліся з шаўковых, залатых і сярэбраных ніцяў з рознымі мастацкімі ўпрыгажэннямі. У год выпускалася да 200 паясоў самых розных малюнкаў. Яны з’яўляліся неабходнай прыналежнасцю касцюма магната, шляхціца і вывозіліся ў розныя гарады Рэчы Паспалітай і за мяжу. У канцы XVIII ст. слуцкія паясы экспанаваліся ў Парыжы на сусветнай выставе і атрымалі высокую адзнаку.
Прадпрыемствамі мануфактурнага тыпу меншых памераў з’яўляліся суконная і палатняная фабрыкі князя Сапегі ў мястэчку Ружаны, шкляныя заводы графа Салагуба ў мястэчку Ілля (Мінскі павет) і гетмана Масальскага ў
114
маёнтку Мыш (Навагрудскі павет), фаянсавы завод Радзівілаў у мястэчку Свержань і інш.
У другой палове XVIII ст. актыўны ўдзел у развіцці мануфактурнай вытворчасці прымаў кароль Рэчы Паспалітай Станіслаў Аўгуст. Па яго загаду літоўскі надворны падскарбій (галоўны ўпраўляючы эканоміямі, якія належалі каралю ў Беларусі і Літве) Антоній Тызенгауз у 60 — 70я гг. XVIII ст. стварыў больш за 20 буйных прамысловых прадпрыемстваў у каралеўскіх эканоміях, у тым ліку больш за 15 мануфактур — у Гродне і яго прадмесці — Гарадніцы: фабрыку залатой і сярэбранай ніці, фабрыку сталярных вырабаў, зброевы, свечкавы, гарбарны, металаапрацоўчы, бронзавы заводы, шаўковую, суконную, палатняную, панчошную, карункавую, капялюшную, экіпажную і іншыя фабрыкі. У Брэсцкай эканоміі ён заснаваў дзве буйныя мануфактуры металургічны завод у Рудні і суконную фабрыку ў Брэсце. У канцы XVIII ст. на Беларусі дзейнічалі звыш 50 прадпрыемстваў мануфактурнага тыпу.
У параўнанні з рамеснай майстэрняй тэхнічнае абсталяванне мануфактур было больш складаным і дасканалым. Там разам з ручной працай выкарыстоўваліся і прасцейшыя машыны. На гродзенскай шаўковай фабрыцы , напрыклад, дзейнічалі 62 станкі, на суконнай — 40. Для большасці мануфактур былі характэрныя значныя рыначныя сувязі.
Мануфактуры Беларусі ў XVIII ст. у сваёй аснове былі феадальнымі прадпрыемствамі. Большасць з іх прадстаўнікоў складалі прыгонныя сяляне. Аднак некаторыя мануфактуры мелі асаблівасці, якія былі характэрныя для капіталістычнай вытворчасці — параўнальна высокі ўзровень вытворчага абсталявання, тэхнічнае раздзяленне працы, аплата працы з улікам кваліфікацыі, а ў асобных выпадках здзельная аплата.
Важнай галіной гаспадаркі Беларусі быў гандаль, які ажывіўся толькі ў другой палове XVIII ст. Гэтаму працэсу садзейнічалі ўзнаўленне сельскай гаспадаркі, уздым рамеснай вытворчасці і развіццё мануфактуры, пашырэнне таварнаграшовых адносін, а таксама паляпшэнне сродкаў зносін.
У развіцці ўнутранага гандлю ўсё большую ролю адыгрывалі кірмашы. Найбольш буйнымі былі кірмашы ў Мінску, Шклове, Бешанковічах і Зэльве. У Гродне, Кобрыне, Паставах і іншых гарадах буйныя мануфактуры адчыняюць крамы, дзе прадаюць свае вырабы. Вярхушку гандлёвага насельніцтва гарадоў складала купецтва. У ся115
рэдзіне XVIII ст. яго колькасць толькі ў Мінску складала 2,5 % гарадскога насельніцтва.
Значныя змены адбыліся ў знешнім гандлі. Нароўні з традыцыйным вывазам скураных тавараў, воску, мёду, шчаціння беларускія купцы сталі ўсё больш экспартаваць лён, пяньку, канаплянае і льняное семя, зерне, лясныя матэрыялы, паташ, смалу, дзёгаць, рагожы. Асноўнымі пунктамі, куды везлі тавары, былі балтыйскія порты Гданьск, Крулявец, Рыга. Пашыраліся гандлёвыя сувязі з Расіяй і Украінай.
Такім чынам, у другой палове XVIII ст. Беларусь зрабіла значны крок наперад у сваім эканамічным развіцці. Завяршылася аднаўленне рашаючай галіны эканомікі — сельскай гаспадаркі. Наглядаюцца далейшы рост рамяства і паступовае перарастанне яго ў дробную таварную вытворчасць. Больш шырокае развіццё набывае працэс стварэння прамысловых прадпрыемстваў мануфактурнага тыпу, якія ў большай ступені былі звязаны з рынкам. Адбываюцца прыкметныя зрухі ва ўзнаўленні эканомікі гарадоў і мястэчак. Актывізуецца гандаль, умацоўваюцца і пашыраюцца гаспадарчыя сувязі Беларусі з іншымі краінамі.
У канцы XVIII ст. усё выразней адчуваецца працэс разлажэння феадальных адносін і фарміравання элементаў новага, больш прагрэсіўнага капіталістычнага ўкладу.
5.3. Сацыяльнаэканамічнае значэнне далучэння Беларусі да Расіі
У канцы XVIII ст. Рэч Паспалітая, у склад якой уваходзілі ў той час беларускія землі, знаходзілася ў стане глыбокага палітычнага крызісу. Гэта выкарысталі суседнія краіны — Прусія, Аўстрыя і Расія — і ў выніку трох падзелаў ліквідавалі яе як самастойную дзяржаву.
Галоўнымі прычынамі падзення Рэчы Паспалітай былі наступныя.
1. Упартае імкненне феадалаў захаваць у недатыкальнасці феадальнапрыгонніцкі лад. Большасць магнатаў і шляхты ўсімі сіламі адстойвалі даўніну, імкнуліся да павелічэння паншчыны, учэпіста трымаліся за свае прывілеі, адмаўляліся праводзіць прагрэсіўныя рэформы. Усё гэта абумовіла галечу сялянскіх мас, адсутнасць у іх стымулаў да працы. Як следства — заняпад эканомікі, падрыў жыццёвых сіл Рэчы Паспалітай.
2. Дзяржава падрывалася таксама феадальнай 116
анархіяй, якая паралізавала дзейнасць цэнтральнай улады. Магнаты, якія сканцэнтравалі ў сваіх руках велізарныя багацці, вельмі часта не падпарадкоўваліся ўладзе і ператвараліся па сутнасці ва ўладарных князёў са сваімі дварамі і ўзброенымі сіламі, з дапамогай якіх вялі паміж сабой барацьбу за ўладу і ўплыў у дзяржаве.
Палітычны крызіс узмацняўся абсурдным парадкам прыняцця рашэнняў у вышэйшым органе краіны — сейме: пастановы яго прымаліся толькі аднагалосна. Пры гэтым кожны дэпутат валодаў правам ’’ліберум вета” (’’свабоднае вета”). Дастаткова было аднаму дэпутату без усякіх аргументаў крыкнуць: ”Не дазваляю!”, як сейм быў вымушаны спыніць сваю дзейнасць і ліквідаваць усе прынятыя раней на ім рашэнні.
Такім чынам, ’’свабоднае вета” рабіла немагчымым дзейнасць сейма. За 1652 — 1764 гг. з 55 сеймаў 42 былі сарваны накладаннем вета. Былі нават цэлыя перыяды, калі на працягу некалькіх гадоў дзяржава заставалася без вышэйшага органа цэнтральнай улады. У 1744 — 1762 гг. усе 11 сеймаў былі сарваны.
Аб слабасці цэнтральнай дзяржаўнай улады сведчыла і тое, што мясцовыя органы кіравання — павятовыя і ваяводскія сеймікі — не выконвалі рашэнні сейма і прымалі свае заканадаўчыя акты. А шляхта, аб’яднаная ў саюзы (канфедэрацыі), магла адхіліць любое рашэнне і караля і сейма.
3. Эканамічны заняпад і палітычны разброд аслаблялі ваенную магутнасць Рэчы Паспалітай. Дзяржава не мела сродкаў, каб утрымліваць пасгаяннае войска. Яе ўзброеныя сілы фарміраваліся шляхам набору і складаліся з шляхецкай конніцы і пяхоты. Войскам часга не выплачвалі грошай, і яны падымалі мяцяжы. У выключных выпадках пад ружжо ставілася ўся шляхта, але па сваіх баявых якасцях усеагульнае шляхецкае апалчэнне не мела істотнага значэння і ў XVIII ст. наогул не збіралася. Феадальная знаць выступала супраць стварэння моцнага пастаяннага войска таму, што для гэтага патрэбна было 6 аддаваць сваіх прыгонных сялян у рэкруты ды яшчэ і плаціць новыя падаткі для ўтрымання вайсковых фарміраванняў. Таму адхіляліся ваенныя рэформы.
I калі над Рэччу Паспалітай навісла смяротная пагроза пазбаўлення дзяржаўнай незалежнасці ў канцы XVIII ст., то яна не мела сучаснага войска, была бяссільна абараніць свае граніцы і яе ліквідавалі як суверэнную дзяржаву.
4. Да таго ж феадальная арыстакратыя дэмаралізавалася, вяла паразітычны спосаб жыцця, не клапацілася аб лёсе
117
краіны, траціла велізарныя сродкі на ўсялякія гулянні і балі. Магнат Караль Радзівіл, напрыклад, штогадовы прыбытак якога з уладанняў складаў 20 млн злотых, на балі склікаў па некалькі тысяч гасцей і, каб іх пазабавіць, летам ездзіў у Нясвіж на санях па дарозе, якая была ўсыпана па яго загаду соллю. Вялікія грошы прапіваліся і прайграваліся ў карты. I гэта ў той час, калі суседнія дзяржавы літаральна раздзіралі на часткі Рэч Паспалітую.
Карыстаючыся слабасцю Рэчы Паспалітай, Прусія, Аўстрыя і Расія пастаянна ўмешваліся ў яе ўнутраныя справы. Асабліва ўзрастаў палітычны ўплыў Расіі на Рэч Паспалітую. У 1764 г. Кацярыне II удалося ўзвесці на каралеўскі трон свайго стаўленіка — Станіслава Панятоўскага. Праз некалькі гадоў пад націскам царскага ўрада сейм прыняў пастанову аб ураўнаванні правоў праваслаўных і пратэстантаў з католікамі.
Праціўнікіўраўнаваннядэсідэнтаўзкатолікамі і наогул праціўнікі Расіі арганізавалі ў Бары (на Украіне) канфедэрацыю, якая пачала ўзброеную барацьбу. Руская армія, якая была ўведзена на тэрыторыю Правабярэжнай У краіны і Беларусі па просьбе ўрада Рэчы Паспалітай, падавіла выступленне барскіх канфедэратаў.