• Газеты, часопісы і г.д.
  • Эканамічная гісторыя Беларусі

    Эканамічная гісторыя Беларусі


    Выдавец: Экаперспектыва
    Памер: 432с.
    Мінск 1996
    146.08 МБ
    Аддзяленне рамяства ад сельскай гаспадаркі, узрастанне ролі гандлю выклікалі развіццё грашовага абарачэння, якое ўсё больш выцясняла натуральны абмен. У пачатку датаванага перыяду ў якасці эквіваленту яшчэ нярэдка выкарыстоўваліся каштоўныя футры (адсюль і назва грошай — куны — гэта значыць футры куніц). Буйныя партыі тавару аплачваліся таксама прадаўгаватымі сярэбранымі зліткамі — грыўнамі — масай 100, 160, 200 г.
    Найбольш развітай у Вялікім княстве Літоўскім была віцебская грашовая сістэма. Яе першыя грашовыя адзінкі мелі агульнаўсходнеславянскія назвы: нагата і грыўна (у 90я гг. XIII сг. — ізгой). У пачатку XIV ст. у гэтую сістэму ўвайшлі пражскія грошы. Магчыма, на рубяжы XIII — XIV стсг. з’явілася новая грашовая адзінка — рубель — масай каля 189 г. У 1338  1341 гг. полацкавіцебскаяграшоваясістэмамела наступны выгляд: ізгой (літоўская грыўна) = 30 пражекім грошам (па 3,6 г) = 180 заўшням (па 0,6 г) = 300 далгеям (па 0,36 — 0,42 г) = 108,0 г. Рубель = 105 нагатам (па 1,8 г) = = 52,5 грошам = 315 заўшням = 525 далгеям = 189,0 г.
    3 цэнтралізацыяй вялікакняжацкай улады і развіццём гандлюў канцы XIV — XV ст. у Вялікім княстве Літоўскім і на тэрыторыі Беларусі ўстанаўліваецца адзіная агульнадзяржаўная грашовавагавая сістэма. Найбольшы ўклад ў яе фарміраванне ўносіць менавіта полацкавіцебская сістэма. У канцы XV ст. агульнадзяржаўная грашовая сістэма набывае такі від: рубель = 100 пражскім грошам = 1000 пенязям = 179,8 — 180,0 г. Магчыма, у сярэдзіне стагоддзя з абароту выпалі рубельзлітак і пенязь ( яны заставаліся ў асноўным як лічбавыя адзінкі). Такія суадносіны захоўваліся прыкладна да сярэдзіны XVI ст. Каля 1492 г. у Вільні пачаў працаваць дзяржаўны манетны двор, дзе друкаваліся паўгрошы, а пазней дынарыі.
    3 эканамічным узмацненнем дзяржавы, калі яна пачала гарантаваць кошт сваіх грошай, уводзіцца лічбавая грашо100
    вая сістэма: не па масе манеты, а па намінале, нярэдка па прымусовым курсе (калі каштоўнасць самой манеты не адпавядала яе наміналу). Гэта адбываецца прыкладна з пачатку XVI ст. Адначасова на працягу ўсяго разглядаемага перыяду на Беларусі, як і ў цэлым у Вялікім княстве Літоўскім, мелі хаджэнне не замежныя манеты.
    Такім чынам, грашовае абарачэнне на тэрыторыі Беларусі ў разглядаемы час прайшло два перыяды:
    1)	рэгіянальных грашовавагавых сістэм;
    2)	агульнадзяржаўнай грашовай сістэмы, якая спрыяла далейшаму развіццю таварнаграшовых адносін.
    Паступова фарміруецца і крэдытная сістэма, калі купец атрымлівае пазыку ў больш багатага кампаньёна ці феадала для правядзення той або іншай гандлёвай аперацыі. Крэдыторамі станавіліся таксама ліхвяры, якія давалі пазыкі пад заклад і вельмі вялікі працэнт — 20 — 25 %. Ліхвярствам займаліся разбагацеўшыя гараджане, а таксама буйныя феадалы і манастыры.
    Гарады Беларусі ў гэты час станавіліся месцамі фарміравання новых эканамічных адносін, цэнтрам культуры.
    У XIV ст. на тэрыторыі Беларусі было больш за 40 гарадоў. У сярэдзіне XV ст. з пералічаных у прывілеі 15 найбольш буйных гарадоў Вялікага княства Літоўскага сем знаходзіліся на тэрыторыі Беларусі: Полацк, Віцебск, Слуцк, Мінск, Брэст, Гродна, Навагародак. Сюды трэба дадаць і Вільню як цэнтр фарміравання беларускай культуры і народнасці.
    У XV ст. многія крэпасці, замкі і гаспадарчыя двары таксама набываюць рысы рамесных і гандлёвых цэнтраў (Койданава, Мір, Любча, Валожын і інш.) — узнікаюць так званыя мястэчкі. Мястэчкі ўзнікалі і на тэрыторыях ранейшых вёсак (Санькава, Магільнае, Мікалаеўшчына), на важных сухапутных ці рачных гандлёвых шляхах (Новы Свержан, Стоўбцы, Ярэмічы). У XVI ст. на тэрыторыі Беларусі ўжо было больш за 20 мястэчак.
    У цэлым да сярэдзіны XVII ст. у Вялікім княстве Літоўскім налічвалася 757 гарадоў і мястэчак, з іх 467 былі на тэрыторыі Беларусі. Большасць гарадоў і каля палавіны мястэчак належалі вялікаму князю літоўскаму. Астатнія былі прыватнаўласніцкімі. Прыватнаўласніцкай магла быць і частка горада, якая падпарадкоўвалася не гарадскім уладам, а асобным свецкім ці духоўным феадалам, карысталася пэўнымі прывілеямі і выконвала абавязкі ў ад
    tot
    носінах да свайго гаспадара. Гэта частка горада называлася ’’юрыдыка”.
    Асноўнае насельніцтва гарадоў складалі беларусы — 80 %. У іх таксама пражывалі літоўцы, палякі, немцы. У XIV — XV стст. на Беларусі пасяляюцца яўрэі і татары. Нягледзячы на тое, што гарады і мястэчкі былі цэнтрамі рамяства і гандлю, да паловы іх насельніцтва займалася сельскай гаспадаркай ці промысламі (рыбнай лоўляй, паляваннем, бортніцтвам, пушным промыслам).
    Гараджане абавязваліся выконваць розныя павіннасці на карысць дзяржавы або феадала: плаціць грашовыя подаці, выконваць будаўнічыя і гаспадарчыя работы, пастаўляць падводы (фурманкі) і г.д. Паступова натуральныя павіннасці замяняліся грашовымі. Полацк, напрыклад, у канцы XV ст. плаціў 400, а Мінск — 60 кап грошай у скаро. Рамеснікі прыватнаўласніцкіх гарадоў частку прадукцыі, акрамя грашовых выплат, аддавалі феадалу.
    Імкнучыся пазбавіцца ад феадальнай залежнасці, жыхары гарадоў змагаліся за магдэбургскае права — права на самакіраванне, якое атрымала назву нямецкага горада Магдэбург — першага ў XIII ст. горада, які набыў яго. Яно адпавядала старажытным традыцыям самакіравання, якія існавалі, напрыклад, у Полацку, Віцебску і іншых старажытных гарадах. Адбывалася як бы развіццё і спалучэнне даўніх традыцый самакіравання з нормамі магдэбургскага права.
    Першым на тэрыторыі Беларусі магдэбургскае права атрымаў Брэст у 1390 г., потым Гродна — у 1391, Слуцк — у 1441, Полацк — у 1498, Мінск — у 1499, Віцебск — у 1597 і г.д. — усяго больш за 40 гарадоў і мястэчак. Да другой паловы XVI ст. магдэбургскае права атрымалі амаль што ўсе больш ці менш значныя гарады Беларусі, таму што Вялікае княства Літоўскае пастаянна падвяргалася нападам з усіх бакоў і дзяржава была зацікаўлена ў пераўтварэнні гарадоў у фарпосты сваёй абароны. Атрымліваючы магдэбургскае права, гараджане ў выпадку вайны выходзілі абараняць не толькі дзяржаву, але і сваю ’’гарадскую незалежнасць”, свае вольнасці. Зазначым, што гарадское саслоўе Расіі ніколі не мела правоў на самакіраванне па тыпу магдэбургскага.
    Па магдэбургскім праве замест шматлікіх натуральных павіннасцяў гараджане плацілі адзіны вялікі грашовы падатак. Яны вызваляліся ад суда і ўлады вялікакняжацкіх (каралеўскіх) чыноўнікаў або феадалаў. Гэта ў значнай 102
    меры агароджвала ад самавольства маёмасць і эканамічную дзейнасць гараджан.
    Гарадскія ўлады фарміраваліся на падставах самакіравання, якое, аднак, было абмежавана прызначэннем войга — галавы самакіравання з шляхты або заможных мяшчан.
    Выбраным органам самакіравання была рада, ці магістрат, які збіраў падаткі, выконваў судовыя функцыі, кіраваў грамадскімі работамі, наглядаў за гандлем, прымаў у гарадскую абшчыну новых мяшчан і г.д. Членамі рады маглі быць толькі законнанароджаныя, стала пражываючьхя ў горадзе заможныя мяшчане. He выбіраліся ў раду чужаземцы, нехрысціяне, ліхвяры, беднякі, калекі. Здаралася, што побач з ратушай (памяшканне, дзе праводзіліся пасяджэнні рады) стыхійна адбываўся і агульны сход гараджан, які нагадваў ранейшае веча. Устанаўленне самакіравання, нягледзячы на яго абмежаванні, паляпшала ўмовы рамеснай і гандлёвай дзейнасці, аслабляла феадальную залежнасць гараджан, якія былі асабіста свабоднымі.
    Такім чынам, у XIII — першай палове XVIII ст. феадальная сістэма грамадскіх адносін на Беларусі канчаткова замацоўваецца ў заканадаўчых актах. Галоўным сродкам вытворчасці і крыніцай грамадскага багацця становіцца зямля, галоўным вытворцам матэрыяльных благ — замацаваны за ёю селянін. Уся сістэма прыводзіцца ў дзеянне структурнай феадальнай падпарадкаванасцю на чале з правіцелем — вялікім князем, улада якога абмяжоўваецца прадстаўнічым сходам феадалаў (панырада, потым больш шырокі шляхецкі сойм).
    У той жа час у нетрах феадальнага грамадства фарміруюцца пачаткі новых формаў грамадскіх адносін — таварнаграшовыя адносіны, паступова зараджаюцца элементы рынку. Перадумовамі новых працэсаў сталі аддзяленне рамяства ад сельскай гаспадаркі, гандлю ад рамяства. Цэнтрамі рамяства і гандлю сталі гарады і мястэчкі. Гарады сталі таксама і цэнтрам культуры, якія аб’ядноўвалі беларускі народ, спрыялі росту яго самасвядомасці, былі цэнтрамі свабодамыслення, дэмакратычных традыцый. Арганізацыя жыцця гарадоў у цэлым не выходзіла за межы феадальнай падпарадкаванасці, аднак роля гарадоў у развіцці прылад працы, гандлю і абмену прадукцыяй была рэвалюцыйнай. Усё гэта паступова рыхтавала падставы для складвання новых эканамічных адносін.
    юз
    Г л а в a 5
    ЭКАНАМІЧНАЕ СТАНОВІІПЧА БЕЛАРУСІ Ў ЧАСЫ ПОЗНЯГА ФЕАДАЛІЗМУ
    (другая палова XVII — XVIII ст.)
    5.1.	Эканамічны заняпад Беларусі ў другой палове XVII — першай палове XVIII ст.
    Другая палова XVII — першая палова XVIII ст. характарызуецца глыбокім эканамічкым заняпадам і марудным ўзнаўленнем сельскай і гарадской гаспадаркі Беларусі.
    Важнейшымі прычынамі гаспадарчага заняпаду беларускіх зямель былі наступныя.
    1.	ПІматлікія войны (антыфеадальная вайна, 1648 — 1654; вайна Росіі з Рэччу Паспалітай, 1654 — 1667; польскашведская, 1655 — 1660; і Паўночная вайна, 1700 — 1721), якія з велізарнай разбуральнай сілай пракаціліся па беларускай зямлі.
    У выніку ваенных дзеянняў многія вёскі і гарады Беларусі былі разрабаваны і спалены, частка насельніцтва памёрла ад голаду і эпідэмій. Значная колькасць насельніцтва, у асноўным сялянства, была захоплена ў палон і вывезена ў Рускую дзяржаву.
    Вось як характарызуецца гаспадарчае становішча Беларусі ў дакументах таго часу (1661 г.): Гродзенскі павет ’’ператвораны ў руіны і пераважная частка яго спалена”, Браслаўскі ’’ўшчэнт разбураны”, Слонімскі ’’амаль датла спалены і аграблены”, Аршанскі ’’ўшчэнт разбураны і спалены”, ваяводства Брэсцкае ў ’’большай сваёй частцы ператворана ў папялішча і поўнасцю разбурана”.
    Кароткі перыяд гаспадарчага ўзнаўлення Беларусі пасля заключэння ў 1667 г. Андрусаўскага перамір’я паміж Расіяй і Рэччу Паспалітай быў перарваны Паўночнай вайной. У пачатку XVIII ст. пуставаў 41 % валок у Берасцейскай, 71,5 % у Гародзенскай эканоміях.