Эканамічная гісторыя Беларусі
Выдавец: Экаперспектыва
Памер: 432с.
Мінск 1996
4.2. Сельскагаспадарчая вытворчасць, формы землеўладання і землекарыстання
ў другой палове ХШ — першай палове XVI ст. Павіннасці і катэгорыі сялян
У XIII першай палове XVI ст. натэрыторыі Беларусі працягваецца працэс фарміравання і ўдасканалення феадальных адносін. Пераразмяркоўваецца галоўны сродак вытворчасці — зямля. Змяняюцца формы землеўладання і землекарыстання. Сельскагаспадарчая праца трывала становіцца асновай эканамічнага жыцця, ёю займаецца абса лютная большасць насельніцтва. Галоўнымі заняткамі людзей былі земляробства, жывёлагадоўля, хатняе рамяство, a дапаможнымі — борміцтва, паляванне, рыбалоўства.
Важнейшыя прылады земляробчай працы — драўляная саха і плуг заставаліся нязменнымі на працягу стагоддзяў. Але з цягам часу ўсё больш і больш аснашчаліся жалезнымі рабочымі часткамі, што значна павялічвала прадукцыйнасць працы. Удасканальвалася і агратэхніка: двухполле змянялася трохполлем, якое стала пераважаць у XIV ст. У той жа час працягвалі існаваць і старыя прымітыўныя сістэмы земляробства, такія як падсека і пералог.
Асноўнай сельскагаспадарчай культурай на працягу стагоддзяў з’яўлялася жыта, якім засявалася да паловы і больш ворыва. УраджайзбожжабыўсамЗ4, анаўгноеных палетках — сам 45 (гэта азначала, што збіралі ўраджаю ў 34 або 45 разоў больш, чым сеялі). Як лічаць даследчыкі, 82
гэта было каля чатырох цэнтнераў з гектара, вагаючыся ў розныя гады ў даволі вялікіх межах.
Шырока былі распаўсюджаны таксама авёс, ячмень, проса, грэчка, лён, каноплі. Сялянемелі і прысядзібныя агароды, на якіх вырошчвалі ўжо добра вядомыя рэпу, агуркі, моркву, буракі, цыбулю, часнок, бабы, гарох, зеляніну.
Узрастала гаспадарчае значэнне хатняй жывёлы. У якасці цяглавай сілы на захадзе Беларусі больш выкарыстоўвалі валоў, на ўсходзе — коней. Разводзілі таксама дробную жывёлу і птушку: свіней, авечак, коз, гусей, курэй. Жывёлагадоўля давала не толькі мяса і малочныя прадукты, якія ўжываліся ў ежу, але і ўгнаенне, якое павялічвала ўраджайнасць. Значную ролю ў гаспадарчым жыцці паранейшаму адыгрывалі паляванне, рыбалоўства, бортніцтва.
У разглядаемы час усё больш узрастае роля рамяства ў грамадскім падзеле працы, аднак сялянская гаспадарка ў пераважнай большасці паранейшаму мела натуральны характар. Усё неабходнае для жыцця (прылады працы, посуд, тканіна, адзенне, абутак) выраблялася ў сям’і.
Сялянскі двор меў назву ”дым”, што азначала звычайную сям’ю, радзей — некалькі сем’яў і іх уласнасць: пабудовы, жывёлу, прылады працы, а таксама зямлю, якою дым карыстаўся на падставе спадчыннага звычаёвага права. Дым быў і адной з найдаўнейшых адзінак падаткаабкладання. За выкарыстанне зямельным надзелам дым быў абавязаны выконваць пэўныя павіннасці на карысць уладальніка маёнтка. Надзелы дымаў складаліся стыхійна на працягу доўгага часу, іх велічыня залежала ад колькасці рабочых рук і цяглавай жывёлы. Назва ”дым” мела сінонімы: ’’хлеб” (адзін хлеб ужываюць), ’’саха” (адной сахой аруць), што сведчыла аб тым, што сям’я (няхай яна і складалася з некалькіх пакален няў) канчаткова выдзелілася як гаспадарчая адзінка.
3 часам сем’і разрасталіся, але не імкнуліся ператварацца ў асобную адзінку падаткаабкладання. Так утвараліся дворышчы з 510 і больш сваяцкіх сем’яў, а ў некаторых выпадках да іх далучаліся і прышлыя людзі: прымакі, сябры, дольнікі. Дворышчы карысталіся агульным інвентаром, сумесна вялі гаспадарку і пароўну дзялілі ўраджай, хоць і жылі асобнымі дварамі.
Разрастанне сем’яў, пашырэнне ворыва стваралі ўмовы для індывідуалізацыі вытворчасці ўнутры дворышча. Паступова палеткі і сенажаці дзяліліся паміж дымамі дворышчаў і асноўнай гаспадарчай адзінкай зноў станавіўся дым. Індывідуалізацыя сялянскага землекарыстання асабліва
83
назіраецца ў першай палове XVI ст., што ў сярэдзіне XVI ст. было замацавана аграрнай рэформай Жыгімонта II Аўгуста.
3 самых старажытных часоў значную ролю ў сялянскім жыцці адыгрывала абшчына (грамада). Яна арганізоўвала сялянскае землекарыстанне і выплату феадальнай рэнты. Сельская (суседская) абшчына складалася з дымаў ці дворышчаў і звычайна з’яўлялася часткай тэрытарыяльнай (валасной) абшчыны. На агульных сходах абшчыннікаў выбіраліся дзесяцкія, соцкія, старцы (старасты), якія арганізоўвалі абшчыннае жыццё. He толькі ў XIII — першай палове XVI ст., але і ў значна пазнейшы час (на ўсходзе Беларусі) абшчына захоўвала шмат прыкмет адноснай самастойнасці. Адна з іх — права раскладу павіннасцяў паміж дворышчамі ці дымамі. Адказнасць абшчыны перад феадалам або дзяржавай забяспечвалася кругавой парукай.
У абшчынным карыстанні былі выганы, сенажаці, рыбныя ловы, лясныя уваходы. Абшчына не толькі забяспечвала выкананне феадальных павіннасцяў, але і ў пэўным сэнсе абараняла сялян ад самавольства феадалаў, арганізоўвала іх жыццё, вырашала спрэчныя пытанні копным (абшчынным) судом. Абшчына, якая засталася ў спадчыну ад больш старажытных часоў, паступова страчвала свае функцыі. Феадалы прысвойвалі сабе права распараджэння абшчыннымі землямі, а потым і ўсімі землямі сялян, узурпіравалі іншыя функцыі абшчыны. Гэты працэс быў асабліва характэрны для заходняй часткі Беларусі, аднак ва ўсходняй, як і ў Расіі, землеўладальнікі змаглі прыстасаваць функцыі абшчыны для сваіх патрэб і яна захавалася як элемент феадальнай сістэмы, яе прыкметная асаблівасць.
За карыстанне зямельнымі надзеламі сялян абавязвалі выконваць шматлікія павіннасці, характар і доля якіх змяняліся па меры развіцця феадальных адносін. Найстаражытнейшай формай феадальнай рэнты, якая ўзнікла яшчэ ў час разлажэння першабытнаабшчынных адносін і фарміравання феадальных, была даніна. Даніна жытам, пшаніцай, аўсом, сенам называлася ’’дзякло”, а мясам, яйкамі, прадуктамі бортніцтва і палявання — ’’мезлева".
Па меры развіцця феадальных адносін у XV XVI стст. асноўнай формай феадальнай рэнты становіцца паншчына (адпрацовачная рэнта). Для больш эфектыўнага выканання гэтай павіннасці з сярэдзіны XV ст. у Вялікім княстве Літоўскім уводзяцца абмежаванні на права пераходу ад аднаго землеўладальніка да другога, а ў XVI ст. сяляне запрыгоньваюцца.
84
Акрамя натуральнага аброку і адпрацовак за карыстанне зямлёй у XV ст. уводзіцца грашовы аброк — чынш. Гэта было сведчаннем і вынікам паступовага развіцця таварнаграшовых адносін, уцягваннем у іх дзяржаўных і феадальных маёнткаў.
У залежнасці ад сутнасці павіннасцяў і ролі ў маёнткавай гаспадарцы сяляне падзяляліся на шэраг катэгорый: цяглых, асадных, агароднікаў і слуг. У крыніцах і літаратуры сустракаюцца і іншыя назвы катэгорый сялян, але гэта ў асноўным мясцовыя варыянты назваў тых жа катэгорый.
Людзі цяглыя асноўную павіннасць — паншчыну — выконвалі на зямлі феадала. Паншчына на працягу аднаго дня ў тыдзень з дыма пачала ўпамінацца толькі ў першай палове XVI ст., калі павіннасці павялічыліся. 3 пачатку XV сг. да сярэдзіны XVI ст. паншчына з валокі паднялася ад 14 дзён на год да двух дзён на тыдзень — у 7,4 раза. Гэта форма феадальнай павіннасці сгала асноўнай у заходняй і цэнтральнай частках Беларусі з другой паловы XVI ст.
Цяглыя сяляне павінны былі прымаць удзел і ў сезонных работах — талоках, гвалтах, — так зваліся сумесныя работы па зборы ўраджаю, на сенажаці, будаўніцтве дарог, замкаў і інш. Цяглыя таксама плацілі натуральны аброк аўсом, сенам, хатняй птушкай і яйкамі, невялікі чынш, неслі фурманкавую (давалі падводы) і вартаўнічую (ахоўвалі маёмасць гаспадара) павіннасці.
Асаднае сялянства паншчыны не выконвала, яго асноўнай павіннасцю быў чынш да 30 літоўскіх грошаў. Асаднікі таксама адпрацоўвалі на працягу года 12 талок і гвалты.
Агароднікамі станавіліся збяднелыя сяляне ці былыя хатнія рабы, ад якіх гаспадар імкнуўся атрымаць большы даход і саджаў на невялікі кавалак зямлі, звычайна ў тры моргі (морг —зямельная мера, прыкладна 0,71 га). Агароднікі павінны былі выконваць паншчыну — адзін дзень у тыдзень, а іх жонкі — шэсць дзён летам.
Сялянеслугі былі прывілеяванай часткай залежнага сялянскага насельніцтва. Да іх адносіліся воіны, конюхі, лоўчыя, рыбакі, рамеснікі, млынары. Ваеннадваровыя слугі па сваім становішчы прымыкалі да шляхты, а часам і пераходзілі ў гэтае саслоўе. Аднак шэраг заканадаўчых актаў XVI ст. рэзка адмежаваў сялянслуг ад шляхты.
Акрамя абавязкаў у адносінах да свайго гаспадара сяляне павінны былі таксама працаваць на карысць дзяржавы: будаваць і рамантавацьзамкі, дарогі, масты (’’бярэма павозавае”, ’’падарожчына”, ’’згоны”), удзельнічаць у збо85
pax грошай на ваенныя патрэбы і г.д. Трэба заўважыць, што такія абавязкі небылі пастаяннымі і рэгламентаванымі.
Шматлікія падаткі і адпрацоўкі не заўсёды вытрымлівала сялянская гаспадарка. З’яўляліся збяднелыя, дэкласіраваныя элементы, якіх называлі кутнікамі, халупнікамі, каморнікамі, людзьмі лёзнымі, гультаямі. Халупнікі мелі хатухалупу, аднак не мелі ворнай зямлі, нярэдка і агарода. Кутнікі і каморнікі жылі ў чужых хатах (здымалі кут ці камору). Ва ўсходніх раёнах яны называліся бабылямі. Усе гэтыя людзі жылі працай па найме ў сёлах і гарадах.
Па ступені феадальнай залежнасці сяляне на працягу доўгага часу падзяляліся на чэлядзь нявольную, непахожых і пахожых людзей.
Спачатку большасць сялян былі пахожымі — гэта значыць маглі пераходзіць ад аднаго феадала да другога, праўда, толькі ўвосень, пасля заканчэння палявых работ, са згоды гаспадара і пасля таго, як будуць выкананы ўсе павіннасці. Звычайна пераход абумоўліваўся і грашовай кампенсацыяй. Магчымасць пераходзіць ад аднаго ўладальніка маёнтка да другога захоўвалася да XVI ст., у якім пахожыя людзі былі практычна замацаваны за зямлёй, сталі прыгоннымі.
Разнавіднасцю пахожых людзей былі закупы і радовічы, якія бралі пазыку (купу) у гаспадара ці заключалі з ім дагавор (рад). Гэтыя людзі страчвалі асабістую волю, калі не выконвалі дагавор ці не выплачвалі пазыку. Яны пераходзілі ў катэгорыю непахожых. Непахожымі станавіліся таксама тыя сяляне, якія дзесяць гадоў пражылі на зямлі ўладальніка маёнтка.
Непахожыя людзі жылі на адным месцы і выконвалі павіннасці па спадчыне, таму ў XVI ст. іх сталі называць атчызнымі людзьмі, якім забаранялася права пераходу ад аднаго гаспадара да другога ці на дзяржаўныя землі. Каралася і ўкрывальніцтва ўладальнікамі маёнткаў беглых сялян.