• Газеты, часопісы і г.д.
  • Эканамічная гісторыя Беларусі

    Эканамічная гісторыя Беларусі


    Выдавец: Экаперспектыва
    Памер: 432с.
    Мінск 1996
    146.08 МБ
    Разам з абшчынным укладам сучасныя вучоныя даказалі існаванне даволі выразных рысаў рабаўладальніцтва (раней лічылася, што ў славян рабаўладальніцтва не было). Поўная асабістая залежнасць пэўных людзей ад гаспадароў бачна на прыкладзе багатых пахаванняў: побач з асганкамі багата ўпрыгожанага чалавека археолагі знаходзяць некалькі пахаваных слуг. Напэўна, слуг забівалі, каб яны служылі гаспадару і на тым свеце. Можна прывесці і сведчанні пісьмовых крыніц аб гандлі нявольнікамі, якім займаліся і ўсходнія славяне. Асноўнай крыніцай захопу рабоўбылі войны. Праца нявольнікаў была прымусовай, а таму непрадукцыйнай. Яна не атрымала шырокага распаўсюджвання ва ўсходніх славян, у тым ліку і ў продкаў беларусаў.
    Новым укладам, які ўсё больш пашыраўся і паглыбляўся, быў феадальны.
    Працэс феадалізацыі заключаўся ў тым, што фарміравалася буйное землеўладанне князёў, баяраў, царквы, а сялянства, працаваўшае на гэтай зямлі, трапляла ў залежнасць ад феадалаў.
    Па меры фарміравання дзяржаўнасці — утварэння Полацкага, Тураўскага, іншых княстваў, у якія ўваходзілі землі сучаснай Беларусі, — зямля стала спачатку лічыцца дзяржаўнай. Вярхоўным яе ўласнікам быў абіраемы, а з часам спадчынны правіцель — князь. Ён збіраў са сваёй дружынай рэнту — даніну ці палюддзе, — якая адначасова была і першай формай дзяржаўнага падатку на ўтрыманне органаў княжацкай улады (перш за ўсё двара і дружыны). Адзінкай падаткаабкладання быў сялянскі двор ("дым”) — вялікая патрыярхальная сям’я, або ’’саха” (двор з новай зямлёй).
    3	канца X і асабліва ў XI ст. у Полацкім, Тураўскім і іншых княствах на тэрыторыі Беларусі ішоў працэс росту колькасці буйных феадалаў і плошчаў іх уладанняў. Крыніцамі фарміравання буйнога феадальнага землеўладання былі:
    6. Зак. 5237. 73
    1)	захоп не занятых зямель, якіх было яшчэ шмат;
    2)	захоп абшчынных зямель шляхам прамога насілля або на падставе княжацкіх падараванняў.
    Акрамя мясцовых князёў буйнымі землеўладальнікамі становяцца баяры. Гэта саслоўе складвалася з мясцовай знаці ("лепшых”, ’’старэйшых” людзей), а таксама вышэйшых чыноў княжацкага двара, якія атрымлівалі зямлю ў кіраванне, падарунак або вотчыну. 3 канца X ст., пасля прыняцця хрысціянства, буйным землеўладальнікам становіцца царква.
    Феадальнае землеўладанне паступова набывала форму вотчыны, якая знаходзілася ў поўнай уласнасці феадала, перадавалася ў спадчыну, магла быць прададзена, падаравана. Вотчына — комплекс феадальнай зямельнай уласнасці (зямля, пабудовы, жывы і мёртвы інвентар) і звязаных з ёю правоў на феадальна залежных сялян. Аснову вотчыны складалі панская гаспадарка і сялянскія трыманні. Для рэалізацыі сваіх правоў у вотчыне яе ўладальнік абапіраўся на ўласны апарат прымусу і цэнтральную ўладу. Эканамічная структура вотчыны характарызавалася тымі ці іншымі суадносінамі панскай і сялянскай гаспадарак, розным спалучэннем галоўных формаў рэнты: паншчыны, прадуктовага і грашовага аброкаў.
    Першыя звесткі аб княжацкіх вотчынах у Полацкім княстве адносяцца да X ст. Звесткі аб баярскіх і манастырскіх вотчынах з’яўляюцца ў XI — XII стст. У XI — XII стст. феадальныя правы вотчыннікаў замацоўваюцца ў зводзе законаў — Рускай Праўдзе.
    Непазбежным вынікам з’яўлення буйнога землеўладання было ўзмацненне феадальнай залежнасці сялян. Па сваім гаспадарчым і прававым становішчы сялянесмерды падзяляліся на дзве асноўныя групы: вольных у распараджэнні сваёй асобай і залежных ад землеўладальнікаў. 3 асяроддзя залежных абшчыннікаў вылучалася група ’’радовічаў”. Назва ’’радовіч” ідзе ад слова ”рад”, гэта значыць дагавор, на падставе якога радовіч працаваў у гаспадарцы феадала і які вызначаў пэўную залежнасць смерда ад феадала.
    Акрамя радовічаў існавалі і такія групы залежнага насельніцтва вёскі, як халопы, закупы, удачы. Халопы былі несвабоднымі і знаходзіліся ў поўнай уласнасці феадалаў. Закупамі называлі тых сялян, якія атрымлівалі ад землеўладальнікаў пазыку (купу) і павінны былі працаваць да выплаты доўгу. Многія не маглі вярнуць пазыку і рабіліся неаплатнымі даўжнікамі. Удачамі называлі люд74
    зей, якія часова працавалі ў феадала, але не мелі на яго зямлі асабістай гаспадаркі. За работу ўдачы атрымлівалі "міласць” — хлеб і прыдатак.
    Такім чынам, з’яўленне радовічаў, халопаў, закупаў і ўдачаў сведчыла, з аднаго боку, аб маёмасным расслаенні сялянскай абшчыны, а з другога — аб канцэнтрацыі зямельнай уласнасці і прававых прывілей у руках феадалаўземлеўладальнікаў.
    Адносіны паміж княствамі, у саміх княствах усходніх славян не былі трывалымі. Адбываліся пастаянныя сутычкі, барацьба за зямлю і маёмасць. Па меры росту вытворчасці сельскай гаспадаркі і рамяства, накаплення багацця княжацкімі вотчынамі ўзнікала магчымасць утрымліваць большыя і мацнейшыя дружыны, узмацнялася імкненне князёў да самастойнасці. He паглыбляючыся ў дыскусійныя зараз пытанні — ці была Кіеўская Русь адзінай дзяржавай усіх усходніх славян, які характар мелі гэтыя дзяржаўныя сувязі, у які перыяд іншыя княствы былі залежнымі ад Кіева, канстатуем, што самастойнасць Полацкага, Тураўскага княстваў з канца XI ст. ужо ніхто не аспрэчвае Яны ў сваю чаргу пачынаюць дзяліцца на ўдзелы. Полацкае княства вымушана лічыцца з выдзяленнем Віцебскага, Мінскага, Ізяслаўскага, Друцкага княстваў. Ад Тураўскага княства адасабляюцца Пінскае, Клецкае, Слуцкае. Гэтак жа распадаюцца і іншыя ўсходнеславянскія княствы: Навагародскае, Кіеўскае, ГаліцкаВалынскае і г.д.
    У ’’Аповесці мінулых гадоў” азначаны перыяд разгляда ецца як змрочны час княжацкіх усобіц. Аднак археалагічныя даследаванні, а таксама культурная спадчына сведчаць, што менавіта XI — XII стст. пакінулі больш багатыя пласты, знаходкі ў якіх дазваляюць зрабіць выснову не аб заняпадзе, а аб уздыме вытворчасці і культуры ў адпаведны час.
    Такім чынам, так званы перыяд феадальнай раздробленасці з’явіўся лагічным працягам развіцця эканамічных феадальных адносін. Феадальныя адносіны як спосаб арганізацыі грамадскай вытворчасці і кіравання грамадствам структурыруюцца. Фарміруецца ўласцівая феадалізму структура(іерархія) супадпарадкаванасці землеўладальнікаў і землекарыстальнікаў, на ніжэйшай прыступцы якой стаіць селянін — вытворца асноўнай прадукцыі грамадскага багацця — прадукцыі земляробства. Як мы адзначалі, сялянскае саслоўе становіцца даволі стракатым у залежнасці ад формаў узаемаадносін з феадаламі. Стракатае ў сваёй супадчынённасці і феадальнае саслоўе. Паступова прадстаўнікі кіруючага 75
    саслоўя сталі перадаваць свой грамадзянскі статус па спадчыне, хаця рубеж паміж баярствам і сялянствам у разглядаемы перыяд быў даволі рухомы. Поўная саслоўная карпаратыўнасць замацуецца толькі ў XVI ст.
    У заключэнне можна адзначыць, што феадальныя адносіны ў перыяд свайго станаўлення спрыялі росту грамадскай вытворчасці на тэрыторыі Беларусі. Асноўнае месца ў вытворчасці займаў аграрны сектар. Ворыўнае земляробства, двухпольны севазварот, развіццё прылад працы, рамеснай вытворчасці, гандлю, пачатак аддзялення рамяства ад сельскай гаспадаркі, фарміраванне феадальнага землеўладання і феадальнай іерархіі — усё гэта сведчыла аб паступовым усгаляванні на тэрыторыі Беларусі раннефеадальных адносін.
    Г л а в a 4
    РАЗВІЦЦЁ I ЎМАЦАВАННЕ ФЕАДАЛЬНАЙ ГАСПАДАРКІ БЕЛАРУСКІХ ЗЯМЕЛЬ У ДРУГОЙ
    ПАЛОВЕ XIII  ПЕРІПАЙ ПАЛОВЕ XVII ст.
    4.1.	Утварэнне і ўмацаванне Вялікага княства Літоўскага. Значэнне гэтых працэсаў для эканамічнага развіцця Беларусі
    Разглядаемы намі перыяд — гэта час, калі натэрыторыі Беларусі, як і ва ўсёй Еўропе, працягваўся працэс фарміравання феадальных адносін. Барацьба за зямлю — асноўны сродак вытворчасці — складала змест феадальнага саперніцтва, бесперапынных войнаў. Узнікалі і пашыраліся новыя дзяржаўныя ўтварэнні. Адносна хутка ў параўнанні з першабытнаабшчынным ладам змяніліся формы гаспадарання, эканамічнага жыцця. Працягвалі складацца і нацыянальныя асаблівасці еўрапейскіх народаў, у тым ліку і беларускага.
    Вытокі беларускай дзяржаўнасці, як вядома, адносяцца да часоў утварэння Полацкага, Смаленскага і Тураўскага княстваў, а пазней Гарадзенскага, Навагародскага, і інш. Матэрыяльная і духоўная культура гэтых дзяржаў, развіццё эканамічных сувязяў сталі падмуркамі дзяржаваўтваральных працэсаў на беларускіх землях у сярэдзіне XIII — XIV ст., калі ўзнікла і пашыралася Вялікае княства Літоўскае з цэнтрам у Навагародку.
    76
    У сучаснай гістарычнай навуцы існуюць розныя тлумачэнні працэса ўтварэння Вялікага княства Літоўскага. Традыцыйна ў гістарычных працах і падручніках сцвярджалася, што ў часы аслаблення Русі і заваявання яе большай часткі манголататарамі, ва ўмовах барацьбы з крыжацкай агрэсіяй літоўскі князь Міндоўг змог аб’яднаць літоўскія землі, стварыць моцную дзяржаву і далучыць да яе шляхам заваёў ці дагавораў беларускія землі. Прыхільнікі гэтай канцэпцыі падаюць Вялікае княства Літоўскае як чужаземную для беларусаў дзяржавупрыгнятальніцу, а Маскоўскую дзяржаву (Расію) як родную для беларусаў, вызваліцельніцу ад літоўскага і польскага прыгнёту, адзіна магчымы цэнтр збірання ўсходнеславянскіх земляў.
    Прыхільнікі процілеглай канцэпцыі лічаць Вялікае княства Літоўскае у сваёй аснове ўсходнеславянскай (беларускай) дзяржавай.
    У дыскусіі па праблемах утварэння Вялікага княства Літоўскага і асаблівасцях яго развіцця апошняя кропка яшчэ не пастаўлена. Многія праблемы патрабуюць даследавання крыніц і грунтоўнай распрацоўкі. Навукоўцы Беларусі, Літвы, іншых зацікаўленых краін імкнуцца прыйсці да ўзгаднення сваіх пазіцый па азначаных пытаннях. Так, удзельнікі міжнароднага круглага стала па тэме ’’Беларусь у Вялікім княстве Літоўскім”, які адбыўся ў Мінску ў 1992 г., адзначылі, што ў першай палове XIII ст. у верхнім Панямонні ўзнікла беларускалітоўская гаспадарства з цэнтрам у Навагародку, якое стала ядром магутнай шматнацыянальнай еўрапейскай дзяржавы — Вялікага княства Літоўскага, Рускага, Жамойцкага і іншых зямель (скарочана — Вялікага княства Літоўскага). У Вялікім княстве назва ’’Літва” тады адносілася да тэрыторыі верхняга і сярэдняга Панямоння, a пад ’’Руссю” разумелася верхняе Падзвінне і Падняпроўе. Сучасныя заходнія этнічналітоўскія землі — Жмудзь — былі канчаткова далучаны да Вялікага княства ў першай палове XV ст. У яго склад з другой паловы XIV да 60х гг. XVI ст. уваходзіла частка ўкраінскіх зямель (Валынь, Падолле, Кіеўшчына). Усе народы, адзначалася ў выніковым дакуменце круглага стала, якія прымалі ўдзел у палітычным, эканамічным і культурным жыцці Вялікага княства, а найперш беларускі і літоўскі, з’яўляюцца гістарычнымі спадкаемцамі гэтай дзяржавы. Было вырашана вызначыць супольнае дзяржаўнае ўтварэнне як Беларускалітоўскую, або, што раўназначна, Літоўскабеларускую дзяржаву, улічваючы пры гэтым вялікі ўклад, які ўносіў і ўкраінскі народ у яе