• Газеты, часопісы і г.д.
  • Эканамічная гісторыя Беларусі

    Эканамічная гісторыя Беларусі


    Выдавец: Экаперспектыва
    Памер: 432с.
    Мінск 1996
    146.08 МБ
    У гэты час суседняя Прусія, якая даўно імкнулася захапіць польскія землі, асцерагалася ўзмацнення палітычнага ўплыву Расіі на Рэч Паспалітую і таму вылучыла праект падзелу Рэчы Паспалітай. Расія прыняла прапанову Прусіі. Пазней да іх далучылася і Аўстрыя.
    У жніўні 1772 г. у Пецярбурзе паміж гэтымі краінамі была падпісана канвенцыя аб падзеле тэрыторыі Рэчы Паспалітай. Да Прусіі адыходзіла паўночназаходняя частка Польшчы, Аўстрыя захапіла паўднёвую частку Поль шчы і частку Заходняй Украіны. У склад Расіі былі ўключаны Інфлянцкае ваяводства, найбольшая частка По лацкага, амальусё Віцебскае ваяводства, усё Мсціслаўскае і ўсходняя частка Рэчыцкага павета Мінскага ваяводства(з Рагачовам, Прапойскам, Чачэрскам і Гомелем).
    Пасля першага падзелу ў Рэчы Паспалітай працягвалася бязлітасная барацьба паміж рознымі групоўкамі феадалаў. Рэакцыйныя колы шляхецкамагнацкай арыстакратыі выступілі супраць канстытуцыі 1791 г., уступілі ў змову з суседнімі краінамі і рыхтавалі новы падзел Рэчы ГІаспалітай.
    У студзені 1793 г. Расія і Прусія падпісалі дагавор аб другім падзеле Рэчы Паспалітай, па якім Прусія захапіла Гданьск, Тарунь і вялікую Польшчу з Познанню. Да Расіі 118
    адышлі Правабярэжная Украіна, а таксама цэнтральная частка Беларусі з гарадамі Мінскам, Барысавам, Бабруйскам, Рэчыцай, Слуцкам, Навагрудкам, Пінскам і Мазыром.
    Прагрэсіўныя колы шляхты і гараджан зрабілі спробу захаваць нацыянальную самастойнасць Польшчы. Яны ў 1794 г. узнялі паўстанне, якое ўзначаліў генерал, герой барацьбы за незалежнасць Злучаных Штатаў Амерыкі наш зямляк Тадэвуш Касцюшка. Але паўстанне пацярпела паражэнне. Гэта прывяло да апошняга, трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай, які адбыўся ў 1795 г. На гэты раз Аўстрыя захапіла Малую Польшчу з Люблінам. Астатнія польскія землі, у тым ліку і Варшаву, захапіла Прусія. Расія далучыла Літву, заходнюю частку Беларусі і Заходнюю Валынь. Так у выніку трох падзелаў Рэч Паспалітая як дзяржава скончыла сваё існаванне.
    У беларускіх землях, далучаных да Расійскай імперыі, было ўведзена такое ж кіраванне, як і ў Расіі. У пачатку XIX ст. Беларусь з насельніцтвам больш 3 млн чалавек склала Віцебскую, Магілёўскую, Мінскую, Гродзенскую і Віленскую губерні.
    У мэтах умацавання сваёй сацыяльнай апоры на далуча най тэрыторыі царскі ўрад адразу пачаў шырока раздаваць тут землі з сялянамі рускім памешчыкам і асабліва буйным военачальнікам і дзяржаўным чыноўнікам. Пацёмкін атры маў Крычаўскае старосгва (14 274 селяніна), РумянцаўЗа дунайскі — Гомельскае (больш за 11 тыс. сялян), Чарнышоў — Чачэрскае староства (5100 сялян). Усяго ў 1772 — 1801 гг. на Беларусі ў рукі новых уладальнікаў перайшло больш за 200 тыс. сялян мужчынскага полу. Фондам для гэтых раздач служылі староствы і каралеўскія эканоміі, маёнткі магнатаў і шляхты, якія выехалі за мяжу з прычыны адказу прысягнуць расійскаму манарху, а таксама ўладанні некаторых ліквідаваных каталіцкіх манастыроў.
    Разам з тым з уваходам Беларусі ў склад Расіі прадукцыйныя сілы Беларусі атрымалі больш спрыяльныя ўмовы для свайго развіцця. Безумоўна, эканамічная прастора Расіі была значна большай, чым Рэчы Паспалітай. Да таго ж Расійская імперыя ў той час была моцнай у ваенных адносінах дзяржавай і магла сябе абараніць. У такіх умовах складваліся спрыяльныя перадумовы для эканамічнага развіцця Беларусі, фарміравання тут капіталістычных адносін.
    Пасля далучэння да Расіі прыкметна ажывілася развіццё сельскай гаспадаркі Беларусі, галоўным чынам у сувязі з тым, што добра забяспечваўся збыт зерня і іншай
    119
    сельскагаспадарчай прадукцыі за мяжу і ў буйныя гарады Расіі. Памешчыкі пашыралі пасяўныя плошчы збожжавых і тэхнічных культур — льну і канапель, а таксама пасевы бульбы, асабліва ў Гродзенскай і Віцебскай губернях.
    Жывёлагадоўля таксама рухалася наперад, але ў той час яна яшчэ адыгрывала другарадную ролю. У пачатку XIX ст. памешчыкі Магілёўскай і Гродзенскай губерняў пачалі разводзіць мерыносную пароду авечак, якая давала бавоўну высокай якасці.
    У канцы XVIII — пачатку XIX ст. адбываўся значны рост мануфактурнай прамысловасці Беларусі. У Крычаве, напрыклад, князь Пацёмкін заснаваў парусінавую фабрыку, канатны і шкляны заводы, суднаверф. У вёсцы Воранава стварыў буйны цагельны завод, вытворчасць якога дасягала 1 млн штук цэглы ў год. Недалёка ад Чэрыкава ў вёсцы Ушакі быў заснаваны другі шклозавод, а ў мястэчку Дуброўна — суконная фабрыка. На грошы Пацёмкіна ў весцы Беражань (бліз Дуброўны) быў арганізаваны першы ў Расіі гадзіннікавы завод, які выпускаў гадзіннікі высокай якасці і пастаўляў іх царскаму двару ў Пецярбург.
    Важным раёнам канцэнтрацыі мануфактурнай вытворчасці стаў Шклоў. Тут працавалі суконная, парусінавая і шаўковая фабрыкі, канатны і гарбарны заводы. Усяго з 1778 па 1800 г. на тэрыторыі Беларусі была створана 21 мануфактура. Гэтыя прадпрыемствы былі вотчыннымі мануфактурамі, на якіх галоўным чынам працавала прыгоннае сялянсіва. У канцы XVIII ст. на Беларусі пачалі ўзнікаць купецкія мануфактуры, на якіх ужо выкарыстоўвалася праца вольнанаёмных рабочых.
    Ажыўленне сельскай гаспадаркі і прамысловасці садзейнічала развіццю ўнутранага і знешняга гандлю Беларусі, асабліва з Расіяй і Украінай. Станоўчае значэнне мелі ліквідацыя ўнутраных мытных пошлін, адмена гандлёвай пошліны на сельскагаспадарчыя і лясныя прадукты, рамесныя вырабы, якія вывозіліся ў Рыгу, а таксама ўвядзенне на тэрыторыі Беларусі агульнарасійскіх мер вагі і грашовай сістэмы. Гаспадарчыя сувязі з расійскім рынкам спрыялі эканамічнаму жыццю гарадоў.
    Пасля ўключэння беларускіх зямель у склад Расіі праводзілася навуковае даследаванне Беларусі. Сюды былі накіраваны дзве навуковыя экспедыцыі, адну з якіх узначаліў вядомы рускі падарожнік і натураліст І.І.Ляпёхін. Экспедыцыі сабралі велізарны матэрыял аб прыродзе і эканоміцы беларускіх зямель, па этнаграфіі беларускага народа. 120
    Вызначаныя факты сведчаць аб першых пазітыўных выніках далучэння Беларусі да Расіі. А як у цэлым ацэньваюць гэтае гістарычнае здарэнне? Адны аўтары толькі станоўча — як уз’яднанне беларускага народа з братнім народам і ажыццяўленне яго спрадвечнай мары, як ’’отгорженая возвратах” (Кацярына II). Другія — толькі адмоўна: беларускі народ падпаў пад азіяцкі дэспатызм Расійскай імперыі.
    Відавочна, што абедзве канцэпцыі тлумачацца чыста ідэалагічнымі падыходамі. Фактычна ж уваходжанне ў склад Расіі спыніла шляхецкае самавольства і ўсобіцы на беларускіх землях, садзейнічала далейшаму эканамічнаму развіццю Беларусі. Аднак памылкай было б перабольшваць значэнне гэтай гістарычнай падзеі. I тут трэба мець на ўвазе наступнае.
    Папершае, у выніку далучэння да царскай Расіі Беларусь падпала пад больш цяжкі гнет расійскай манархіі. Яна не мела ніякай самастойнасці ні ў палітычных, ні ў эканамічных, ні ў кулыурнанацыянальных пытаннях. Па сутнасці, Беларусь была каланіяльным уладаннем рускага цара. Падругое, сгановішча працоўных мас, у першую чаргу сялянства, пагоршылася. Вось як піша аб жыцці і працы беларускага сялянства ў гэты час удзельнік дзекабрысцкага руху У.Тургенеў: ’’Адно з самых абуральных злоўжыванняў прымячаецца ў беларускіх правінцыях, дзе сяляне так няшчасны, што выклікалі спачуванне нават рускіх прыгонных”. Вядомы беларускі гісторык прафесар У.Ігнатоўскі пісаў, што ”ў Рэчы Паспалітай працоўныя масы Беларусі былі рабочым ”быдлам", а ў царскай Расіі яны зрабіліся рабочым ’’скатом”. (Ігнатоўскі У. Гісторыя Беларусі ў XIX і ў пачатку XX стагоддзя. Лекцыі, чытаныя студэнтам Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Менск, 1925. С.39.)
    Патрэцяе, становішча гараджан таксама пагоршылася. Магдэбургскае права, хаця і было прызнана за беларускімі гарадамі, але фактычна самакіравання ў гарадах не было. Купцы плацілі падаткі з капіталу, а мяшчане былі абложаны агульным падушным падаткам і ў адносінах да адбывання вайсковай павіннасці былі прыраўняны да сялян. Яўрэйскае насельніцтва гарадоў было абмежавана ў правах. Пачала ўстанаўлівацца ’’мяжа яўрэйскай аседласці”.
    Пачацвёртае, пасля далучэння да Расіі Беларусь павінна была ўносіць у царскую казну большыя падаткі, чым у складзе Рэчы Паспалітай. Па падліках У.Ігнатоўскага, яны ўзраслі амаль у 6 разоў і складалі больш 1 млн руб. у год.
    121
    Папятае, у Расійскай імперыі беларуская культура апынулася ў крытычным стане. У складзе Рэчы Паспалітай культуру Беларусі трэба было бараніць ад асімілятарскай палітыкі польскіх паноў і засілля каталіцкай царквы, а ў складзе Расійскай дзяржавы з двух бакоў: папершае, ад каланізатарскіх дзеянняў польскіх памешчыкаў і каталіцкага духавенства (а іх стрымліваючае ўздзеянне на развіццё культуры Беларусі захоўвалася яшчэ доўгі час пасля далучэння да Расіі), падругое, ад нацыянальнакультурнай асіміляцыі царскай Расіі, бо афіцыйныя ўлады імперыі не лічылі беларусаў за самастойны этнас і прымалі вялікія намаганні прыглушыць нацыянальную самасвядомасць беларускага народа.
    Як відаць, у нас няма падстаў ідэалізаваць факт уключэння Беларусі ў склад Расійскай імперыі. Аднак, зыходзячы з аб’ектыўных пазіцый, трэба адзначыць, штоў цэлым уключэнне Беларусі ў склад Расіі ў той час і ў тых гістарычных умовах садзейнічала складванню больш спрыяльных умоў для развіцця эканомікі і фарміравання капіталістычных адносін, чым раней.
    Г л а в a 6
    ЭКАНОМІКА БЕЛАРУСІ Ў ПЕРЫЯД РАЗЛАЖЭННЯ ФЕАДАЛЬНАПРЫГОННІЦКАГА ЛАДУ I ЗАРАДЖЭННЯ КАПІТАЛІСТЫЧНЫХ АДНОСІН
    (першая палова XIX ст.)
    6.1.	Пачатак фарміравання новых адносін у памешчыцкіх і сялянскіх гаспадарках
    Да пачатку XIX ст. Расійская імперыя, у складзе якой апынуліся беларускія землі, ператварылася ў адну з мацнейшых дзяржаў свету. Яе тэрыторыя складала 16,8 млн км2. Насельніцтва краіны ўзрасло амаль у 2 разы — з 19 млн у 1762 да 36 млн у 1792 г. Павялічыліся эканамічныя рэсурсы, што спрыяла пашырэнню ўсерасійскага рынку. Між тым Расія ў адрозненне ад вядучых дзяржаў Еўропы яшчэ заставалася феадальнай краінай.
    Як ужо адзначалася, далучэнне Беларусі да Расійскай імперыі прадоўжыла існаванне феадальнай гаспадаркі і затрымала зараджэнне капіталістычных адносін як на вёсцы, так і ў горадзе. Больш таго, вайна 1812 г. паміж Расіяй 122
    і Францыяй нанесла невылечныя раны тэрыторыі Беларусі. Страта насельніцтва была значнай. Так, калі ў 1811 г. у Мінску налічвалася 11 200 чалавек, то ў канцы 1812 г. заставалася толькі 3480. Беларусь страціла кожнага чацвёртага свайго жыхара.