Эканамічная гісторыя Беларусі
Выдавец: Экаперспектыва
Памер: 432с.
Мінск 1996
2. Рэзкае скарачэнне колькасці насельніцтва ў выніку войнаў і выкліканыя імі неўраджаі, эпідэміі, хваробы. Бадай, ніводны народ Еўропы не перажываў такога дэмаграфічнага рэгрэсу, як беларусы: з 2,9 млн даваеннага насельніцтва ўцалела толькі каля 1 млн 400 тыс. Ва ўсходніх і паўночных паветах Беларусі не засталося і трэці насельніцтва. Да 1700 г. колькасць насельніцтва ўзрасла да 2,2 млн, але пасля Паўночнай вайны зноў зменшылася да 104
1,5 млн чалавек. Чалавечыя страты былі такімі вялікімі, што трэба было 125 гадоў, каб насельніцтва Беларусі дасягнула ўзроўню сярэдзіны XVII ст.
3. Значнае змяншэнне колькасці ворыўных зямель зза таго, што мноства людзей загінула ў гады ваеннага ліхалецця і не было каму апрацоўваць палі. Да таго ж катастрафічна зменшылася колькасць цяглавай жывёлы. Сярэдняя забяспечанасць ёю дзяржаўных сялян у разглядаемы час склала ўсяго 0,8 запрэжкі на гаспадарку, што таксама сгрымлівала пашырэнне зямельных надзелаў сялян. Паказальным з’яўляецца становішча ў Крычаўскім старастве, дзе ў 1712 г. пуставала 204 з 279 ворыўных валок. Увогуле плошчы Беларусі скараціліся больш чым на палову.
4. Узмацненне феадальнай эксплуатацыі сялянства, якое на карысць памешчыка выконвала павіннасці: адпрацовачную, грашовую і натуральную. У цяглых сялян у асноўным на захадзе і ў цэнтры Беларусі пераважала адпрацовачная, у чыншавых (больш на ўсходзе) — грашовая.
Да сярэдзіны XVIII ст. першае месца сярод сялянскіх павіннасцяў займала паншчына (да 8 —12 і нават 16 дзён з цяглай валокі ў тыдзень). Акрамя таго, сяляне павінны былі выконваць фурманкавую павіннасць, вартаваць маёнтак, рамантаваць дарогі і масты, удзельнічаць у гвалтах, талоках, працаваць на панскіх агародах. Захоўваліся натуральныя даніны і грашовы чынш. Акрамя павіннасцяў на селяніна клаліся яшчэ і дзяржаўныя падаткі.
Асабліва цяжкае становішча было ў тых сялян, што працавалі на землях феадалаўарандатараў. Арандатар, які імкнуўся за час свайго ўладання атрымаць ад маёнткаў найбольшы даход, нярэдка павялічваў павіннасці звыш усякіх нормаў. Так, у 1740 г. у скарзе селяніна вёскі Падбожжа, пададзенай князю Сапегу, адзначалася, што дзяржаўца не даў яму ”і кавалка поля абараніць”. Селянін скардзіўся, што прыходзіцца ўвесь час працаваць на панскім двары, таму ён ’’запусціў” сваю гаспадарку”. (Голубеў В. Ф. Сялянскае землеўладанне і землекарыстанне на Беларусі XVI XVIII стст. Мн„ 1992. С. 108.)
5. Няўстойлівыя палітычныя абставіны, барацьба магнатаў паміж сабой за ўладу. Так, у другой палове XVII ст. найбольшага палітычнага ўплыву дабілася сямейства Пацаў, у канцы стагоддзя — Сапегі. У 1669 г. большая частка беларускай і літоўскай шляхты пад кіраўніцтвам князёў Агінскіх і Вішнявецкіх выступіла супраць усеўладальнасці Сапег. Гэта барацьба прыняла характар грамадзянскай
8. Зак. 5237.
105
вайны, у якой князі Сапегі пацярпелі паражэнне. Феадальная анархія нанесла вялікія страты эканоміцы Беларусі.
У такіх вельмі цяжкіх і складаных умовах пачалося аднаўленне эканомікі Беларусі і ў першую чаргу яе рашаючай галіны — сельскай гаспадаркі. Узначальвалі гэты працэс феадальныя ўласнікі — шляхта, магнаты, кароль і царква, у руках якіх знаходзілася галоўнае багацце — зямля і прыгоннае сялянства.
Дробная шляхта гаспадарыла на невялікіх участках зямлі і валодала нязначнай колькасцю сялян. Маёнтак сярэдняга шляхціца складалі некалькі вёсак. Буйнымі землеўладальнікамі былі магнаты, уласнікі вялікіх зямельных латыфундый, у склад якіх уваходзілі некалькі дзесяткаў ці нават соцень вёсак. У канцы XVIII ст. 16 магнацкім сем’ям (Радзівілам, Сапегам, Агінскім, Чартарыйскім і інш.) належала на Беларусі 30 % усіх сялян.
Феадальнай знаці належалі таксама і гарадскія пася ленні. У пачатку 70х гг. XVIII ст. на захадзе і ў цэнтры Беларусі ў прыватнай уласнасці знаходзіліся 58 гарадоў і мястэчак. Напрыклад, Радзівілы валодалі Слуцкам, Нясвіжам, Копылем, Грэскам, Цімкавічамі, Смаргонню.
Буйнейшым феадальным уласнікам быў кароль Рэчы Паспалітай. Маёнткі, якімі ён распараджаўся, называліся каралеўскімі эканоміямі. Самымі вялікімі каралеўскімі ўладаннямі на ўсходзе Беларусі была Магілёўская эканомія, якая ў пачатку XVII ст. налічвала толькі ворнай землі 126 тыс. га. Вялікія землеўладанні належалі каталіцкай і ўніяцкай царквам. У ходзе аднаўлення сельскай гаспадаркі феадальная знаць выкарыстоўвала ў асноўным два метады: перавод сялян на грашовы аброк — чынш і пашырэнне фальварка.
Грашовая рэнта ўжывалася часцей там, дзе разбурэнне было асабліва вялікім і востра не хапала рабочых рук. У гэтых маёнтках памешчыкі вымушаны былі адмаўляцца ад самастойнага вядзення гаспадаркі, перадавалі часова зямлю сваіх фальваркаў сялянам і пераводзілі іх з паншчыны на чынш. Чыншавыя стаўкі былі неаднолькавымі ў розных уладаннях. Але паўсюдна яны былі досыць высокімі — 30 — 60 злотых з валокі (за 2 злотых можна было купіць барана). Аднак большасць землеўладальнікаў старалася захаваць свае фальваркі.
Развіццё фальварачных запашак практыкавалася звычайна там, дзе насельніцтва, якое хоць і рэзка памяншалася, але ў масе сваёй засталос'я на месцы, і дзе памешчык 106
меў сродкі для вядзення сваёй гаспадаркі ў фальварку. Паранейшаму сеялі азімае жыта (яно займала да 50 % усёй плошчы пасеваў), авёс, ячмень, грэчку, а на поўдні Беларусі — проса. Лён і каноплі займалі нязначнае месца ў панскіх пасевах. 3за недахопу рабочых рук і невялікай колькасці жывёлы зямля дрэнна апрацоўвалася і ўгнойвалася, таму сярэдняя ўраджайнасць асноўных культур у фальварках знізілася і складала сам 23.
У 30 —40я гг. XVIII ст. фальварачныя гаспадаркі прыкметна эканамічна ўзмацніліся галоўным чынам на захадзе і ў цэнтральнай частцы Беларусі. У Кобрынскай эканоміі, напрыклад, у 1742 г. у параўнанні з 1724 г. панскія пасевы падвоіліся. У магнацкіх уладаннях Чарнаўцы (Брэсцкае ваяводства) і Цімкавічы (Наваградскае ваяводства) з канца XVII — сярэдзіны XVIII ст. пасевы павялічыліся ў 1,5 раза.
Для аднаўлення фальваркаў патрэбны былі грашовыя сродкі, якіх у памешчыкаў пастаянна не хапала. Таму з другой паловы XVII ст. стала шырока практыкавацца перадача маёнтка ў арэнду або залог. Арандатарамі былі шляхціцы, а часам і купцы.
Хоць і марудна, але паступова ўзнаўлялася і сялянская гаспадарка. Сяляне пашыралі яе шляхам запашкі пуставаўшаўзямлі. У аднаўленчы перыяд дзяржаўная ўлада, каб хутчэй узняць пустоты, уводзіла розныя льготы для сялян, якія бралі для апрацоўкі дадатковы надзел. Такая палітыка станоўча ўплывала на стан сялянскай гаспадаркі і садзейнічала эканамічнаму ўздыму краіны ў цэлым.
Сялянскія надзелы дзяліліся на цяглавыя, за якія ў асноўным выконвалася паншчына, і чыншавыя, за якія галоўным чынам сяляне плацілі грашовы аброк. Аднак у цэлым па Беларусі ў большасці былі цяглавыя сялянскія гаспадаркі. У сувязі з гаспадарчым разбурэннем павялічылася колькасць сялян, не меўшых амаль ніякіх сродкаў вытворчасці.
Войны сярэдзіны XVII ст. і Паўночная вайна нанеслі гарадам і мястэчкам Беларусі яшчэ большую страту, чым сельскай мясцовасці. Была разбурана большасць гарадоў, а некаторыя цалкам разграблены і спалены. Развал быў такі жудасны, што нават улады Рэчы Паспалітай вымушаны былі спецыяльнымі пастановамі ў другой палове XVII ст. вызваліць ад уплаты дзяржаўных падаткаў на некалькі гадоў Магілёў, Ашмяны, Оршу, Брэст, Гродна, Віцебск, Полацк і некаторыя іншыя гарады.
У сувязі з эканамічным заняпадам гарадоў і скарачэннем
107
унутранага рынку было падарвана развіццё рамяства. Значная частка гарадскіх рамеснікаў была вымушана перасяляцца ў вёску або заняцца сельскай гаспадаркай у горадзе, таму што не было заказаў пакупнікоў. Колькасць рамеснікаў у гарадах Беларусі рэзка зменшылася. У Гродне, напрыклад, у 1650 г. было 130 рамеснікаў, а ў 1680 г. засталося толькі 12.
3 аднаўленнем прадукцыйных сіл у вёсцы паступова пачынае адраджацца гаспадарка гарадскіх паселішчаў. Хутчэй, чым іншыя, адбудоўваюцца Мінск, Магілёў, Віцебск, Нясвіж, Навагародак, расце рамесная вытворчасць. У Віцебску ў першай палове XVIII ст. прыкметна ўзраслі гарбарная вытворчасць, а таксама апрацоўка мінеральнай сыравіны і дрэва. Вялікім попытам карысталіся магілёўскія пальчаткі і мыла, слуцкія пярсцёнкі, вырабы мінскіх рымароў.
Але эканамічнае ажыўленне гарадоў і мястэчак ішло вельмі марудна. Большасць з іх амаль да сярэдзіны XVIII ст. усё яшчэ заставалася ў глыбокім заняпадзе.
Агульнае эканамічнае разарэнне беларускіх зямель у сярэдзіне XVII ст. прывяло да зніжэння ўнутранага і знешняга гандлю. Гэтаму садзейнічалі збядненне асноўнай масы насельніцтва, вузкасць унутранага рынку, а таксама ўсякія абмежаванні на гандаль сялянства. I толькі ў сярэдзіне XVIII ст. гандаль у гарадах некалькі ажывіўся. Беларусь вывозіла ў асноўным вырабы сельскай гаспадаркі і лясных промыслаў. Прывозілі з Расіі тканіны, палотны, жалеза і вырабы зяго, медзь, розныя галантарэйныя вырабы. Пашырыліся сувязі з Прыбалтыкай.
Такім чынам, сярэдзіна XVII — першая палова XVIII ст. — гэта перыяд развалу ўсяго гаспадарчага жыцця Беларусі і пачатак аднаўлення яе эканомікі. Упартай і цяжкай працай сялян, рамеснікаў, гараджан з другой чвэрці XVIII ст. пачынаецца ўзнаўленне сельскай гаспадаркі, рамяства і гандлю, адбудоўваюцца гарады і мястэчкі. Аднак разарэнне было настолькі страшэнным, што ў цэлым гаспадарка беларускіх зямель нават да сярэдзіны XVIII ст. не была адноўлена, не дасягнула яшчэ ўзроўню сярэдзіны XVII ст.
5.2. Эканамічны ўздым на Беларусі ў другой палове XVIII ст.
У другой палове XVIII ст. адбылося значнае ажыўленне ва ўсіх сферах эканомікі Беларусі. Што ж садзейнічала агульнаму гаспадарчаму ўздыму беларускіх зямель?
108
Папершае, хуткі рост насельніцтва. Калі ў 1717 г. у Беларусі жыло каля 1,5 млн чалавек, то ў 1791 — звыш 3,6 млн. Да канца XVIII ст. насельніцтва беларускай вёскі ўжо перавысіла ўзровень 1648 г., а гарадскія жыхары склалі каля 11 % ад усяго насельніцтва. На аснове колькаснага росту працоўнага люду павялічылася вытворчасць сельскай гаспадаркі і прамысловасці.
Падругое, узрастанне попыту на сельскагаспадарчыя прадукты як у самой Беларусі, так і за яе межамі. Аб’ём унутранага рынку на прадукцыю сяла павялічваўся галоўным чынам таму, што ўзрасло насельніцтва гарадоў і пашырыліся таварнаграшовыя адносіны. Знешні гандаль значна ажывіўся з прычыны рэзкага павышэння цэн на збожжа на замежным рынку ў другой палове XVIII ст. у Гданьску і ў Круляўцы, праз які ішоў асноўны паток збожжа з Рэчы Паспалітай за мяжу, з 1750 па 1795 г. цэны на жыта павялічыліся ў 4,5 — 5, пшаніцу — у 3 —4, а на авёс і ячмень —у 2 — 2,5 раза. Таму феадалы пашыралі ўласнае заворванне, пасевы збожжавых культур. Так, у фальварках Гродзенскай эканоміі з 1769 па 1777 г. пасевы жыта павялічыліся ў 1,2, пшаніцы — у 1,7, ячменю — у 1,6 раза.