Эканамічная гісторыя Беларусі
Выдавец: Экаперспектыва
Памер: 432с.
Мінск 1996
199
На Беларусі да акупацыі было створана 8 ваеннапрамысловых камітэтаў у Гродна, Слоніме, Мінску, Пінску, Магілёве, Бабруйску, Віцебску, Гомелі. 19 ліпеня 1915 г. у Вільні сфарміраваўся ПаўночнаЗаходні ваеннапрамысловы камітэт. Ён уплываў на фабрыкі, заводы, ваенныя майстэрні, што абслугоўвалі Заходні і часткова Паўночны франты.
Беларусь жа, якая хутка апынулася ў зоне баявых дзеянняў, спаўна перанесла ўвесь цяжар і разбурэнні ваеннага часу. На тэрыторыі, акупіраванай немцамі, у адпаведнасці з загадам нямецкага галоўнакамандуючага Гіндэнбурга быў уведзены жорсткі рэжым дэспатызму. Грамадзяне павінны былі выконваць цэлую сістэму падаткаў і штрафаў. Натуральны падатак уключаў воўну, авёс, скуры, масла, метал, паперу і інш. Падаткамі абкладаліся бойні, рынкі, відовішчныя ўстановы, бальніцы і г.д.
Цяжкім было эканамічнае становішча ўсходняй часткі Беларусі. Эканамічныя сувязі з другімі рэгіёнамі Расіі былі парушаны. Прадпрыемствы зведалі вялікія перабоі ў забеспячэнні сыравінай, палівам, збыцці гатовай прадукцыі. Па гэтых прычынах ужо ў першыя месяцы вайны ў Беларусі закрылася каля 20 % прадпрыемстваў. Сур’ёзнай перашкодай у рабоце прамысловых прадпрыемстваў стала разбурэнне транспарту. Перавозкі войскаў і ваенных матэрыялаў да лініі фронту прывялі да таго, што многія чыгуначныя станцыі наогул перапынілі прыём цывільных грузаў.
3 набліжэннем нямецкіх войскаў частка прадпрыемстваў была эвакуіравана на ўсход. Калі з Гродзенскай і Віленскай губерняў удалося вывезці толькі асобныя заводы і фабрыкі, то з Мінскай —24 прадпрыемствы. Эвакуацыя праходзіла ў спешцы, неарганізавана, з вялікімі стратамі абсталявання, гатовай прадукцыі. У той жа час у Беларусь былі эвакуіраваны заводы і фабрыкі з Польшчы і Прыбалтыкі. Так, з Варшаўскай губерні ў Мінск былі вывезены аўтамабільныя майстэрні і школа шафёраў, у НоваБарысаў — завод металічных вырабаў і алоўкавая фабрыка, у Магілёў — дзве фуфаечныя фабрыкі і гарбарны завод, у Гомель — чыгуначныя майстэрні і інш. 3 Рыгі ў Віцебск былі эвакуіраваны суперфасфатны, два гарбарныя, кансер вавы заводы, шарсцяная і ватная фабрыкі.
Ва ўмовах вайны ў Беларусі пашыралі вытворчасць толькі ваенныя галіны прамысловасці. Усе мясцовыя металаапрацоўчыя прадпрыемствы сталі вырабляць узбраенне і боепры пасы. Льнопрадзільная фабрыка ’’Дзвіна”, абутковыя фабрыкі ’’Скараход”, ’’Арол” і інш. выконвалі ваенныя заказы, 200
пашыралі вытворчасць і павялічвалі колькасць рабочых. У Беларусі пачалі вырабляцца кампрэсары, марля, бінты, процівагазы і другое ваеннае абсталяванне і амуніцыя. Лесапільныя заводы Бабруйска, Барысава, Мазыра пастаўлялі ваеннаму ведамству дошкі, бярвенне, фанеру, ручкі для шанцавага інструменту. Шырокае распаўсюджванне ў Беларусі атрымала хлебапекарнасухарная вытворчасць, якая абслугоўвала патрэбы арміі. Усяго на 1 студзеня 1917 г. з 134 прадпрыемстваў, якія знаходзіліся пад надзорам фабрычнай інспекцыі, 79 (58,2 %) працавалі па забеспячэнні арміі. Да выпуску вайсковай прадукцыі былі прыцягнуты таксама невялікія прадпрыемствы і рамесныя майстэрні.
Акрамя таго, на тэрыторыі Беларусі пачалі сваю дзейнасць спецыялізаваныя разнастайныя ваенныя перасоўныя прадпрыемствы. Напрыклад, у Полацку ў канцы 1914 г. дыслацыравалася авіяцыйнааўтамабільная майстэрня, у якой праводзіўся капітальны рамонт рухавікоў. Яна абслугоўвалаўсю дзеючую рускую армію. Аружэйныя майстэрні дзейнічалі ў Бабруйску і НоваБеліцы. Патрэбы фронту выклікалі будаўніцтва новых чыгунак Жлобін — Оўругі ў 1915 г., Уручча —Слуцк у 1916 г. Вялася рэканструкцыя старых чыгуначных ліній, пашыралася іх прапускная здольнасць.
Такім чынам, за гады вайны галіновая струкгура прамысловасці Беларусі значна змянілася. Амаль спынілі сваю дзейнасць вінакурнаводачныя прадпрыемствы, скарацілі вытворчасць цагляначарапічныя, кафельныя, суконныя і інш. Швейная, абутковая, льнопрадзільная, табачная, хімічная, харчовая і іншыя галіны прамысловасці таксама пачалі працаваць на патрэбы фронту. Вытворчасць прадукцыі цывільнаму насельніцтву рэзка скарацілася. У цэлым умовы для развіцця прамысловасці былі надзвычай нездавальняю чымі. Агульная колькасць прадпрыемстваў цэнзавай прамысловасці ў 1917 г. у параўнанні з 1913 г. ва ўсходняй частцы Беларусі скарацілася з 822 да 297, або у 2,7 раза (дадатак 9). Да пачатку 1917 г. грамадзянская вытворчасць прамысловасці складала ўсяго 15 —16 % даваеннага ўзроўню. Разам з тым у гэты час ішоў працэс канцэнтрацыі прамысловасці і рабочай сілы. У 2 разы павялічылася колькасць жанчын і падросткаў сярод рабочых. Рэальная заработная плата рэзка падала на працягу ўсёй вайны. Квартплата ўзрасла на 50 — 100 %.
У яшчэ больш цяжкім стане апынулася сельская гаспадарка Беларусі. Звыш палавіны працаздольнага насельніцтва было мабілізавана ў армію. У 1917 г. 32,5 % 14. Зак. 5237. 201
сялянскіх гаспадарак Віцебскай губерні аказаліся без работнікаў — мужчын. Паменшылася колькасць наёмных рабочых у памешчыцкіх і заможных гаспадарках. Сяляне шырока прыцягваліся да выканання ваеннаабарончых pa601 — будаўніцтва мастоў, рамонту дарог, капання акопаў і г.д. Праводзілася прымусовая мабілізацыя насельніцтва на ўборку ўраджаю ў памешчыцкіх гаспадарках. Велізарныя страты наносілі сялянскім гаспадаркам рэквізіцыі коней, кароў, фуражу, хлеба, іншых прадуктаў харчавання. Была фурманковая павіннасць. He хапала ўгнаенняў, новай сельскагаспадарчайтэхнікі. Усё гэтапрывяло да таго, што пасяўныя плошчы па Віцебскай, Мінскай і Магілёўскай губернях скараціліся ў 1914 — 1916 гг. на 15,6 %. Яшчэ ў большай ступені паменшыліся пасевы пад асноўныя харчовыя культуры: пад жыта — на 20,6 %, пад пшаніцу — на 23,3, пад бульбу — на 37,7 %. Пагалоўе жывёлы скарацілася на 671 тыс. галоў, ці на 11,4 %, кароў — на 34 %. Большасць сялян была даведзена да галечы. Многія з іх пераходзілі да натуральнай гаспадаркі.
Скарачэнне сельскагаспадарчай і прамысловай цывільнай вытворчасці, разбурэнні на транспарце прывялі да скачка цэн на прадукты харчавання і асноўныя прамысловыя тавары ў 2 — 7 разоў. Гэта ў сваю чаргу прывяло да рэзкага збяднення і класавага расслаення грамадства Беларусі, росту яго рэвалюцыйнага настрою. Таму лютаўская буржуазнадэмакратычная рэвалюцыя ў Беларусі прайшла хутка: 2 — 8 сакавіка 1917 г. царская адміністрацыя была ліквідавана ва ўсіх значных цэнтрах Беларусі.
Як вядома, у выніку перамогі лютаўскай рэвалюцыі ў Расіі фактычна ўсталявалася рэспубліка ў форме двоеўладдзя — улады Петраградскага Савета рабочых і салдацкіх дэпутатаў і Часовага ўрада. Яшчэ больш заблытанай была палітычная атмасфера ў Беларусі. Тут перапляліся ўлада Саветаў з уладамі камісараў Часовага ўрада і камітэтаў грамадскай бяспекі, што, акрамя таго, абцяжарвалася нямецкай акупацыяй, знаходжаннем у Магілёве стаўкі Вярхоўнага галоўнакамандуючага і барацьбой розных палітычных сіл за аднаўленне беларускай дзяржаўнасці. Усе гэта, безумоўна, не спрыяла вырашэнню эканамічных праблем горада і вёскі.
Нагадаем, што з 2 (15) сакавіка па 25 кастрычніка (7лістапада) 1917 г. змянілася чатыры кабінеты Часовага ўрада. Усеяны лічылі галоўнымі сваімі мэтамі працяг вайны, скліканне ўстаноўчага сходу, які павінен быў вырашыць 202
далейшы лёс Расійскай дзяржавы, і вызначэнне палітыкі ў адносінах да рабочых, сялян і салдат. Між тым Часоваму ўраду дасталася вельмі цяжкая эканамічная спадчына. Крызіс народнай гаспадаркі ўжо набыў рысы ўсеагульнай фінансаваэканамічнай катастрофы. Чыгуначны транспарт быў паралізаваны. Ваенныя расходы дасягнулі 30,5 млрд руб. у год, што перавышала ў 10 разоў сярэднегадавы даход даваеннага пяцігоддзя. Афіцыйны знешні курс рубля ўпаў да 55 кап., унутры краіны ён каштаваў не больш 27 кап. Рэзка ўзрасла дзяржаўная пазыка.
У такіх умовах кожны склад Часовага ўрада прымаў афіцыйныя эканамічныя праграмы. Між тым нават сам міністр гандлю і прамысловасці А.І.Канавалаў скардзіўся на тое, што ўрад не ў дастатковай ступені заняты праблемай вываду эканомікі з разрухі, галоўную прычыну якой ён бачыў у непамерна растучых патрабаваннях рабочых. Яны ж выступалі за ўвядзенне 8гадзіннага рабочага дня, павышэнне заработнай платы, устанаўленне свабоды прафесійных саюзаў і забастовак, дзяржаўнага сацыяльнага страхавання. Відавочна, што няма ніякіх падстаў лічыць іх непамернымі. I хаця фактычна ў сакавіку — маі 1917 г. парадкам прыватных пагадненняў быў устаноўлены 8гадзінны рабочы дзень, Часовы ўрад так і не ўзаконіў яго.
Урад праследаваў мэту далейшай мабілізацыі прамысловасці на патрэбы ’’абароны”. Аднак ніводны кабінет не змог яе ажыццявіць і, больш таго, з лета 1917 г. пачаўся стыхійны працэс канверсіі фабрык і заводаў. Расійская прамысловая буржуазія рашуча выступала супраць умяшання дзяржавы ў сферу вытворчасці і размеркавання эканамічных рэсурсаў. Часовы ўрад аказаўся поўным банкрутам у правядзенні палітыкі рэгулявання цэн, у барацьбе з дарагавізнай і спекуляцыяй, з нарастаннем інфляцыі. Агульны дэфіцыт бюджэту за 1917 г. склаў 23,4 млн руб. Пры гэтым урад прадэманстраваў поўнае бяссілле ў зборы падаткаў. За 8 месяцаў 1917 г. дзяржаўная пазыка Расіі павялічылася на 14,4 млрд руб. і дасягнула сумы ў 49 млрд руб., з іх на ўнутраную пазыку прыходзілася 37,8 млрд руб. і знешнюю — 11,2 млрд руб.
Часовы ўрад не змог вырашыць харчовую праблему, хаця ў Расіі было дастаткова хлеба. 25 сакавіка 1917 г. была ўведзена дзяржаўная манаполія на хлебны гандаль пры адначасовым павышэнні цвёрдых цэн на ўсе віды хлебных вырабаў на 60 — 70 %. Аднак паступовая капітуляцыя ўрада перад капіталістамі і памешчыкамі прывяла да пра203
валу хлебнай манаполіі, ліквідацыі рэгулявання спажывання і наступлення голаду.
Адной з лёсавызначальных памылак Часовага ўрада стала невырашэнне аграрнага пытання. Прызнаючы неабходнасць зямельнай рэформы, ён абяцаў паставіць яго на рашэнне ўстаноўчага сходу. Былі нават створаны галоўны, губернскія, павятовыя і валасныя камітэты для падрыхтоўкі матэрыялаў па рэформе. Адначасова былі выдадзены гарантыі памешчыкам на пакрыццё патраў, а таксама распараджэнні аб прыцягненні сялян да крымінальнай адказнасці за ўдзел у беспарадках. У 112 выпадках у час падаўлення сялянскіх хваляванняў у Расіі была прыменена зброя.