Эканамічная гісторыя Беларусі
Выдавец: Экаперспектыва
Памер: 432с.
Мінск 1996
за асобыя заслугі камунальны сход мог прадаставіць членам камуны ’’права мець многа дзяцей”.
У Беларусі пераважалі земляробчыя камуны, але існавалі і земляробчапрамысловыя, у прыватнасці ў Віцебскай губерні былі арганізаваны камуны, дзе сумяшчалася праца земляроба і рабочага ў майстэрнях. Гэта было выклікана малазямеллем і тым, што заводы не працавалі. У наступныя гады камуны паступова распаліся, і асноўнымі формамі арганізацыі сельскагаспадарчай вытворчасці сталі калгасы і саўгасы.
Калектыўныя гаспадаркі былі, як правіла, невялікімі з малой колькасцю зямлі, інвентару і жывёлы, па сацыяльным складзе прадстаўленыя беднякамі і батракамі. Адносіны асноўнай масы сялян да гаспадарак, якія ствараліся на базе памешчыцкіх маёнткаў, былі негатыўнымі. Так, па прызнанні старшыні Саюза сельскагаспадарчых рабочых С.Бабіньскага, сяляне адмоўна адносіліся да савецкіх маёнткаў, бачылі ў іх старыя памешчыцкія эканоміі.
Першай калектыўнай гаспадаркай тыпу калгаса на Беларусі было так званае савецкае памесце Няўляны ў Віцебскай губерні, у якоеўваходзілі 42 батракі. Дастудзеня 1919 г. па 13 паветах Беларусі налічвалася 175 камун, 36 арцеляў і 75 таварыстваў па сумеснай апрацоўцы зямлі.
Арганізацыя калектыўных гаспадарак на тэрыторыі Беларусі найбольшы размах набыла з утварэннем летам 1918 г. камітэтаў беднаты, якія былі ст^ораны для барацьбы з голадам. Па колькасці створаных камбедаў Беларусь займала адно з вядучых месцаў у краіне: 125 валасных і каля 3250 вясковых. Камбедам прадастаўляліся неабмежаваныя правы. Яны мелі права нават расстрэльваць тых, хто хаваў хлеб і не аддаваў яго дабравольна. Непасрэдна праз камбеды ішло размеркаванне прадуктаў харчавання і насення беднаце. Больш таго, усе сабраныя грашовыя сродкі (штрафы, кантрыбуцыі) ішлі на ўтрыманне членаў камбедаў, гэта значыць людзі былі вельмі зацікаўлены ў раскулачванні больш заможных сялян.
Камітэты беднаты збіралі хлеб для галадаючых рабочых горада і ліквідавалі кулацкія гаспадаркі, а таксама садзейнічалі арганізацыйнаму і матэрыяльнатэхнічнаму ўмацаванню калектыўных гаспадарак шляхам перадачы інвентару і тэхнікі з былых памешчыцкіх маёнткаў.
Такім чынам, ужо ў першыя месяцы Савецкай улады была разгорнута шырокая праграма па сацыялістычным пераўтварэнні ўсёй народнай гаспадаркі Беларусі. Аднак 213
ажыццяўленне гэтай праграмы ішло вельмі складана і было перапынена наступленнем на фронце нямецкіх войскаў і ўвядзеннем палітыкі ’’ваеннага камунізму” на ўсёй тэрыторыі Савецкай краіны.
У гэты ж гістарычны перыяд на акупіраванай нямецкімі войскамі тэрыторыі Беларусі часткай інтэлігенцыі 9 сакавіка 1918 г. была абвешчана Беларуская Народная Рэспубліка (БНР), якая абвясціла свабоду слова, друку, сходаў і інш., а таксама адмяніла прыватную уласнасць на зямлю. Аднак Германія не прызнала БНР і яе незалежнасць. Зварот жа Рады БНР да імператара Германіі Вільгельма II з удзячнасцю за вызваленне Беларусі выклікаў негатыўную рэакцыю з боку рабочых і сялян. На акупіраванай тэрыторыі Беларусі разгарнуўся партызанскі рух.
10.3. Становішча гаспадаркі Беларусі ў гады грамадзянскай вайны. Палітыка ’’ваеннага камунізму”
Вясной 1918 г. маладая Савецкая рэспубліка аказалася ў найцяжэйшым становішчы: вайна, гаспадарчая разруха, голад патрабавалі прыняцця надзвычайных мер у галіне эканомікі, у далейшым названых ’’ваенным камунізмам”. Галоўнымі задачамі палітыкі "ваеннага камунізму” былі правядзенне харчовай развёрсткі і манаполіі хлебнага гандлю, нацыяналізацыя ўсёй прамысловасці, жорсткае размеркаванне харчовых і прамысловых тавараў, усеагульная працоўная павіннасць. Быў ліквідаваны прыватны гандаль, адбылося адзяржаўленне кааперацыі. Рабілася спроба ўстанавіць прамы прадуктаабмен паміж горадам і вёскай, што вяло да натуралізацыі эканамічных сувязяў.
Цэнтральнае месца ў палітыцы ’’ваеннага камунізму” займала харчовая развёрстка. Яна заключалася ў тым, што ўлады фактычна бралі лішкі хлеба для пакрыцця выдаткаў на армію і ўтрыманне рабочых, бралі пры гэтым большай часткай у доўг, за папяровыя грошы. Інакш перамагчы памешчыкаў і капіталістаў у разбуранай дробнасялянскай краіне Савецкая ўлада не магла.
Гэта былі сродкі для дасягнення мэты, выкліканыя адчаем. 3 пункту гледжання тэорыі сацыялізму крытэрый неабходнасці, магчыма, здаваўся натуральным і правільным: ад селяніна патрабавалася аддаць усё, што перавышала яго ўласныя патрэбнасці і патрэбнасці сям’і, a з пункту гледжання практыкі гэта было згубна. Непрыкры 214
тая рэквізіцыя ў так званага кулака адвольна вызначаных лішкаў выклікала звычайна рэакцыю двух відаў: кароткатэрміновую, якая заключалася ва ўтойванні запасаў, і доўгатэрміновую — у адмове засяваць больш зямлі, чым было неабходна для пражытку сваёй сям’і.
3 прычыны хуткага распаўсюджвання крытычнага становішча, выкліканага грамадзянскай вайной, збор збожжа ў сялян для патрэб горада і арміі стаў пытаннем жыцця і смерці. Яшчэ больш цяжкім становіцца забеспячэнне сялян тканінамі і іншымі таварамі першай неабходнасці, паколькі армія забірала ўсе наяўныя запасы. Такім чынам, не заставалася нічога іншага, як удвая мацней выкарыстоўваць метад рэквізіцыі пры дапамозе такога механізма, як рабочыя атрады і камітэты беднаты. Рабоце гэтых атрадаў было прысвечана не менш за тры дэкрэты, выдадзеныя ў першы тыдзень красавіка 1918 г. Яны надзялялі харчовыя атрады амаль неабмежаванымі паўнамоцтвамі і дазвалялі здабываць хлеб па цвёрдых цэнах за кошт канфіскацыі ў кулакоў.
Дзеля таго каб было прасцей рэквізаваць хлеб у сялян, Савецкая ўлада працягвала арганізоўваць калектыўныя гаспадаркі на. сяле і, у прыватнасці, ствараць саўгасы. 3 гэтай мэтай у лютым 1919 г. УЦВК прымае ’’Палажэнне аб сацыяльным землеўладкаванні і мерах пераходу да сацыялістычнага земляробства”, якое паскарае працэс фарміравання саўгасаў і на тэрыторыі Беларусі. Камісарыятам земляробства была выдадзена дырэктыва, па якой усе нацыяналізаваныя маёнткі дзяліліся на тры катэгорыі. Да першай адносіліся спецыялізаваныя маёнткі з высокай культурай гаспадарання, размешчаныя блізка да буйных цэнтраў. Усе астатнія адносіліся да другой і трэцяй катэгорый. Менавіта ў маёнтках першай катэгорыі і ствараліся саўгасы, а астатнія прызначаліся для стварэння калектыўных гаспадарак іншых тыпаў. Да чэрвеня 1919 г. у Мінскай губерні з наяўных 3000 памесцяў у 604 былі створаны саўгасы. Складанасць работы новых калектыўных гаспадарак была ў тым, што катастрафічна не хапала сельскагаспадарчай тэхнікі, цяглавай сілы і кадраў спецыялістаў. У асноўнай масе саўгасы аказваліся нерэнтабельнымі, стратнымі. Па даных Усерасійскага сельскагаспадарчага перапісу 1920 г., на адзін саўгас у Беларусі ў сярэднім плугоў прыходзілася 10,8; сеялак — 2,2; сенакасілак, снопавязалак —2,6; малацілак конных — 0,33; малацілак паравых — 0,23. 3за недахопу інвентару і жывёлы саўгасы не былі здольныя ўзараць усе наяўныя землі. Так, у Гарадоцкім павеце Віцебскай губерні ўвосень1920 г. недасеў азімых склаў 215
25 %, прычына — недахоп інвентару і рабочай жывёлы. У саўгасах Гомельскай губерні недасеў у 1920 г. склаў болып 35 % усёй ворнай зямлі. У рэспубліцы назіраўся працэс скарачэння пасяўных плошчаў як вынік дзейнасці закону аб харчразвёрсгцы. Так, з 1916 г. пасяўныя плошчы ў Беларусі скараціліся на 36,5 %. Пры параўнанні даных перапісаў 1917 г. і 1920 г. відаць, што пасяўныя плошчы толькі ў Гомельскай губерні зменшыліся на 538 тыс. дзесяцін, або на 43 %, прычым па асобных паветах змяншэнне вагаецца ад 31 да 51 %.
Разам з тым са стварэннем саўгасаў ішоў працэс скарачэння камун і рост колькасці арцеляў (табл. 10.1).
Табліца 10.1
Губерня 1919 1920
Май Верасень Чэрвень Верасень
Камуна Арцель Камуна I Арцель Камуна 1 Арцель
Віцебская 70
174 68
Гомельская 111 7 116 83 70
215 58 26
225 59 331
Трэба, зразумела, улічваць і страты, нанесеныя сельскай гаспадарцы рэспублікі белапольскімі акупантамі, якія на акупіраванай тэрыторыі поўнасцюаднаўлялі памешчыцкае землеўладанне і права прыватнай уласнасці. Сяляне былі абкладзены велізарнымі прадуктовымі падаткамі. У прыватнасці, толькі ў ліпені 1920 г. сяляне Бабруйскага павета павіны былі паставіць польскім легіянерам 22 986 пудоў мяса. Дастаткова жорстка акупанты распраўляліся з "непаслухмянымі”: вялікая колькасць вёсак пры адступленні была спалена. Так, у сакавіку 1920 г. спалілі жыхароў вёскі Касарэвічы Бабруйскага павета (200 чалавек мужчын, жанчын, старых і дзяцей).
Усе пасяўныя плошчы Беларусі ў 1920 г. складалі 2/3 даваенных, рэзка знізілася ўраджайнасць, панесла страты жывёлагадоўля. Агульная колькасць коней да канца 1920 г. скарацілася да 80 %, буйной рагатай жывёлы да 65,8, свіней — да 44 % даваеннага ўзроўню.
Такім чынам, сельская гаспадарка рэспублікі к 1921 г. была ў вельмі цяжкім становішчы: саўгасы, калгасы і камуны былі стратнымі, маламоцнымі гаспадаркамі і не карысталіся папулярнасцю ў сялян. Асноўны цяжар харчразвёрсткі клаўся на плечы серадняцкіх гаспадарак, якія, як і па ўсёй краіне, складалі асноўную масу.
216
Сістэма кіравання савецкай прамысловасцю ў перыяд грамадзянскай вайны і ваеннай інтэрвенцыі характарызавалася абсалютнай цэнтралізацыяй кіравання прадпрыемствамі і другімі звеннямі гаспадаркі. Прадпрыемствы здавалі вырабленую прадукцыю цэнтралізавана і бясплатна, у такім жа парадку адбывалася і забеспячэнне прадпрыемстваў сыравінай, палівам і г.д. У 1920 г. у краіне налічвалася да 50 глаўкаў: Галоўнафта, Галоўадзенне, Галоўцэмент, Галоўмука і інш. Праведзена была таксама рэарганізацыя ў прамысловасці, якая ажыццяўлялася па трох накірунках: аб’яднанне дробных нацыяналізаваных прадпрыемстваў, адкрыццё новых дзяржаўных і арганізацыя кааператыўных прадпрыемстваў. Аб’яднанне дробных прадпрыемстваў аблягчала іх кіраванне, забеспячэнне сыравінай і арганізацыю збыту гатовай прадукцыі. Да канца 1920 г. дзяржаўны сектар аб’ядноўваў 94,2 % усіх прамысловых прадпрыемстваў і 98,7 % рабочых.
Пры вельмі абмежаваных рэсурсах, калі краіна была адрэзана ад асноўных паліўных, сыравінных і харчовых раёнаў, сістэма глаўкаў змагла забяспечыць работу прамысловасці, якая галоўным чынам абслугоўвала патрэбы фронту, ажыццявіць найбольш рацыянальнае размеркаванне гатовай прадукцыі.