• Газеты, часопісы і г.д.
  • Эканамічная гісторыя Беларусі

    Эканамічная гісторыя Беларусі


    Выдавец: Экаперспектыва
    Памер: 432с.
    Мінск 1996
    146.08 МБ
    Такім чынам, у першыя гады Савецкай улады былі закладзены элементы каманднаадміністрацыйнай сістэмы з яе развітай бюракратыяй і многазвенавой структурай рэгулявання эканамічных адносін.
    У сувязі з вайной, развязанай польскімі інтэрвентамі, большая частка прамысловых прадпрыемстваў Беларусі зноў пераключылася на вытворчасць прадукцыі для арміі. Так, толькі ў Віцебскай губерні на яе працавалі каля 70 % прамысловых прадпрыемстваў. Перад прамысловасцю рэспублікі была пастаўлена задача выпусціць 238,5 тыс. пар ботаў, 400 камплектаў збруі, 2 тыс. чахлоў для бінокляў, 4,5 тыс. пар абутковых калодак. Разам з прадукцыяй ваеннага ведамства прамысловасць Беларусі выпускала тавары для насельніцтва. Так, толькі ў 1919 г. было выпушчана 22,8 тыс. пар рознага абутку, 231,7 тыс. шапак, 20 тыс. сукенак, 33,9 тыс. пар рукавіц, 35,6 тыс. адзінак рознай збруі.
    Паступова з вызваленнем тэрыторыі ад акупантаў пачалі аднаўляцца прадпрыемствы і даваць прадукцыю. У пачатку верасня 1920 г. уступілі ў строй тры чыгуналіцейныя заводы, сталярная і дзве абозарамонтныя майстэрні ў Мінску. Сталі працаваць Добрушская і Шклоўская 217
    папяровыя фабрыкі, былі адноўлены Наспенскі, Ветранскі і Серкавіцкі шклозаводы. Пашыраецца здабыча торфу, што, безумоўна, садзейнічала паляпшэнню работы прадпрыемстваў. Сталі працаваць шэраг электрастанцый Мінская, Магілёўская, Гомельская і інш. У снежні 1920 г. уступілі ў строй дзве запалкавыя і тры канатныя фабрыкі, 37 лесапільных і 7 фанерных заводаў, некалькі смалакурных і дрожджавінакурных заводаў у Мінскай губерні. У Гомелі пачалося будаўніцтва лесапільнага завода, а ў Віцебску — панчошнатрыкатажнай фабрыкі.
    У аднаўленні эканомікі рэспублікі станоўчую ролю адыграла дапамога Расіі: Беларусі былі выдзелены дадатковыя сродкі, атаксама пастаўленаабсталяванне для паліграфічнай, швейнай, металаапрацоўчай прамысловасці.
    Да канца грамадзянскай вайны лёгкая прамысловасць Беларусі выйшла на першае месца, яе ўдзельная вага склала 42,3 %, што было вышэй, чым па краіне ў цэлым, — 22,2 %. Змяніліся суадносіны ўнутры самой прамысловасці: узрасла доля швейнай і гарбарнаабутковай вытворчасці і некалькі знізілася тэкстыльнай. Так, у 1920 г. на швейных фабрыках працавала 40,4 % рабочых лёгкай прамысловасці ў параўнанні з 20,2 % у 1917 г. Вырабы гарбарна абутковай галіны за гэты перыяд выраслі з 4,1 да 10,8 %. За перыяд вайны пашырыліся металаапрацоўчая вытворчасць, рамонтная база чыгункі.
    Разам з тым варта адзначыць, што ў цэлым пасля заканчэння грамадзянскай вайны эканоміка рэспублікі бы ла ў вельмі цяжкім становішчы. Даўжыня чыгуначнай сеткі скарацілася к 1920 г. амаль на 2/3, не хапала паліва, моцна знасіўся машынны парк. Былі разбураны і патрабавалі капітальнага рамонту пінская, гомельская і іншыя чыгунач ныя майстэрні і дэпо, амаль поўнасцю былі знішчаны сродкі воднага транспарту, а непаравы флот выведзены са строю на 90 %. 3 за адсутнасці неабходных тэхнічных сродкаў і паліва на Заходняй Дзвіне і Дняпры ў 1918 — 1920 гг. не праводзіліся работы па паглыбленні іх дна. Агульны аб’ём рачных перавозак к 1920 г. упаў да 10 % ад узроўню 1913 г. Судны хадзілі толькі па Заходняй Дзвіне да Віцебска, па Дняпры вышэй Оршы.
    У час завяршэння грамадзянскай вайны ў рэспубліцы працавала з перабоямі толькі 40 % буйных прамысловых прадпрыемстваў, на якіх было занята каля 70 % усіх рабочых даваеннага часу. Агульны аб’ём валавой прадукцыі ўсёй прамысловасці склаў каля 15  20 % да ўзроўню 1913 г.
    Узровень тэхнічнай і вытворчай базы прамысловасці быў
    218
    нізкім. Сярэдняя магутнасць механічных рухавікоў у разліку на аднаго занятага рабочага ў Беларусі была намнога ніжэй, чым у прамысловасці Расіі ў цэлым. За гады вайны амаль напалавіну скарацілася магутнасць механічных рухавікоў, у разліку на аднаго рабочага — на 39 — 40 %. Рухавікі, якія засталіся, да 1920 г. былі фізічна зношаныя і маральна ўстарэлыя, а на многіх прадпрыемствах іх наогул не было. Прычым на такіх прадпрыемствах у 1920 г. працавала 46,1 % рабочых, 86,5 % рамеснікаў і дробных прадпрымальнікаў.
    За гады першай сусветнай і грамадзянскай войнаў грунтоўна змяніўся склад рабочага класа Беларусі. Так, у пачатку 1921 г. у БССР налічвалася 11 723 кваліфікаваных і 18 209 некваліфікаваных рабочых. Для забеспячэння рабочай сілай прадпрыемстваў, якія маглі працаваць, не хапала 28 954 кваліфікаваных рабочых. За гады вайны ў дзяржаўную прамысловасць улілася значная колькасць ра меснікаў. Па прафесіянальным перапісе 1918 г. у Мінскай і Магілёўскай губернях каля 50 % рабочых прыйшлі на прадпрыемствы ў гады першай сусветнай вайны. Толькі 1/Зусёй колькасці рабочых складалі патомныя пралетарыі. Такое змяненне ў складзе рабочага класа Беларусі адмоўна адбілася на развіцці прамысловасці ў наступныя гады.
    У парушаным стане аказаліся і фінансы. Ha 1 студзеня 1919 г. пакупная здольнасць рубля знізілася ў параўнанні з 1913 г. у 16 разоў, а на 1 студзеня 1920 г. — у 2420 разоў. Заработная плата рабочых у 1920 г. складала 10 — 20 % даваеннага ўзроўню.
    Такім чынам, за гады грамадзянскай вайны і палітыкі ’’ваеннага камунізму” эканоміка рэспублікі была даведзена да катастрафічнага стану. ’’Ваенны камунізм” уяўляў сабой тып гаспадарчай сістэмы, у якой па сутнасці не было эканамічнага механізма. Кіраванне поўнасцю апіралася на адміністрацыйныя метады і жорсткую цэнтралізаваную адміністрацыйную структуру. Патрабавалася наладжваць улік, аналіз, кантроль, планаванне. Якасць работы новага дзяржаўнага апарату была вельмі нізкай.
    К канцу 1920 г. стала зразумела, што развал народнай гаспадаркі — вынік нетолькі вайны, разрухі, сабатажу, але і самой сістэмы. Нацыяналізацыя ўсёй эканомікі, банкаў, злом старога дзяржаўнага апарату не прывялі да самакіравання народа, да пад’ёму эканомікі. Сістэма рабочага самакіравання на нацыяналізаваных прадпрыемствах не апраўдала сябе. Свядомая стаўка на ліквідацыю таварна грашовых рыначных адносін прывяла да практычнай адме219
    ны грошай і пераходу на талонную сістэму натураплаты. Замест грошай у зарплату сталі выдаваць паёк (пераход на ’’пайковую” зарплату па картачках і катэгорыях). Аднак даная палітыка вырашыла галоўнае для таго часу пытанне — дазволіла партыі бальшавікоў утрымаць уладу.
    Г л а в a 11
    , ГАСПАДАРЧАЕ РАЗВІЦЦЁ БЕЛАРУСІ У ГАДЫ НОВАЙ ЭКАНАМІЧНАЙ ПАЛІТЫКІ
    (1921  1927 гг.)
    11.1.	Новая эканамічная палітыка, яе сутнасць і значэнне
    Першая сусветная і грамадзянскдя войны прывялі да велізарных разбурэнняў на Беларусі. Гаспадарка была даведзена да крайняй ступені жабрацтва. He было такой часткі былой царскай імперыі, якая 6 так моцна пацярпела, як Беларусь.
    Заканчэнне грамадзянскай вайны і аслабленне міжнароднай напружанасці вырашылі лёс ’’ваеннага ка мунізму”, які страціў колькінебудзь трывалую эканамічную і сацыяльную базу пасля таго, як абставіны перасталі быць надзвычайнымі. У гэты час рашаючым фактарам сталі адносіны да Савецкай улады сялян, чыя лаяльнасць да яе і падпарадкаванне харчразвёрстцы былі выкліканы страхам страты сваіх зямельных надзелаў у выпадку ’’белай рэс таўрацыі”. Як толькі гэта пагроза знікла, сяляне сталі патра баваць права распараджацца зямлёй і прадукцыяй сваёй працы, выказваць незадаволенасць канфіскацыяй лішкаў. ’’Ваенны камунізм” перажыў сябе. Сяляне ўсё часцей аказ валі супраціўленне прадстаўнікам улады, у розных рэгіёнах успыхвалі паўстанні. Узброенае выступленне маракоў Кран штата, у асноўным сялян, апранутых у ваенную форму, якія патрабавалі адмены харчразвёрсткі і свабоднага гандлю хлебам, адлюстравала настрой сялянства ў цэлым.
    Прычынай найцяжэйшага эканамічнага крызісу на ру бяжы 1920 —1921 гг. было раз’яднанне палітычных і эканамічных інтарэсаў, захаванне былых "ваеннакамуністычных” метадаў ажыццяўлення ўлады пры змяненні эканамічнай палітычнай сітуацыі. Тэрміновы перагляд метадаў кіравання грамадствам і гаспадаркай стаў неабходны. 220
    Адначасова трэба было вырашыць, якой павінна быць эканоміка не ў надзвычайных, а ў нармальных умовах.
    Адказам на гэтыя пытанні стала новая эканамічная палітыка — НЭП (пачатак ёй пакладзены на X з’ездзе РКП(б) у сакавіку 1921 г.). Спачатку гаворка ішла аб асобным пытанні эканамічнай палітыкі — адмаўленні ад харчразвёрсткі. Толькі з цягам часу НЭП ператварыўся ў цэлую сістэму мер, разлічных, як тады меркавалася, на пераходны перыяд ад капіталізму да сацыялізму. У вобласці сельскай гаспадаркі першаступеннай мерай стала замена харчразвёрсткі харчовым падаткам, які быў меншы за развёрстку і аб’яўляўся загадзя, напярэдадні пасяўной. Спачатку падатак быў устаноўлены на ўзроўні прыкладна 20 % ад чыстага прадукту сялянскай працы (гэта значыць патрабаваў здачы хлеба амаль удвая менш, чым харчразвёрстка). Затым ён быў зніжаны да 10 % ураджаю, а з 1 студзеня 1924 г. збіраўся толькі чырвонцамі ў памеры да 5 % даходу з аднаго двара. Падатак меў прагрэсіўны характар, сялянесераднякі і беднякі атрымлівалі больш ільгот: тым, хто пашыраў пасяўныя плошчы і павялічваў ураджайнасць, прадастаўляліся падатковыя скідкі. У выніку ў сялян з’явілася асабістая зацікаўленасць у пашырэнні вытворчаці.
    Селянін атрымліваў свабоду выбіраць форму апрацоўкі зямлі і гарантыю землекарыстання. (У верасні 1922 г. прэзідыум ЦВК БССР зацвердзіў Закон аб працоўным землекарыстанні.) Аднолькава законнымі прызнаваліся арцель, абшчына, прыватнае ўладанне ў выглядзе вотрубаў ці хута роў, а таксама камбінацыі гэтых формаў землекарыстання. Дазвалялася здача зямлі ў арэнду і выкарыстанне наёмнай працы, агаворвалася, што працаўнікоў можна наймаць пры ўмове, калі члены сям’і таксама працуюць. Тэрміны арэнды абмяжоўваліся. Заахвочвалася развіццё кааперацыі. Роля вытворчых кааператываў была невялікай, а прасцейшымі (збытавымі, забеспячэнскімі, крэдытнымі) к канцу 20х гг. было ахоплена больш паловы ўсіх сялянскіх гаспадарак.
    У вобласці гандлю НЭП прадугледжваў, што ўсе лішкі, якія заставаліся ў селяніна пасля выплаты падатку, можна было прадаць па сваім меркаванні. Зварот да прыватнага гандлю быў натуральным вынікам пераходу да харчпадатку.
    Спачатку прадугледжвалася, што лішкі маглі быць выкарыстаны земляробамі для абмену на прадукты фабрычназаводскай і саматужнай прамысловасці ў межах мясцовага гаспадарчага абароту як праз кааператыўныя арганізацыі, так і на рынках і кірмашах. Але спроба абмежа221