• Газеты, часопісы і г.д.
  • Эканамічная гісторыя Беларусі

    Эканамічная гісторыя Беларусі


    Выдавец: Экаперспектыва
    Памер: 432с.
    Мінск 1996
    146.08 МБ
    Нарэшце НЭП ажыццяўляўся пры адсутнасці нармаль ных сувязяў з сусветнай эканомікай. Захоўвалася мана полія знешняга гандлю, стаўшая буйнейшай перашкодай для пашырэння знешнеэканамічных сувязяў, без якіх доўгатэрміновы эканамічны ўздым быў немагчымы.
    Нельга не сказаць і аб некаторых палітычных і сацыяльных фактарах, якія садзейнічалі згортванню НЭПа: 1) уся гаспадарчая стратэгія 20 х гг. падпарадкоўвалася інтарэсам унутрыпартыйнай барацьбы: адсутнічаў дэмакратычны кант роль за дзейнасцю партыі і ўрада; 2) НЭП атрымаў у спадчыну ад ’’ваеннага камунізму” некампетэнтнасць апарату кіравання. Так, на 1 студзеня 1928 г. у праўленнях трэстаў і сіндыкатаў асоб з ніжэйшай адукацыяй налічвалася 45,6 і 50% адпаведна; 3) безупынна разрастаўся адміністрацыйнабюракратычны апарат, які ва ўмовах НЭПа пазбаўляўся надзвычайных паўнамоцтваў, размяркоўваючых і кіруючых функцый, бачыў у адраджэнні вольнага рынку смяротную небяспеку сваім прывілеям; 4) НЭП своеасабліва праламляўся ў масавай свядомасці. Рэзкі кантраст паміж сучаснасцю і чакаемым ’’зямным раем” адштурхваў ад гэтай палітыкі ў бок ’’ваеннакамуністычных” пераваг, ствараў сацыяльнапсіхалагічны тып працаўніка, які быў арыентаваны на агульную роўнасць. Сказаўся нізкі ўзровень палітычнай культуры большасці насельніцтва, партыйнага і савецкага апарату 20х гг.
    241
    У выніку адзначым, што дзякуючы НЭПу, які дазволіў спалучыць дзяржаўныя і асабістыя інтарэсы, была паспяхова адноўлена сельская гаспадарка рэспублікі, атрымала стымул да развіцця прамысловасць, узрасла колькасць прамысловых прадпрыемстваў і працуючых на іх. Спажывецкі рынак быў напоўнены, павялічваў абароты гандаль. Аднак Беларусь усё яшчэ заставалася слаба развітай у індустрыяльным плане, удзельная вага яе ў прамысловасці СССР была зусім нізкай: у 1923/24 гаспадарчым годзе — 0,7 %, у 1925/26 —0,67 %. Нягледзячы на бясспрэчны патэнцыял для далейшага руху наперад, патрэбна была мадэрнізацыя эканамічнага комплексу як усяго СССР, так і нашай рэспублікі. У канцы 20х гг. перад палітычным кіраўніцтвам краіны паўсталі нялёгкія пытанні выбару шляхоў такой мадэрнізацыі.
    Г л а в a 12
    ЭКАНАМІЧНАЕ РАЗВІЦЦЁ БЕЛАРУСІ Ў ГАДЫ ПЕРПІЫХ ПЯЦІГОДАК I ЎСТАЛЯВАННЯ
    ТАТАЛІТАРНАГА РЭЖЫМУ (1928 — чэрвень 1941 г.)
    12.1.	Курс на фарсіраваную індустрыялізацыю.
    Фарміраванне каманднаадміністрацыйнай сістэмы кіравання гаспадаркай
    Перыяд сацыяльнаэканамічнага развіцця грамадства ў канцы 20х і на працягу 30 х гг. быў часам настойлівай працы на крайняй мяжы чалавечых магчымасцяў, шматп ланавых палітычных і сацыяльных працэсаў.
    Па меры таго як у краіне завяршалася аднаўленне народнай гаспадаркі, перад грамадствам, яго дзяржаўнымі органамі паўставалі задачы, якія патрабавалі выпрацоўкі новых стра тэгічных рашэнняў, палітычных лозунгаў, стварэння сістэмы кіравання народнай гаспадаркай. Пошук практычных шляхоў ажыццяўлення сацыяльнаэканамічных пераўтварэнняў быў звязаны з вастрэйшымі супярэчнасцямі. На гэтым шляху было многа цяжкасцяў і памылак, подзвігаў і злачынстваў, перамог і горкіх пралікаў; поспехаў у развіцці народнай гаспадаркі ў цэлым і правалаў на многіх яго ўчастках, асабліва ў сельскай гаспадарцы, спроб ажыццяўлення сацыяльнай палітыкі на карысць народа і голад мільёнаў людзей; 242
    імкненне да стварэння цэласнай сістэмы кіравання народнай гаспадаркай і развіццё дэфармуючай яе каманднаадміністрацыйнай сістэмы; абвяшчэнне работніка гаспадаром сродкаў вытворчасці і фактычнаеяго адхіленне ад іх; жаданне дасягнуць збалансаванасці народнай гаспадаркі і ўзнікненне дыспрапорцый у ёй.
    Усё гэта патрабуе глыбокага аналізу рэальных супярэчнасцяў гэтага часу, без чаго нелыа выявіць і зразумець крыніцы крызісных з’яў нашага грамадства ў наступныя гады.
    Як жа ажыццяўляўся выбар эканамічнага курсу СССР у гады першых пяцігодак?
    У сярэдзіне 20х гг. большасць кіраўніцтва партыі бальшавікоў рашуча падтрымлівала ідэю аб магчымасці пабудовы сацыялізму ў адной, асобна ўзятай, краіне. На першы план непазбежна выйшла праблема шляхоў і метадаў сацыялістычнага будаўніцтва. У кіраўніцтва партыі і краіны паступова фарміруюцца дзве асноўныя стратэгіі эканамічнага развіцця. Зыходным пунктам рознагалосся стала пытанне аб суадносінах долі назапашання і спажывання. М.І.Бухаоын і яго прыхільнікі (А.І.Рыкаў, М.П.Томскі і інш.) пры падтрымцы спецыялістаў Дзяржплана выступілі з ідэяй ’’аптымальнага спалучэння абодвух гэтых момантаў”. Гэта азначала імкненне адначасова дасягнуць некалькіх узаемазвязаных мэт: павышэннежыццёвага ўзроўню і культуры ’’рабочых і сялянскіх мас, рост дзяржаўнай прамысловасці на падмурку расшыранага ўзнаўлення ў народнай гаспадарцы наогул, больш высокія, чым у капіталістычных краінах, тэмпы развіцця і павышэн не ўдзельнай вагі сацыялістычнага гаспадарчага сектара”.
    Тое ж аптымальнае спалучэнне прапанавалася ў развіцці цяжкай і лёгкай прамысловасці, у адносінах прамысловасці і сялянскай гаспадаркі. Гэты падыход падк рэсліваў, што асабістая ўласная гаспадарка ’’яшчэ значны час будзе падмуркам усёй сялянскай гаспадаркі”.
    Стратэгія развіцця краіны ў рамках НЭПа і на аснове яго прынцыпаў адхіляла шлях павышэння прамысловых ці рэзкага зніжэння сельскагаспадарчых цэн, значнага павышэння падатковага абкладання сялянства. Фінансавая палітыка прапанавала павышэнне пакупной здольнасці чырвонца, прыцягненне дробных зберажэнняў для індустрыялізацыі, сувязь эмісіі грошай з ростам тавараабароту. Адначасова адвяргалася ідэя ’’вялікага скачка” і падкрэслівалася неабходнасць забяспечыць дастаткова высокія тэмпы развіцця на працяглы 243
    перыяд часу. Першы пяцігадовы план разумеўся імі як больш ці менш дакладны прагноз асноўных тэндэнцый у развіцці эканомікі з непазбежнымі папраўкамі пад уплывам міжнародных і ўнутраных умоў. Такім чынам, гэта была стратэгія рэгулюемага рынку з абавязковым выкарыстаннем таварна грашовых адносін і пераадольваннем дыспрапорцый эканамічнымі метадамі.
    Адначасова складваецца і іншы варыянт развіцця краіны, які ўзначальваў І.Сталін і яго прыхільнікі (В.Куйбышаў, В.Молатаў, А.Андрэеў, Л.Кагановіч, С.Кіраў, А.Мікаян, Г. Арджанікідзе і інш.). Абвяшчаючы тыя ж канчатковыя мэты — індустрыялізацыю народнай гаспадаркі, кааперыра ванне сялянства і сярэдніх слаёў горада, пад’ём дабрабыту і культуры мас, пабудову сацыялізму, яны схіляліся да нерэальнасці вываду аб адначасовым і раўнамерным руху да ўсіх галоўных мэт. Прыхільнікі групы І.Сталіна верылі ў неабмежаваныя магчымасці энтузіязму рабочага класа, здольнасці абвергнуць аб’ектыўныя эканамічныя законы.
    Ідэі гэтай групы засноўваліся на перакананасці ў неабход насці ў недалёкай будучыні захавання і ўмацавання партый на дзяржаўнай сістэмы, яе правы і здольнасці вырашаць складанейшыя эканамічныя праблемы пры дапамозе энтузіязму і прымусу, непазбежнасці значных ахвяр для дасяг нення ’’светлай будучыні”. Гэтыя людзі лічылі, што НЭП толькі часовая, вымушаная палітыка, і, як казаў І.Сталін, калі яна ’’перастане служыць справе сацыялізму, мы яе адкінем к чорту”. Натуральна, што гэтым людзям больш прывычнымі і надзейнымі прадстаўляліся адміністрацыйна камандныя метады кіраўніцтва, адвяргаўся ўсялякі намёк на магчымасць плюралізму ў грамадскім жыцці.
    Такім чынам, кожная з гэтых груп бачыла свае шляхі развіцця і разумела НЭП як асаблівую палітыку пралетар скай дзяржавы, можа, і не заўсёды адназначна. Так, стратэгія групы М.Бухарына мела на ўвазе палітычнае фарміраванне дзяржаўных структур на асновах умацавання законнасці, развіцця агульнадэмакратычных нормаў, магчымасці з’яўлення новых палітычных аб’яднанняў, гэта значыць паступовай эвалюцыі аўтарытарнага рэжыму 20х гг. у бок яго лібералізацыі і плюралістычнасці, адмаўленне ад псіхалогіі ’’абложнай цытадэлі”.
    Адкрытае сутыкненне дзвюх стратэгій развіцця НЭПа адбылося ў студзені 1928 г., калі Палітбюро ЦК УКП(б) вырашыла правесці хлебанарыхтоўку адміністрацыйнапрымусовамі мерамі, уключаючы канфіскацыю зерня. Ад мясцо244
    вых работнікаў патрабавалася прымяняць артыкул 107 УК РСФСР аб адказнасці за спекуляцыю да тых, хто адмаўляўся здаваць хлеб па дзяржаўных цэнах. Гэта азначала адыход ад прававых нормаў і вяртанне да практыкі часоў грамадзянскай вайны. Адначасова І.Сталіным былі высунуты тэзісы аб неабходнасці паскарэння прамысловага ўздыму і абвастрэння класавай барацьбы. У цэлым гэта азначала рашучы паварот ва ўнутранай палітыцы ад прынцыпаў НЭПа да нормаў адміністрацыйнакаманднай сістэмы, уступленне на шлях пераўтварэння ў таталітарную дзяржаву.
    Таталітарызм прадстаўляе сабой цэласную ідэалагічную, палітычную і арганізацыйную структуру, якая падмінае пад сябе эканамічныя формы гаспадарання. У таталітарным грамадстве ’’кіруе балем” не эканоміка, а ідэалогія, палітыка. Галоўнымі рысамі эканамічнай сістэмы сталі:
    манапольная дзяржаўная ўласнасць на сродкі вытворчасці і вынікі працы;
    шматлікі бюракратычны апарат, які распараджаўся грамадскай уласнасцю і кадрамі;
    дырэктыўнае планаванне;
    цэнтралізаванае размеркаванне ўсіх відаў рэсурсаў і прадукцыі;
    шырокае ўжыванне пазаэканамічных формаў прымушэння;
    іерархічная вертыкальная структура кіравання эканомікай;
    ураўняльныя тэндэнцыі пры размеркаванні вынікаў працы ў спалучэнні з сістэмай прывілеяў;
    экстэнсіўны тып эканамічнага развіцця;
    адмаўленне ад рэнтабельнасці як крытэрыю ацэнкі эканамічнай дзейнасці;
    нізкі жыццёвы ўзровень усіх слаёў насельніцтва.
    Усталяванне такой сістэмы дазволіла І.Сталіну і яго прыхільнікам поўнасцю кантраляваць не толькі эканоміку, але і ўсе бакі жыцця насельніцтва — палітыку, ідэалогію, культуру, мараль і г.д. На далейшае развіццё ўсёй краіны ўсё большае ўздзеянне пачалі аказваць асабістыя якасці правадыра.
    У Беларусі сталінізм знаходзіў тое ж спрыяльнае асяроддзе, што і ў краіне ў цэлым. Асноўнае насельніцтва рэспублікі складала сялянства, якое, нягледзячы на рэвалюцыйныя перамены, пакутавала ад недахопу зямлі, аграрнага перасялення і класавай дыферэнцыяцыі. У найцяснейшай сувязі з ім знаходзіўся нешматлікі рабочы клас. Удзельная вага кад
    245
    равых рабочых, дэмакратычнай інтэлігенцыі была нязначнай. У процівагу ім раслі слаі насельніцтва, неасвечаныя ў палітыцы, але актыўныя прыхільнікі сацыялізму, якія мелі ад пралетарскай дзяржавы гарантыю пэўнага матэрыяльнага дабрабыту і таму выступалі за адзінаначалле як узор адзіна магчымай арганізацыі вытворчага і ўсяго грамадскага жыцця.