• Газеты, часопісы і г.д.
  • Эканамічная гісторыя Беларусі

    Эканамічная гісторыя Беларусі


    Выдавец: Экаперспектыва
    Памер: 432с.
    Мінск 1996
    146.08 МБ
    У выніку нізкіх ураджаяў рэспубліка не забяспечвала сваіх патрэб у збожжы. Згодна з хлебафуражным балансам 1927 — 1928 гг. агульны недахоп зерня дасягнуў 328 тыс.т, што складала 22 % валавога збору. Тэмпы росту таварнай прадукцыі пачынаючы з 1927 — 1928 гг. зніжаліся. У 1927/28 гаспадарчым годзе прырост таварнай прадукцыі ў параўнанні з папярэнім годам склаў 19,7 %, у 1928/29 8,2, у 1929/30  4,4 %.
    Стала зразумела, што дробнатаварная аднаасобная гаспадарка знаходзіцца на мяжы сваіх магчымасцяў. Нізкая прадукцыйнасць працы на вёсцы не магла забяспечыць узрастаючых запатрабаванняў сацыялістычнай прамысловасці. А індустрыялізацыя і звязаная з ёю ўрбанізацыя прад’яўлялі павышаны попыт на сельскагаспадарчую прадукцыю і сыравіну. Апроч таго, вёска мусіла ўдзельнічаць і ў фінансаванні індустрыялізацыі, рэалізуючы на сялянскім рынку прамысловыя тавары. Але неаднолькавыя суадносіны цэн на збожжа ў параўнанні з цэнамі на мяса і тэхнічныя культуры не спрыялі продажу лішкаў збожжа, таму зімой 1927/28 года у краіне ўзнік хлебанарыхтоўчы 259
    крызіс. Экспарт збожжа ўпаў да нуля, пад пагрозай аказаліся планы індустрыялізацыі. У гарадах была ўведзена сістэма забеспячэння прадуктамі па картках.
    Абставіны патрабавалі ўраўнаважанага падыходу ў вызначэнні шляхоў і метадаў далейшага далучэння вёскі да сацыялізму. Для І.Сталіна і яго паплечнікаў крызіс хлебанарыхтовак растлумачваўся ’’кулацкай стачкай” — выступленнем кулацтва, якое вырасла ва ўмовах НЭПа, супраць Савецкай улады. Прыхільнікі І.Сталіна лічылі, што ўсе цяжкасці ствараюцца ўнутранымі і знешнімі ворагамі і шляхі пераадолення ўзнікаючых праблем бачылі ў бязлітасным знішчэнні ворагаў, сярод якіх на першым месцы стаялі кулакі.
    М.Бухарын і яго аднадумцы прычыны такой сітуацыі бачылі ў недахопах і памылках органаў улады, лічылі, што трэба рабіць упор не на ўзмацненне адміністрацыйнакамандных метадаў кіравання эканомікай, а на ўдасканаленне работы партыі і дзяржавы, на ажыццяўленне індустрыялізацыі краіны і сацыяльнага кааперыравання сельскай гаспадаркі па меры выспявання аб’ектыўных і суб’ектыўных умоў. Іх прапановы па выхаду з сітуацыі, створанай крызісам хлебанарыхтовак, на шляхах НЭПа (адказ ад ’’надзвычайных” мер, захаванне курсу на ўздым сялянскай гаспадаркі і развіццё гандлёвакрэдытных формаў кааперацыі, павышэнне цэн на хлеб і інш.) былі адкінуты як уступка кулаку і праяўленне правага ўхілу.
    Бухарынскі варыянт рашэння праблемы не быў адзінай альтэрнатывай сталінскаму. He менш важным, а галоўнае, прывязаным да часу, быў варыянт, прадугледжаны першым пяцігадовым планам развіцця народнай гаспадаркі і культуры СССР (1928 —1933 гг.). Па плане да канца пяцігодкі ўсе формы сельскагаспадарчай кааперацыі павінны былі ахапіць да 85 % сялянскіх гаспадарак, 18 — 20 % з іх прадугледжвалася ўцягнуць у калгасы, а па Беларусі трэба бы ло калектывізаваць каля 79 400 сялянскіх двароў (9,8 %). Планаваліся рэальныя меры, накіраваныя на пад’ём вытворчасці ў асабістым сектары. Усё гэта падмацоўвалася неабходнымі матэрыяльнымі рэсурсамі, тэхнікай, падрыхтоўкай кадраў. Гэта быў вельмі напружаны, патрабуючы вялікіх намаганняў, але рэальны план. У асновеяго ляжалі прынцыпы НЭПа і кааператыўнага развіцця.
    Выбар шляхоў адбыўся ў канцы 1929 г. і знайшоў праяву перш за ўсё ў асуджэнні групы М.Бухарына як праваапартуністычнай і ў адхіленні яе ад удзелу ў палітычным кіраўніцтве краіны (лістападаўскі пленум). У 260
    той жа самы час быў фактычна адкінуты і першы пяцігадовы план: прадуманыя і ўзаемаўвязаныя заданні сталі адвольна пераглядацца ў бок павелічэння без уліку рэальных умоў і магчымасцяў.
    Такая эканамічная палітыка адлюстроўвала пазіцыю І.Сталіна і яго акружэння. У яе аснове ляжала зняважлівасць да настрою сялянства, ігнараванне яго непадрыхтаванасці і нежадання адмовіцца ад уласнай дробнай гаспадаркі. ’’Тэарэтычным” абгрунтаваннем фарміравання калектывізацыі з’явіўся артыкул І.Сталіна ’Тод вялікага пералому”, надрукаваны 7 лістапада 1929 г., у якім сцвярджалася, штоў калгасы пайшлі асноўныя серадняцкія масы сялянства, што ў сацыялістычным пераўтварэнні сельскай гаспадаркі ўжо атрымана ’’рашаючая перамога”. На самой справе ў калгасах тады было 6 —7 % сялянскіх гаспадарак, пры тым што звыш трэцяй часткі вёскі складала бедната.
    Пачалася шалёная і бяздумная гонка за ’’тэмпамі”. Каб забяспечыць высокія тэмпы калектывізацыі, у вёску паслалі тысячы ўпаўнаважаных; у гарадах на прамысловых прадпрыемствах ствараліся спецыяльныя брыгады дапамогі калектывізацыі. Адным з такіх атрадаў упаўнаважаных былі дваццаціпяцітысячнікі.
    У адпаведнасці з ленінскім вучэннем аб вядучай ролі рабочага класа ў сацыялістычным будаўніцтве палітычнае кіраўніцтва рэспублікі фарміруе першы атрад рабочыхдваццаціпяцітысячнікаў агульнай колькасцю 612 чалавек (99 з іх прыслаў горкаўскі завод ’’Чырвонае Сормава”). Сярод гэтага набору камуністы складалі 71 %. Пасля двухтыднёвай падрыхтоўкі на курсах усе выпускнікі ў пачатку лютага 1930 г. выехалі на месцы прызначэння. 3 іх 402 працавалі старшынямі і членамі праўленняў калгасаў, 71 — старшынямі і членамі куставых калгасных аб’яднанняў, 10 — загадчыкамі аддзелаў і інструктарамі ў акруговым апараце, астатнія — на партыйнай і культурнай рабоце.
    Пачынаецца масавае сгварэнне калектыўных гаспадарак. Так, толькі за тры месяцы 1930 г. (студзень — сакавік) у Беларусі ў калгасы пазаганялі больш як 430 тыс. сялянскіх гаспадарак, і працэнт калектывізацыі падскочыў амаль у 10 разоў. У сямі раёнах рэспублікі была завершана суцэльная калектывізацыя. Аднак гэтым лявацкія загібы кіраўніцтва рэспублікі не скончыліся. Студзеньскі (1930 г.) пленум ЦК КП(б)Б пастанавіў скончыць суцэльную калектывізацыю да 1931 г. У Маскву накіроўваецца ’’дакладная запіска” з просьбай уключыць рэспубліку ў лік раёнаў поўнага абагульнення 261
    сельскай гаспадаркі і абвясціць Беларусь рэспублікай суцэльнай калектывізацыі, хаця згодна з пастановай ЦК УКП(6) ад 5 студзеня 1930 г. ”Аб тэмпе калектывізацыі і мерах дапамогі дзяржавы калгаснаму будаўніцтву” тэрмін заканчэння калектывізацыі для Беларусі прадугледжваўся ў 1932 1933 гг., гэта значыць на канец пяцігодкі.
    Фарсіраваныя тэмпы калектывізацыі ў рэспубліцы прывялі да шырокага ўжывання гвалтоўных метадаў арганізацыі калектыўных гаспадарак, запалохвання і прымусу. Нават сераднякоў і беднякоў, якія сумняваліся ў мэтазгоднасці суцэльнай калектывізацыі, абвяшчалі класавымі ворагамі, агентамі кулацтва, падкулачнікамі; іх арыштоўвалі, пазбаўлялі права голасу і нават высылалі. У выніку ў вёсцы зноў абвастрылася становішча, сталі нарастаць сялянскія хваляванні, аж да антысавецкіх узброеных выступленняў. Толькі з пачатку студзеня да сярэдзіны красавіка 1930 г. у рэспубліцы іх было зарэгістравана 520.
    Незадаволенасць гвалтоўнай калектывізацыяй сялян вылілася перш за ўсё ў расправу з камуністамі і калгаснымі актывістамі. Акты тэрору супраць партыйных і савецкіх работнікаў набылі масавы характар. Толькі з пачатку студзеня да сярэдзіны красавіка 1930 г. у рэспубліцы было зарэгістравана 520 кулацкіх выступленняў. Так, у лістападзе 1929 г. кулакі застралілі старшыню Дудніцкага сельсавета Чачэрскага раёна камсамольца Сініцкага, у канцы 1929 г. у вёсцы Шкураты У варавіцкага раёна быў забіты сельскі актывіст А.Раманавец, а ў сакавіку 1930 г. у вёсцы Саковічы Старобінскага раёна — камуніст А.Слесарэнка.
    Трэба мець на ўвазе і тое, што сяляне не мелі матэрыяльных стымулаў уваходжання ў калгасы. Жывёла і інвентар абагульняліся бясплатна. Пай, які яны ўносілі ў калгас, не улічваўся пры размеркаванні вырабленай прадукцыі. Многія вяскоўцы, перад тым як уступіць у калгас, забівалі сваю жывёлу, знішчалі насенне, кармы.
    У той час не было гатовых формаў рацыянальнай арганізацыі вытворчасці працы, яе ўліку і аплаты, суадносін грамадскага і індывідуальнага спосабаў гаспадарання.
    Кіраўніцтва краіны вырашыла прыняць тэрміновыя захады. 2 сакавіка 1930 г. на старонках ’’Праўды” быў надрукаваны артыкул І.Сталіна ’Талавакружэннеад поспехаў”, дзе ўпершыню асуджалася практыка прымусовай калектывізацыі, давалася ўказанне весці работу ў адпаведнасці з мясцовымі ўмовамі, не абагульняць прысядзібныя землі, агароды, жылыя будынкі, пэўную частку малочнай 262
    жывёлы, хатнюю птушку і г.д. Тым не менш за сітуацыю, якая склалася ў сельскай гаспадарцы, абвінавачваліся мясцовыя савецкія і партыйныя органы.
    Адначасова ў гэтым жа нумары газеты змяшчаўся Прыкладны статут сельскагаспадарчай арцелі. Ён рэгуляваў і замацоўваў прынцыпы пабудовы калгасаў і ўнутрыкалгасных адносін. Асноўнай формай арганізацыі сельскагаспадарчай вытворчасці прызнавалася сельскагаспадарчая арцель. У адпаведнасці з гэтым вызначаліся і нормы ўнутрыкалгаснага жыцця. Але станоўчага выніку статут не меў, таму што ён быў складзены паспешліва, у адміністрацыйным парадку, без удзелу калгаснікаў і ўліку іх інтарэсаў.
    Артыкул І.Сталіна выклікаў магутную хвалю выхаду сялян з калгасаў. Да 1 чэрвеня 1930 г. працэнт калектывізацыі сялянскіх гаспадарак знізіўся ў рэспубліцы з 58 да 11, а ворнай зямлі — з 66 да 15. Пакідаючы калгасы, людзі забіралі абагульнены да гэтага інвентар, жывёлу, фураж. У выніку частка сельгасарцеляў распалася, шмат якія аказаліся на мяжы распаду.
    Нягледзячы на наяўнасць дапушчаных пралікаў і свядомых злачынстваў, пачалася новая хваля калектывізацыі. Актыўную ролю ў яе правядзенні адыгралі МТС (машыннатрактарныя станцыі). Менавітаяны, пазадумебальшавіцкага кіраўніцтва, павінны былі пераканаць сялянскія масы ў перавазе сацыялістычнага спосабу вытворчасці, заснаванага на калектыўнай працы. У пачатку 1930 г. пачалася арганізацыя МТС у БССР, а к канцу года іх налічвалася 6(Койданаўская, Асвейская, Капыльская, Ветрынская, Чырвонаслабадская і Заслаўская). Далей працэс пайшоў яшчэ хутчэй — ужо ў 1932 г. 57 МТС рэспублікі мелі 1469 трактароў і абслугоўвалі 33 % калгасаў Беларусі. У зоне дзейнасці машыннатрактар ных станцый прыліў у калгасы быў большы, чым у іншых месцах. Так, да лістапада 1931 г. у зонах МТС было калектывізавана 57,4 % сялянскіх гаспадарак, у той час як у цэлым па рэспубліцы — 50 %.
    У адпаведнасці з рашэннем Студзеньскага (1933 г.) пленума ЦК і ЦКК УКП(б) у шэрагу МТС рэспублікі былі створаны палітычныя аддзелы, якія сталі апорнымі пунктамі бальшавікоў па калектывізацыі дробнатаварнай вытворчасці і арганізацыйнагаспадарчым ўмацаванні калгасаў. Яны фарміраваліся з правераных людзей, у асноўным тых, хто меў вопыт работы ў органах дзяржбяспекі або ў арміі. Палітаддзелы кіравалі дзейнасцю МТС, а таксама павінны былі наглядаць за мясцовымі партыйнымі арганізацыямі, якія 263