Эканамічная гісторыя Беларусі
Выдавец: Экаперспектыва
Памер: 432с.
Мінск 1996
Партыйнае кіраўніцтва рэспублікі ў гады другой пяцігодкі імкнулася падштурхнуць развіццё жывёлагадоўлі. У 1934 г. у калгасах рэспублікі было створана 7368 малочнатаварных, 4079 свінаводчатаварных і 3482 авечкатаварныя фермы. Пачалося будаўніцтва грамадскіх жывёлагадоўчых двароў, але без тыпавых праектаў і механізацыі вытворчых працэсаў. У калгасах ствараліся племянныя фермы, што спрыяла паляпшэнню парод калгаснай жывёлы. Аднак гэта былі толькі першыя крокі ў падняцці прадукцыйнасці калгаснай жывёлагадоўлі.
У выніку ўзбуйнення калгасаў іх колькасць у канцы другой пяцігодкі паменшылася ў параўнанні з 1935 г. на 1,2 тыс. гаспадарак. У калгасы да канца 1937 г. было аб’яднана 685 тыс. аднаасобных гаспадарак, або 87,5 % ад іх агульнага ліку.
Некалькі ўмацавалася тэхнічная база сельскай гаспадаркі. Машыннатрактарных станцый з 57 у 1932 г. стала 200 у 1937 г. Колькасць трактараў у іх вырасла з 3,2 да 8,1 тыс., а магутнасць трактарнага парка павялічылася з 30,9 да 137,6 тыс. конскіх сіл. У 1932 г. у сельскую гаспадарку Беларусі паступілі чатыры першыя камбайны, у 1937 г. іх было ўжо 674.
Праводзілася меліярацыя балот і забалочаных угоддзяў. За гады другой пяцігодкі было асушана 60 тыс. га балот, на 102,7 % больш, чым за першую. Адрэгулявана рэчышча рэк і праложана магістральных каналаў 1772 км, на 165,8 % больш, чым за 1929 — 1932 гг.
Пасяўныя плошчы калгасаў за пяцігодку пашырыліся з 1782 да 2948,9 тыс. га, або на 67,1 %. Сельская гаспадарка стала больш інтэнсіўнай, у калгасах і саўгасах уводзіліся 268
шматпольныя севазвароты, прымянялася новая агратэхніка. Збор зерня ва ўсіх катэгорыях гаспадарак у 1937 г. перабольшваў узровень 1932 г. на 7,5 %. Палепшылася структура збожжавых, стала больш вырошчвацца пшаніцы і іншых каштоўных культур. Валавы збор бульбы павялічыўся за гэты перыяд на 38,9 %, льновалакна ў 1937 г. было сабрана на 24,4 % больш, чым у 1932 г. Аднак павелічэнне збора зерня і валакна было дасягнута галоўным чынам за кошт расшырэння пасяўных плошчаў, шляхам асваення новых зямель і скарачэння пароў.
Нягледзячы на некаторыя поспехі ў развіцці калгасаў і саўгасаў, другі пяцігадовы план развіцця сельскай гаспадаркі рэспублікі па многіх відах прадукцыі земляробства і жывёлагадоўлі не быў выкананы. Гэта тлумачыцца шэрагам прычын, але галоўныя — панаванне адміністрацыйнакаманднай сістэмы ў сельскай гаспадарцы, жорсткае планаванне з цэнтра, слабасць матэрыяльнатэхнічнай базы калгасаў і саўгасаў, нізкія закупачныя цэны на сельскагаспадарчую прадукцыю, адсутнасць матэрыяльнай зацікаўленасці калгаснікаў і рабочых саўгасаў у выніках сваёй працы.
Да пачатку трэцяй пяцігодкі калектывізацыя на Беларусі ў асноўным была завершана, сацыялістычны спосаб вытворчасці ў сельскай гаспадарцы стаў пануючы.
Плантрэцяйпяцігодкі(1938 — 1942 гг.) прадугледжваў павелічэнне ўраджаю і ўсёй валавой прадукцыі сельскай гаспадаркі ў 2 разы. Планавалася расшырэнне пасеваў тэхнічных культур, асабліва такіх, як каноплі, лён. Намячалася павялічыць унясенне арганічных угнаенняў у 2 разы, мінеральных — у 3.
Пагалоўе буйной рагатай жывёлы павінна было павялічыцца за пяць гадоў больш чым на 44 %, свіней — на 60%.
Важнай задачай трэцяй пяцігодкі было далейшае асваенне тарфяных балот. Намячалася асушыць і асвоіць 300 тыс. га супраць 60 тыс. га, асушаных за гады другой пяцігодкі. Колькасць МТС планавалася павялічыць з 200 у 1937 г. да 300 у 1942 г.
У сувязі з тым, што ў многіх калгасах асабістая гаспадарка давала больш даходу, чым калгаснікі атрымлівалі па працаднях ад грамадскага, назіралася імкненне да павелічэння падсобных гаспадарак. Партыйныя органы прымаюць рашэнне ўпарадкаваць прысядзібныя ўчасткі ў адпаведнасці з нормай. У выніку плошча грамадскіх зямель калгасаў рэспублікі павялічылася на 110 тыс. га.
269
У 1939 г. для больш рацыянальнага выкарыстання зямель у калгасах пачынаецца ссяленне хутароў у калгасныя цэнтры. У вырашэнні гэтай важнай задачы ’’сур’ёзную дапамогу” сялянству аказалі маладыя прадстаўнікі горада і вёскі. Толькі ў 1939 — 1940 гг. у ссяленні хутароў удзельнічала больш 35 тыс. камсамольцаў, працавала 2619 камсамольскамаладзёжных брыгад. За два даваенных гады было сселена 192 тыс. хутароў і створана 927 новых пасяленняў.
Здалучэннем Заходняй Беларусіў 1939 г. плошча ворных зямель вырасла з 4,6 да 6,2 млн га. На працягу кароткага тэрміну тут было ліквідавана 3325 панскіх маёнткаў і буйных кулацкіх гаспадарак. У выніку беззямельныя і малазямельныя сяляне атрымалі звыш 1 млн га зямлі. Пасля гэтага тымі ж гвалтоўнымі метадамі, што і ва Усходняй Беларусі, пачалася калектывізацыя сялянскіх гаспадарак. Нягледзячы на шырокае дэкларыраванне ленінскіх прынцыпаў добраахвотнасці і папярэджванне ад захаплення чыста адміністрацыйнымі метадамі, ужо к маю 1940 г. у Заходняй Беларусі было створана 430 калгасаў, якія аб’ядноўвалі 32 тыс. сялянскіх гаспадарак і 28 саўгасаў.
Аднак гэта былі толькі першыя крокі: калектывізацыя ахаліла ўсяго 6,7 % зямельнай плошчы.
Тым не менш звышвысокія тэмпы калектывізацыі мелі ў гэтых раёнах цяжкія вынікі. 3 верасня 1940 г. па студзень 1941 г. пагалоўе буйной рагатай жывёлы скарацілася на 6,1%, свіней — на 26,1, авечак — на 9,9, коней — на 8,5 %.
У цэлым у БССР на канец 1940 г. мелася 10 165 калгасаў і 92 саўгасы. У сярэднім на адзін калгас прыходзілася 75 двароў, 285 га пасеваў, 75 галоў буйной рагатай жывёлы, 2 6 свіней, 50 галоў авечак і 56 коней, на адзін саўгас — 900 га зямлі (пасяўной плошчы), звыш 400 галоў буйной paraTaft жывёлы, 400 свіней, 7 трактараў.
Паволі раслі і грашовыя даходы калгасаў і саўгасаў рэспублікі. 3 1937 па 1940 г. яны павялічыліся на адну гаспадарку ў сярэднім на 0,5 тыс. руб. Тлумачыцца гэта тым, што значная частка прадукцыі выкарыстоўвалася ў сваёй гаспадарцы. У цэлым грашовыя даходы калгасаў у 1937 г. склалі 299,9, у 1940 — 365,9 млн руб.
Такім чынам, практыка і метады суцэльнай калектывізацыі ў Беларусі, як і ў СССР у цэлым, у 30я гг. сталі адным з буйнейшых палітычных злачынстваў супраць сялянства ў сусветнай гісторыі. Дробнатаварная гаспадарка была разбурана і ператворана ў буйную сацыялістычную. Аднак узровень сельскагаспадарчай вытворчасці ўсё ж 270
заставаўся нізкім, намечаныя планы павелічэння сельскагаспадарчай прадукцыі не былі выкананы.
Па шэрагу паказчыкаў калгасы намнога адставалі ад асабістых сялянскіх гаспадарак. Напрыклад, у 1940 г. удзельная вага калгасаў, саўгасаў і іншых грамадскіх гаспадарак рэспублікі ў вытворчасці мяса складала ўсяго 11,4%, малака — 13,2, бульбы — 34, воўны — 12,2, збожжавых культур — 51,2 і г.д., хаця ў карыстанні грамадскіх гаспадарак было 57,1 % пасяўных плошчаў. У выніку сукупная сельскагаспадарчая вытворчасць у разліку на душу насельніцтва складала нават у канцы 30х гг. каля 85 % сярэднегадавой сельскагаспадарчай вытворчасці нэпаўскай пары.
У далейшым жыццё паказала, што ’’вялікі эксперымент” у вёсцы праваліўся, а сельская гаспадарка апынулася ў стане глыбокага крызісу.
12.3. Сацыяльнае развіццё рэспублікі. Узровень матэрыяльнага дабрабыту і культуры народа
Калектывізацыя і паскораная індустрыялізацыя прывялі да змены сацыяльнай структуры грамадства. Адзначым, што агульная колькасць насельніцтва на Беларусі ў 1913 г. складала 6899 тыс. чалавек, а ў 1940 г. — 909*0 тыс. Павелічэнне адбылося як за кошт натуральнага прыросту насельніцтва, так і ў выніку перасялення з іншых рэгіёнаў Савецкага Саюза. Прыток адбываўся ў сувязі з індустрыялізацыяй і ўвядзеннем у строй новых прадпрыемстваў, што выклікала патрэбнасць у рабочай сіле. За кошт гэтай міграцыі папаўнялася галоўным чынам гарадское насельніцтва рэспублікі. Адбывалася міграцыя і ўнутры рэспублікі ў напрамку з сяла ў горад. У выніку колькасць гарадскога насельніцтва хутка павялічвалася, а сельскага паніжалася. Калі ў 1913 г. гарадское насельніцтва Беларусі складала 14 % ад агульнай яго колькасці, то ў 1940 г. — 21 %.
Трэба адзначыць і актыўны міграцыйны працэс за межы рэспублікі, які зніжаў прырост мясцовага насельніцтва. Па прыкладных разліках, колькасць мігрантаў з БССР у іншыя савецкія рэспублікі толькі за 13 гадоў паміж перапісамі 1926 і 1939 гг. перабольшыла 600 тыс. чалавек, гэта значыць была роўная амаль палавіне натуральнага прыросту насельніцтва за гэтыя гады. У асноўным мігрыравалі на Урал, у Сібір і на Далёкі Усход. Галоўная прычына выезду — пошукі лепшай долі, уцёкі з калгасаў, канфлікты з мясцовымі ўладамі і г.д.
271
У непасрэднай сувязі з працэсамі ў эканоміцы, грамадскапалітычным жыцці і палітыкай урада адбываліся змены ў класавай структуры грамадства, якая з’яўлялася іх яркім адлюстраваннем. Звярніце ўвагу на даныя табл. 12.1, якія сведчаць аб тым, што галоўнае месца ў класавай структуры насельніцтва напярэдадні Вялікай Айчыннай вайны сталі займаць прадстаўнікі сялянства і рабочых, а таксама служачыя; эксплуататарскія класы адышлі ў нябыт.
Табліца 121 Змены ў к’ласавай структуры грамадства напярэдадні Вялікай айчыннай вайны, %
Сацыяльныя групы 1913 1 1926 1 1939
Усё насельніцтва 100,0 100,0 100,0
У тым ліку рабочых і служачых 3 іх: 13,3 14,8 36,4
рабочых — — 21,9
служачых — — 14,5
Калгаснікі і кааперыраваныя саматужнікі — 0,8 57,2
Эксплуататарскія класы 11,9 6.9 —
Іншыя групы насельніцтва — — 6,4
Такім чынам, у сацыяльнай структуры насельніцтва рэспублікі ў гады даваенных пяцігодак адбыліся істотныя змены на карысць рабочага класа і сялянства, што было заканадаўча замацавана ў Канстытуцыі БССР 1937 г.
Як вядома, рост жыццёвага ўзроўню працоўных залежыць ад тэмпаў росту нацыянальнага даходу — асноўнай крыніцы расшырэння вытворчасці і папаўнення фондаў народнага спажывання. Чым большы аб’ём нацыянальнага даходу, тым больш значнай павінна быць доля матэрыяльных благ, якая ідзе на здавальненне матэрыяльных і культурных патрэб насельніцтва. Нацыянальны даход Беларусі ў 1940 г. павялічыўся ў параўнанні з 1913 г. амаль у 4 разы. Аднак прамой залежнасці паляпшэння матэрыяльнага дабрабыту працоўных ад росту нацыянальнага даходу ва ўмовах дзяржаўнаманапалістычнай эканомікі не існавала. Тут усё залежала ад палітыкі кіраўніцтва ў пытаннях размеркавання нацыянальнага даходу. А савецкае кіраўніцтва ў першую чаргу клапацілася аб ваеннапрамысловым комплексе, патрэбы якога ў 1939 г. складалі 1/4 частку дзяржаўнага бюджэту краіны, у 1940 г. — 1/3, аў 1941 г. — 43,4%. Да патрэбнасцяў 272