Гарадзенскі палімпсест 2011 Асоба, грамадства, дзяржава. XV - XX стст.

Гарадзенскі палімпсест 2011

Асоба, грамадства, дзяржава. XV - XX стст.
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 384с.
Мінск 2012
112.12 МБ
(выдзеркаф)» запіс грашовай сумы на водкуп; «дажывотны запіс» пажыццёвае права на валоданне; «рэфармацыйны запіс» запіс за прынесены жонкай пасаг роўнай яму сумы; «заручны запіс» запіс грашовай сумы, якая выплачвалася паводле судовага рашэння пераможаным бокам на карысць пераможцы; «зрачэнне / зрэчны запіс» адмова ад прэтэнзій на маёмасць; «інвентар» апісанне маёмасці; «інквізіцыя» судовае следства; «інтрамісія» увод ва ўладанне; «калькуляцыя» дакумент, які фіксуе баланс рахункаў (паступленне фінансаў і іх страту); «кампраміс» мірнае пагадненне паміж бакамі; «кантракт» дамова маёмаснага характару; «кантумацыя» дакумент, які сведчыў няяўку ў суд; «карабарацыя» запіс замацаванага паміж двума бакамі пагаднення; «касацыя / касацыйны скрыпт» вердыкт аб адмене пэўнай пастановы ці судовага выраку; «квітацыйны скрыпт / квітацыя» дакумент аб скасаванні прэтэнзій грашовага ці іншага характару; «легацыя» даравальны запіс на маёмасць для касцёла; «прыватны ліст» дакумент, складзены адной асобай і адрасаваны другой асобе па нейкай асабістай патрэбе; «пленіпатэнцыя» даверанасць; «вячыстае права» спадчыннае права на валоданне; «працэдэнцыя» акт генеалогіі; «продаж» купля маёмасці; «рэвізійны скрыпт» судовы дакумент аб апісанні маёмасці; «рэестр / сумарыуш» пералік дакументаў; «рэкагніцыйны запіс» пісьмовае засведчанне; «рэкламацыя» пагадненне па пэўных пытаннях; «рэляцыя» пісьмовае данясенне, пратакол, сведчанне; «рэскрыпт» загад; «такса» ацэнка прыбыткам ад нерухомай маёмасці; «трансфузія» запіс, паводле якога адна асоба перадае сваё права на валоданне чымсьці другой асобе; «тэстамент» завяшчанне; «тэстымонія» пацверджанне / пасведчанне; «угода» пагадненне; «улевак» грашовы дадатак да нерухомай маёмасці, якая належала продажу; «цэсія» запіс аб перадачы нерухомай маёмасці іншай асобе пажыццёва або на пэўны тэрмін.
Неабходна адзначыць, што ў згаданых актавых кнігах не зафіксавана «элекцый» актаў аб абранні магістрацкіх ўраднікаў, што не дазваляе прасачыць механізм дадзенага працэсу ў сярэдзіне XVIII ст.
Архіў і канцылярыя. У папярэднім артыкуле па гісторыі магістрата ў XVIII ст. на архіў і канцылярыю ўвага ўжо звярталася. Застаецца патлумачыць пэўныя асаблівасці вывучаемага намі адрэзку часу.
У актавых кнігах сярэдзіны XVIII ст. у адрозненні ад папярэдніх эпох месца пасяджэнняў магістрату не пазначалася. Кожны дакумент пачынаецца класічным выразам: «На урадзе Магдэбургіі места ЯКМ Гародні...». Паколькі ратуша ў Гародні была ўзведзена толькі ў 1784 г.24, то да гэтага часу канцылярыя і архіў знаходзіліся ў прыватных уладаннях асобных магістрацкіх ураднікаў.
Большасць дакументаў складзены на польскай мове з выкарыстаннем лацінскай тэрміналогіі. Некаторыя акты цалкам складзены на латыні, напрыклад пленіпатэнцыя Георга Кахліцкага за 20 студзеня 1748 г. Дадзены дакумент дазваляе вызначыць лацінскія адпаведнікі найменняў ураднікаў магістрата. Так, віцэ-лентвойт vice Advocali, бурмістры / прэзідэнты proconsularis, радцы consularis, пісар notarius25.
Па французску з ужываннем лацінскіх тэрмінаў складзены і ўнесены ў актавую кнігу дазвол францужанкі Маргарыты Француазы Габрыэлы Савуа дачцэ Марыі Сафіі Савуа-Дзюпюйснэф выйсці замуж за Дамініка Барталамея дэ Лестрэ, сына купца з Марсэля Жана дэ Лестрэ, які на момант унясення ў актавую кнігу (29 ліпеня 1765 г.), пражываў у Парыжы на вул. Св. Ганорыя26. Маргарыта Савуа з’яўлялася ўдавой французскага пратэстантаЖана-БацістыСавуа, адвакатаз г. Грэнобльі кантралёра вайсковага шпіталя ў паселішчы Жэсбер, запіс аб смерці якога ў гарадзенскім шпіталі 15 лютага 1765 г. быў засведчаны ў магістраце таксама па-французску 18 ліпеня 1765 г.27. Верагодна, насельніцтва Гародні магло папаўняцца і за кошт мігрантаў з далёкай Францыі.
Радзецкімі пісарамі называюцца Мікалай Міхал Шаркоўскі (17431752, Ігнат Юзаф Вінцэнт Цярпірох Сцярпейка (1756-1762), Ваўрынец Савалеўскі (1763-1766). Войтаўскімі пісарамі былі Ян Юзаф Казімеровіч (1743-1757), Ігнат Пяткевіч (1753-1755). У трох выпадках пісарскія абавязкі выконваў Тадэвуш Клява (2 снежня 1760 г., 6 лютага 1761 г., 7 красавіка 1763 г.)28, у адным выпадку Юзаф Бадаракі (4 снежня 1745 г.)29. Пісарамі, як правіла, з’яўляліся мяшчане, аднак зафіксаваны адзін выпадак, калі пісарскія абавязкі выконваў ашмянскі стражнік, шляхціч Вінцэнт з Сака Пяткевіч (23 студзеня 1755 г.)30. Верагодна такія выключэнні дапускаліся за адсутнасцю на пасяджэннях асноўных штатных пісараў.
Магістрат і ўраднікі. Паводле магдэбургскага права магістрат (на чале з войтам) у кожным горадзе складаўся з рады (бурмістраў і радцаў) і лавы (лаўнікаў). Функцыі войта, яго намесніка лентвойта, рады і лавы ўжо былі разгледжаны намі ў папярэдніх даследаваннях. На пасаду войта і лентвойта ў Гарадзенскім магістраце прызначаліся прадстаўнікі шляхты. Войтам у гэты час быў гарадзенскі староста, князь Міхал Юзаф Масальскі, уплывовы грамадска-палітычны дзеяч. Нам удалося зафіксаваць усяго адну звестку аб яго прысутнасці на пасяджэнні магістрата, якая датуецца 15 кастрычніка 1755 г.31 Затое яго фінансава-гаспадарчая дзейнасць даволі адметна адлюстравалася на старонках актавых кніг (гл. біяграму Міхала Юзафа Масальскага, змешчаную ніжэй).
Часцей на пасяджэннях магістрата прысутнічалі лентвойты: смаленскі падчашы Міхал Чашэйка (20 лютага 1743 г.)32, Казімір Ян Непамуцэн
Тадэвуш Пачобут Адляніцкі (05.06.1744 15.10.1755 гг.), Станіслаў Шаняўскі (03.10.1758 09.02.1762 гг.).
Пасады прэзідэнтаў, бурмістраў, радцаў і лаўнікаў суцэльна займалі прадстаўнікі з мяшчанскага асяроддзя. У дадзеным выпадку цікавасць прадстаўляе тое, колькі ўраднікаў выбіралася ў раду і лаву штогод. У перыядзе 1743-1767 гг. прасочваюцца пэўныя заканамернасці.
Колькасць бурмістраў на пасяджэнні вызначалася лічбай у два чалавекі. Пры немагчымасці прысутнічаць на ім аднаго з бурмістраў яго замяняўбурмістр старой рады. Пры гэтымтытулатура захоўвалася нават без пазначэння якой рады гэтага году альбо мінулых. Напрыклад, 20 красавіка 1748 г. Ян Каспар Ёрдан замяніўтакім парадкам Яна Мейстра33. Зафіксаваны два факты, калі бурмістр старой рады прысутнічаў на пасяджэнні разам з двума асноўнымі бурмістрамі. У абодвух выпадках ім быў каралеўскі сакратар Юзаф Бадаракі (4 жніўня 1749 г., 15 студзеня 1753 г.)34.
Урад прэзідэнта Гарадзенскага магістрата ўпершыню зафіксаваны ў актавых кнігах 5 траўня 1753 г. На гэтым пасяджэнні прэзідэнтамі называюцца Андрэй Францішак Сталінскі, Вінцэнт Тадэвуш Жылінскі, Юзаф Бадаракі35. Яныж 15студзеня 1753 г. называюццабурмістрамі36.У перыяд 17531757 гг. у справаводстве сумесна выкарыстоўваюцца тэрміны «прэзідэнт» і «бурмістр». У некаторых выпадках прэзідэнт і бурмістр згадваюцца разам на адным пасяджэнні. Так, 21 жніўня 1754 г. бурмістрам называецца Вінцэнт Тадэвуш Жылінскі, а прэзідэнтам Андрэй Францішак Сталінскі37. Для другой паловы XVIII ст. вядомы толькі два выпадкі, калі кіраўнікі пасяджэнняў рады называліся бурмістрамі 13 студзеня 1768 г., 1 лютага 1779 г.38 У астатніх выпадках пасяджэннямі рады кіравалі ўраднікі з найменнем прэзідэнтаў. Без аналізу ўсіх актавых кніг Гарадзенскага магістрата яшчэ не магчыма дакладна сказаць ці з’яўляюцца «прэзідэнт» і «бурмістр» найменнямі адной пасады, ці пэўная розніца паміж імі ўсё ж існавала.
Колькасць радцаў на пасяджэннях магістрата вагаецца ад двух у 1757 г. (К. Вінтэргальтр, Б. Мейстр), 1759 г. (К. Вінтэргальтр, Ю. Юшкевіч)39 да шасці чалавек у 1751 — 1752 гг. (К. Вінтэргальтр, Т. Высоцкі, В. Жылінскі, Б. Мейстр, Я. Мейстр, М. Шapкoўcкi)',l,. Аднак найбольш распаўсюджанай з’яўляецца лічба тры чалавекі, якая прыпадае на 1744 (М. Календа, Ёрдан, М. Шаркоўскі), 1745 (Я. Мейстр, М. Шаркоўскі, Я. Ёрдан), 1746 (Я. Мейстр, К. Вінтэргальтр, М. Шаркоўскі), 1748 (Я. Ёрдан, Шаркоўскі, К. Вінтэргальтр), 1753-1754 (К. Вінтэргальтр, Т. Высоцкі, Б. Мейстр), 1756 (К. Вінтэргальтр, Ю. Юшкевіч, Б. Мейстр), 1764-1766 іт. (Ю. Юшкевіч, М. Жылінскі, В. Каваліцкі)41.
Колькасць прысутных лаўнікаў вагаецца ад двух да трох чалавек, што прыкметна адрозніваецца ад перыяду XVII ст., дзе іх колькасць
магла складаць 10 чалавек42. Апошні раз прадстаўнікі лавы згадваюцца на старонках актавых кніг 13 кастрычніка 1758 г.43 3 гэтага часу і да канца стагоддзя справаводства ажыццяўлялася выключна прадстаўнікамі бурмістраўска-радзецкага суда. Дадзены факт можна патлумачыць тым, што паменшылася колькасць пасяджэнняў, дзе неабходны быў удзел лаўнікаў. У Гарадзенскім магістраце гэта пасада яшчэ згадваецца напачатку XIX ст., а значыць не знікла зусім і працягвала заставацца запатрабаванай44.
Сярод ураднікаў сярэдзіны XVIII ст. амаль не сустракаюцца прозвішчы ўраднікаў XVII ст. Так, дынастыі Адамовічаў, Гібулаў, Цвіклічаў, Вараб’евічаў Урублеўскіх, Шаматулаў відавочна саступілі месца ў магістраце новым дзеючым асобам з родаў Бадаракі, Жылінскіх, Кляваў, Мейстраў, Сталінскіх. Папярэднія мяшчанскія роды або згаслі або перасталі прымаць удзел у грамадскім жыцці. Аднымі з нямногіх, хто ўтрымаўся ў сістэме гарадзенскага самакіравання, могуць лічыцца мяшчане Высоцкія, як верагодныя нашчадкі радцы (1639-1641 гг.) і бурмістра (1641-1642 гг.) Яраша Высоцкага45.
Усяго за перыяд з 1743 па 1767 гг. на пасадах у магістраце знаходзіліся 1 войт, 3 лентвойта, 4 прэзідэнта, 6 бурмістраў, 11 радцаў, 10 лаўнікаў, 8 пісараў [гл. Дадатак I], Ніжэй прыведзены біяграфічныя дадзеныя пра ўраднікаў магістрата, якія згадваюцца ў актавых кнігах за 1743-1767 гг.46
Вінтэргальтр Клеменс, лаўнік у 1745, радца ў 1746, 1748-1757, 17591762 гг. У 1753 г. ён валодаў камяніцай на вул. Замкавая. У 1766 г. Клеменс набыў пляц на вул. Рэзніцкая ў Казіміра і Разаліі з Гумераў Савіцкіх47.
Высоцкі Войцах, радца ў 1743 г.
Высоцкі Тамаш, радцаў 1749-1755,1758 гг.,лаўніку 1744-1748,1755 гг. У сярэдзіне ён XVIII ст. валодаў крамай на гарадзенскім рынку48.
Губчынскі Ян, лаўнік у 1743-1744, 1746-1748, 1750 гг.
Ёрдан Ян Каспар (каля 1710-1751), шляхетны пан, лаўнік у 1737 г., бурмістр у 1743, 1746-1747, 1749 гг„ радца ў 1738-1739, 1741, 1744-1745, 1747-1748, 1750 гг. У шлюбе з Канстанцыяй Календай нарадзілася дачка Кацярына. У 1735 г. атрымаў частку сядзібы цесця наРынку49.1 ліпеня 1743 г. ён набыў у Іанны з Палітальскіх Сіруцёвай, паручнікавай ЯКМ, спадчыннае ўладанне па яе бацьку Міхалу і брату Станіславу забудаваны пляц на вул. Замкавай50. 28 красавіка 1746 г. Ян Каспар купіў чвэрць грунту Мачынскага ў Грандзічах у Станіслава і Кацярыны з Салінкаў Пашкоўскіх51. У гэтым жа годзе ён набыў у рэктара гарадзенскай езуіцкай калегіі Антона Вайніловіча камяніцу на вул. Маставая52.