Гарадзенскі палімпсест 2011 Асоба, грамадства, дзяржава. XV - XX стст.

Гарадзенскі палімпсест 2011

Асоба, грамадства, дзяржава. XV - XX стст.
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 384с.
Мінск 2012
112.12 МБ
Парушаў правы першы сакратар, а следам ішлі падначаленыя. Так, кіраўнікаддзелагандлюісацыяльнагахарчаванняГусакоў,выкарыстоўваючы службовае становішча, купіў па заніжанаму кошту дом і карову. Каб пра гэта не даведаліся, то пакупку аформіў на жонку, таксама члена партыі. Працу рабочых, што збудавалі хлеў, ён аплаціў прадуктамі харчавання, што было парушэннем, прадукты выдзяляліся па талонам. Малако сваёй каровы ён прадаваў работнікам камітэта партыі. Камерцыйнымі гандлёвымі аперацыямі займаўся таксама кіраўнік прамысловага аддзела Сакальчук. Меў карову і прадаваў малако па рыначных коштах кіраўнік Зэльвенскага райвыканкама Гардзейчык. Начальнік абласной сельскай гаспадаркі Пачухін атрымаў ад дзяржавы карову, якую ён памясціў у Гарадзенскім раённым МТС і прымусіў яго дырэктара арганізаваць кармленне і выпас каровы. Дырэктар таксама адказваў за даенне каровы і дастаўку малака яе гаспадарў11. Фактаў падобнага захавання чыноўнікаў, прысланых з усходу, было шмат. Уся «народная ўлада» выкарыстоўвала службовае становішча з мэтай асабістага ўзбагачэння.
Сакратар чыгуначнай партыйнай арганізацыі ў Ваўкавыску на тым жа Пленуме прызнаў: «Першы крок вызвалення Заходняй Беларусі Чырвонай Арміяй характарызаваўся тым, што паўсюдна панавала атмасфера ўзбагачэння сярод дзяржаўных чыноўнікаў. Так, кіраўніцтва гарадзенскай чыгункі пасылала сотні вагонаў ва Усходнюю Прусію з мэтай прывезці адтуль розныя багацці: адзенне і мэблю для ўласнага карыстання. Людзі прыязджалі сюды не маючы нічога, а ад’язджалі з 2-3 вагонамі маёмасці»42.
Маральны твар большасці савецкіх і партыйных чыноўнікаў быў непрывабным. Гэта была іншая «культура» агульначалавечых адносінаў, іншы свет, які прыйшоў разам з імі на гэтыя тэрыторыі. На правах «вызваліцеляў» яны прысвоілі сабе права зняважлівага трактавання мясцовых жыхароў. 3 пагардай нават да савецкага права яны мацавалі ўладу на землях далучаных да БССР.
Важным элементам савецкай улады на занятых тэрыторыях было выкарыстанне гаспадарчых рэсурсаў на патрэбы Чырвонай Арміі і гаспадаркі СССР. Гэта праяўлялася ў выкананні планаў дзяржпаставак прадуктаў сельскай гаспадаркі вясковым насельніцтвам, выканання розных прамысловых прац (высечка лесу, рамонт дарог і мастоў)43. За невыкананне плану паставак прадутледжвалася пакаранне44.
Таксама вельмі часта людзі падвяргаліся прыніжэнню з боку савецкіх чыноўнікаў. Гэтая з’ява была настолькі актуальнай і распаўсюджанай, што
таксама абмяркоўвалася на Пленуме Гарадзенскага абласнога камітэта партыі. Яго сакратар Кароткін выказаўся вельмі рэзка: «У Васілішкаўскім раёне і шэрагу іншых раёнаў, калі жыхарамі польскай нацыянальнасці не выконваюцца тыя ці ініпыя заданні, можна пачуць такі зварот: «Да якога часу ты, польская морда, будзеш тут сядзець?» Ці гэта пазіцыя партыі? Ці гэта лінія нашай партыі? У рэшце рэшт, гэта фашысцкая лінія. Хто даў права асобным таварышам з партыйным білетам дапамагаць фашыстам? Мы не можам абражаць нацыянальныя пачуцці чалавека. Гэта прынясе нам шкоду»45.
Нягледзячы на падобныя заявы і прызнанні, адносіны цэнтральных уладаў СССР і БССР да мясцовага польскага насельніцтва былі варожыя. Палякі як грамадзяне СССР павінны былі адчуць на сабе ўсю моц першай у свеце дзяржавы рабочых і сялян. Гэта, у прыватнасці, праявілася падчас прызыву ў Чырвоную Армію летам 1944 г. Дарэчы, людзі часта лічылі прыналежнасць да польскай нацыянальнасці дастатковым аргументам для вызвалення ад ваеннай службы ў СССР і байкатавалі ваенкаматы46.
Летам і восенню 1944 г. ваенныя камісары з заходніх абласцей БССР накіравалі шматлікія скаргі ў партыйныя улады, у якіх паведамлялі пра «сабатаж палякаў». Праблема была сапраўды сур’ёзнай, бо, напр., у такіх раёнах як Іўеўскі і Юраціцкі Баранавіцкай вобл. наогул ніхто з мясцовага польскага насельніцтва не з’явіўся дзеля службы ў Чырвонай Арміі'17. Падобным чынам людзі паводзілі сябе ў іншых раёнах Баранавіцкай вобл., у т. л. і ў Лідскім раёне. Адбывалася масавая адмова ад службы ў Чырвонай Арміі48. У Бабруйску каля 1 тыс. прызыўнікоў з Маладзечна адмовіліся ад прыняцця ваеннай прысягі. Яны патрабавалі выслаць іх у Польскую армію49.
He апошнюю ролю ў гэтых падзеях адыгрывала польскае падполле, якое забараняла палякам служыць у арміі і выкарыстоўвала рэпрэсіі да тых, хто ішоў на службу50. Улады дзейнічалі рознымі сродкамі ад «выхаваўчых» размоў да гвалту і прымусу. Падчас аблаваў выкарыстоўвалася зброя51. Жахлівае падзея адбылася 15 ліпеня 1944 г. падчас канваіравання 159 мабілізаваных з в. Солы ў Вілейку. Пры спробе ўцячы салдаты пачалі страляць. У выніку было забіта 18 чал. і паранена 20. У Вілейку прывялі толькі траіх52.
Адмаўляючыся ад службы ў Чырвонай Арміі, многія адначасова хацелі служыць у Польскай арміі. Так, у сваёй запісцы ў ЦК КП(б)Б Гарадзенскі абласны камітэт інфармаваў, што мабілізацыя ў Чырвоную Армію ў Гародні праводзілася нездавальняючым спосабам. Прычынай такога становішча былі адносіны мясцовага насельніцтва да службы ў Чырвонай Арміі. Калі ж пачалі накіроўваць палякаў у мабілізацыйныя пункты Польшчы, іх адносіны да мабілізацыі рэзка памяняліся на пазітыўныя. У гарадзенскі
ваенкамат прыходзілі людзі і прасілі, каб іх накіравалі ў Польскую армію53.
У апошняй дэкадзе 1944 г. улады БССР павінны былі мабілізаваць на патрэбы прамысловасці і будаўніцтва ў СССР 139 тыс. чал. Але мабілізавалі трохі больш за 110 тыс. На працягу траўня-чэрвеня 1945 г. на працу ў прамысловасць і будаўніцтва толькі з заходніх абласцей БССР трэба было направіць ужо 250 тыс. чал. У прыватнасці, з Баранавіцкай вобл. 50 тыс., Берасцейскай, Гарадзенскай і Маладзечанскай па 40 тыс.54
Працэдура прымусовай мабілізацыі на працу ў аддаленыя раёны СССР і накіраванне ў школы ФЗУ і рамесныя вучылішчы працягвалася да пачатку 50-х гг. XX ст. Гэта, несумненна, паўплывала на распад сямей у БССР. Усё тое, што адбывалася, было настолькі небяспечным, што для некаторых сямей ад’езд у Польшчу быў адзіным выйсцем, каб выратавацца ад нечалавечых умоваў працы на паўночна-ўсходніх землях СССР.
Мясцовае насельніцтва у т. л. і палякі прымушалася абслугоўваць усе патрэбы савецкай улады на далучаных тэрыторыях. Кіруючыя пасады для мясцовых ураджэнцаў не прадугледжваліся. Асабліва складана гэта было зрабіць палякам, 6о нават беларусы, у т. л. былыя члены КІІЗБ, як сцвярджаў Пётр Калінін, былі практычна адкінуты ўладай55.
Фактычна, у кадравай палітыцы, нягледзячы на шматлікія злоўжыванні прысланых чыноўнікаў, дзейнічала правіла прызначэння кіраўнікамі толькі «восточнмков». У чэрвені 1947 г. на пленуме Гарадзенскага абкама партыі першы сакратар Сапоцкінскага раённага камітэта партыі Міронаў прызнаў: «У Навумавіцкім сельсавеце змяніўся ўжо дзевяты кіраўнік і так, як і іншыя кіраўнікі, ён быў накіраваны з усходу56. Савецкая ўлада імкнулася да поўнага кантролю над далучанымі землямі.
Вышэйшыя партыйныя і савецкія ўлады ў заходніх абласцях БССР спрабавалі дысцыплінаваць, мабілізаваць да актыўнай працы і затрымаць на кіруючых пасадах спецыялістаў з усходу. Тых, хто не адпавядаў гэтым патрабаванням, адпраўлялі назад57.
Трактоўка савецкай і партыйнай уладай мясцовага польскага насельніцтва як людзей другога гатунку ў траўні 1955 г. спарадзіла пратэст, які выражаўся ў тым, што палякі з вёсак Сапоцкінскага і Гарадзенскага раёнаў адмовіліся падпісацца пад зваротам Сусветнай рады міру супраць атамнай вайны58.
Старшыня Гарадзенскага абласнога камітэта КПБ Махаеў паведамляў, што ў в. Доргунь Навікоўскага сельсавета Сапоцкінскага раёна з 446 жыхароў падпісалася толькі 26 чалавек (5,8 %). Усе астатнія, у т. л. калгаснікі і нават дэпутат сельсавета не згадзіліся падпісацца пад зваротам59. Адзін з вяскоўцаў заявіў: «А няхай гэты атам падае хоць цяпер, таму што няма зямлі, няма хлеба, няма, што есці»60.
Адносіны паміж прысланымі з усходу партыйнымі і савецкімі кадрамі чыноўнікаў і мясцовым насельніцтвам характарызаваліся напружанасцю і варожасцю да гэтых кадраў з боку большасці мясцовага насельніцтва не толькі ў першыя гады пасля вайны, але і пазней. Савецкая ўлада для гэтага насельніцтва заставалася варожай сілай. Яна не жадала разумець ні культуру, ні традыцыі людзей. Шматлікія факты парушэння закона, неабгрунтаваныя арышты, а таксама парушэнні асноўных правоў чалавека з’яўляліся нормай прынамсі да канца 1950-х гг.
1	В. Grott, Polacy na Bialorusi szanse przetrwania? // Polityczne, religijne i kulturalne aspekty sprawy polskiej na Kresach Wschodnich. Pod redakcj^ Bogumila Grotta, Krakow 2009, s. 154.
2	K. Jasiewicz, Aparat sowiecki na ziemiach wschodnich II Rzeczypospolitej jako model patologiczny funkcjonowania klasy politycznej (1939-1953) // Tygiel narodow. Stosunki spoleczne i etniczne na dawnych ziemiach wschodnich Rzeczypospolitej 1939-1953, red. K. Jasiewicz, Warszawa-Londyn 2002, s. 92-94.
3	M. Wierzbicki, Zmiany spoleczne i gospodarcze na wsi kresowej w latach 1939-1953 11 Tygiel narodow...., s. 119.
4	B. Grott, Polacy na Bialorusi... S. 155.
5	Дзяржаўны архіў грамадскіх аб’яднанняў Гарадзснскай вобл. (далей ДАГАГВ). Ф. 1, воп. 1, адз. з. 2273, арк. 2. Справка, докладные доку.менты, меропрмятмя о выполнеішн решення ЦК ВКП(б)Б о полмтйческой работе средн населенмя западных областей БССР.
6	А. Бодак, Некоторые вопросы кадровой полмтнкн в Беларусн в послевоенное десятмлетме II Чалавек. Этнас. Тэрыторыя. ІІраблемы развіцця заходняга рэгіёну Беларусі. Матэрыялы міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі. Брэст, 1998, с. 232.
7	S. Tokc, Zmiany struktury narodowosciowej na pograniczu bialorusko-polskim w BSRR (1945-1959) 11 Bialoruskie Zeszyty Historyczne, nr 21, Bialystok 2004, s. 121.
8	Ibidem, s.121.
9	ДАГАГВ. Ф. 1, boil 1, адз. з. 1763, арк. 34.
10	S. Tokc, Zmiany struktury narodowosciowej... S. 121.
11	J. Szumski, Sowietyzacja Zachodniej Bialorusi 1944-1953. Propaganda i edukacja w sluzbie ideologii, Krakow, 2010, s. 42.
12	ДАГАГВ. Ф. 1, Bon. 1, адз. з. 2273, арк. 7.
13	Тамсама. Ф. 11, воп. 1, адз. з. 3, арк. 22. Протокол № 8 Радуньского РК КП(б)Б от 8.12.1944 г.
14	Тамса.ма. Документы о злоупотребленмях м нарушенйях закона руководяіцнмм работнмкамм (спецсообіцення, доклады, запмскп, справкн) за 1945 год. (Ф. 1, boil 1, адз. з. 31, арк. 8).