Гарадзенскі палімпсест 2011 Асоба, грамадства, дзяржава. XV - XX стст.

Гарадзенскі палімпсест 2011

Асоба, грамадства, дзяржава. XV - XX стст.
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 384с.
Мінск 2012
112.12 МБ
-	аб няўхільным і хуткім зніжэнні беспрацоўя. Выключэннем з’яўляецца чэрвень, калі ў горадзе яно нязначна павысілася, што было звязана з закрыццём аднаго з прадпрыемстваў дрэваапрацоўчай прамысловасці. У ліпені ж гэты паказчык ізноў зменшыўся да 1502 чал. Такім чынам, агульная тэндэнцыя зніжэння дзейнічала і пазней.
Дзейнасць грамадскіх дабрачынных арганізацый
Прынцыпы дзейнасці згуртаванняў і таварыстваў у Польшчы рэгуляваў спачатку часовы дэкрэт кіраўніка ўраду з 7.02.1919 г., а з 1932 г. Закон аб таварыствах. У ім паняцце «таварыства» акрэслівалася, як «добраахвотнае аб’яднанне грамадзян, якое не дзейнічае з мэтай заробку»67. Тыя таварыствы, саюзы і фонды, якія дзейнічалі ў сферы сацыяльнай апекі, асветы і медыцыны, прызнаваліся асабліва важнымі для інтарэсаў дзяржавы і грамадства, залічваліся да арганізацый «найвышэйшай карыснасці», а таму
маглі разлічваць на розныя ільготы, звальненне з падаткаў і паніжэнне коштаў на паслугі. Разам з тым, яны кантраляваліся з боку старастаў і спецыяльных кантрольных камісій і органаў.
У Гродне дзейнічалі розныя грамадскія і рэлігійныя арганізацыі, якія таксама садзейнічалі дапамозе малазабяспечанаму насельніцтву. Сярод іх былі як агульнапольскія з мясцовымі аддзяленнямі, так і лакальныя, большасць з якіх мела канфесійны і нацыянальны характар. Паколькі ў горадзе ў міжваенны перыяд колькасна дамінавалі нацыянальныя супольнасці каталікоў (43,4 %) і іўдзеяў (42,6 %)68, то яны і валодалі найбольшымі магчымасцямі ў сферы сацыяльнай дапамогі69.
3	агульнапольскіх у г. Гродна існавалі і працавалі ва ўзгаданай сферы наступныя арганізацыі:
Хрысціянскія: Польскі Чырвоны крыж (ПЧК), Жаночы саюз грамадскай працы (ЖСГП), Таварыства абароны жанчын (ТАЖ), Таварыства апекі над дзяўчатамі (ТАД), Беспрацэнтная каса пазыкі ім. Скаргі і Кілінскага.
Іўдзейскія: Таварыства аховы здароўя габрэйскага насельніцтва (ТАЗ), Таварыства апекі над габрэйскімі сіротамі «Цэнтас», Таварыства дапамогі бедным хворым «Лінас-Хацэдэк», Таварыства пашырэння працы сярод габрэяў (ТПП), Габрэйская беспрацэнтная каса пазыкі.
Неканфесійныя: Таварыства дапамогі моладзі «Прыстань», Таварыства апекі над зняволенымі «Патранат», Таварыства барацьбы з жабрацтвам і галечай, Таварыства апекі над сляпымі, Таварыства барацьбы з сухотамі, Саюз інвалідаў вайны.
Гродзенскімі лакальнымі арганізацыямі сацыяльнай накіраванасці былі:
Хрысціянскія: Польскае дабрачыннае таварыства (ПДТ) (вул. Пілсудскага, 28), Занёманскае дабрачыннае таварыства ім. Элізы Ажэшка (ЗДТ) (вул. Лелевеля, 12), Беларускае дабрачыннае таварыства (БДТ) (вул. Маставая, Барысаглебскі кляштар), Рускае дабрачыннае таварыства (РДТ) (вул. Ягелонская, 24), Евангеліцкае дабрачыннае таварыства (ЕДТ) (пл. Тэатральны, 9).
Габрэйскія: Філіял Беластоцкага таварыства аховы здароўя габрэяў [«OZE»] (вул. Банковая, 16), Камітэт дапамогі студэнтам габрэям («Auxilium Academicum Judaicum») (вул. Ажэшкі, 7), Сталовая для незаможных (вул. Гараднічанская, 16).
Рэлігійныя: Праваслаўнае брацтва св. Сафіі. Каталіцкія манаскія ордэны: сс. Найсвяцейшай сям’і з Назарэту, сс. Св. Вінцэнта дэ Поля, сс. Служкі Найсвяцейшай Марыі Панны Беззаганнай, аа. Францысканцы, а таксама Рымска-каталіцкае дабрачыннае таварыства пры Фарнай парафіі [ФДТ].
У	валоданні дабрачынных таварыстваў знаходзіліся ўстановы лячэння, апекі і выхавання. Дзейнасць таварыстваў палягала на зборы сродкаў
на ўтрыманне гэтых асяродкаў апекі, а таксама на дапамогу насельніцтву і правядзенне спарадычных дабрачынных акцый. Для збору сродкаў выкарыстоўваліся розныя метады: дабрачынныя балі, латарэі, акцыі продажы сімвалічных «цаглінкаў» на будову ці рамонт таго ці іншага аб’екту, выкананне валанцёрамі таварыства нейкіх прац (мыццё бялізны ці шыццё ваеннага абмундзіравання, продаж уласных вырабаў і г. д.), добраахвотныя ахвяраванні, у т. л. з боку мясцовай арыстакратыі і заможнай часткі гараджан.
Хто ж працаваў у гэтых таварыствах?
Польскае дабрачыннае таварыства
Польскае дабрачыннае таварыства ў Гродне было зарэгістравана пасля 1921 г., але можна лічыць, што яно працягвала традыцыі ПДТ, якое паўстала ў горадзе ў сярэдзіне XIX ст., аб’яднаўшы найбольш вядомых, уплывовых і актыўных гараджан палякаў70. У міжваенны час сярод сяброў ПДТ былі вядомыя гараджане: Надзея Друцкая71, жонка графа Маўрыцыя О’Браена дэ Лацы (у 1930-1933 гг. прэзідэнта Гродна), актыўныя грамадскія дзеячы Фларэнціна дэ Вірыён72 і Стэфанія Носціц-Яцкоўская.
ПДТ было самым заможным сацыяльным таварыствам у горадзе. Яно арандавала ў Гродне і ваколіцах некалькі участкаў зямлі і ўтрымлівала яслі-дзіцячы садок (вул. Легіяновая, 10)73, прытулак для дзяцей-сірот (Дом дзіцяці св. Казіміра) (вул. Ажэшкі), багадзельню для састарэлых (вул. РыдзСміглага?). Абслутоўвалі гэтыя асяродкі сёстры Служкі Найсвяцейшай Марыі Панны Беззаганнай (СНМПБ).
Яслі былі заснаваны ў 1915 г., а ў 1917 г. яны былі пераўтвораны ў прытулак для сірот абодвух палоў, які атрымаў назву «Дом дзіцяці св. Казіміра» і меў выдатныя бытавыя ўмовы. У 1921 г. у Дому дзіцяці працавала 6 сясцёр і знаходзілася 180 выхаванцаў рознага ўзросту (120 хлопчыкаў і 60 дзяўчынак)74. У 1934-1936 гг. у ім выхоўвалася 140 дзяцей, у 1936-1938 гг. 12575. Кіравала Домам с. Марыя Скраінская, а ўсе працы выконвалі сёстры76, колькасць якіх вагалася ад 6 да 9. Выхавацелямі хлопцаў былі с. Зіновія Пелчыньская, с. Валерыя Акцябрыньская і с. Фелікса Зарэмба. Дзяўчынак выхоўвала с. Моніка Барысоўна77. Дзеці былі розных веравызнанняў: каталікі, праваслаўныя і іўдзеі. Старэйшыя з іх хадзілі ў гарадскія агульнаадукацыйныя і рамесныя школы і вучыліся рамёствам у Доме дзіцяці, дзе існавалі кравецкая і шавецкая майстэрні.
У1925 г. ПДТ заснавала новыя яслі, якія існавалі да 1939 г. і абслугоўваліся трыма сёстрамі СНМПБ. У 1934/1935 г. яслі налічвалі 72 выхаванцаў, у 1937/1938 г. 7078. Акрамя гэтага ПДТ утрымлівала багадзельню, у якой у 1936-1938 г. пражывала да 90 старых79.
Таварыства аховы здароўя габрэйскага насельніцтва (ТАЗ)
Гродзенскае аддзяденне ТАЗ падпарадкоўвалася агульнапольскай арганізацыі, заснаванай у 1921 г. на падмурку Таварыства аховы здароўя габрэяў, якое існавала яшчэ да рэвалюцыі. ТОЗ мела сетку амбулаторый і медыцынскіх цэнтраў, кансультацый для маці і дзіцяці, сацыяльных устаноў і шпіталяў і фінансавалася прыватнымі асобамі, а таксама рознымі замежнымі арганізацыямі тыпу American Joint Distribution Comitee. У міжваеннай Польшчы з трох шпіталяў ТОЗ два знаходзіліся на тэрыторыі сённяшняй Беларусі у Ружанах і Ваўкавыску.
Гродзенскім аддзяленнем ТОЗ (вул. Вітаўта, 12) кіравалі вядомыя ў горадзе прадстаўнікі габрэйскай супольнасці. У сярэдзіне 30-х гг. старшынёй быў д-р Абрам Ліпнік, галоўны ўрач габрэйскага шпіталя, па спецыяльнасці псіхіятр; сакратаром Аўсей Сухаўлянскі, шматгадовы працаўнік магістрату, намеснік прэзідэнта горада (1930 г.); скарбнікам д-р Саламон Біргер, педыятр.
У горадзе ТАЗ дзейнічала вельмі актыўна, ва ўладанні арганізацыі былі багадзельня, яслі, кансультацыя маці і дзіцяці, дзіцячая паліклініка, супрацьсухотавая паліклініка, стаматалагічны кабінет, кабінет электралячэння80, Штогод ТАЗ арганізоўвала летні адпачынак габрэйскіх дзяцей у маляўнічых мясцовасцях каля Гродна і дадатковае харчаванне дзяцей з бедных сем’яў. У багадзельні ў 1936/1937 г. утрымлівалася 75, а ў 1937/1938 г. 25 старых81. На ўтрыманні ТАЗ быў таксама Дом апекі над невылечна хворымі пры габрэйскім шпіталі (вул. Баніфратарская, 36/11)82. У 1937/1938 г. у хоспісе знаходзілася 25 чал.83 У 1936/1937 г. у Доме апекі пражывала 10, а ў 1937/1938 г. 8 чал.84
Занёманскае дабрачыннае таварыства ім. Э. Ажэшкі
Занёманскае дабрачыннае таварыства (ЗДТ), якое ў 1939 г. мясцілася на вул. Лялевеля, 12, паўстала ў 1918 г. (па іншых дадзеных у 1915 г.85) і першапачаткова называлася «Таварыствам апекі над ахвярамі вайны». У той час яму належала багадзельня па вул. Млынарскай, 25, паблізу касцёла аа. Францысканцаў. Пад канец 1919 г. Таварыства перастала існаваць, а багадзельня пераўтварылася ў прытулак для дзяцей і перайшла ў валоданне каталіцкага «Таварыства апекі над дзецьмі» (старшыня д-р Аляксандр Тальгейм).
Пасля далучэння Гродна да Польшчы прытулак і кіраўніцтва таварыствам перайшло да аа. Францысканцаў, статут таварыства быў перагледжаны і зацверджаны беластоцкім ваяводам86. Яно стала называцца Занёманскім дабрачынным таварыствам імя Элізы Ажэшкі. У статуце гаварылася, што ЗДТ ставіць сваёй мэтай: «Аказанне пастаяннай і часовай дапамогі
сіротам, найбяднейшым дзецям і адзінокім старым з прадмесця Гродна, а таксама тэарэтычнае і практычнае пашырэнне ў грамадстве прынцыпаў хрысціянскай этыкі»87. Праўленне ў 1928 г. выглядала так: старшыня а. Андрыян Ледухоўскі, намеснік старшыні Фелікс Карповіч, скарбнік Наталля Маркоўская, сакратар Рычард Стэфаньскі. Усяго Таварыства налічвала 170 сяброў88. Яно дзейнічала пад кіраўніцтвам аа. Францысканцаў і старшынёю заўсёды быў гвардыян францысканцаўз кляштара Маці Божай Анёльскай (а. Маўрыцы Мазурэк (1924-1927 гг.), а. Эдмунд Дулік (19271936 гг.)> а. Андрыян Ледухоўскі (1936-1939 гг.). Hi ў статуце, ні ў назве арганізацыі не падкрэслівалася яе «каталіцкасць». Вызначаўся толькі «хрысціянскі» характар Таварыства.
У міжваенны перыяд ЗДТ належаў дзіцячы прытулак па вул. Млынарскай, 25, у якім атрымлівалі харчаванне і адукацыю сіроты і дзеці з найбяднейшых сем’яў ва ўзросце 4-7 гадоў. Абслугоўвалі прытулак сс. Служкі Найсвяцейшай Марыі Беззаганнай. У 20-я гг. у прытулак прыходзіла да 38-40 дзяцей, а першай іх выхавацельніцай была с. Сільвестра Бахенко89. У 1934/1935 г. у прытулку было 35 дзяцей90. Галоўнай апякункай прытулку ў 20-я гг. была адміністратарка маёнтку князёў Друцкіх-Любецкіх Хмельніцкая, у 30-я Міхал Панасік.
Галоўным фундатарам Таварыства былі дзяржаўныя органы. Так, паводле справаздачы ЗДТ за 1934/1935 г. сяброўскія складкі налічвалі толькі 6 зл., ахвяры прыватных асоб 70 зл., у той час як субвенцыі ад камунальных саюзаў 2685,74 зл., субвенцыі ад магістрату 549,6 зл.91 Фінансавае становішча таварыства было цяжкае, часта сёстры-выхавацельніцы (с. Аляксандра Ядкоўская (1924-1932 гг.)> с. Соф’я Васілюк (1932-1945 гг.) не атрымлівалі зарплаты. У 1932 г. нават паўстала пытанне аб закрыцці прытулку. Але да гэтага не дайшло. Наадварот, сітуацыя паляпшылася, дзяцей нават пачалі карміць тры разы ў дзень, а не адзін раз, як раней92.