• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гарадзенскі палімпсест 2011 Асоба, грамадства, дзяржава. XV - XX стст.

    Гарадзенскі палімпсест 2011

    Асоба, грамадства, дзяржава. XV - XX стст.

    Выдавец: Зміцер Колас
    Памер: 384с.
    Мінск 2012
    112.12 МБ
    ІГарлдзснскі палітпсЕст 2011
    Гарадзенскі палімпсест 2011.
    Асоба, грамадства, дзяржава.
    XV XX стст.
    Мінск Выдавец Зміцер Колас 2012
    УДК 947.6c 15-20
    ББК 63.3(4Бен)
    Г20
    4^
    < піраАЗЕНгкал ^ьШБіБЛіЛТЭКа
    Гарадзенскі палімпсест 2011гэта чарговая кніга ГАРАДЗЕНСКАЙ БІБЛІЯТЭКІ. ГАРАДЗЕНСКАЯ БІБЛІЯТЭКА гэта япічэ адзія напамін гарадзенцам, што лёс горада ўіх руках. Толькі агульнымі намаганнямі мы здолеем перанесці ўнаступныя стагоддзі непаўторнасць гістарычнай Гародні, зберагчы яе ўнікальнасць для нашчадкаў.
    ГАРАДЗЕНСКАЯ БІБЛІЯТЭКА прысвячаецца той Гародні, якой мы можам ганарыцца.
    Дзякуем усім, хто з намі.
    Рэцэнзенты:
    Доктар гістарычных навук, прафесар 3. В. Шыбека.
    A. А. Радаман
    Гарадзенскі палімпсест. 2011. Асоба, грамадства, дзяржава. XV Г20 XX стст. // Пад рэд. А. Ф. Смаленчука, Н. У. Сліж. — Мінск: Зміцер Колас, 2012.— 384с. [14іл.]
    ISBN 978-985-6992-14-1
    Матэрыялы зборніка прысвечаныя вывучэнню мінулага Гродна як феномена лакальнай гісторыі. У цэнтры даследчыцкай увагі апынуліся сацыяльныя адносіны ў межах «трохкутніка»: Асоба Грамадсгва Дзяржава. Гісторыя дзяржаўных і судовыхустановаўчасоў ВКЛ дапаўняецца даследаваннямі з галіны антрапалагічнай гісторыі, якія пашыраюць далягляды беларускай гістарычнай урбаністыкі.
    Кніга адрасаваная ўсім, каго цікавіць гісторыя гарадоў Беларусі.
    УДК 947.6c 15-20
    ББКбЗ.З(4Бен)
    ISBN 978-985-6992-14-1
    © Афармленне. Выдавец Зміцер Колас, 2012.
    Змест
    Аляксандр Смалянчук, Наталля Сліж Прадмова	7
    Гародня эпохі ВКЛ: дзяржаўныя структуры, грамадства
    Наталля Сліж
    Магдэбургскае права ў Гародні ў канцы XV першай падове XVI ст.: увядзенне і развіццё	10
    Зміцер Яцкевіч, Вадзім Урублеўскі Гарадзенскі магістрат у 1743-1767 гг.	45
    Mariusz Sawicki
    Grodno w pami^tniku Karola Stanislawa RadziwiHa z lat 1688-1713	81
    Magdalena Ujma
    Grodno w swietle relacji «Les Nouvelles Ordinaires et Extraordinaires» z lat panowania Jana III Sobieskiego	96
    Аляксей Шаланда
    Гродскі суд Гарадзенскага павета ВКЛ у другой палове XVI-XVII ст. Частка II: Функцыянаванне гарадзенскага гродскага суда ў перыяд першых бескаралеўяў у 1572—1576 гг.	112
    Уладзімір Падалінскі
    Да характарыстыкі персанальнага складу гарадзенскага земскага суда ў канцы XVI пачатку XVII ст.	135
    Віталь Галубовіч
    Грамнічныя соймікі Гарадзенскага павета ў XVIII ст.: даследчая мазаіка	148
    Александр Шеков
    О находке печатм с гербом «Домброва» на террнтормм Тульской областн Росслм	162
    Константнн Ерусалймскйй
    Господарскме московмты в Городно в XVI в	169
    Piotr Chomik
    Monaster sw. sw. Borysa i Gleba w Grodnie do konca XVI wieku	182
    Горад і яго жыхары ў XIX XX стст.
    Раіса Зянюк
    Дзейнасць каталіцкага духавенства ў галіне адукацыі ў Гродне ў канцы XVIII XIX ст.	195
    Вольга Сабалеўская
    Аматары лячыцца: санітарыя, хваробы і медыцына ў габрэйскай Гародні XIX пачатку XX стагоддзя	207
    Аляксандр Радзюк Злачныя мясціны Гародні ў другой палове XIX ст	231
    Татьяна Воронйч
    Город м простмтуцмя: мз нстормм повседневностм Гродно (вторая половнна XIX начало XX вв.)	260
    Іна Соркіна
    Гістарычная палітыка ў Гродне ў другой палове XIX пачатку XX ст. паводле матэрыялаў архіўных фондаў мясцовай адміністрацыі	291
    Мечыслаў Супрон
    Арганізацыя прафесійнай пажарнай службы ў Горадні ў XIX пачатку XX ст.	312
    Вадзім Кароль
    Гарадзенцы ў экстрэмальных сітуацыях: пажар 1885 г. у Гародні	  322
    Андрэй Чарнякевіч Крымінальны сусвет міжваеннай Гародні. 1919 1939 гг.	332
    Ларыса Міхайлік
    Праблема сацыяльнага забеспячэння ў Гродне ў 1921 1939 гг.	341
    Тадэвуш Гавін
    Практыка адносінаў савецкай і партыйнай улады да мясцовага насельніцтва ў першыя пасляваенныя гады ў Гародні і вобласці	369
    Content
    Aliaksandr Smalianchuk, Natallia Slizh Introduction	7
    Harodnia in the period of the Grand Duchy of Lithuania: State structures and Society
    Natallia Slizh
    Magdeburg Law in Harodnia at the end of the fifteenth first half of the sixteenth centuries: Introduction and development	10
    Zmitcer Yatskevich, Vadzim Urubleuski
    The Magistrate of Harodnia in 1743-1767	45
    Mariusz Sawicki
    Harodnia in Karol Stanislaw Radziwiffs memoirs, 1688-1713	81
    Magdalena Ujma
    Harodnia in the times of Jan III Sobieski as reflected in the Les Nouvelles Ordinaires et Extraordinaires reports	96
    Aliaksei Shalanda
    The Castle court of the Harodnia paviet in the second half of the sixteenth seventeenth centuries. Part II: Functioning of the Castle court
    of the Harodnia paviet during the first Interregna in 1572-1576	113
    Uladzimir Padalinski
    On characteristic of members of the Harodnia Zemsky court in the end of the sixteenth beginning of the seventeenth centuries	135
    Vital Halubovich
    The Hramnicznyia soymiks (dietins) of the Harodnia paviet in the eighteenth century: Research mosaic	148
    Aleksandr Shekov
    On archeological finding of the seal with «Dombrova» coat of arms on the territory of Tula Oblast in Russia	162
    Konstantin Erusalimskii
    Grand duke’s Muscovites in the sixteenth century Harodnia	169
    Piotr Chomik
    History of St. Borys and Hlieb monastery in Harodnia till the end of the six­teenth century	182
    The City and its Citizens in the nineteenth twentieth centuries
    Raisa Zianuk
    Catholic clergy educational activities in Harodnia at the end of the eighteenth nineteenth centuries	195
    Volga Sabaleuskaia
    Amateurs to receive medical treatment: sanitation, diseases, and medicine in Jewish Harodnia in the second half of the nineteenth century	207
    Aliaksandr Radziuk
    Haunts of vice in Harodnia at the second half of the nineteenth century	231
    Tatsiana Voronich
    The city and prostitution: from the history of everyday life in Harodnia
    (the second half of the nineteenth the beginning of the twentieth centuries)	260
    Ina Sorkina
    Official policy in the field of history in the second half of the nineteenth beginning of the twentieth centuries as reflected in the archives of local administration	291
    Mechyslau Supron
    Organization of the professional fire prevention service in Harodnia in the nineteenth beginning of the twenty centuries	312
    Vadzim Karol
    Harodnia inhabitants in extreme situations: The conflagration of 1885	322
    Andrei Charniakevich
    The criminal world in the interwar Harodnia in 1919-1939	332
    Larysa Mikhailik
    Social security services in Harodnia in 1921-1939	341
    Tadevush Havin
    Attitude of Soviet and Communist party authorities to local inhabitants of Harodnia and Oblast during the first after Worlds War II years	369
    Прадмова
    Гарадзенскі палімпсест» гэта навуковая праграма, прысвечаная вывучэнню мінулага горада над Нёманам як феномена лакальнай гісторыі. Ідэя праграмы ўзнікла яшчэ падчас міжнароднай навуковай канферэнцыі ў лістападзе 2008 г. Вывучэнне горада перыяду Сярэднявечча і Новага чаму (да канца XVIII ст.) адбываецца ў межах навуковага праекту «Гародня ў перыяд ВКЛ» (кіраўнік к. г. н. Наталля Сліж), а горада апошніх стагоддзяў у межах праекту «Горадня і яе жыхары ў XIX XX ст.» (кіраўнік д. г. н. Алляксандр Смалянчук).
    Нараджэнне праграмы было абумоўлена як навуковымі, так і грамадскімі чыннікамі. У сітуацыі выразнага супрацьстаяння часткі гарадзенскай інтэлігенцыі бюракратычнай «рэканструкцыі» гістарычнага цэнтра Гродна, якая ператварылася ў фактычнае знішчэнне гісторыка-культурнай аўтэнтычнасці гораду, стала відавочнай фрагментарнасць і невысокі ўзровень нашых ведаў пра яго мінулае. Гістарычны факультэт Гродзенскага Дзяржаўнага універсітэту імя Янкі Купалы, на жаль, так і не здолеў стаць цэнтрам навуковага вывучэння гродзенскай мінуўшчыны.
    У межах праграмы «Гарадзенскі палімпсест» былі праведзеныя чатыры навуковыя канферэнцыі (2008-2011) і апублікаваныя навуковыя зборнікі
    •	Гарадзенскі палімпсест. ХІІ-ХХ стст. Матэрыялы міжнароднай навуковай канферэнцыі (Горадня. 7 лістапада 2008 г.) // Падрэд. А. Ф. Смаленчука, Н. У. Сліж. Горадня-Беласток, 2008;
    •	Гарадзенскі палімпсест. Дзяржаўныя ўстановы і палітычнае жыццё. XV-XX стст. Н Пад рэд. А. Ф. Смаленчука, Н. У. Сліж. Горадня, 2009;
    •	Гарадзенскі палімпсест. Дзяржаўныя і сацыяльныя структуры, XVIXX стст. II Пад рэд. А. Ф. Смаленчука, Н. У. Сліж. Мінск: Зміцер Колас, 2011.
    Чацвёртая кніга «Палімпсеста» асвятляе невядомыя старонкі палітычнай і сацыяльнай гісторыі горада. Яна складаецца з тэкстаў, адмыслова падрыхтаваных вядомымі даследчыкамі гродзенскай мінуўшчыны, а таксама матэрыялаў міжнароднай навуковай канферэнцыі «Гарадзенскі палімпсест IV: асоба, грамадства, дзяржава (Гродна, 5-6 лістапада 2011 г.), прысвечанай 515-гадавіне надання гораду магдэбургскага права.
    Рэдактарам тэкстаў раздзела Гародня эпохі ВКЛ: дзяржаўныя структуры, грамадства з’яўляецца Наталля Сліж. Матэрыялы раздзелу Горад і яго жыхары ў XIX XX стст. рыхтаваў да друку Аляксандр Смалянчук.
    У першым раздзеле прадстаўленыя даследаванні па гісторыі горада і рэгіёну перыяду Вялікага Княства Літоўскага (XV-XVIII стст.). Асаблівасці ўвядзення магдэбургскага права разглядаюцца ў артыкуле Наталлі Сліж (Гродна). Дзейнасць гродзенскага магістрату ў 1743-1767 гг. асвятляецца ў тэксце Зміцера Яцкевіча і Вадзіма Урублеўскага (абодва Мінск). Польскі гісторык Марыюш Савіцкі (Аполе) прааналізаваў апісанне горада ў дзённіку Караля Станіслава Радзівіла (1680-1723), а Магдалена Уйма (Аполе) звесткі пра горад у французскай газеце «Les Nouvelles Ordinaires et Extraordinaires» другой паловы XVII ст. Дзейнасць павятовых судовых установаў і ўраднікаў прадстаўленая ў тэкстах Аляксея Шаланды (гродскі суд) і Уладзіміра Падалінскага (земскі суд). Праца грамнічных соймікаў XVIII ст. разгледжана Віталем Галубовічам (Гродна). Расійскі даследчык Аляксандр Шэкаў (Тула) прадставіў паходжанне гербу «Дамброва» у Туле. Канстанцін Ерусалімскі (Масква) прасачыў лёс маскавітаў у Гародні XVI ст. Даследчык з Беластоку Пётр Хомік засяродзіў увагу на гісторыі гродзенскага манастыра св. Борыса і Глеба да канца XVI ст.
    Тэксты друтога раздзела (Горад і яго жыхары ў XIX XX стст.) прьісвечаныя вывучэнню Гродна як соцыякультурнага феномена, што арганізуе прастору лакальнай гісторыі. Вольга Сабалеўская (Гродна) засяродзілася на праблеме санітарыі і медыцыны «габрэйскага» Гродна XIX пачатку XX ст. Гісторыя «злачных мясцінаў» і прастытуцыі гэтага перыяду асвятляецца ў артыкулах Аляксандра Радзюка (Гродна) і Таццяны Вароніч (Мінск). Андрэй Чарнякевіч (Гродна) дапоўніў гэтыя сюжэты аповедам пра гродзенскі крымінальны свет міжваеннага перыяду. Іна Соркіна (Гродна) імкнулася пазнаёміць чытача з асаблівасцямі «гістарычнай палітыкі» ў Гродне другой паловы XIX пачатку XX ст. Раіса Зянюк (Мінск) ахарактарызавала адукацыйную дзейнасць каталіцкага духавенства напрыканцы XVIII у XIX ст. Мечыслаў Супрон і Вадзім Кароль (абодва Гродна) закранулі праблему супрацьпажарнай бяспекі ў XIX ст. і трагедыі 1885 г., калі пажарам быў знішчаны амаль увесь цэнтр горада. Ларыса Міхайлік (Гродна) працягнула вывучэнне гісторыі міжваеннага горада сюжэтам пра праблему сацыяльнага забеспячэння бяднейшай часткі яго жыхароў. Тадэвуш Гавін (Гродна) звярнуў увагу на практыку адносінаў партыйнай і савецкай улады Гродзеншчыны да карэннага насельніцтва горада і вобласці ў пасляваенныя гады.