Гарадзенскі палімпсест 2011
Асоба, грамадства, дзяржава. XV - XX стст.
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 384с.
Мінск 2012
(21 верасня)155. Гэта было на пачатку новага года па вераснёўскаму стылю, што паказвае дамінаванне праваслаўных традыцый у Гародні на пачатку прыняцця магдэбургскага права.
Гарадзенскія мешчане ўстаўнік Сенько Дарохвеевіч, Шыманец Сянкевіч, Аўдоха Лук’яновіч судзіліся перад месцкім урадам з радцам Насонам Грыневічам. Ён абвінавачваўся ў тым, што сваю зямлю прадаў месцкаму пісару Пятру Шаматуле за 30 грошаў, а запісаў 40. А мяшчане самі хацелі яе набыць за 30 коп, як «блізкія» да гэтай зямлі. Шаматула паклаў выпіс з месцкіх кніг пад месцкай пячаткай за 10 мая 1549 г. Пры разглядзе справы перад Бонай Сфорцай Сенько не з’явіўся. Таму быў пакінуты ранейшы прысуд, па якому Шаматула меў права трымаць зямлю (1549)156.
Таксама Бона разбірала спрэчныя сітуацыі паміж мяшчанамі і жыдамі. На апошніх падалі скаргу гарадзенскі радца Фёдар Яцковіч і месцкій пісар Пётр Шаматула ад імя бурмістраў і радцаў і ўсяго паспольства Гародні (1549). На вальным сойме на Гародню была прызначана серабрашчына. Аргументавалі тым, што жыды карысталіся правамі як і мяшчане, але плаціць падаткі не хацелі. 3 4 грошаў 3 прыходзілася на мяшчан, a 1 на жыдоў. Справа яшчэ разглядалася ў перыяд кіравання гарадзенскага старосты Станіслава Пятровіча Кішкі. Было прынята рашэнне аб выплаце серабрашчыны жыдамі. Інтарэсы жыдоў прадстаўлялі Мошка Іюдзіч, Нісан Хацковіч, Табіяш Аўрановіч. Каб засведчыць, што звычаю дапамагаць мяшчанам выплачваць гэты падатак не было, яны падалі квіт пад пячаткамі гарадзенскіх мяшчан Адама Міскевіча і Паўла Пятровіча157, якія збіралі серебрашчыну па загаду бурмістраў і радцаў. У ім адзначалася, што калі была накладзена серабрашчына на горад у суме 100 коп, то з жыдоў узялі 15 коп, а калі было 40 коп, то 5 коп і 20 грошаў. А што да лісту на імя гарадзенскага старосты Станіслава Пятровіча, то там згадваецца пра падатак па старому звычаю і не болей, там дзе на Гародню накладзена 100 коп. Адносна ліста С. Кішкі яны аргументавалі, што ў ім адзначалася аб выплаце жыдоў па старому звычаю, а пра серабрашчызну нічога не было. Вырак бьгў наступны. Калі на горад прыйдзецца выплата 100 коп, то ад жыдоў 17. А калі меншая сума, то адпаведна і менш яны плацяць. У друтой скарзе мяшчане патрабавалі ад жыдоў дапамагаць у выкананні абавязку насіць цэглу з пячэй. На гэта жыды прадставілі ліст Жыгімонта Старога да гарадзенскага старосты Ю. Радзівіла аб вызваленні ад гэтага абавязку158. Пры гэтай пастанове іх і захавалі. Скардзіліся на жыдоў за іх нежадання даваць падводы разам з мяшчанамі. Мяшчан падтрымалі ў гэтай скарзе. Абодва бакі мелі прэтэнзіі адзін да другога аб куплі дамоў, якія перайшлі ў сувязі з гэтым пад розныя юрысдыкцыі. Праз даўнасць год іх пакінулі пры ўжо праведзеных актах куплі-продажу. Аднак жыдам на далей
было забаронена купляць дамы без дазволу вялікай княгіні. Пры атрыманні дазволу, яны абавязаны былі плаціць усе месцкія падаткі. Акрамя таго, жыды і мяшчане на мост на Нёмане павінны даваць жалеза159. Вырак быў зацверджаны Жыгімонтам Аўгустам у тым жа годзе160. Такім чынам, вынікі па мяшчанскім скаргам былі не толькі судовым рашэннем, але і далейшымі пастановамі для абодвух бакоў.
У Гародні наспела шмат праблемаў, калі Бона вырашыла адправіць сваіх рэвізораў вінізскага лоўчага, айсецкага ўрадніка Якуба Драздоўскага і двараніна Якуба Піліхоўскага. Яны разглядалі справу па выплаце серабрашчызны паміж мяшчанамі і жыдамі. Войт, бурмістры і радцы і паспольства Гародні скардзіліся на ўсіх жыдоў, што яны не хочуць плаціць паводле пагаднення, якое было пацверджана імі раней. На што яны паклалі ліст ад Жыгімонта Аўгуста, па якому на іх як на іншых жыдоў ВКЛ накладаліся іншыя выплаты. У сувязі з гэтым яны вызваліся ад серабрашчызны. Вырашылі захаваць пастановы вялікага князя для жыдоў. Калі іх вызваляць ад згаданых падаткаў, тады павінны будуць дапамагаць выплачваць серабрашчызну мяшчанам (1554)161.
Асобным лістом была вырашана справа аб падводах. Яна таксама разглядалася рэвізорамі. Падводы павінны падаваць па чарзе пад кантролем Льва Міхайлавіча, пры яго адсутнасці панаместніка. 3 боку мяшчан гэтым павінен займацца бурмістр, а жыдоў спецыяльна абраны ад іх чалавек. На той момант не быў складзены ніводны рэестр. Справа не было вырашана пры рэвізорах. Таму для ўсталявання парадку па падачы падвод даручалася з’ехацца ў нейкі дзень у Гародні, скласці рэестры, замацаваць іх пячаткамі, падаваць падводы па іх (1554)162.
Эпоха Боны Сфорцы ўнесла значныя змены ў развіццё Гародні. Прывілеі 1540 і 1541 гг. былі зрэалізаваныя на практыцы. Пры ёй лава і рада сталі працаваць больш стабільна і структурна арганізавана.
Высновы. Прыняцце магдэбургскага права спрыяла ўрбанізацыйным працэсам у ВКЛ, эканамічнаму развіццю гарадоў163. Пры гэтым увядзенне магдэбургскага права, па сутнасці стала першай рэформай дзяржаўнага кіравання ў рэгіёнах. Да гэтага ўлада на месцах належала манапольна намеснікам. Асноўны суд быў копны. Яго справаводства не фіксавалася ў асобных кнігах. Важныя прысуды зацвярджаліся вялікім князем164.
Намеснік меў пэўныя абмежаванні пры вырашэнні спраў князёў, паноў, шляхты. Гэтыя справы вырашаліся з Панамі Радай165. Права на самакіраванне значна звузіла ўладу намесніка на месцы, а таксама прывяла да фінансавых страт: змяншалася колькасць падуладных асобаў, адпаведна колькасць падаткаў, страчваліся перасуды з мяшчан. Магдэбургскае права ўводзіла новую сістэму кіравання, тэрытарыяльна-саслоўнае разгаліна-
ванне ўлады. У адрозненні ад судоў старосты пачынаецца весціся структураванае справаводства ў кнігах. Менавіта з панавання Аляксандра Ягелончыка пайшла рэарганізацыя сістэмы кіравання ў ВКЛ. Папярэдняе ўвядзення магдэбургскага права ў асобных гарадах паказала паспяховасць эксперыменту і прывяло да яго больш шырокага ўкаранення166.
Статус Гародні ў рэгіёне і агульныя тэндэнцыі па ўвядзенню магдэбургскага права ў ВКЛ спрыялі наданню Гародні прывілея 1496 г. Ен змяніў статус горада, яго жыхароў, спрыяў эканамічнаму росту, тэрытарыяльнаму павелічэнню, архітэктурным зменам. Да сярэдзіны 50-х гг. выгляд горада значна змяніўся. Аб чым сведчаць дадзеныя валочнай памеры.
Увядзенне магдэбургскага права адбывалася з цяжкасцямі. Першапачаткова неабходна было давесці сутнасць права да мяшчан, а таксама вызначыць функцыі і паўнамоцтвы ураднікаў. Дакументы рэгулявалі агульныя рысы, а сама сістэма кіравання горадам усталёўвалася паступова і патрабавала новых прывілеяў, у сувязі са зменай сітуацыі.
3 наданнем першага прывілею пачынаўся працэс увядзення гарадскога самакіравання, арганізацыя органаў улады. Юрыдычна замацаванае права дазваляла мяшчанам адстойваць свае правы ў канфліктах з намеснікамі. Першы прывілей не заставаўся нязменнай догмай. Да яго асновы дадаваліся неабходныя змены. Важную ролю адыгрываў вялікі князь. Ён меў паўнамоцтвы надаць прывілей, унесці дадатковыя змены праз наступныя дакументы. Пры гэтым мяшчане не былі пасіўнымі назіральнікамі зменаў, а праз свае просьбы і скаргі ўплывалі на змест дакументаў.
Бона Сфорца адыгралазначную ролю ўарганізацыі кіравання ў старостве і горадзе. Намеснікамі сталі яе людзі, якія інфармавалі пра сітуацыю на месцы. Прывілеі паказваюць, што вялікая княгіня добра ведала сітуацыю ў Гародні. Яна не абышла сваёй увагай нават засмечаную студню. Пры неабходнасці ёю высылаліся рэвізоры, як кантралюючыя асобы, і вырашалі канфлікты. У лакальнай судовай сістэме першае месца займаў староста і яго суд. ІІры канфліктных сітуацыях Бона звярталася ў першую чаргу да яго. Нават, калі гэта былі спрэчкі з жыдамі, мяшчанамі. Так як рада і лава выбіралася, то больш надзейна было мець свайго войта, які меў шырэйшыя паўнамоцтвы. Такім чынам, Бона стварыла сістэму кіравання ў рэгіёне, якая цалкам ёй падпарадкоўвалася, але пры гэтым добра працавала. Гэта пасля выкарыстоўваў яе сын Жыгімонт Аўтуст.
Варта адзначыць, што ў гэтай сістэме мяшчанская грамада займала важнае месца. Яна ўзаемадзейнічала з вялікай княгіняй. Бона Сфорца атрымлівала інфармацыю пра сітуацыю ў Гародні, пра канфлікты паміж мяшчанамі, пра парушэнні правоў мяшчан. У выніку стваралася глеба для
прывілеяў. Мяшчане маглі пацвердзіць у Боны Сфорцы свае дакументы. Яна вырашала канфлікты рознага ўзроўню: паміж ураднікамі, паміж шараговымі мяшчанамі, паміж мяшчанскай грамадой і жыдамі. Рашэнні прымаліся ў адпаведнасці з заканадаўствам. А пазней пільнавалася іх выкананне. Калі раней дзейнічала сістэма вярхоўная ўлада мяшчане, то пры Боне Сфорцы ў яе дадаліся рэвізоры. Яны правяралі стан староства, каралеўскіх двароў і горада.
Прывілей Боны Сфорцы 1541 г. скончыў працэс афармлення магдэбургскага права ў Гародні. Кожны горад Вялікага Княства Літоўскага прайшоў свой шлях у станаўленні самакіравання. У Вільні гэты працэс закончыўся прывілеям 1536 г., Полацку у канцы XVI ст., Берасці у XVI ст., Менску у канцы XVI ст., Магілёве расцягнуўся да другой паловы XVII ст., Віцебску на працягу XVII ст.167
У вызначаны перыяд у працэсе ўвядзення і развіцця магдэбургскага права ў Гародні яскрава вылучаюцца два этапы. Першы пачынаецца ад прывілея 1496 г. і заканчваецца ў 30-х гг. XVI ст. Для яго адметна прыняцце магдэбургскага права, прымяненне на практыцы яго пастаноў, канфлікты з намеснікамі, канфлікты паміж ураднікамі і паспольствам. Тэндэнцыі ад развіцця даходзяць да спаду. Другі этап канец 30-х сярэдзіна 50-х гг. Гэта час выхаду з крызісу, рэарганізацыя і ўсталяванне сістэмы месцкага кіравання, больш дакладнае размежавання функцый ураднікаў.
Аднак працэс укаранення магдэбургскага права прасачыць дэталёва практычна немагчыма з прычыны абмежаванасці крыніц. Многія асаблівасці аднаўляюцца праз ускосныя крыніцы. За адсутнасцю месцкіх кніг нельга вызначыць дакладныя даты і перыяды па станаўленню рады і лавы, сістэмы справаводства. Дакладна можна казаць пра выбары бурмістраўраз год радай і лавай у свята нараджэння Панны Марыі, падзел ураднікаў па канфесіям, вядзенне справаводства на старабеларускай і лацінскай мовах. Тым не менш, шэраг пытанняў патрабуюць далейшага вывучэння: колькасны склад рады і лавы, ураднікі і іх дзейнасць, сфрагістычная сістэма горада і інш.
Дадаткі