Гарадзенскі палімпсест 2011
Асоба, грамадства, дзяржава. XV - XX стст.
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 384с.
Мінск 2012
Удзельнікі праекта імкнуцца з дапамогай дакументальных слядоў, якія пакінула мінуўшчына, «прачытаць» знішчаныя часам і людзьмі старонкі «гарадзенскага палімпсеста». Пры гэтым гістарычная рэканструкцыя мінулага Гародні/Горадні/Гродна спрыяе больш глыбокаму разуменню асаблівасцяў гарадской цывілізацыі ўсёй Беларусі.
* * *
Арганізацыя навуковых даследаванняў па тэме «Дзяржаўныя і сацыяльныя структуры Гродна XVI-XX стст.», правядзенне міжнароднай канферэнцыі «Гарадзенскі палімпсест IV: асоба, грамадства, дзяржава», атаксамавыданнегэтагазборнікасталімагчымымідзякуючысупрацоўніцтву Таварыства беларускай школы, Інстытута славістыкі Польскай Акадэміі навук, Акадэмічнай сеткі даследчыкаў ВКЛ і каардынатараў «Гарадзенскай бібліятэкі». Вялікую дапамогу ў рэалізацыі нашых планаў аказалі таксама нашы замежныя сябры.
Выказваем шчырую ўдзячнасць даследчыкам і фундатарам, а таксама кіраўніцтву Гродзенскага філіяла Беларускага Інстытута правазнаўства за падтрымку.
Алесь Смалянчук
Наталля Сліж
Гародня эпохі ВКЛ: дзяржаўныя структуры, грамадства
Наталля Сліж кандыдат гіст. навук (Гродна)
Магдэбургскае права ў Гародні ў канцы XV першай палове XVI ст.: увядзенне і развіццё1
Наданне магдэбургскага права гарадам Вялікага Княства Літоўскага ў XIV ст. ініцыявала ўрбанізацыйныя працэсы ў краіне. Для кожнага горада гэта стала новым этапам у яго гісторыі. Істотныя змены адбыліся таксама ў Гародні.
Гістарыяграфія. Адносна ўвядзення магдэбургскага права ў гарадах ВКЛ у гістарыяграфіі склаліся дзве супярэчлівыя думкі. Васіль Дружчыц, услед за Уладзімірам Антановічам, сцвярджаў, што ў кожным горадзе мясцовае кіраванне складвалася са сваімі асаблівасцямі2. Зіновій Капыскій на падставе прывілеяў запярэчыў гэтай думцы. Ён аргументаваў тым, што структура кіравання ў гарадах склалася аднолькавая: войт, бурмістр, радцы і лаўнікі. Але ў сваіх прыкладах ён выкарыстоўваў прывілеі за розныя стагоддзі, якія паміж сабой не вызначаліся падабенствам3. У нашым даследаванні мы схільныя да думкі В. Дружчыца. У яго працах добра паказаны асаблівасці кожнага горада4. Гэта таксама прасочваецца на прыкладзе Гародні. Адзначым, што больш дэталёвае даследаванне ўвядзення магдэбургскага права актуальна для многім гарадоў ВКЛ. У будучым гэта дазволіць пераасэнсаваць дадзены працэс для ўсёй тэрыторыі ВКЛ на новым узроўні.
Прыняцце магдэбургскага права ў Гародні закранаецца ў многіх даследаваннях. У гістарыяграфіі ў той ці іншай ступені разглядаўся прывілей Гародні 1496 г., прывілеі Боны Сфорцы 1540 і 1541 гг., аднак іх наступствы і уплыў на развіццё горада не прадстаўлены ў даследаваннях5. Таму вывучэнне сітуацыі ў Гародні пасля прыняцца магдэбургскага права актуальна для беларускай гістарыяграфіі. У дадзенай працы ўвага нададзена перадумовам увядзення магдэбургскага права ў Гародні, прывілею 1496 г. і яго рэалізацыі, а таксама ўплывам Боны Сфорцы на гарадское самакіраванне.
Перадумовы ўвядзення магдэбургскага права ў Гародні. Для таго, каб зразумець прычыны ўвядзення магдэбургскага права для асобнага горада, трэба ўлічваць шэраг фактараў, якія існавалі на пэўны момант: стан развіцця магдэбургскага права ў краіне, сацыяльна-эканамічная і палітычная сітуацыя, тагачаснае адміністратыўнае кіраванне, асаблівасці горада, рэлігійны і этнічны склад яго насельніцтва.
Вядома, што магдэбургскае права з’явілася ў X ст. у нямецкіх землях і было звязана з інтэнсіўным развіццём рамяства і гандлю. Цэнтральную і Усходнюю Еўропу гэтыя працэсы ахапілі ў XIII ст.6 У суседняй Польшчы ўжо ў часы Казіміра Вялікага магдэбургскае права набыло сталую мадэль, якая яшчэ развівалася да канца Сярэднявечча. Пры гэтым магдэбургскае права было ўведзена ў Польшчы са сваімі асаблівасцямі, якія вынікалі са склаўшыхся традыцый, звычаяў, магчымасцей развіцця горада і інш.7
У ВКЛ працэс увядзення магдэбургскага права пачаўся з заходняга рэгіёну8. Вылучаюць у ім тры этапы’. Канец XV ст. гэта другі этап, у які трапляе Гародня. У гэты час краіну яшчэ не кранулі адміністратыўныя рэформы, увядзенне Статутаў. Асноўная ўлада належала намеснікам, якія прызначаліся вялікім князем. ВКЛ яшчэ знаходзілася ў панаванні сярэднявечных поглядаў10. Масавае наданне магдэбургскага права ў гарадах пачало першыя змены ў сістэме кіравання дзяржавы.
У XV ст. у краіне ўжо была вядома практыка ажыццяўлення магдэбургскага права. Побач з Гародняй знаходзіліся гарады (Вільня, Коўна11, Трокі, Берасце, падляшскія гарады), якім было нададзена магдэбургскае права ў XIV-XV стст. Значыць мелася магчымасць для пераймання самакіравання. Акрамя таго, быў замежны вопыт польскіх гарадоў Кракава, Любліна, на які спасылаліся ў прывілеях для гарадоў ВКЛ12. У краіне былі вядомы зборнікі па магдэбургскаму праву13.
Што ўяўляла сабой Гародня напярэдадні прыняцця магдэбургскага права? Гэта быў адзін са старажытных гарадоў з багатай гістарычнай і культурнай спадчынай14, цэнтр княства15, які стаў на той час цэнтрам рэгіёну.
Гародня, як і многія тагачасныя гарады, мела аграрны характар. Займала невялікую тэрыторыю ў непасрэднай блізкасці ад замку. Наяўнасць вялікакняскага замку ўплывала на жыццё горада. Вакол яго канцэнтравалася насельніцтва. Невялікія гарадскія раёны былі вакол цэркваў Васкрэсенская, Прачысценская. Фара Вітаўта знаходзілася на ўскраіне горада. Каложа і Падол былі прыгарадамі. Апошні абслугоўваў князёў на паляванні. У горадзе была дамінуючая моцная праваслаўная суполка «русінскага» паходжання. Аб гэтым сведчыць наяўнасць як мінімум 6 цэркваў на невялікую плошчу. Каталіцкага грамада з’явілася дзякуючы падтрымкі
Вітаўта, але была нешматлікая. У 1495 г. жыды былі выгнаныя з Гародні, іх раён ліквідаваны, а вернуты яны былі ў 1503 г.16
Пры сваёй тэрытарьгяльнай абмежаванасці Гародня мела пэўны статус у рэгіёне. У XV ст. яна была ўключана ў палітычныя, эканамічныя, рэлігійныя і культурныя працэсы. Выгоднае геаграфічнае становішча дазваляла ўдзельнічаць у гандлю рознага ўзроўню. Тут дзейнічалі кірмашы рэгіянальнага значэння, аб якіх згадваецца ў 1444 г.17
Наяўнасць тут вялікакняскай рэзідэнцыі спрыяла больш актыўнаму ўдзелу Гародні ў адзначаныя працэсы. Казімір Ягелончык вельмі часта бываў у Гародні, дзе любіў паляваць у мясцовых лясах18. Вядома пра яго побыт у 1463, 1465, 1473, 1475, 1480, 1483, 1484, 1486, 1488, 1490-1492 гг.19 Казімірраздаваўтут наданні ў 1486 і 1488 гг. Выплаты рабіліся з гарадзенскіх корчмаў, вінаў, а таксама выдавалася збожжа. Іх выдача здзяйснялася гарадзенскім гараднічым Грынькам Ходкавічам (Валовічам)20.
У сувязі з частым побытам тут вялікіх князёў літоўскіх Гародня была месцам для вырашэння міжнародных пытанняў. У горадзе была падпісана дамова паміж ВКЛ і Мазовіяй (1358). Уладзіслаў Ягайла прымаў вугорскае пасольства (1424). У снежні 1425 г. тут быў з’езд прадстаўнікоў ад ВКЛ, Полылчы і Крыжацкага закону. Прадметам сустрэчы было ўсталяванне межаў паміж Польшчай і Законам. У сакавіку 1429 г. Вітаўт сустракаў польскае пасольства, мэтай якога была ўгаварыць Вітаўта адмовіцца ад каранацыі. У 1432 г. была падпісана гарадзенская ўнія, якая пратрывала да 1440 г. і не адыграла важную ролю ў палітычных адносінах Польшчы і ВКЛ21. Казімір прымаў маскоўскае (1484) і прускае пасольствы (1492)22.
Паседжанні Паноў Рады праводзілася ў Гародні ў 1437, 1463, 1469, 1473, 1486 гг. Усе гарадзенскія намеснікі ўваходзілі ў яе склад: Ян Кучук, Пётр Лелюш, Аляхно Судымонтавіч, Станько Судывоевіч, Аляксандр Гальшанскі23.
Такім чынам, у XV ст. Гародня адыгрывала важную ролю ў рэгіёне як палітычнага, эканамічнага, культурнага цэнтра. Адметнасць надавала наяўнасць вялікакняскай рэзідэнцыі. Статус горада і гістарычныя перадумовы спрыялі наданню яму магдэбургскага права.
Увядзення магдэбургскага права ў Гародні. Адносна ўвядзення магдэбургскага права ў Гародні ў гістарыяграфіі існуюць тры даты: 1391, 1441 і 1496 гг. Першыя дзве былі ўведзены М. Балінскім і Т. Ліпінскім. Яны сцвярджалі, што першы прывілей быў атрыманы ў 1391 г. ад Ягайлы24. Гэта інфармацыя была паўторана ў іншых даследаваннях25. Ідэя стала актуальнай усучаснай беларускай гістарыяграфіі. Яна вельмі добра клалася на палітычную барацьбу паміж Ягайлам і Вітаўтам у сувязі з наданнем суседняму Берасцю прывілей у той час26.
Літоўскі даследчык Эдмундас Рымша адзначыў гэты факт, але так як крыніцы не было выяўлена, то даследчык пачаў адлік ад вядомага прывілея 1496 г.27 Існаванне ў гістарыяграфіі думкі пра ўвядзенне магдэбургскага права ў Гародні ў 1391 і 1441 гг. як неабгрунтаванай было прадстаўлена Зміцерам Яцкевічам і Вадзімам Урублеўскім28. У сучасных працах па гісторыі Гародні асноўнай датай слушна лічыцца 1496 г., але на падставе якіх крыніц М. Балінскі і Т. Ліпінскі сцвярджалі іншыя даты ў іх не прыводзіцца.
Як аказалася паходжанне датаў 1391,1441 гг. не так складана высветліць. За гэты перыяд захавалася не так шмат дакументаў, і большасць з іх надрукавана. Таму мы вырашалі суаднесці згаданую інфармацыю з вядомымі крыніцамі. Разгадку падказала важная заўвага, што змест дакумента невядомы, але горад называецца ў ім «Агх Garthensis» («Гарадзенскі замак»)29. Пры праглядзе крыніц за гэты перыяд выявілася, што ў 1391 г. Ягайла даў ліст Свідрыгайле. У ім адзначалася, што замкі віленскі, віцебскі, мерацкі і, верагодна, гарадзенскі будуць належыць, толькі яму і яго нашчадкам. Каля слова «гарадзенскі» быў пастаўлены пытальнік, а ў дужках напісана па латыні «Gartensem»30. Гэта супадае са згадкай у Балінскага і Ліпінскага і паказвае, што стала для іх крыніцай для сцвярджэння, што Гародня атрымала магдэбургскае права ў 1391 г. Са зместу ліста Ягайлы вынікае, што гэты дакумент не мае ніякага дачынення да магдэбургскага права.
3 друтім прывілеям адбылася гакая ж сітуацыя. Пра яго адзначаецца, што ён быў дадзены Казімірам у пятніцу пасля Белай нядзелі ў 1444 г. у Берасце31. Але дзень і месца абсалютна супадае з прывілеям для віленскіх купцоў на права гандлю без мыта ў розных гарадах, у тым ліку і ў Гародні. Разыходжанне толькі ў гадах. У віленскім прывілеі 1441 г.32, што даволі блізка да 1444 г. М. Балінскі і Т. Ліпінскі прынялі гэты прывілей за наданне магдэбургскага права. Такім чынам, увялі на доўгія гады памылковую інфармацыю ў гістарычную навуку, якая перапісвалася з адной працы ў другую33. Аўтары пісалісваю працу на падставе крыніц, але іх інтэрпрэтацыя вельмі адвольная і не адпавядае рэчаіснасці.