Гарадзенскі палімпсест 2011 Асоба, грамадства, дзяржава. XV - XX стст.

Гарадзенскі палімпсест 2011

Асоба, грамадства, дзяржава. XV - XX стст.
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 384с.
Мінск 2012
112.12 МБ
Пра выслугу зямлі пры вялікім князі Аляксандры сведчыць даравальны запіс гарадзенскага мешчаніна Валодкі Юхновіча Боне Сфорцы [гл. Дадатак 1], Ён выслужыўзямлю Івашкоўшчына Варыводзіча на рэчцы Горніца (Гарадзенскі павет), пабудаваў на ёй дворац. Валодка набыў стаў на рацэ Горніца ў гарадзенскага каваля Уродца Саковіча, яго сына Матфейца, братанічаў Багданца і Якімца, пабудаваў на ім млын. Будучы ў сталым узросце ён не мог абараняць сваю зямлю ад суседзяў і падараваў яе з умовай пражывання там да канца свайго жыцця (1532)74. Але ў яго засталася дачка Аўдоцця і ўнук Гаўрыла, якія па тэстаменту атрымалі дом і зямлю на Горніцы (1541)75. Так як арыгінал дакумента не выяўлены, то якім чынам размеркавалася маёмасць паміж Бонай Сфорцай і нашчадкамі дакладна высветліць складана.	с4
Аляксандр надаў права карыстання мяшчанам пушчай пад Прудцамі каля Гародні для пабудовы дамоў (11 мая 1506 г.). Г^ы кнапярэдйі’йрывш^ былі пацверджаны Жыгімонтам Старым (дзень Св. Ііарбары Т^Об ь). ПушчаМг знаходзілася каля дарогі Гародня Верцяшлікі.ХЙна была^гтлежавана Міцуціным полем, каплішчам Аскоя, ад яго дарогай йад Пондева поле, да
Дольнага борку, пасля Верцялішскай дарогі да Верцялішскага рубяжу76. Пацверджаныя прывілеі не адмяніла пасля валочная рэформа77. Асноўным землеўладальнікам ў Гарадзенскім старостве быў вялікі князь. Лес знаходзіўся таксама ў яго ўласнасці. Таму зразумела, што такія наданні мяшчанам мог даць толькі гаспадар.
Зувядзеннем магдэбургскага права пачалася сістэмная перадача на месцы разгляду прыватных і дробных спраў. За ім былі структураваны замкавыя суды, утвораны земскія суды. Увядзенне органаў гарадскога самакіравання справакавала канфліктныя сітуацыі паміж намеснікамі і месцкімі ўраднікамі ў Вільні, Полацку, Менску, Кіеве78. Яны рэгуляваліся вялікім князем літоўскім. He абмінула гэта сітуацыя і Гародню. Мяшчане скардзіліся на злоўжыванні ўладай гарадзенскім старостам Станіславам Пятровічам Кішкам. Ён судзіў мяшчан, браў з іх перасуды, пераглядаў іх судовыя пастановы, «садзіў у казнь пад мост»7’, браў з іх мыта на рацэ Неча, прымушаў рабіць мост, забіраў землі, якія былі дадзены мяшчанам яго папярэднікам. Яго намеснікі бралі зборы з піўных і мядовых корчмаў, абражалі мяшчан, збівалі і гвалтавалі мяшчанак. Шматлікія скаргі сталі прычынай забароны старосце ўмешвацца ў юрысдыкцыю горада (25 снежня 1512 г.)80.
Наступны дакумент невядомы ў гістарыяграфіі. Войт і мяшчане падалі яшчэ адну скаргу на С. Кішку [гл. Дадатак 2]. Ён увёў новае мыта на Нямецкай дарозе, якая вяла ў Прусію. Быў пастаўлены яго служэбнік Якавіцкі, які браў мыта палова гроша з возу. Жыгімонт Стары распарадзіўся скасаваць новыя паборы. Дакумент быў выдадзены 14 лютага 1514 г.81
Наяўнасць гэтых скаргаў сведчыць пра трывалы канфлікт мяшчан з С. Кішкам. Акрамя таго, крыніца ўтрымлівае інфармацыю пра гандаль гарадзенскіх мяшчан з Прусіяй. Увядзенне мыта адмоўным чынам адбівалася на іх эканамічным стане. Дакумент удакладняе гады жыцця гарадзенскага старосты82. Ён памёр паміж лютым і красавіком 1514 г.
Па прычыне забароны карыстацца пушчай пад Прудцамі войт, бурмістры, радцы і ўсе мяшчане падалі скаргу на гарадзенскага старосту Юрыя Мікалаевіча Радзівіла. Таксама была пададзена скарга на яго намесніка, які браў мыта з купцоў на рацэ Неча. Жыгімонт Стары захаваў моц старых прывілеяў і забараніў браць мыта і не пускаць у пушчу (25 BroTara 1516)83.
Канфлікты з мяшчанамі прымусілі гарадзенскага старосту шукаць на пасаду войта свайго чалавека. Так, пры яго спрыянні і найвышэйшага гетмана ВКЛ Канстанціна Астрожскага прывілей на вайтоўства быў дадзены дарагічанскаму мешчаніну Станіславу Яновічу (2 снежня 1522 г.)84. Ён быў не мясцовага паходжання, таму не павінен быў так моцна абараняць мясцовыя інтарэсы.
Аднак гэта не вырашыла сітуацыю. Калі Ю. Радзівіл умешваўся ў юрысдыкцыю горада, Станіслаў Яновіч выступаў на баку сваёй суполкі. Войт, бурмістры, радцы і мяшчане паскардзіліся на парушэнне іх правоў, вызначаных у прывілеях85. Гарадзенскі староста вярнуў рамеснікаў да свайго падпарадкавання, загадаў служыць мяшчанам службы з зямель у горадзе і павеце, прызначыў ім свае падаткі, стаў выклікаць на свой суд. На копных судах староста ці яго намеснікі бралі «перасуды», нават, калі мешчанін быў правы. Па старажытнаму звычаю мяшчане не павінны плаціць за суд. Асобаў, якія перайшлі жыць у горад Ю. Радзівіл вяртаў у вёску. Акрамя таго, ён прызначаў зарукі на замак, што не адпавядала магдэбургскаму праву. Усе прэтэнзіі мяшчан былі прызнаны слушнымі, і гарадзенскаму старосце было забаронена парушаць іх правы (26 лютага 1526 г.)86.
Наступная скарга была на намесніка Ю. Радзівіла Касцюшку Кастамоленскага, што ён забіраў мяшчанскія наданні ў падпарадкаванне да замку. Касцюшка і іншыя ўраднікі старосты бралі вялікі валачобны ці калядны падатак87, збівалі тых, хто не мог яго даць. Гэты від падатку не меў усталяваных памераў, жыхары давалі яго ў залежнасці ад свайго маёмаснага стану. Акрамя таго, Касцюшка ўзяў у войта каня, заездзіў яго, а кампенсацыю не выплаціў. У гэтым дакуменце зноўузнікла пытанне аб перасудах. Жыгімонт Стары загадаў старосце і яго ўраднікам не ўмешвацца ўсправы мяшчан (12 мая 1526 г.)88. Ю. Радзівіл як староста меў даволі шырокія паўнамоцтвы і зразумела, што хацеў іх захаваць і пашырыць. Акрамя таго, яму было застаўлена ад вялікага князя староства з дварамі (1523). Аднак у застаўным ліце адзначалася, што шэраг урадаў і важніца выведзены з кіравання Радзівіла89.
Пасля прыняцця магдэбургскага права вялікі князь адыгрываў важную ролю ў сістэме кіравання горада. У яго паўнамоцтвах было вызваленне ад падаткаў, вырашэнне канфліктных сітуацый паміж мяшчанамі, горадам і старостам і інш. Суд вялікага князя гэта быў вышэйшы апеляцыйны суд, яго рашэнне падлягала абавязковаму выкананню. Да яго звярталіся розныя катэгорыі насельніцтва90.
Аляксандр Ягелончык вызваліў дом Івашкі Булгаковіча ад выплаты падаткаў. Прывілей пасля быў пацверджаны яго жонцы і сыну Івашку Жыгімонтам Старым. Дакументы быў накіраваны для выканання войту, бурмістрам і радцам (1514)91.
Войт, бурмістры, радцы і ўсе мяшчане звярнуліся да Жыгімонта Старога з просьбай самім аддаваць у скарб серабрашчызну, ардыншчыну і іншыя выплаты ад горада. Звязана гэта было з тым, што дваране прызначаныя для збораў бяруць больш грошай, чым вызначана з горада. Розніца ішла на іх карысць. Просьба была задаволена, з умовай, што пры адтэрміноўцы выплат будуць накіроўвацца дваране (23 студзеня 1523 г.)92.
На падставе звароту войта, бурмістраў, радцаў і мяшчан было пацверджана наданне статуса гарадзенскага мешчаніна маскоўскаму купцу Васку Кузмічу. Ён ажаніўся з мяшчанкай і прыняў прысягу на ратушы. Перад гэтым Васко сядзеў разам з іншымі вязнямі ў замку. Ураднікі прасілі ў Жыгімонта Старога ўзяць яго на парукі і перавесці да падпарадкавання гораду, каб яго не перапісалі ўраднікі да замку (1526)93. У 1525 г. Грышка Валовіч праводзіў перапіс маскоўскіх вязняў у замках ВКЛ. У Гародні знаходзіліся маскавіты захопленыя падчас вялікай бітвы, злоўленыя пад Вялікімі Лукамі, купцы. Васко (Васіль) згадваўся сярод апошніх94.
Некаторыя асаблівасці выканання магдэбургскага права і рэалізацыя праў мяшчан згадваецца ў скаргах. Гарадзенскія войт, бурмістры, радцы, жыды і мяшчане падалі скаргу на жыдоўку з Тыкоціна за збор мыта ад іх тавараў з капы плацілі грош. Раней не было такога звычаю. Аб чым сведчыў ліст да віленскага васкаўнічага Гануса Судормана, у якім адзначалася, што яшчэ Мікалай Мікалаевіч Радзівіл не браўмыта. На падставе яго Жыгімонта Стары забараніў паборы (1526)95.
Аб працы месцкіх ўраднікаў сведчыць пацверджанне Жыгімонтам Старым набыцця двара за Нёманам і дамоў у Гародні васкаўнічым Нудам Багдановічам (1526). Двор быў набыты ў мяшчанкі Кахны, жонкі Томкі Сервякоўскага, і яе сыноў за 19 коп літоўскіх грошаў, Котплабужынскае поле ў мяшчанкі Станькавай і яе дзяцей за рубель грошай. Дамы былі атрыманы за пазыкі ад Станькі Лазуціча, Хацкі Мельніка, Добыша Саўчыча і яго сям’і. Справа аб іх пазыках разглядалася ўраднікамі. Так як адказчыкам не было чым аплаціць, то дамы васкаўнічы атрымаў у вечнае трыманне. Увяжчы ўвёў яго ў валоданне. На падставе лістоў ад мяшчан, ліста войта Станіслава Яновіча былі пацверджаны згаданыя аперацыі з маёмасцю96.
Жыгімонт Стары накіраваў ліст да гарадзенскага старосты Юрыя Радзівіла, каб ён прасачыў за наступнай справай і разглядзеў яе, калі яна трапляе да яго прысуду. Скаргу падаў Павел Унучко на гарадзенскіх мяшчан Мацка Дробышэвіча і яго сына. Калі яго не было ў доме, яны напалі на яго, жонку «засарамоцілі і збілі», гвалтоўна ўвялі дачку, забралі рэчы. Першапачаткова ён звярнуўся да войта і мяшчан, каб яны прыйшлі з пісарам і месцкімі кнігамі і «справядлівасць учынілі». Выклікалі ўдзельнікаў справы, у тым ліку войта і бурмістра, да старосты. Але пасля аказалася, што Унучка таксама мешчанін, значыць напад павінны разглядаць месцкія ўраднікі. Радзівіл павінен быў спраўдзіць, хто да якога прысуду адносіцца. Дробышэвічы адказалі, што гвалт у доме Унучкі не рабілі. Яго дачка заручана з іх сынам, і яна сама з рэчамі прыйшла ў іх дом. У выніку было загадана, калі абодва мяшчане, то судзіць іх па магдэбургскаму праву, а калі не то да
старосты. А што датычыцца дзеўкі, то гэта паўнамоцтвы духоўнага суда. Віленскі біскуп Ян павінен высветліць сама яна пайшла з дому ці гвалтоўна звезена (1527)’7.
Рабей Грыньковіч паскардзіўся на месцкіх ураднікаў з прычыны прымушэння плаціць месцкія падаткі з фальварку Гнойніца над Нёманам каля Гародні, які раней належаў яго цесцю гарадзенскаму ключніку Афанасу Дудцы98. Ён прадставіў дакументы, што маёмасць была вызвалена ад месцкіх падаткаў. Жыгімонт Аўгуст загадаў не вяртаць маёмасць да падпарадкавання гораду (1531). У 1536 г. ужо скаргу падалі ўраднікі. Р. Грыньковіч абвінавачваўся імі ў нежаданні плаціць падаткі з фальварку, дома ў Гародні і двух крамных клетак на рынку, даваць падводы. Як доказ прыкладаліся старыя месцкія рэестры, дзе адзначалася пра выплаты з гэтых уладанняў. На гэта адказчык прадставіў прывілеі вялікага князя Аляксандра і іншыя дакументы. Пры разглядзе іх зместу выявілася, што Грыньковіч не атрымаў вызвалення ад падаткаў на горад. Гарадзенскі ўрад выйграў справу".