Гарадзенскі палімпсест 2011
Асоба, грамадства, дзяржава. XV - XX стст.
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 384с.
Мінск 2012
Такім чынам, усе спробы прадставіць, што Гародня атрымала магдэбургскае права да 1496 г. не маюць пад сабой доказнай базы: ні саміх крыніц, ні ўскосных пацверджанняў. Усе пазнейшыя спісы прывілеяў і пацверджанні пачыналіся з прывілея Аляксандра Ягелончыка. Дадзеная пытанне можна лічыць вырашаным для гісторыі Гародні.
Магдэбургскае права Гародня атрымала ў дзень Св. Бенядзікта (11 ліпеня) 1496 г. Дакумент быў напісаны на латыні. Яго арыгінал доўгі час захоўваўся ў гарадзенскім магістраце. Ён прад’яўляўся наступным уладарам ВКЛ для зацвярджэння, а таксама выкарыстоўваўся пры вядзенні судовых спраў і адстойвання сваіх правоў мяшчанамі34. Прывілей быў
напісаны ў Берштах пісарам ВКЛ Эразмам Цёлкам, у прысутнасці віленскага біскупа Войцеха, віленскага ваяводы Мікалая Радзівіла, бельскага старосты і струкцаса Мікалая, макграбія Мікалая Іллініча. Пазней прывілей быў пацверджаны Жыгімонтам Старым (1506), Стэфанам Баторыем (1576), Жыгімонтам Вазам (1589), Уладзіславам IV (1633)35.
На самым пачатку адзначаецца прычына ўвядзення магдэбургскага права для развіцця горада і павелічэння дабрабыту людзей. Замест «літоўскага ці рускага права» ўводзілася «тэўтонскае магдэбургскае»36. Гэтая фармулёўка выкарыстоўвалася і ў іншых прывілеях.
Быў заснаваны інстытут вайтоўства, так як гэта было ўсталявана ў Вільні і іншых гарадах. На яго ўтрыманне прызначалася зборы з трох вольных корчмаў, лазні, млына на Нёмане, а таксама кожны трэці грош з судовых спраў, чыншаў, спагнанняў і інш. 3 прывілея войту Грышку Пуцяцічу на конскі млын ад 8 чэрвеня 1507 г. вядома, што вайтоўскі млын быў пабудаваны37. Якім чынам здзяйсняліся гэтыя выплаты ўсталяваць немагчыма з прычыны адсутнасці дакументаў.
Упершыню ўрад войта быў уведзены ў Вільні ў прывілеі 1432 г. Былі вызначаны яго паўнамоцтвы судовыя і карныя функцыі. Адказваў ён толькі перад гаспадаром. Вайтоўства было пацверджана ў прывілеях 1441 г. і 1492 г. Але гэтыя крыніцы не згадваюць пра выплаты на карысць віленскага войта38. Калі ў Гародні вайтоўства ўводзілася на ўзор віленскага, то тут можа ісці гаворка пра паўнамоцтвы, але не пра ўпасажэнне войта. Пра судовыя функцыі войта адзначаецца ў гарадзенскім прывілеі39. Прывілей згадвае яшчэ «іншыя гарады», але не пералічвае іх. Як правіла на карысць войта прызначаліся выплаты 1/3 часткі з судовых збораў, карыстанне з зямлі, лазні, корчмаў, млыноў. Напрыклад, у Любліне войт атрымліваў кожны трэці грош з перасудаў40. Для менскага войта таксама прызначалася траціна з перасудаў, выплаты з дзвюх «мясных клетак», дзвюх корчмаў (1499)41. Упасажэнне войты мелі ў розных гарадах падобнае, але цалкам аднолькавым яно не было.
Як вынікае з дакументаў урад войта ў Гародні даваўся пажыццёва вялікім князем42. Падобная сітуацыя склалася ў іншых гарадах ВКЛ, але былі гарады, дзе войты абіраліся43.
Асобна было адзначана пра тэрытарыяльную юрысдыкцыю магдэбургскага права44. Пад яе траплялі ўсе жыхары горада, у тым ліку, тыя, хто пражывалі ў шляхецкіх уладаннях, а таксама жыхары на Падоле, на правым і на левым берагах Нёмана, у ваколіцах. Гэта мела важнае эканамічнае значэнне для горада: павялічвалася колькасць людзей, з якіх браліся падаткі. Мяшчане выводзіліся з падсуднасці ваяводам, старостам, кашталянам, суддзям, падсудкам, намеснікам і панамеснікам. Да прывілея жыхары Падола выконвалі замкавыя павіннасці і будавалі дарогі. Дакумент
вызваляў ад іх, але яны абавязаны былі прысутнічаць на паляванні вялікага князя, весці каней і сабак, трымаць паходні. Аб існаванні гэтай павіннасці сведчыць пражыванне на Падоле гаспадарскіх псяроў. Там жа знаходзілася гаспадарская псярня, якая ўжо на 1541 г. не існавала, бо згніла45.
Мянялася сістэма падаткаабкладання. Горад вызваляўся ад даніны падводаў, замест іх уводзіўся чынш 50 коп літоўскіх грошаў. Падатак меў месца і ў іншых гарадах. Але на земскую службу падводы выдаваліся, калі жыхарам прадстаўляўся ліст пад пячаткай вялікага князя. Усе жыхары горада вызваляліся ад талокаў. Падобныя вызваленні атрымалі і іншыя гарады46. Напрыклад, Вільня была вызвалена ад падводнай павіннасці ў 1492 г.47 Да прыняцця магдэбургскага права па падаткаабкладанню жыхары горада не адрозніваліся ад вясковага насельніцтва. Акрамя таго, яны выконвалі працы для замку48. Абслута для замку засталася і пасля прывілея 1496 г. (кавалі, салянікі, пушкары і інш)49.
Для выпасу жывёлы гараджанам прызначаліся лугі за горадам: ад горада і да месца, дзе каралі злачынцаў шыбенцы, каля гаспадарскага пляца, на якім было гумно, і да ракі Нёман50.
Для развіцця гандлю былі прыняты наступныя пастановы. Тры разы на год усталёўваліся кірмашы працягласцю тыдзень: на дні Адшукання Святога Крыжа (3 мая), Св. Магдалены (13 ліпеня), Св. Андрэя (30 лістапада)51. Практычна ва ўсіх прывілеях гарадам права на кірмашы быў адным з галоўных пунктаў52. Прыезджыя купцы маглі гандляваць толькі падчас кірмашоў, на віленскіх і троцкіх купцоў гэта правіла на распаўсюджвалася. Гарадзенскія купцы вызваляліся ад выплат мыта на Нёмане і Нечы53. Дазвалялася пабудаваць важніцу, камору для воску, камору для пастрыгання сукна54, лазню, ратушу. На ратушы ўсталёўвалася бочка для меры жыта і мядніца для мёду55. Прыбыткі з іх ішлі на горад і складалі істотную частку даходаў56.
Пералічаныя пабудовы з’явіліся ў Гародні, толькі дакладныя даты іх узвядзення выявіць не дазваляе абмежаванасць крыніц за гэты перыяд. Найважнейшай з іх была ратуша. У прывілеі загадвалася выбраць выгаднае месца для яе. Для яе было знойдзена лепшае месца. Побач быў касцёл. Гэта была ўскраіна горада, ад якой была магчымасць далей развівацца і ствараць новыя вуліцы. Недалёка ад ратушы быў мост, а таксама «порт», куды прыводзілі тавары па Нёману. Віленскі гасцінец вёў да ратушы. Такім чынам, эканамічнае жыццё горада сканцэнтравалася вакол гэтай пабудовы і прыналежнай плошчы.
Ратуша была шматфункцыянальнай пабудовай. Тут праходзілі паседжанні ўраднікаў, захоўваліся кнігі, меўся гадзіннік57. У скляпеннях было месца для катавання і для ўтрымання зняволеных58. Вакол ратушы былі крамы59. А ў гандлёвыя дні вакол яе ствараўся кірмаш.
Для параўнання адзначым, што права пабудаваць лазню, млыны Люблін атрымаў у 1342 г.60 Па прывілею для Менска дазвалялася пабудаваць лазню, ратушу, млын і іншыя пабудовы (1499)61.
Гарадзенскія ўраднікі мелі права асаджваць пустыя жыдоўскія месцы і землі за Нёманам. Радцы, бурмістры ці войт усталёўвалі памеры чыншу для жыхароў. Справы павінны былі разглядаць войт і радцы на падставе магдэбургскага права. У выпадку з’яўлення невырашальных сітуацый іх разглядаў вялікі князь. Але ён абавязаўся судзіць іх кіруючыся крыніцамі магдэбургскага права. Дакумент згадваў урады войта, бурмістраў і радцаў, але не вызначаў правілаў прызначэння на іх.
Для прыкладу згадаем некаторыя іншыя прывілеі за той час. Прывілей для Полацка вызначаў абранне 12 радцаў: 6 праваслаўных і 6 каталікоў (1498)”2. У Бельску войт меў права на штогадовых выбарах прызначыць трох радцаў, а двух выбірала паспольства (1495). У Драгічыне паспольства разам з войтам мела права абраць 16 радцаў. 3 іх 8 праваслаўных і 8 каталікоў. Яны ў сваю чаргу, разам з войтам вылучалі па 1 бурмістру ад кожнай суполкі (1498)63. У Менску 12 радцаў штогод праводзілі выбары двух бурмістраў (1499)64. У параўнанні з Гародняй у іншых гарадах прывілеі больш дакладна апісвалі сістэму кіравання. 3 пазнейшых дакументаў вядома, што гарадзенская рада складалася з праваслаўных і каталіцкіх вернікаў65. Калі правесці паралелі з іншымі гарадамі, то колькасць радцаў у Гародні магла вагацца ад 12 да 16. Але гэтае меркаванне патрабуе далейшага вывучэння.
Наданне прывілея 1496 г. унесла значныя змены ў кіраванне і структуру горада. Былі зменены адміністратыўная і судовая сістэмы ў горадзе, якія закранулі павет, падаткаабкладанне, прававы статус мяшчан, тэрыторыю горада. Уводзіліся іншыя прынцыпы гандлю. Створаны ўмовы для фінансавага забеспячэння горада і ўраднікаў. З’явіліся новыя пабудовы ў горадзе, што змяніла яго архітэктурны выгляд.
Як рэалізоўваўся прывілей без месцкіх кніг падрабязна прадставіць не падаецца магчымым. Ускосныя крыніцы падаюць сітуацыю ў горадзе фрагментарна. Асноўнай крыніцай па гэтаму перыяду з’яўляецца Метрыка ВКЛ. У 1501 г. Гародня фігуруе яе самастойная фінансавая адзінка. Сярод іншых гарадоў яна павінна была даць на арду 40 собаляў, пастаў лунскіх, пастаў міхальскіх, пастаў трыцкіх66.
Дакументы пацвярджаюць наяўнасць ураднікаў на пачатку XVI ст. У лісце куплі-продажу згадваецца бурмістр Фёдар Мікуліч (30 верасня 1502 г.). У іншым дакуменце прыводзіцца болын поўны склад ураднікаў: радца Гарасім Пухляк67, радца Баран Міхайловіч, месцкій дзяк Сенюта Піліповіч (24 чэрвеня 1506 г.). Усе яны былі сведкамі пры куплі-продажы зямлі
гарадзенскаму ляснічаму Васілю Дарашкевічу. Радцы замацавалі дакумент сваімі пячаткамі. Бобыш Галенчыч і яго дзядзька Міцута ў выпадку паруіпэння дамовы абавязваліся выплаціць заруку не толькі гаспадару, але і гораду68. Гэты ж від зарукі сустракаецца пры куплі-продажы агароду БагданаСанцовіча ігуменам манастыраСв. Барысаі ГлебаФеаксіста(1505)69. Дадзеныя звесткі паказваюць, што на пачатак XVI ст. ужо дзейнічала гарадское самакіраванне і справаводства.
Урад горада фігуруе ў наступным дакуменце. 16 ліпеня 1502 г. па просьбе войта, бурмістраў, радцаў Аляксандр пацвердзіў права валодання гараджан на вёскі, сенажаці, зямлі, нівы, якія яны набылі пры Казіміры Ягелончыку, Аляксандры Ягелончыку, намесніках Алехне Судымонтавічу, Станьке Судывоевічу, Яне Кучуку, Яне Насуце, Аляксандры Гальшанскім. На падставе перыядаў кіравання згаданыхасобаўможна казаць, што дакументы датаваліся пачынаючы з 40-х гг. XV ст.70 Аднак з таго часу мяшчане маглі набываць нерухомую маёмасць толькі з дазволу вялікага князя.
Дакумент за 1502 г. мае важнае значэнне. Гэта першае пацверджанне пра ўкладанне грошаў мяшчанамі ў зямельную ўласнасць яшчэ пры Казіміры Ягелончыку. Датаваць гэтыя працэсы можна перыядам яго кіравання 1440-1492 гг. Пазней набыццё зямлі мяшчанамі было забаронена. Зацікаўленасць купцоў да зямельных уладанняў была звязана з экспартам зерня за мяжу71. Акрамя таго, мяшчане неслі вайсковую службу і выслужвалі землі ў вялікага князя72. Напрыклад, у Вільні мяшчане таксама былі землеўласнікамі73.