• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гарадзенскі палімпсест 2011 Асоба, грамадства, дзяржава. XV - XX стст.

    Гарадзенскі палімпсест 2011

    Асоба, грамадства, дзяржава. XV - XX стст.

    Выдавец: Зміцер Колас
    Памер: 384с.
    Мінск 2012
    112.12 МБ
    Гэтая справа не выпадкова трапіла да вялікага князя, бо Грыньковіч спасылаўся на вялікакняскія прывілеі, якія былі толькі ў кампетэнцыі вышэйшай дзяржаўнай асобы. Справа паказвае, што месцкія ўраднікі добра ведалі права, абавязкі мяшчан. На ратушы вяліся не толькі судовыя кнігі, але і рэестры, у якіх занатоўваліся выплаты падаткаў100. Гэта азначала пра наяўнасць скарбніка ва ўрадзе, які займаўся падаткамі. Фінансавымі справамі горада магло займацца і больш асобаў для іншых збораў. У Вільні для гэта былі прызначаны шафары, якія павінны былі штогод даваць справаздачу аб сваёй дзейнасці (1536)101. Але аднавіць фінансавую дзейнасць горада за XVI-XVII стст. практычна не магчыма з прычыны абмежаванасці крыніц. Больш сістэматычная інфармацыя ёсць толькі за XVIII ст.102
    Прадстаўленыя факты паказваюць, што прывілей 1496 г. быў зрэалізаваны на практыцы. Для мяшчанскай суполкі ён меў важнае значэнне для адстойвання сваіх правоў перад намеснікамі. Была створана новая сістэма гарадскога кіравання. Аднак яна яшчэ не дзейнічала ўстойліва. Ужо ў канцы 30-х гг. спатрэбіліся рэформы.
    Прывілеі Гародні Боны Сфорцы. Важны этап у развіцці горада і сістэмы кіравання пачынаецца з перыядам кіравання Боны Сфорцы. Дзякуючы ёй Гародня выйшла з эканамічнага і адміністратыўнага крызісу.
    Бона Сфорца пачала з таго, што паставіла войтам Пётра Грыньковіча Чашэйку. Жыгімонт Стары надаў яму адпаведны прывілей 8 чэрвеня 1531 г.,ю Сярод іншых ён фігураваў у справе паміж гарадзенскім старостам Юрыем Радзівілам і Бонай Сфорцай за памежныя землі на р. Котра. Староста прадставіў перад камісарамі ліст куплі-продажу ад Чашэйкі на Котры і ў Ракітнай і часткі зямлі ад яго брата Багдана Давідовіча. 3 боку Боны
    жарослаўскія падданыя настойвалі, каб Чашэйка са сведкамі паказаў тэрыторыі, якія прадаў Радзівілу. Але Чашэйка прысягай пацвердзіць куплю не захацеў (1533)104. На працэсе гэты і іншыя дакументы выклікалі сумніў. Таму войт не засведчыў яўную фальсіфікацыю і не стаў на бок Радзівіла.
    13 ліпеня 1540 г. Бона выдала прывілей Гародні. 3 яго вынікае, што да яе патрапіла шмат розных скаргаў, якія паказвалі занядбаны стан горада і пагаршэнне матэрыяльнага стану мяшчан. Прычыны для надання былі наступныя. У горадзе быў заняпад гарадзенскіх кірмашоў, бо з прыязджаючых купцоў бралі вялікія зборы. 3 дамоў плябана, шляхты і іншых асобаў, якія знаходзіліся ў месцкай юрысдыкцыі, не плаціліся падаткі. Няслушна бралася мыта на рацэ Неча з кожнага воза па 3 грошы. Староста забараняў малоць на агульным млыну, браў маставое па 1 грошу з воза. У Азёрах ураднік не дазваляў карыстацца дрэвам з пушчы. Акрамя таго, гарадзенскія жыды не хацелі даваць падводы разам з мяшчанамі105.
    Для ўсталявання справядлівасці былі прыняты наступныя пастановы эканамічнага характару. Кірмашы павінны праводзіцца тры разы на год, як вызначана ў прывілеі 1496 г. Забаранялася браць зборы з купцоў падчас кірмашоў. Асобы, якія гандлявалі ў іншыя дні абавязаны былі плаціць з адной капы грош, а з гандлю таварамі выплаты рабіліся як у Любліне106. Усе, пражываючыя ў горадзе абавязаны былі несці цяжары, якія ўсталяваны па магдэбургскаму праву. Пры нежаданні іх выконваць мелі права прадаць дамы да канца года. Будучыя ўладальнікі не вызваляліся ад падаткаў на горад. Рамеснікі ў гарадзенскага плябана і шляхты, якія не жадалі падпарадкоўвацца месцкаму ўраду, маглі пераехаць за Нёман, дзе была замкавая юрысдыкцыя. Мяшчане вызваляліся ад платы мыта на Нечы, ім дазвалялася карыстацца млынам. Маставы збор браўся па вагам і аб’ёму, па ўсталяванаму звычаю. Калі за соль быў выплачаны падатак, то ў шляхецкіх мястэчках не павінны плаціць яшчэ дадаткова. Жыды былі абавязаны дапамагаць мяшчанам падводамі107.
    Апошнім пунктам надавалася права мець асобную пячатку для войта і лаўнікаў па ўзору Любліна. У Вільні лаўнікі атрымалі гэта права ў прывілеі 1536 г. У 1599 г. лаўнікі Мерэча, спасылаючыся на Гародню, патрабавалі для сябе асобнай пячаткі108. Гарадзенскія лаўнікі зрэалізавалі сваё права толькі ў 1565 г. (іл. 1) Дадзеныя звесткі сведчаць, што агульная гарадская пячатка існавала раней, верагодна з 1496 г. 3 прычыны фрагментарнасці сфрагістычных крыніц дакладна казаць пра гэта немагчыма. Аднак з 1540 г. на пячатцы фігуруе алень з крыжам (іл. 2). У Коўна ў гэты ж перыяд Бона ўносіць змены ў герб. У зубра паміж рагамі з’яўляецца лацінскі крыж, замест рыцарскага крыжа. Э. Рымша лічыць, што ў двух гарадах гэтыя змены не адбыліся выпадкова. Даследчык адносіць да памылковага
    Ілюстрацыя 1. Лаўніцкая пячатка з 1565 г. (з дакумента 1575 г., ГДГАМ, б/н)
    Ілюспірацыя 2. Радзецкая пячатка з 1540 г. (з дакумента 1641 г., Oddziat rekopisow Biblioteki Uniwersitetu Warszawskiego, sygn. 260)
    меркаванне Юзафа Ядкоўскага, што Гародні была нададзена пячатка на ўзор Любліна. А каді па яго канцэпцыі выява гэтай пячаткі не падышда пад ідэю, 6о ў Любдіна герб з выявай казла, то Ядкоўскі звязаў гэта з гербам Люблінскага ваяводства, на якім выява аленя з каронай на шыі. Герб Гародні суадносяць са Св. Губертам109. Польскія даследчыкі пры вывучэнні паходжання гербу Люблінскага ваяводства таксама звярталіся да легенды гэтага святога і да Св. Астафея. Герб паходзіць прыкладна з сярэдзіны XIV ст. Ранейшая легенда Св. Астафея, а легенда Св. Губерта яго адаптацыя. У сярэднявеччы яны карысталіся вялікай папулярнасцю ў Еўропе, знайшлі сваё адлюстраванне ў гісторыя касцёла Польшчы110. Варта адзначыць, што выявы гербоў з дзікімі звярамі былі вельмі распаўсюджаны на гербах гарадоў ВКЛ. Яны складалі 15% ад агульнай лічбы111. Таму выява гарадзенскага аленя не выпадала з агульнай сітуацыі. Але адносна пячаткі Гародні пытанне ў многім застаецца не высветленым у сувязі з адсутнасцю сфрагістычных крыніц ранейшага часу.
    У прывілеі Бона Сфорца двойчы звяртаецца да ўзору Любліна. Першы быў звязаны з выплатай гандлёвых збораў, а другі з пячаткай. Люблін і раней выступаў як прыклад для іншых гарадоў. Так, пры пацверджанні магдэбургскага права Берасцю адзначалася пра выплату павіннасцей на карысць ураднікаў па ўзору Любліна (1408)112. Якая была сітуацыя са сфрагістычнай сістэмай у Любліне? У першай палове XVI ст. там назіраецца эвалюцыя сістэмы кіравання і сфрагістычная рэарганізацыя. На момант надання прывілея Гародні тут існавалі пячаткі: агульныя, войта, бурмістра, рады і лавы113. Прывілей Боны паказвае, што ў Гародні такой развітай сістэмы не існавала. Дакладна мы можам казаць толькі пра наяўнасць агульнай пячаткі’14. Увядзенне ў жыццё гэтай пастановы павінна было справакаваць сфрагістычную рэформу ў Гародні. Аднак гэта адбылося пазней. У XVII ст. Гародня было рэдкім горадам ВКЛ, дзе функцыянавалі вялікая і малая месцкія пячаткі. Адзіны горад, дзе для акрэсленне малой пячаткі ўжываўся тэрмін Parwum, а для вялікай Magnum"5.
    Па ініцыятыве Боны Сфорцы Жыгімонт Стары пацвердзіў мяшчанам прывілей Аляксандра, па якому з іх не бралася мыта на Нёмане і Нечы (25 ліпеня 1540 г.)116. Наступны прывілей быў дадзены таксама пры яе садзейнічанні. Ураднікі атрымалі права кантролю над вырабам гарэлкі ў горадзе з умовай выплаты капшчызны ў скарб 50 коп літоўскіх грошаў. Да гэтага часу сума выплат была 60 коп. Сума была зніжана, бо была занадта вялікая для мяшчан і не спрыяла шынкаванню (13 студзеня 1541 г.)117.
    Прывілей Боны за 25 ліпеня 1541 г. быў выкліканы скаргамі паспольства на бурмістраў, да таго дадавалася занядбанасць горада118. Гэта азначала, што прывілей 1540 г. не выправіў сітуацыю ў горадзе.
    3 дакумента вынікае, што бурмістры і радцы падзяляліся на праваслаўных і каталікоў. Іх павінны былі абіраць штогод з ліку годных людзей, пражываючых у горадзе, для «чынення справядлівасці»119. У Вільні ўрад складаўся з 24 чалавек, якія дзяліліся па канфесійнаму прызнаку. 3 іх абіралі на год два бурмістра, чатыры шафара. Чатыры радцы павінны былі засядаць (1536)120. У абавязак гарадзенскім бурмістрам уводзілася рабіць фінансавую справаздачу ў канцы свайго кіравання перад войтам, новымі бурмістрамі, радцамі, лаўнікамі і 8 асобамі з паспольства. У выпадку іх запазычанасці перад горадам яны былі абавязаны выплаціць кампенсацыю121.
    Згадка пра паспольства мае вельмі важнае значэнне. Хоць тут дакладна не прапісана парадак абрання гэтых 8 чалавек, але ўпершыню надаецца магчымасць паспольству кантраляваць дзейнасць ураднікаў. У Вільні прывілей 1536 г. акрэсліў прадстаўнікоў ад паспольства: 6 асобаў, якія абраліся радай з 18. Яны прымалі справаздачу ад шафараў. У XVII ст. у склад паспольства ў Вільні ўваходзіла 60 асобаў122. Калі зыходзіць з колькасці людзей, якія прынялі ў выбарах ураднікаў Гародні, то ў XVII ст. тут таксама магла быць такая ж колькасць як у Вільні123.
    Значная частка прывілея была адведзена парадку вядзення справаводства. Месцкая пячатка, якая да гэтага часу нядбайна захоўвалася, павінна быць на ратушы пад наглядам «літоўскага» бурмістра, а тры ключы ад скрыні у войта, «рускага» бурмістра і «літоўскага» радцы. У прывілеі для Вільні было загадана зрабіць чатыры ключы ад скрыні для захавання скарбу і прывілеяў. Два павінны былі захоўвацца ў бурмістра грэчаскай веры, а другія два рымскай (1536)124.
    Прывілей патрабаваў дбайна захоўваць месцкія кнігі, каб не было магчымасці рабіць фальшавання дакументаў і памылак. Так як з вядзеннем дакументацыі сапраўды былі клопаты, то ўводзіліся спецыяльныя прадпісанні па складанню тэстаментаў. Парушаючы магдэбургскае права, мяшчане складалі дакумент без прысутнасці лаўнікаў і войта, а пячаткі прыкладалі неадпаведныя людзі. Гэта наносіла шкоды інтарэсам спадкаемцаў. Жанчыны выходзілі другі раз замуж, а сыноў ад першага шлюбу пакідалі з няслушнай спадчынай. У сувязі з гэтым тэстаменты неабходна было апавядаць перад войтам і лаўнікам і ўносіць у месцкія кнігі. Ураднікі павінны былі аглядаць рэчы тэстатара. Справы, спрэчныя сітуацыя ад двух бурмістраў мог разглядаць толькі войт. Бурмістры і лаўнікі не мелі права ўмешвацца ў яго юрысдыкцыю, таксама як і ён у іх паўнамоцтвы125.
    Некаторыя загады датычыліся добраўпарадкавання горада. На вуліцах і Рынку, перад кожным домам трэба было зрабіць брукаваныя дарогі. Кожны год абраныя радцы і лаўнікі абавязаны былі аглядаць мяшчанскія дамы і казаць каму направіць дом, кантраляваць, каб у кожнага была