Гарадзенскі палімпсест 2011 Асоба, грамадства, дзяржава. XV - XX стст.

Гарадзенскі палімпсест 2011

Асоба, грамадства, дзяржава. XV - XX стст.
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 384с.
Мінск 2012
112.12 МБ
138 АВАК. Т. 17. Акты Гродненского земского суда. Вмльна, 1890. С. 2,8,9,15-16,47,48,80, 81,114-115,145, 148,154,176, 182,193, 207, 216,218,252,255,275,289,333 і інш.
139Тамсама. С. 311-312
І40Тамсама. С. 351.
141	Тамсама. С. 367.
142	Тамсама. С. 378-379.
І43Тамсама. С. 218-219.
144Тамсама. С. 78, 80-81.
145Тамсама. С. 247-248.
‘“Тамсама. С. 327-329.
147	Тамсама. С. 394-396.
148Судебная кнмга внтебского воеводы. С. 59, 70, 181, 230-231, 250-253, 284-285, 323-324, 333-334, 337.
і4’Апісанне кніг гарадзенскага магістрата гл.: Яцкевіч 3., Урублеўскі В. Гарадзенскі магістрат у XVII ст. С. 75-117.
150	Аддзел рукапісаў БЛАН. Ф. 273, адз. з. 423.
151ЛДГА. Ф. 1519 (Метрыка ВКЛ), адз. з. 33, арк. 1 адв. 2.
152ЛДГА. Ф. 1519 (Метрыка ВКЛ), адз. з. 36, арк. 44 адв.
І53Павел фігураваў ужо ў пасяджэннях гарадзенскага за.мкавага суда (1539), выклікаў у суд Паўла Зелепужыча з прычыны пазыкі (1540). АВАК. Т. 17. Акты Гродненского зсмского суда. Вмльна, 1890. С. 21, 224.
154Ян Ляшко фігураваў на пасяджэннях гарадзенскага замкавага суда (1540). АВАК. Т. 17. Акты Гродненского земского суда. Вмльна, 1890. С. 101. У яго быў пляц на вул. Мірскінцкай (1561). Пясцовая кннга Гродненской экономмм. Ч. 2. Вмльна, 1882. С. 31.
155	ЛДГА. Ф. 1519 (іМетрыка ВКЛ), адз. з. 32, арк. 20-22.
156	Тамсама. Арк. 66-67.
157	Магчыма А. Міскевіч і II. Пятровіч былі абраны ў якасці шафараў.
158	Ліст да гарадзенскага старосты Ю. Радзівіла па скарзе жыдоў быў дадзены ў 1526 г. У ім адзначалася, што жыды былі вызвалены насіць пліты, калі ім дазволілі вярнуцца ў ВКЛ. а гараднічы старосты Кірдзей Грычынавіч прымушаў іх выконваць гэтую павіннаць. Lietuvos Metrika. Kn. 14 (1524-1529). Р. 245.
159	Арыгінал дакумента з пячаткай Боны Сфорцы захоўваецца ў: Аддзел рукапісаў БЛАН. Ф. 264. Спр. 335. Дакумент быў актыкаваны ў Метрыку ВКЛ. ЛДГА. Ф. 1519 (Метрыка ВКЛ), адз. з. 32, арк. 62 адв. 66.
I	WABAK. Т. 1. Акты Гродненского земского суда. Внльна, 1865. С. 211-212.
1	61ЛДГА. Ф. 1519 (Метрыка ВКЛ), адз. з. 36, арк. 41-41 адв.
162	Тамсама, арк. 42-42 адв.
163	Довпар-Запольскмй М. В. Государственное хозяйство Велякого княжества Лмтовского. С. 274-276, 289-291, 334, 340-342; Alexandrowicz S. Miasteczka Bialorusi і Litwy jako osrodki handlu. S. 68-72; Білоус H. Кйів. C. 39-41.
164	Аддзел рукапісаў БЛАН. Ф. 256, адз. з. 2091.
165	Леонтовмч Ф. Рада велнкмх князей лмтовскнх // Журнал ммннстерсгва народного просвеіценям. Ч. XI. 1907. СПб., 1907. С. 286.
166	Пералік гарадоў (49), якія атрымалі магдэбургскае права ці пацверджанне яго гл.: Piet­kiewicz К. Wielkie Ksi^stwo Litewskie. S. 178-180.
167	Дружчыц B. Магістрат у беларускіх местах з майдэборскім правам. С. 287.
168	Вялікі нісарь ВКЛ Богуіп Багавіцінавіч.
Зміцер Яцкевіч, Вадзім Урублеўскі (Мінск)
Гарадзенскі магістрат у 1743-1767 гг.
Дадзены артыкул з’яўляецца працягам планамернага даследавання гісторыі, структуры і функцыянавання Гарадзенскага магістрата органа гарадскога самакіравання. У навуковых зборніках «Гарадзенскі палімпсест» былі апублікаваны два спецыяльных даследаванні, прысвечаных гісторыі ГарадзенскагамагістратаадпаведнаўХУІІіХУІІІстст.'Дадзенаедаследаванне прысвечана болып вузкаму прамежку часу, а менавіта сярэдзіне XVIII ст. Мэта артыкула на падставе чатырох актавых кніг з Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі (далей НГАБ), якія ахопліваюць прамежак часу з 1743 па 1767 гг., асвяціць дзейнасць Гарадзенскага магістрата, ахарактарызаваць асноўныя віды крыніц, належных да яго справаводства, скласці спіс і біяграмы ўраднікаў.
Гістарыяграфія. Акрамя двух згаданых вышэй прац спецыяльных даследаванняў па гісторыі Гарадзенскага магістрата, за выключэннем артыкула Юрыя Гардзеева, прысвечанага канцылярыі, на сённяшні дзень няма2. Пытанне ўнутранай планіроўкі і знешняга выгляду ратушы найбольш грунтоўна асветлена ў працах таго ж Юрыя Гардзеева3 і Алены Квітніцкай4. Інстытуту каралеўскіх сакратароў нададзена ўвага ў даследаваннях польскага даследчыка Марэка Феранца5 і аднаго з аўтараў6.
Пастаноўка праблемы даследавання гарадскіх эліт Гародні ў XVIXVIII стст. у інтэрдысцыплінарных сацыялагічным і гісторыка-мовазнаўчым аспектах зроблена Ю. Гардзеевым у артыкуле «Гарадскія эліты Гародні ў Новы час»7. Аўтам былі выказаны даволі слушныя заўвагі аб перспектывах даследавання мяшчанскіх эліт з далучэннем дасягненняў сацыялогіі. Але варта прызнаць, што на сённяшні момант для гэтага яшчэ недастаткова сабрана факталагічнага матэрыялу. Аднак друті аспект, які базуецца на высвятленні геаграфічнага паходжання прадстаўнікоў гарадской эліты, павінен быць даволі актуальным і даследавацца на падставе лінгвістычнага аналізу, а таксама звестак па антрапаніміцы гарадскога насельніцтва Польшчы, Германіі, Францыі. He менш цікавым з’яўляецца пытанне іерархіі каштоўнасцяў тагачаснага грамадства. Разгляд яго немагчымы без паглыблення ў той пласт штодзённасці, які асвятляе глыбінныя эмоцыі, спадзяванні, адчуванні чалавека.
Паколькі акцэнт у даследаванні робіцца на стварэнні біяграм урадавых
асоб, то слушным уяўляецца звярнуцца да прац, прысвечаных ураднікам беларускіх гарадоў. Даследаваннем гарадскога самакіравання Віцебска адзначыўся Максім Макараў, які апублікаваўу ім звесткі аб гарадскіх войтах8. У артыкуле па гісторыі Віцебскага магістрата апублікаванага аўтарамі дадзенага даследавання даюцца звесткі аб некаторых іншых урадніках гэтай установы’. Шэраг публікацый у «Годнасці», «Архівістах Беларусі», «Архіварыусе» зроблены адным з аўтараў па біяграмам і радаводам магілёўскіх ураднікаў10.
Сярод даследаванняў, дзе пададзена інфармацыя пра войтаў Гародні, варта адзначыць выданне «Ураднікі Вялікага княства Літоўскага» Андрэя Рахубы і Генрыка Люлевіча11. Таксама біяграфічныя звесткі аб гарадзенскіх урадніках прыведзены ў нашых артыкулах12, працы Юрыя Гардзеева13 і даследаванні польскага даследчыка Пшэмыслава Баравіка14. Геральдыцы гарадзенскіх мяшчан-ураднікаў XVII-XVIII стст. прысвечаны артыкул Аляксея Шаланды15.
Для вызначэння сутнасці тэрмінаў дакументаў, якія прымяняліся ў актавых кнігах, у дадзеным даследаванні выкарыстоўваўся «Слоўнік старажытнай актавай мовы Паўночна-заходняга края і Царства Польскага», складзены Мікітай Гарбачэўскім16, таксама ўласныя напрацоўкі17.
Крыніцы. Чатыры паточныя актавыя кнігі Гарадзенскага магістрата за 1743-1767 гг. з’яўляюцца вынікам справаводства двух аб’яднаных палат магістрата. Дамінуюць у актавых кнігах акты куплі-продажу, асэкурацыі, інтрамісіі, квітанцыі, пленіпатэнцыі, данацыі, зрачэнні, цэсіі, тэстаменты, акты на застаўное трыманне маёмасці і інш. Сустракаюцца і такія рэдкія віды дакументаў як інтэрцызы, акты замен (гл. ніжэй), працэдэнцыі. Так, працэдэнцыя (або акт генеалогіі) чатырох пакаленняў роду Сапегаў за 28 верасня 1753 г. першы дакумент падобнага кшталту, знойдзены намі ў актавых кнігах Гарадзенскага магістрата'8. Як правіла, дакументы генеалагічнага характару часцей уносіліся ў актавыя кнігі гродскіх і земскіх судоў.
У кнігах гэтага перыяду фіксуецца значная колькасць актаў, здзейсненых прадстаўнікамі магнатэрыі, шляхты і духавенства (прыкладна палова ад усіх дакументаў). Цікавасць прадстаўляюць два акты падзелу маёмасці пасля смерці сястры Тэклі (у апошнім шлюбе Сапежынай) паміж яе братамі Міхалам Казімірам Рыбанькам і Геранімам Фларыянам Радзівіламі, а таксама двух квітацый ад Міхала Казіміра Радзівіла для былога швагра графа Міхала Сапегі, падляшскага ваяводы, і аналагічная ад Міхала Сапегі для Міхала Казіміра”. Дадзеная з’ява даволі характэрна для магістрацкіх кніг ВКЛ сярэдзіны другой паловы XVIII ст. і звязана з павышэннем статуса магістратаў.
Ніжэй прадстаўлены апісанні зместавага напаўнення актавых кніг Гарадзенскага магістрата:
Актавая кніга Гарадзенскага магістрата за 05.02.1743 14.11.1753 гг.20 змяшчае на 631 аркушы (сучаснай нумарацыі) 267 дакументаў.
Структура актавай кнігі:
05.02. 23.12.1743 г. Акты куплі-продажу (9), асэкурацыі (3), цэсіі (3), квітацыі (2), акты адрачэння (2), тэстаменты (2), данацыі (2), акт кампра* міснага пагаднення (2), інтэрцыза (1), пленіпатэнцыя (1), інвентар (1), акт застаўнога трымання (1). Арк. 1-70. Колькасць дакументаў: 29.
03.02. 23.12.1744 г. Акты куплі-продажу (12), квітацыі (7), акты застаўнога трымання (7), пленіпатэнцыі (5), данацыі (3), асэкурацыі (3), пазыковыя запісы гарадзенскага кагалу (3), інвентары (3), запісы рэфармацыйныя (2), тэстамент (1), улевак (1), дабравольны запіс (1), цэсія (1), інтрамісія (1). Арк. 71-191. Колькасць дакументаў: 50.
15.02. 04.12.1745 г. Акты куплі-продажу (9), асэкурацыі (5), данацыі (5), квітацыі (4), акты застаўнога трымання (4), акты адрачэння (3), пленіпатэнцыі (2), інтэрцызы (2), апрабацыя (1), тэстамент (1), дабравольны запіс (1), пазыковы запіс (1), інвентар (1), пераклад з «рускай» мовы дабравольнага запісу ад Івана Петранцэвіча для Бенедыкта Івановіча (1). Арк. 192-316 адв. Колькасць дакументаў: 40.
01.02. 16.12.1746 г. Акты куплі-продажу (10), інтрамісіі (5), квітацыі (4), асэкурацыі (4), пазыковыя запісы гарадзенскіх жыдоў (3), пункты пагаднення (2),улевак (1), кассацыя (1), данацыя (1), пленіпатэнцыя (1), інтэрцыза (1), акт адрачэння (1), акт застаўнога трымання (1), рэестр рухомасці (1). Арк. 317-387. Колькасць дакументаў: 36.
14.01.1747 г. Пленіпатэнцыя (1). Арк. 389-390 адв.; 30.06.1747. Цэсія (1). Арк. 395-396 адв. Колькасць дакументаў: 2.
20.01.1748 г. Пленіпатэнцыя (1). Арк. 388-388 адв. (на латыні); 15.02.1748 г. Пазыковы запіс (1). Арк. 391-392 адв.; 05.07.-26.11.1748 г. Акты застаўнога трымання (4), пазыковыя запісы (3), пленіпатэнцыі (2), улевак (1). Арк. 397 416 адв. Колькасць дакументаў: 12.
12.05.1749 г. Пленіпатэнцыя (1). Арк. 393-394; 19.06. 05.12.1749 г. Акты куплі-продажу (2), акты застаўнога трымання (2), асэкурацыі (2), квітацыя (1), карабарацыя (1). Арк. 417-430 адв. Колькасць дакументаў: 9.
18.03. 17.06.1750 г. Пленіпатэнцыя (1), асэкурацыя (1), акт купліпродажу (1). Арк. 431-440 адв. Колькасць дакументаў: 3.
31.03. 23.12.1751 г. Акты застаўнога трымання (5), пазыковыя запісы (4), пленіпатэнцыі (2), улевак (1), асэкурацыя (1), акт арэнднага права (1). Арк. 441-473 адв. Колькасць дакументаў: 14.