Гарадзенскі палімпсест 2011
Асоба, грамадства, дзяржава. XV - XX стст.
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 384с.
Мінск 2012
Пачобут Адляніцкі (Адляніскі Пачобут) Казімір Ян Непамуцэн Тадэвуш, гарадзенскі абозны, лентвойт у 1744-1755 гг. У першым шлюбе ён быў жанаты з Геленай Глябоўскай, у другім з Іаннай Красінскай. 31 сакавіка 1751 г. Казімір Ян Непамуцэн Тадэвуш перадаў у застаўное валоданне свой маёнтак Малая Зубрыца Адэльскай парафіі Гарадзенскага павета Станіславу з Ясенькі і Кацярыне з Зянкевічаў Ясеньскім107. У той жа дзень Станіслаў Ясеньскі выдаў Казіміру Пачобуту Адляніцкаму і яго жонцы Іанне 400 польскіх злотых у белай манеце108. 22 лютага 1764 г. Тамаш Бароўскі сведчыў аб нявыплаце Пачобуту 960 польскіх злотых, як было дамоўлена ў пазыковым запісу 20 верасня 1763 г. Было вырашана, што дадзеную суму Пачобуту абавязаны выплаціць крэдытор Бароўскага нехта Шумовіч’09.
Пяткевіч Вінцэнт з Сака, ашмянскі стражнік, пісар у 1755 г. 4 красавіка 1748 г. сумесна з Пятром Комарам засведчыў аб скасаванні грашовых прэтэнзій да Станіслава Дашкевіча110. 4 красавіка 1748 г. такі ж самы дакумент выдаў для Андрэя і Антонія Ігнатовічаў111, 7 верасня 1754 г. для Яна Млоцкага, варшаўскага чашніка112, 8 жніўня 1764 г. для Готфрыда Борна113. 16 ліпеня 1763 г. выплаціў пазыку земскаму харужаму, татарскаму паручніку Аляксандру Мурзе Крачоўскаму адну тысячу бітых талераў114. 20 красавіка 1748 г. Пяткевіч перадаў свой маёнтак Крушыняны ў застаўное карыстанне аршанскаму лоўчаму Пятру і Еве з Горскіх Комарам115.
Пяткевіч Ігнат, пісар войтаўскі ў 1753, 1755 гг.
Сабалеўскі (у дакументах за 1763-1772 гг. прозвішча пішацца як Савалеўскі) Ваўрынец (Лаўрын), радзецкі пісар у 1763-1772 гг., гарадзенскі паштмайстр, каралеўскі сакратар. Ён быў жанаты з Тэрэзай Бадаракі116.
Сталінскі Андрэй Францішак, шляхетны пан, радца і пісар каралеўскай мытні ў 1747 г., бурмістр у 1748-1756, 1763, 1768, 1774, 1779 гг., лаўнік у 1746-1747 гг., прэзідэнт у 1753-1755, 1757-1763, 1765-1766, 1768, 1774, 1779 гг. Ён быў жанаты двойчы: першы раз з Марыянай Календаўнай (па першым мужы Рычы), друті з Юліянай Глаўбіц, у трэцім з Зоф’яй Плышэўскай117. У яго была дачка Вераніка, жонка ротмістра Гарадзенскага павета, урадніка Скарбу ВКЛ Казіміра Бярнацкага118. Андрэй Францішак валодаў домам на заходнім баку Рынку, а таксама камяніцай на вул. Траецкая, трыма пляцамі над Нёманам, валокай зямлі ў Грандзічах (Касцёлаўшчынай, якая раней належала гарадзенскім кармелітам босым)119. 25 верасня 1745 г. Міхал Календа падараваў дачцэ Марыяне Календаўне і яе друтому мужу Андрэю Сталінскаму пляц на Рынку ў Гародні120.
У 1751 г. Сталінскі набыў сядзібу ў жамойцкага скарбніка Юрыя Самішчы, якая раней належала Ёрданам, дзе збудаваў камяніцу з аптэкай121. 11 снежня 1752 г. Казімір Шушкевіч і Ганна з Канановічаў прадалі Андрэю Сталінскаму паўвалокі грунту ў Сухім сяле122. А6 маёмасных дачыненнях Андрэя Сталінскага да сям’і Яна Ёрдана ў 1754 г. інфармацыя прыведзена вышэй (гл. біяграму Яна Ёрдана)123.
4 траўня 1756 г. купіў у Юрыя і Кацярыны Манюшкевічаў чвэрць грунту ў Сухім сяле124. 9 лютага 1762 г. Тадэвуш і Канстанцыя з Календаў Клявы перадалі ў карыстанне Андрэя і Юліяны з Глаўбіцаў Сталінскіх рынкавую камяніцу для забеспячэння сваіх пазык125. 26 сакавіка 1762 г. Гарадзенскі магістрат даў дазвол Андрэю Сталінскаму на выкуп валокі ў Сухім сяле за 100 злотых у манашак гарадзенскага брыгітскага кляштару126. У той жа дзень брыгіткі адмовіліся ад грашовых прэтэнзій да Андрэя Сталінскага'27.
15 кастрычніка 1755 г. знаходзячыся на пасадзе прэзідэнта склаў і ўнёс
у актавую кнігу калькуляцыю аб прыходзе і расходзе грошаў з гарадскіх уладанняўу 1749-1754 іт.128
Сцярпейка Ігнат Юзаф Вінцэнт Цярпірох, радзецкі пісар у 1756-1759, 1761-1762 гг.
Чашэйка Міхал Казімір, лентвойт у 1743 г., смаленскі падчашы.
Шаняўскі Станіслаў, лентвойт, аўгустоўскі староста і лукаўскі скарбнік. Ён быў жанаты з Вікторыяй Любавіцкай. Станіслаў валодаў палацам на вул. Траецкая, які падчас сойму 1744 г. аддаў у наём за 335 злотых абознаму ВКЛ Ігнацію Агінскаму. У 1740 г. ён набыў у Дактаровічаў мураваную камяніцу са склепам і крамай129. 22 красавіка 1763 г. разам з жонкай купіў у Аляксандра і Марыяны са Сперскіх Кулакоў, плоцкіх скарбнікаў, маёнтак Свях або Унучкаўшчына Гарадзенскага павета130.
9 верасня 1761 г. перадаў Юзафу і Марыяне з Грамыкаў Страмінскім у застаўнае карыстанне фальварак Ачкоўшчына131. 19 лютага 1763 г. разам з жонкай заставіў Давіду і Рэгіне з Харамовічаў Халецкім, каралеўскім ротмістрам, некалькі валок у вёсках Каменка, Сламянка, Лэйгабалі Каменскага ключа Гарадзенскага павета за 14 000 злотых132.
Шаркоўскі Мікалай Міхал, шляхетны пан, радца ў 1741, 1743—1752 гг., лаўнік 1712, 1715 гг., радзецкі пісар у 1719-1720, 1723-1731, 1737, 1739, 1741, 1743-1745, 1747-1748, 1750-1752 гг. Сын Паўла і Дароты Буракоўны Шаркоўскіх. Ён быў жанаты з Марыянай Нарэйкай. Мікалай Міхал меў уладанні на вул. Бернардынская133. 12 чэрвеня 1744 г. адпісаў сваёй жонцы палову рухомай маёмасці ў прадмесці Гародні (на вул. Ніжняй Лабенскай) і 450талераў бітых134. 22 сакавіка 1747 г. перадаўдзве паловы мацярынскага пляца за ракой Нёман у Гарадзенскім прадмесці на вул. Ніжняя Лабеньская малодшым сёстрам Даміцэлі Андрэевай Пісанчынай і Гелене Станіслававай Пазлевічавай, і дочкам Гелены ад першага шлюбу Марыяне і Тэрезе Андрэеўнам Валкоўнам; пры гэтым дом перадаваўся ва ўласнасць Даміцэлі [гл. Дадатак 2]135. У той жа дзень Гелена Станіславава Пазлевічава скасавала маёмасныя прэтэнзіі да старэйшага брата і яго жонкі Марыяны з Нарэйкаў136.
ІЛульц Готфрыд, шляхетны пан, лаўнік у 1756-1758 гг. 30 чэрвеня 1758 г. адзначаны факт яго нез’яўлення ў суд па справе гарадзенскіх базыльянак з Готфрыдам Шульцам, які абвінавачваўся ў нявыплаце ім сумы ў памеры 12 чырвоных грошай137.
Юшкевіч Юры, шляхетны пан, лаўнік у 1750-1753, 1755-1757 гг., радца ў 1756, 1758-1766 гг. Ён быў жанаты з Барбарай Дамброўскай. 25 лютага 1765 г. Юры і Кацярына з Юхновічаў ГІашэнкі прадалі чвэрць грунту з будынкамі ў фальварку Адамовічы Юрыю і Барбарыз Дамброўскіх Юшкевічам138.15 траўня 1765 г. яны набылі ў Мацея Яхімовіча чвэрць грунту з гумном у фальварку Адамовічы, спадчыну сваёй нябожчыцы жонкі Евы Сырыншчанкі13’
Высновы. У дадзеным артыкуле разгледжана структура чатырох актавых кніг Гарадзенскага магістрата, вызначаны асноўныя віды дакументаў. Асаблівая ўвага ў дадзеным даследаванні звернута на біяграмы ўраднікаў. Зварот да антрапалагічнай тэматыкі садзейнічае даследаванню сістэмы ўнутрысямейных і міжсямейных узаемаадносін, маёмаснага становішча, асаблівасцяў кар’ернага росту. Усе гэтыя праявы актыўнага прыватнага, грамадскага і гаспадарчага (у т.л. маёмасна-фінансавага), жыцця знаходзілі адасабленне ў асяроддзі гарадзенскага мяшчанства і шляхты, а значыць дазваляюць рэканструяваць карціну штодзённага жыцця Гародні даімперскага часу.
Даследаванне эвалюцыі гарадской эліты купецкіх і рамесных сем’яў, якія на працягу значнага адрэзку часу прымалі ўдзел у гарадскім самакіраванні, павінна грунтавацца на дэталёвым аналізе усіх магчымых крыніц і накапленні звестак па гісторыі згаданай сацыяльнай структуры. У будучым гэта можа садзейнічаць увасабленню ў рэчаіснасць інтэрдысцыплінарнага сацыялагічнага падыходу.
Дадаткі
Дадатак 1. Спіс гарадзенскіх ураднікаў за 1743-1767 гг.
Войты
Ne
Дата
Імя, прозвішча, дадатковыя пасады
Крыніца (НГАБ, ф. 1761)
1.
15.10.1755
Міхал Юзаф Масальскі (гетман вялікі, гарадзенскі староста)
Адз. з. 11. Арк. 79.
Лентвойты
№
Дата
Імя, прозвішча, дадатковыя пасады
Крыніца (НГАБ, ф. 1761)
1.
20.02.1743
Міхал Чаіпэйка (падчашы смаленскі)
Адз. з. 9. Арк. 5.
2.
05.06.1744
Казімір Ян Непамуцэн Тадэвуш Адляніцкі Пачобут
Адз. з. 9. Арк. 110.
15.02.1745
Казімір Ян Непамуцэн Тадэвуін Адляніцкі Пачобут
Адз. з. 9. Арк. 192.
01.02.1746
Казімір Ян Непамуцэн Тадэвуш Адляніцкі Пачобут
Адз. з. 9. Арк. 321.
21.08.1748
Казімір Ян Непамуцэн Тадэвуіп Адляніцкі Пачобут
(крайчы Гарадзенскага пав.)
Адз. з. 10. Арк. 219.
28.06.1751
Казімір Ян Непамуцэн Тадэвуш Адляніцкі Пачобут
Адз. з. 10. Арк. 459.
09.04.1753
Казімір Ян Непамуцэн Тадэвуш Адляніцкі Пачобут
Адз. з. 9. Арк. 595.
15.10.1755
Казімір Ян Нспамуцэн Тадэвуш Адляніцкі ІІачобут
Адз. з. 11. Арк. 79.
3.
03.10.1758
Станіслаў Шаняўскі
Адз. з. 11. Арк. 421.
06.02.1761
Станіслаў Шаняўскі
Адз. з. 12. Арк. 5.
09.02.1762
Станіслаў Шаняўскі
Адз. з. 12. Арк. 221.
Прэзідэнты
№
Дата
Імя, прозвішча, дадатковыя пасады
Крыніца (НГАБ, ф. 1761)
1.
05.04.1753
Андрэй Францішак Сталінскі
Адз. з. 11. Арк. 1.
2.
05.04.1753
Вінцэнт Тадэвуш Жылінскі
Адз. з. 11. Арк. 1.
3.
05.04.1753
Юзаф Бадаракі (сакратар ЯКМ)
Адз. з. 11. Арк. 1.
21.08.1754
Андрэй Францішак Сталінскі
Адз. з. 11. Арк. 27.
15.10.1755
Юзаф Бадаракі (сакратар ЯКМ)
Адз. з. 11. Арк. 79.
15.10.1755
Андрэй Францішак Сталінскі
Адз. з. 11. Арк. 79.
22.03.1756
Юзаф Бадаракі (сакратар ЯКМ)
Адз. з. 11. Арк. 105.
05.01.1757
Юзаф Бадаракі (сакратар ЯКМ)
Адз. з. 11. Арк. 121.
05.01.1757
Андрэй Францішак Сталінскі
Адз. з. 11. Арк. 121.
05.01.1757
Вінцэнт Жылінскі
Адз. з. 11. Арк. 121.
06.05.1757
Юзаф Бадаракі
Адз. з. 11. Арк. 161.
06.05.1757
Андрэй Францішак Сталінскі
Адз. з. 11. Арк. 161.
08.04.1758
Юзаф Міхал Бадаракі (сакратар ЯКМ)
Адз. з. 11. Арк. 283.
08.04.1758
Андрэй Францішак Сталінскі
Адз. з. 11. Арк. 283.
18.05.1758
Юзаф Міхал Бадаракі (сакратар ЯКМ)
Адз. з. 11. Арк. 349.
03.10.1758
Юзаф Бадаракі (сакратар ЯКМ)
Адз. з. 11. Арк. 421.
07.05.1759
Вінцэнт Жылінскі
Адз. з. 11. Арк. 505.
4.
07.05.1759
Тадэвуш Клява
Адз. з. 11. Арк. 505.
07.05.1759
Юзаф Бадаракі (сакратар ЯКМ, прэзідэнт старой рады)
Адз. з. 11. Арк. 505.
07.05.1759
Андрэй Францішак Сталінскі (прэзідэнт старой рады)
Адз. з. 11. Арк. 505.
26.03.1760
Юзаф Бадаракі (сакратар ЯКМ)
Адз. з. 11. Арк. 621.
26.03.1760
Тадэвуш Клява (прэзідэнт старой рады)
Адз. з. 11. Арк. 621.
02.12.1760
Юзаф Бадаракі (сакратар ЯКМ)
Адз. з. 11. Арк. 745.
02.12.1760
Андрэй Францішак Сталінскі
Адз. з. 11. Арк. 745.
06.02.1761
Андрэй Францішак Сталінскі