Гарадзенскі палімпсест 2011
Асоба, грамадства, дзяржава. XV - XX стст.
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 384с.
Мінск 2012
Пасля смерці Яна Ёрдана яго пазыкі крэдыторам прыйшлося выплачваць жонцы і дачцэ. 15 траўня 1754 г. паручнік каралеўскай гвардыі Ян Тыман адмовіўся ад грашовых прэтэнзій у памеры 100 чырвоных злотых да
Канстанцыі з КалендаўЁрданавай, спадчынніцы маёмасціі пазык нябожчыка Яна Ёрдана, па прычыне выплаты доўга53.26 ліпеня 1754 г. Андрэй Сталінскі выплаціў Юрыю і Ружы з Ляшчынскіх Самішчам, крэдыторам Яна Ёрдана, пазыку ў суме 886 злотых і 22,5 грошаў54. 26 красавіка 1762 г. ксёндз-прэор Юліан ад імя гарадзенскага кармеліцкага кляштара выплаціў Канстанцыі Ёрданавай і яе дачцэ Кацярыне Ёрданаўне суму ў памеры 2 тыс. 55 злотых і 11 грошаў, запазычаную ў іх мужа і бацькі55. 19 ліпеня 1763 г. ураднікі гарадзенскага земскага суда (суддзя Яўстах Міхал Бенедыкт Александровіч, падсудак Марцін Ян Непамуцэн Алізаровіч, земскі пісар Караль Літавор Храбтовіч) засведчылі факт выплаты Канстанцыяй Ёрданавай і яе дачкой Кацярынай пазык усім 35 крэдыторам іх мужа і бацькі56.
Жылінскі Вінцэнт Тадэвуш, шляхетны пан, лаўнік у 1750, радца ў 1751-1752, 1755, 1758, 1760-1761, прэзідэнт у 1753, 1757, 1759, 1761-1763, бурмістр у 1753-1754, 1756-1757 гг., у 1759 г. віцэ-рэгент Скарбовай камісіі ВКЛ. У шлюбе з Ружай Бадаракі меў дзяцей: Юзафа (радца Гарадзенскага магістрата ў 1784, 1789, 1791 гг.)57, Марыяну (жонка Казіміра Абрамовіча, бурмістра ў 1768 г. і прэзідэнта ў 1774 г.), Ганну, Брыгіду, Альжбету. У 1759 г. разам з жонкай набыў у цесця Юзафа Бадаракі сядзібу на ўсходнім баку вул. Бернардзінскай, якую разам з палацам, афіцынай і стайняй яны прадалі ў 1776 г. за 2 000 зл. Юзафу Зялінскаму58. Сям’і Жылінскіх яшчэ належаў фальварак Навасёлкі ў Ваўкавыскім павеце59.
Жылінскі Матэвуш, радца ў 1761-1766, лаўнік у 1755-1758 гг. Верагодна брат Вінцэнта.
Жылінскі Юры, лаўнік у 1756 г.
Каваліцкі Вінцэнт, шляхетны пан, радца ў 1763-1766 гг. Сын Паўла Каваліцкага і Кацярыны Макарэвічаўны, друті муж Ружы Мейстр60. 16 кастрычніка 1747 г. Вінцэнтам Каваліцкім, Юзафам Каваліцкім і Анастасіяй з Каваліцкіх Крышкевічавай быў унесены ў актавыя кнігі запіс аб падзелу бацькоўскага ўладання пад назвай Капліца або Перахрысты61 (складзены 13 кастрычніка 1747 г.)62. 18 кастрычніка 1758 г. гарадзенскі прэзідэнт Юзаф Бадаракі быў уведзены ў валоданне трыма чвэрцямі грунту з пабудовамі ў фальварку Капліцы, уласнасці Вінцэнта Каваліцкага63.
Каваліцкі Павел, шляхетны пан, лаўнік у 1728-1731 гг. У шлюбе з Кацярынай Макарэвіч нарадзіліся дзеці Пётр, Юзаф, Вінцэнт, Крыстына і Анастасіям.
Казімеровіч Ян Юзаф, войтаўскі пісар у 1740-1758, 1760 гг.
Календа Міхал, шляхетны пан, бурмістр у 1715, 1718, 1720-1722, 1725-1726, 1728-1729, 1735, 1738, 1741, 1745, радца ў 1712, 1716-1717, 1719, 1723-1724, 1727, 1730-1737, 1739, 1740, 1743-1744 гг. У яго было дзве дачкі Марыяна (у першым шлюбе за Паўлам Рычы, у друтім за Андрэем
Сталінскім) і Канстанцыя (у першым шлюбе за Янам Ёрданам, у другім за Тадэвушам Клявай). У першай палове XVIII ст. валодаў вялізнай сядзібай на Рынку, дзе ў 1729 г. знаходзіліся камяніца, аптэка, пякарня і іншыя гаспадарчыя пабудовы, а таксама шынок (у цэнтры)65. Верагодна, менавіта яго 25 верасня 1745 г. ён падараваў дачцэ Марыяне Календаўне і яе другому мужу Андрэю Сталінскаму66.
Каліноўскі Балтрамей, віцэ-лентвойт у 1715 г., райца ў 1718, 17211722 гг„ сын Юзафа і Агнэшкі з Аўхімовічаў Каліноўскіх. 6 красавіка 1761 г. ён прадаў чвэрць грунту ў фальварку Грандзічах Яну і Марыяне Лашкевічам67.
Касперовіч Казімір, лаўнік у 1748 г.
Клява Тадэвуш, доктар, прэзідэнт у 1759, 1763-1766 гг., бурмістр у 1768, 1779 гг., радца ў 1760-1762, 1774 гг., радзецкі пісар у 1760-1761, 1763, 1776 гг„ лаўнік у 1758 г. Ён быў жанаты з Канстанцыяй Рычы (дачка Паўла Рычы і Марыяны з Календаў, унучка Міхала Календы)68. У сям’і нарадзіўся сын Ануфрый. Ён пазней таксама займаўурады лаўніка (1804-1810) і радцы (1810-1812) Гарадзенскага магістрата69.
Тадэвуш прадаў у 1762 г. цагельню, якая была збудавана на гарадскіх выганах каля в. Мончына70. 9 лютага 1762 г. разам з жонкай перадаў Андрэю і Юліяне з Глаўбіцаў Сталінскім аптэку з усім таварам, забудовамі, рухомымі рэчамі, грунтамі і пляцамі71. 14 сакавіка 1764 г. Тадэвуш і Канстанцыя былі абавязаны выплачваць Руже з Бадаракаў Жылінскай у дзень Св. Марціна 11 лістапада на працягу шасці год з 1765 г. суму 6 000 польскіх злотых сярэбранай манетай72. На ўсходнім баку вул. Маставая на 1775 г. Клява валодаў камяніцай, якую пазней перабудаваў і ўзвёў стайні з боку вул. Бернардзінская73 У яго валоданні былі пляцы на вул. Аліскоўская71.
Легатовіч Феліцыян, славетны пан, купец, лаўнік у 1714-1728 гг. Ён трымаў краму на Рынку, ад рэалізацыі прадукцыі якой падчас соймаў 1729 і 1730 гг. атрымаўу два разы больш прыбытку, чым звычайна75. У шлюбе з Евай Ласкевічаўнай нарадзіліся дзеці: Ядвіга (стала жонкай Якуба Лявіцкага), Юзаф і Сымон. 27 лютага 1748 г. разам з жонкай прадаў Францішку Юзафу Каэтану Флюку і яго жонцы Крыстыне Барбары з Ліндратаў пляц на вул. Віленскай і Калючынскай за 380 злотых. На ім знаходзіўся драўляны дом, брама, камора, кухня76. 26 ліпеня 1748 г. разам з жонкай Феліцыян унёс у актавую кнігу інтрамісійны скрыпт аб уводзе сям’і Флюкаў у валоданне згаданай маёмасцю77. Ён яшчэ валодаў крамай і шынком на рынку78. 7 чэрвеня 1757 г. яго жонка Ева Легатовічава ў сваім тэстаменце завяшчала дзецям сваю маёмасць79.
Масальскі Міхал Юзаф (кадя 1700 26.01.1768 іт.), князь, гарадзенскі войт у 1736-1756 (?) гг., пісар ВКЛ і гарадзенскі судовы староста з 1726 г., мсціслаўскі ваявода з 1737 г., троцкі кашталян з 1742 г. і віленскі з 1744 г.,
польны гетман ВКЛ з 1744 г., вялікі гетман ВКЛ з 1762 г., называўся «графам на Мышы», Міхал Юзаф быў жанаты з Францішкай Агінскай. У іх нарадзіўся сын Казімір80. 2 красавіка 1745 г. былі агавораны ўмовы атрымання Міхалам і Францішкай Масальскімі пасагавай сумы ад сваякоў Тэадоры з Солтанаў Сапежынай, будучай жонкі іх сына Казіміра81.
Масальскі набываў нерухомую маёмасць у гарадзенскіх жыдоў. Так, 27 ліпеня 1744 г. ён купіў у Шавеля Абрамавіча пляц за 49 злотых82, у Фішэля Зельманавіча камяніцу з пляцам па вул. Замкавая за 5 400 злотых83; 24 верасня 1751 г. у Танхеля Беркавіча пусты пляц за 11 чырвоных злотых84, 8 лістапада 1753 г. у Фейгелі Шымховічаўны з сынам Абрамам Фішэлевічам, спадчыннікаў Фішэля Зельманавіча, камяніцу, размешчаную каля яго палаца па вул. Замкавая, за 10 000 злотых85, 13 снежня 1753 г. у Энаха Ісакавіча вольны пляц, які знаходзіўся каля яго стайняў, за 100 злотых86.
Акрамя таго, Масальскаму прадавалі свае ўладанні іншыя асобы. 5 траўня 1755 г. Дамінік і Тэкля з Солтанаў Фантанны з сынам Юзафам прадалі яму маёнтак Свяцк Гарадзенскага павета за 14 000 злотых87, 31 кастрычніка 1755 г. Кацярына з Фашчаў Янава Савічава маёнтак Вілкін Гарадзенскага павета за 6 000 злотых88, у той жа дзень Аляксандр і Брыгіда з Карпаў Савічы фальварак Вілкін за 6 021 злоты89.
Гарадзенскі войт 5 красавіка 1756 г. купіў у надворнага харужага, графа Антонія Красіцкага, за 15 000 злотых вёскі Асташа, Гарачкі, Бяседы, Грывы, Пузы, а таксама фальварак Манцэвічы Гарадзенскага павета90, 23 ліпеня 1756 г. у Грыгорыя Нарынскага вёскі Рэпкі, Злобаўшчына, Трацякі, Рашава, Нараські, Сямёнаўка Гарадзенскага і Ваўкавыскага паветаў91,12 снежня 1758 г. у Юзафа Трацескага фальварак Юшканцы і вёску Думблоўцы Гарадзенскага павета за 2 500 злотых92, 22 красавіка 1760 г. у Міхала і Францішкі з Конскіх Немчаноўскіх падданых Сухоцкіх, якія аселі ў маёнтку Вяйсея, уласнасці князя, за 400 злотых93, 5 жніўня 1761 г. у Лявона Гласкі, стражнікавіча Полацкага ваяводства, маёнтак Бяседа Гарадзенскага павету за 4 000 злотых94.
2 жніўня 1757 г. земскі ваўкавыскі пісарэвіч Казімір Бяляўскі перадаў князю Масальскаму сваё права на валоданне ваўкавыскім войтаўствам, нададзенага яму прывілеем Аўгуста III95.
Некаторыя маёнткі былі перададзены князем у застаўное валоданне. 20 лістапада 1744 г. ён аддаў у заставу маёнткі Струна Ашмянскага павета, Няменчын Віленскага павета інфлянцкаму кашталяну Яну Аўгусту Гільзэну96, 6 лютага 1754 г. маёнтак Даманоўшчына старадубаўскаму лоўчаму Антонію і Зоф’і з Храбтовічаў Грэбінскім97, 18 красавіка 1764 г. ашмянскаму лоўчаму Юрыю і Рэгіне з Масальскіх Радзевічам, а таксама панам Узлоўскім, фальварак Янішкі за суму 38 096 злотых польскіх і 18 грошаў98.
Масальскі фігураваў ў пазыковых запісах. 20 сакавіка 1756 г. скасаваў прэтэнзіі грашовага характару да Антонія Залускага, даўгунскага старосты, па прычыне выплаты ім пазыкі ў памеры 18 561 злотага і 20 грошаў", а таксама да Тэадоры з Солтанаў Сапежынай, мсціслаўскай ваяводзіны, па прычыне выплаты пазыкі ў памеры 100 тыс. злотых100.11 жніўня 1763 г. генерал літоўскага войска Грыгорый дэ Бебаля пазычыў ў Масальскага 795 злотых101. 27 жніўня 1763 г. гарадзенскі войт пацвердзіў факт сваёй пазыкі ў падляшскага ваяводзіча Стафана Годскага 1 500 чырвоных злотых залатой манетай102.
Мейстр Бенедыкт, шляхетны пан, радца ў 1750-1758 гг. Малодшы сын Яна Мейстра. 24 кастрычніка 1755 г. яго старэйшы брат ксёндз Расціслаў Мейстр, магістр-прамотар (апякун) Ружанца Клімаўскага канвента, адмовіўся на карысць малодшага брата ад абавязка выплачваць яму завешчаную бацькам суму103. 14 чэрвеня 1756 г. набыў незабудаваны пляц на вул. Віленскай ад Якуба і Кацярыны з Іванішэўскіх Смалкоўскіх, Францішка і Марыяны з Іванішэўскіх Макарэвічаў, Матэвуша і Ганны з Іванішэўскіх Шаматулаў, Тэадора і Агаты з Іванішэўскіх Трахімовічаў, зяцёў і дачок Тэадора Іванішэўскага і Магдалены з Храноўскіх, за 1 820 чырвоных злотых і два шастакі104.
МейстрЯн (каля 1680 -паміж 20 і 25.05.1752), шляхетны пан.бурмістр у 1714-1715, 1720, 1723, 1725-1726, 1729, 1730, 1735, 1737, 1739, 1741, 1744, 1747-1748, радцаў 1712, 1717, 1719, 1721, 1724, 1727, 1728, 1738, 1740, 1743, 1745-1747, 1749-1752 гг. Ян быў жанаты двойчы: першы раз з Кацярынай Храноўскай, другі з Петранэляй Грынеўскай. У 1720 г. ён набыў пляц у Яна Сіткоўскага на вул. Віленскай, затым ў 1726 г. у Марціна Хжаноўскага два пляцы на той жа вуліцы105. 20 траўня 1752 г. склаў тэстамент на карысць сыноў ксяндза Расціслава і радцы Бенедыкта. Ён быў унесены ў актавую кнігу 25 траўня 1752 г. Завяшчаў пахаваць сваё цела ў касцёле гарадзенскіх дамініканцаў. Бенедыкт атрымаў у спадчыну бацькоўскі пляц з рознымі пабудовамі, скляпамі, пладовымі садамі, агародамі. Акрамя гэтага быў абавязаны выплачваць старэйшаму брату Расціславу 20 год па 100 злотых106.