Гарадзенскі палімпсест 2011 Асоба, грамадства, дзяржава. XV - XX стст.

Гарадзенскі палімпсест 2011

Асоба, грамадства, дзяржава. XV - XX стст.
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 384с.
Мінск 2012
112.12 МБ
вада для тушэння агню. Войт і рада даглядалі, каб у кожным доме быў пабудаваны пажарабяспечны комін. Пункты па захаванню гораду ад пажару ўтрымліваліся таксама ў прывілеі для Вільні (1536)126. Загадвалася вычысціць закінутую гноем і смеццем студню. На ўраднікаў ускладаўся абавязак сачыць за ўжываннем адпаведных мер і вагаў, выдачай падводаў мяшчанамі, збіраць чынш з пастрыгальні і перакупаў. Дом войта быў на той час стары і занядбаны. Для яго пабудовы былі загатаваны бярвенні з дуба, якія расцягалі мяшчане. Было загадана пабудаваць дом для войта. Грамадскія грошы вылучаліся для пабудовы каморы, каб тапіць воск. Гораду патрабаваўся гадзіннікавы майстар, у яго функцыі ўваходзіў дагляд за гарадскім гадзіннікам. Усе, хто меў уласнасць у горадзе, абавязаны былі несці месцкі цяжар. Купля дамоў набілітэтам у мяшчан забаранялася пад стратай маёмасці, і здзелка лічылася неадпаведнай праву. Прывілей павінны былі агучыць перад грамадскасцю, каб людзі не вымаўляліся няведаннем127.
Пазней быў выдадзены яшчэ адзін ліст Боны Сфорцы. Паводле яго шляхта і рамеснікі, якія мелі дамы і землі пад месцкай юрысдыкцыяй падлягалі абцяжарванню па магдэбургскаму праву (21 мая 1549 г.)128.
Прывілеі Боны Сфорцы яскрава прадстаўляюць, якая склалася сітуацыя ў горадзе. Гародня трывала эканамічны і адміністратыўны крызіс у канцы 30-х гг. пачатку 40-х гг. Больш поўна яго прычыны маглі б прадставіць скаргі, але яны не выяўлены ці не захаваліся ўвогуле. Крызісныя сітуацыі складваюцца ў іншых гарадах. У першай палове XVI ст. адбываюцца канфлікты ў гарадскіх сістэмах кіравання Еўропы, Польшчы129 і ВКЛ. Яны падзяляліся на дзве асноўныя катэгорыі: канфлікты паміж ураднікамі і паспольствам, паміж войтам і ўраднікамі. 3 ранейшых канфліктаў вядома пра спрэчку паміж войтам Янам Падалянінам з бурмістрамі, радцамі і мяшчанамі Поразава. Войт справіў новы прывілей для Поразава. Першы бьгў атрыманы ад Аляксандра Ягелончыка да 1503 г.ІЭ0 і патрабаваў ад мяшчан кампенсацыі выдаткаў. Яны адмовіліся, бо дакумент быў складзены на карысць войта і ўводзіў новы падатак. У выніку новы прывілей для Поразава быў скасаваны (1519)131. Канфлікт быў у Вільні паміж ураднікамі і паспольствам. 3 гэтай прычыны паўстаў прывілей, які дакладна рэгуляваў сістэму кіравання горадам (1536)132. Да дакумента Бона Сфорца мела непасрэднае дачыненне. Пазней яна дала прывілеі для Коўна, Бельска і іншых гарадоў133.
Прывілей Боны Сфорцы 1541 г. канчаткова афармляе магдэбургскае права ў Гародні. Вялікая княгіня такім жа чынам дзейнічала ў іншых гарадах. Для яе было важна, каб гарады прыносілі эканамічны прыбытак. Ён быў немагчымы пры дрэнным кіраванні. Таму ў дакуменце была надзелена болыпая ўвага, у параўнанні з іншымі дакументамі, ураднікам, парадку вядзення спраў.
У Вільні крызіс быў вырашаны раней прывілеям 1536 г. Некаторыя пункты з гарадзенскага прывілея сугучны з віленскім, якія дазваляюць казаць пра пэўная падабенства. Аднак для Вільні больш дакладна распісана склад і функцыі ўраднікаў. Адзначана пра важнасць захавання абароны і ўзбраення горада, захавання парадку, апісаны дзеянні на выпадак пошасці. Міжнародны статус падкрэсліваецца тым, што тут прымалі валашкіх, татарскіх і маскоўскіх паслоў134. Статусы ў гарадах былі розныя. Мы не можам сцвярджаць, што ў Гародні была такая ж сістэма кіравання як у Вільні, але пэўныя паралелі паміж гарадамі прасочваюцца.
Неабходнасць рэфармавання паказваюць некаторыя дакументы з гарадзенскага замкавага суда. Да рэформаў 1560-х гг. гэты суд займаў важнае месца ў судовай сістэме на месцах135. Ён знаходзіўся на вышэйшай прыступцы ў параўнанні з войтаўскім судом. Некаторыя асаблівасці з дзейнасці месцкага ўраду адлюстравалася ў кнігах гэтага суда. На той час яшчэ не быў унармаваны склад замкавага суда. На паседжанні маглі прысутнічаць розныя ўраднікі, духавенства, таксама сустракаюцца войт, бурмістры і лаўнікі, мяшчане. Разам з Войцехам Трэбскім войт Пётр Грыньковіч Чашэйка і бурмістр Матыс Пескій выязджалі на копны суд (1540). Месцкія ўраднікі выступалі ў якасці сведак (1540)136. Гэта мела месца ў судзе віцебскага ваяводы Мацея Вайцеховіч Клочкі. На паседжанні прысутнічаў ваўкавыскі бурмістр Федко Маньковіч (1538)137.
Замкавы суд разглядаў справы мяшчан з жыдамі, гаспадарскімі падданымі, духавенствам. Гэты былі справы аб пазыках, сведчанні аб выплатах, пагадненнях, пабоях, крадзяжах, рабаўніцтве, сямейныя спрэчкі138.
3 замкавага суда быў адпраўлены пазыковы запіс ураднікам, каб бурмістры Раман Кудаевіч і Ян Пацуціч, лентвойт Адам Міскевіч, стары пісар Яганус спраўдзілі пячаткі папярэднікаў, якія на той час ўжо памерлі войта Яна Немелчыча, лаўніка Пятра Ходкевіча, пісара Дашка Федаровіча (11 мая 1541 г.)139.
У выпадку неправавых дзеянняў ураднікаў таксама звярталіся ў замкавы суд. Лацінскі пісар Пётр Шаматула з’ехаў па справам горада ў Вільню. Падчас яго адсутнасці бурмістр Раман Кудаевіч, Ян Ляшко, Федзько Яцковіч, Ілько Дземьяновіч, Мацвей Тарасовіч збілі замок з яго каморы і забралі яго рэчы. Быў адпраўлены віж Іван Жаба, які засведчыў крадзеж (1541)140.
Найміт пана Рабея Гаўрыла спрабаваў дамагчыся пакарання ў лентвойта Янушкі для мяшчан Мацуты Багданавіча Івановіча і Гавоні за тое, што яны яго пабілі. Але ён не толькі не пакараў іх, але і самога скаржніка пасадзіў у вязніцу. 3 гэтай скаргай Гаўрыла прыйшоў у замкавы суд (1541)141.
Неправавыя дзеянні войта Станісдава Дуброва і бурмістра Матыса Пескага сталі прычынай скаргі мешчаніна Яна Вайтковіча. Яны прысудзілі луг у трыманне мешчаніну Яну Томашэвічу, а ў якасці сведак запісалі гаспадарскіх падданых. Апошнія адзначылі, што войт запісаў іх сведкамі сам (1541)142.
3 прычыны серабрашчызны паміж жыдамі і ўраднікамі ўзнікла канфліктная сітуацыя, з якой жыды звярнуліся ў замкавы суд. Па старадаўняму звычаю на горад прызначалася 100 коп літоўскіх грошай на выплату, з іх 13 давалі жыды. Два тыдні яны спрабавалі аддаць грошы, але ўраднікі адмаўляліся браць іх. Віжу Якубу Лаўрыновічу яны адказалі, што на падставе ліста Боны Сфорцы жыды павінны даваць болывую суму (1540)143.
Канфлікты паміж гарадскімі ўраднікамі і духавенствам траплялі да замкавага суда. Гарадзенскі войт Пётр Чашэйка, бурмістр Раман Кудаеўскі, Павел Залатар, Ян Ляшко і іншыя мяшчане звярнуліся да В. Трэбскага ў справе з гарадзенскім пратапопам (1540). Гарадзенскі мешчанін Мішко Анашковіч паскардзіўся яму на сваю жонку, якая да яго ўцякла як да прадстаўніка духоўнага права. Пры гэтым ён непачціва павёў сябе з духоўнай асобай, за што быў пасаджаны на ланцуг. Гарадзенскія мешчаніне спрабавалі яго ўзяць на парукі ў суме 100 коп літоўскіх грошаў, але той адмовіўся яго выдаць. Дзяк Уладыка і non Чэснахрэсніцкай царквы ад імя пратапопа сведчылі на замкавым судзе, што пратапоп будзе звяртацца да мітрапаліта, а перад мешчанамі адказваць не будзе. У хуткім часе была новая скарга ўжо ад пратапопа, дзяка Уладыка, папа Чэснахрэсніцкай царквы і іншых папоў на ўраднікаў, якія без ведама пратапопа захапілі папа Прачысценскай царквы і пасадзілі ў вязніцу ў ратушы144.
Справу паміж Паўлам Залатаром і гарадзенскім пратапопам Іовам Давыдовічам разглядаў В. Трэбскі разам з месцкімі ўраднікамі: бурмістрамі Матысам і Янам Квачом, Адамам Радскім. Пратапоп абвінавачваўся ў захопе зямлі і пабудове на ёй стайні, заліванні склепу вадой. Пры аглядзе падворкаў аказалася, што межы паміж дварамі не былі парушаны. Але Давыдовіч быў абавязаны прывесці двор у парадак, забрукаваць, засыпаць пяском. Палову неабходнага пяску падрадзіўся прынесці сам Павел (1540)145.
Сумесна з ураднікамі замкавы суд разглядаў спрэчныя сітуацыі паміж мяшчанамі і гаспадарскімі падданымі. Тарасава Рафіна і яе дзеці судзіліся з гаспадарскім падданымі з Каменчан за зямлю, сенажаці, дарогі і інш. Камісія выехала на месца здарэння па загаду Боны Сфорцы. Мяшчанам былі прысуджаны спагнанні (1541)146. Былы лацінскі пісар Яганус судзіўся з гаспадарскімі падданымі за зямлю Ігнатоўшчына. Падданыя яе называлі Цюцейкаўская. У якасці доказу пісар паклаў ліст ад Жыгімонта Старога, але без увязчага ліста. Падданыя прадставілі сведак і пагадзіліся на цялесную прысягу. У выніку сумесная камісія прысудзіла зямлю падданым (1541)147.
Прыведзеныя дакументы паказваюць, што суд старосты быў вышэйшым у рэгіёне. Калі мяшчане не маглі атрымаць справядлівы прысуд ад сваіх ураднікаў, то звярталіся да яго. Таксама да яго накіроўвалі скаргі на неправавыя дзеянні месцкіх ураднікаў. Калі людзі былі рознага прысуду, то перавага надавалася замкаваму суду. Справы мяшчан траплялі таксама і да суда ваяводы148.
Нешматлікія дакументы з Метрыкі ВКЛ дазваляюць у некаторай ступені прадставіць сістэму кіравання ў Гародні пасля прывілея Боны Сфорцы 1541 г. Яны ахопліваюць перыяд з 1548 г. і да сярэдзіны 1550-х гг.
Як вынікае з ранейшых дакументаў месцкія кнігі ў горадзе вяліся. Але на сённяшні дзень захаваліся яны толькі за XVII ст.149 Ранейшы выяўлены выпіс за 1549 г. аб продажу дому на Падоле гарадзенскі мешчанінам Аляксеем Міцковічам і яго жонкай Кацярынай Мацею Бечноске150.
У Метрыку ВКЛ траплялі пацверджанні дакументаў з гарадзенскага месцкага ўраду. Так, гарадзенскаму мешчаніну Яну Фалькоўскаму пацвердзілі ўвядзенне бурмістрам і радцамі ў валоданне Мамаеўскім пляцам на вуліцы Рэзніцкая ў Гародні, каля дому Мацка Крамара. У другім лісце ён вызваляўся на 10 год ад выплаты падаткаў (1549)151.
Права вызвалення ад падаткаў належала Боне Сфорцы. Яна дазволіла гарадзенскаму мешчаніну Фенку не плаціць падаткі два гады за тое, што згарэў яго дом (1554)152.
Пры ўзнікненні канфліктных сітуацый паміж мяшчанамі звярталіся да суду вялікай княгіні, як да апеляцыйнага органу. У верасні 1548 г. разглядалася справа паміж былымі бурмістрам залатаром Паўлам153 і яго наступнікам Янам (Янкам) Бернатовічам Ляшком154, які да гэтага быў лаўнікам. Апошняга абралі ў мінулым годзе. Але Павел абвінаваціў у змяшчэнні непраўдзівай інфармацыі ў тэстаменце. Гэтым ён хацеў паказаць, што Ляшко не заслугоўвае займаць такую адказную пасаду. Павел давёў свае словы праз запісы ў месцкіх кнігах. Я. Ляшко запісаў, што быццам бы войт Мацей Пахціцкі за віно не аддаў яму 8 коп літоўскіх грошаў. Я. Ляшко выклікаў Пахціцкага ў суд за пазыку, але не змог даказаць гэты факт. Пасля перад урадам ён казаў, што калі складаў дакумент быў хворы і не пры памяці і выправіў усё пасля выздараўлення. Гарадзенскія ўраднікі не змаглі рассудзіць справу і звярнуліся да Боны Сфорцы. Я. Ляшко прасіў, каб была створана камісія з удзелам намесніка Войцеха Кімбара. Справа была адпраўлена на новы разгляд. Верагодна намеснікам было прынята станоўчае рашэнне на карысць Яна Ляшко. 28 кастрычніка 1548 г. ад Боны Сфорцы быў загад прыняць яго на пасаду бурмістра. У дакуменце адзначалася, што да канчатковага высвятлення справы пасаду займаў іншы чалавек. Згадвалася, што ў Гародні па старому звычаю бурмістраў абіраюць на свята нараджэння Панны Марыі