• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гарадзенскі палімпсест 2011 Асоба, грамадства, дзяржава. XV - XX стст.

    Гарадзенскі палімпсест 2011

    Асоба, грамадства, дзяржава. XV - XX стст.

    Выдавец: Зміцер Колас
    Памер: 384с.
    Мінск 2012
    112.12 МБ
    Барацьба з беспрацоўем
    Беспрацоўепрысутнічалаўэканамічным жыцці горада на працягуўсяго міжваеннага перыяду, хаця ўзровень яго вагаўся ў розныя гады ў залежнасці ад стану эканомікі краіны.
    Калі разглядаць становішча ў Гродзенскім павеце (з улікам Гродна), то напрыклад, у перыяд 1927-1933 гг. колькасць зарэгістраваных беспрацоўных вагалася ад 858 чал. у год (1929) да 2 555 чал. (1933).
    Табліца № 1. Стан беспрацоўя ў Гродзенскім пав. (з улікам Гродна). 1927-1933 гг.
    Гады
    1927
    1928
    1929
    1930
    1931
    1932
    1933
    Калькасць беспрацоўных
    2080
    1019
    858
    1238
    1668
    1878
    2555
    Крыніцы: Дзяржаўны архіў Беластоцкага ваяводства (ДАБВ), Ф. 47, адз. з. 36, арк. 15, адз. з. 39, арк. 33, адз. з. 47, арк. 7, адз. з. 69, арк. 34; Ф. 47, адз. з. 72, арк. 24.
    На падставе гэтых лічбаў можна сцвярджаць, што ў маштабе Гродзенскага павету беспрацоўе не ўяўляла сабою значнай пагрозы. Калі абапірацца на дадзеныя 1931 г. (насельніцтвапавету213 100 чал., беспрацоўных 1 668 чал.), то ўзровень яго складаў усяго 0,8 %. Больш небяспечным яно лічылася ў горадзе, бо канцэнтравалася менавіта там, выклікаючы адчувальнае
    пагаршэнне якасці жыцця, а разам з тым узрост палітычнай і сацыяльнай напружанасці, павялічвала колькасць бяздомных, уплывала на павелічэнне крымінальных злачынстваў.
    Кал і разгледзець сацыя льны склад беспрацоўных Гроднаў 1927 г., то сярод 874 зарэгістраваных дамінавалі некваліфікаваныя рабочыя (340 супраць 114 кваліфікаваных). Найболыв было працаўнікоў харчовай прамысловасці (243), найменш сельскагаспадарчай (3). Без працы была і інтэлігенцыя 77 чалавек45. Страта працы ставіла сем’і гродзенцаў у крытычную сітуацыю. Ганна Сабалеўская ўспамінае: «Матэрыяльная становішча пагоршылася пад канец 20-х гадоў, калі бацька страціў працу. Яго звольнілі нібыта па прычыне слабага здароўя і далі пенсію 63 зл. У той час мы наймалі двухпакаёвую кватэру на вул. Агароднай і плацілі ўладальніцы 20 зл. у месяц. Утрымацца з пенсіі (сям’я мела 5 дзяцей аўт.) было цяжка, і бацькі пастаянна шукалі дадатковых заробкаў. Маці заўсёды нешта шыла, а бацька, звычайна, браў пілу і сякеру, станавіўся на рагу нашай вуліцы і чакаў, каб хто-небудзь наняў яго да пілавання дроў. Калі здаралася такая магчымасць, удавалася зарабіць 2-3 зл.46
    Табпіца № 2. Стан беспрацоўя ў Гродзенскім пав. (зудікам Гродна). 1933 г.
    Студзень
    Люты
    Сакавік
    Красавік
    Май
    Чэрвень
    2555
    2180
    2269
    2285
    1962
    2021
    Ліпень
    Жнівень
    Верасень
    Кастрычнік
    Лістапад
    Снежань
    2015
    2029
    2134
    2112
    2251
    2295
    Крыніцы: Дзяржаўны архіў Гродзенскай вобл. (ДАГВ), Ф. 57, воп. 1, адз. з. 249, арк. 18.
    3 табліцы відаць, што на працягу году колькасць беспрацоўных ўтрымліваецца прыкладна на аднолькавым узроўні (1,2-0,9 %), нязначна зніжаючыся ў летні перыяд (май-жнівень) і павялічваючыся пад канец году. Гэтая тэндэнцыя сведчыць аб тым, што структурнае беспрацоўе, абумоўленае агульным станам гаспадаркі, не мяняецца, а нязначнае яго зніжэнне было злучана з прыцягненнем пэўнай колькасці рабочых рук да часовай працы.
    У змаганні з беспрацоўем адміністратыўнымі метадамі дамінавалі працаўладкаванне і матэрыяльная дапамога. Гарадскія ўлады не мелі юрыдычнай магчымасці ўздзейнічаць на ўладальнікаў прыватных прадпрыемстваў, якія самастойна вырашалі пытанні колькасці наёмных працаўнікоў. He мелі яны і фінансавай магчымасці ўплываць на павелічэнне рабочых месцаў, бо дзяржаўны сектар у горадзе быў зусім малы. Абарона рынку працы палягала галоўным чынам на правядзенні дыскрымінацыйнай
    палітыкі перакананні прыватных прадпрымальнікаў да звальнення з працы непаўналетніх, замужніх жанчын, іншаземцаў і пенсіянераў. Гродзенец Юдэ Баярскі ўспамінаў, што ягоная маці была звольнена з тытунёвай фабрыкі, бо ў першую чаргу звальняліся жанчыны, якія мелі малых дзяцей, і бацька, які быў фурманам, застаўся адзіным карміцелем 7-асабовай сям’і. Зарабляў ён 3-5 зл. у дзень, а з гэтага павінен быў яшчэ штодзённа выдаваць 2,2 зл. на ўтрыманне каня. Сям’я апынулася ў галечы47. Часта здаралася, што звальняліся асобы ненадзейныя палітычна тыя, што сімпатызавалі СССР ці камуністычным ідэям, або праваслаўныя, асабліва калі яны выступалі супраць паланізацыі48. Прадстаўнікі рускай меншасці Гродна напрыклад у сакавіку 1939 г. скардзіліся на сваіх сходах, што дзяржаўныя ўлады прымаюць на працу «выключна членаў Таварыства праваслаўных палякаў», а свядомых рускіх звальняюць49. Праваслаўная Ганна Сабалеўская ўспамінае: «У палове трыццатых гадоўу Гродне панавала страшэннае беспрацоўе. Mae старэйшыя браты мелі толькі сезонную працу, пераважна летам, а зімою жылі з дапамогі для беспрацоўных»50.
    Часовае працаўладкаванне (напрыклад, прыцягненне беспрацоўных да працы на будаўнічых пляцоўках) было часта ўжываным метадам барацьбы з беспрацоўем. Звычайна, часовыя працаўнікі наймаліся на летні перыяд і звальняліся ў верасні або кастрычніку. Улетку 1936 г. па распараджэнні Гродзенскага магістрата беспрацоўныя былі занятыя пры будове і рамонце 16 аб’ектаў горада, між іншым брукаванні дарог, рамонце пажарнага дэпо, пабудове Рабочага пасёлка, школ № 7 і 8, мосту па вул. Ажэшка і інш. Гэта дазволіла даць працу 370 асобам. Паводле дадзеных з верасня гэтага ж года агулам да будаўнічай працы было прыцягнутых больш за 1000 беспрацоўных51. Сродкі на часовае працаўладкаванне паходзілі з МСЗ і паступалі ў распараджэнне ваяводы. У крызісным 1933 г. МСЗ выдзеліла беластоцкаму ваяводзе ў рамках барацьбы з беспрацоўем прыкладна аднолькавыя квоты на публічныя работы і на акцыі дапамогі (адпаведна 47 367 зл. і 47 235 зл.)52.
    Матэрыяльная дапамога беспрацоўным паходзіла галоўным чынам з Фонду працы, філіялы якога (бюро) існавалі пры ваяводскім, павятовым і гарадскім аддзелах сацыяльнага забеспячэння. Фонд садзейнічаў працаўладкаванню, у т. л. часоваму. Мясцовая прэса (19.06.1934 г.) пісала: «Учора Фонд працы выслаў на будову чыгуначнай трасы Парэчча Друскенікі яшчэ адну групу беспрацоўных у лічбе 60 чалавек. Дзённая аплата 2,5 зл.»53 Са сродкаў Фонду з 1933 г. па 1936 г. беспрацоўным выплачваўся невялікая грашовая дапамога, але тым, хто адмаўляўся ад «публічнай працы» яна не выдзялялася54. Пазней гэтая дапамога выплачвалася з грамадскіх сродкаў. У 1936 г. пры Фінансавым аддзеле Гродзенскай гарадской рады паўстаў
    Камітэт па збору фінансаў на працаўладкаванне беспрацоўных. За 1936 г. Камітэт сабраў 45 463,46 зл. Найбольш ахвяравала войска (20 470,78 зл.), найменш пенсіянеры (940,77 зл.)55. Грашовая дапамога выплачвалася з сацыяльных фондаў і раней, але не ўсім зарэгістраваным беспрацоўным, напрыклад у студзені 1928 г. у г. Гродна было толькі 74 пастаянных атрымальніка і 38 аднаразовых56.
    Гарадскія ўлады праводзілі таксама асобныя акцыі па падтрымцы беспрацоўных. Яны мелі індывідуальны характар і палягалі на аплаце за беспрацоўных коштаў лячэння, утрымання дзіцяці ў прытулку, пахавання, часам судовых выдаткаў ці выдзяленні асабліва патрабуючым прадуктаў харчавання. У 1928 г. у рамках такой акцыі адзінокім асобам выдзялялася 15 кг жытняй мукі і 1 кг сала (для хрысціян) або 1 кг алею (для габрэяў)57. Дапамога арганізоўвалася ў розных асяродках і на розных ўзроўнях: Школьная рада Гродна з 1928 г. прызначала стыпендыі бедным вучням рамесных вучылішчаў, а Гродзенскае староства накіроўвала вясковым гмінам распараджэнні збору садавіну і гародніну дзеля дапамогі беспрацоўным58.
    Да ўдзелу ў акцыях дапамогі заахвочваліся дзяржаўныя служачыя паліцыя, войска, пажарныя, ураднікі. Папулярнай у міжваенны час была акцыя «Дадатковае харчаванне беднага дзіцяці»59. У Беластоцкім ваяводстве ў 1933 г. сярод 22 865 дзяцей, якія атрымлівалі дадатковае харчаванне было 16 710 дзяцей беспрацоўных (73 %)60. У гэтай акцыі актыўна ўдзельнічала паліцыя. Кожны паліцэйскі павінен быў ахвяраваць на харчаванне аднаго дзіцяці прыкладна 0,2 зл. у дзень61. У паліцэйскай кухні ў Гродне ў гэтым годзе харчавалася 11 беспрацоўных, а ў сем’ях паліцэйскіх на тэрыторыі павету 150 дзяцей. За год падчас 9 такіх акцый гродзенскія паліцэйскія сабралі для беспрацоўных 5 477,7 зл.62
    Да 1938 г. становішча з беспрацоўем у Гродне адносна стабілізавалася. I хаця паліцыя ўсё часцей рапартавала, што ў Гродне «забастовачных настрояў не заўважана»63, яны ўсё ж існавалі. Напрыклад, «Nowy Grodzienski Kurjer codzienny» ад 9.05.1938 г. інфармаваў, што да забастоўкі рыхтуюцца працаўнікі бетоннай фабрыкі, якіх прымушаюць працаваць не чатыры, а шэсць дзён у тыдзень64. Гэтая ж газета змяшчала як драматычныя просьбы гродзенцаў дапамагчы з »якой-небудзь працай», бо няма чаго есці, няма адзення і абутку, пагражае прымусовае высяленне, так і лаканічныя афіцыйныя абвесткі пра пошукі працы. Працу ў асноўным шукалі адзінокія жанчыны без прафесіі і моладзь да 20 гадоў.
    Гродзенская прэса таксама імкнулася па меры магчымасці дапамагаць беспрацоўным. У нумарах з лютага 1938 г. можна спаткаць заклікі: «Беспрацоўны чакае працы і хлеба! Ахвяруй грошы на зімовую дапамогу!»
    альбо: «Зімовая дапамога гэта патрэба дадзенай хвіліны, абавязак кожнага грамадзяніна». З’яўлялася інфармацыя і аб канкрэтных кроках у справе дапамогі. У прыватнасці, гродзенскія пажарныя перадалі на дапамогу беспрацоўным даход ад хакейнага матчу паміж клубамі «Баторый» і «Маккабі»65. Іншая газета ў траўні 1938 г. пасярэднічала пры кантактах беспрацоўных з ахвярадаўцамі, якія перадавалі патрабуючым харчовыя пасылкі ці дробныя ахвяры 1-2 зл.66
    Афіцыйныя статыстычныя дадзеныя сведчаць пра тэндэнцыю зніжэння ўзроўню беспрацоўя пад канец 30-х гадоў.
    Табліца Ne 3. Стан беспрацоўя ў першым паўгоддзі 1939 г. у Гродзенскім пав. (без упіку Гродна) і ў Гродне.
    Месяц
    Студзень
    Люты
    Сакавік
    Красавік
    Май
    Чэрвень
    Павет
    444
    525
    490
    254
    214
    176
    Горад
    2845
    2971
    2563
    1712
    1705
    1739
    Крыніцы: ДАБВ Ф. 47, адз. з. 106, арк. 41,79, 116,138, 154, 172.
    За першае паўгоддзе 1939 г. бесгграцоўе зменшылася на 60 % у павеце і на 39 % у горадзе. 3 пэўнай доляй хібнасці на падставе гэтых лічбаў можна меркаваць:
    -	аб непараўнальна большай колькасці беспрацоўных на душу насельніцтва ў горадзе, чым у павеце, што натуральна, паколькі вясковае насельніцтва жыло ў болыпасці з уласнага гаспадарства. Тая ж яго частка, што не мела зямлі і не знаходзіла працаўладкавання ў вёсцы, папаўняла шэрагі рабочага класа або беспрацоўных у горадзе.