• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гарадзенскі палімпсест 2011 Асоба, грамадства, дзяржава. XV - XX стст.

    Гарадзенскі палімпсест 2011

    Асоба, грамадства, дзяржава. XV - XX стст.

    Выдавец: Зміцер Колас
    Памер: 384с.
    Мінск 2012
    112.12 МБ
    Савецкі аўтар пасля заняцця Гародні Чырвонай арміяй апісаў гаты эпізод лаканічна: «Вышэйшая турэмная адміністрацыя ўцякла і перапужаная ахова была вымушана [...] па аднаму вызваляць палітычных зняволеных. Калі пра гэтае даведаліся крымінальныя злачынцы, яны выламалі дзверы сваіх камер, а за адно і дзверы ў камеры палітзняволеных»40.
    Гэта быў знак надыходзячай катастрофы...
    1	Nowe zycie. 20.12.1928. № 113. S. 4.
    2	Наше утро. 30.01.1919. № 25. С. 2.
    3	Тамсама. 14.1.1919. №11.
    ’ Тамсама. 1919. № 37.
    5	Тамсама. 1919. № 37, 39, 41.
    6	I. Антонаў, Успаміны аб польскай акупацыі Горадзеншчыны у 1919-1921 іт.: Малюнкі гвалту і зьдзеку фацетлых польскіх паноў на Беларусі: (Mae перажываньні ). Б. м., 1921. С. 28.
    7	Дзяржаўны архіў Гродзенскай вобл. (далей ДАГВ) Ф. 52, воп. 1, адз. з. 654, арк. 5-10,12.
    8	Эхо. 16.2.1923.
    9	Wl. Jarmolik, Swiat przest^pczy przedwojennego Biafegostoku 11 Bialostocczyzna. 1992. № 4 (28). S. 32-33.
    10	Gazeta Biatostocka. 23.12.1912. № 6. S. 87.
    11	WL Jarmolik, Swiat przest^pczy przedwojennego Biafegostoku... S. 32-33.
    12	Dziennik Kresowy. 22.2.1938. № 52 . S. 4.
    13	Wl. Jarmolik, Swiat przest^pczy przedwojennego Biafegostoku... S. 34-36.
    м Тамсама. S. 32.
    15	Ilustrowany dziennik ludowy. 3.08.1939. № 191. S. 4.
    16	Dziennik Grodzienski. 16.2.1922. № 1. S. 4.
    17	Ул. Ярмолік налічыў y міжваенны час у Беластоку ад 150 да 400 і болей жанчын, якія гэтым займаліся II WL Jarmolik, Swiat przest^pczy przedwojennego Biafegostoku... S. 36-37.
    18	O. Соболевская, B. Гончаров, Еврен Гродненшнны: жнзнь до катастрофы. Донецк: Норд-Пресс, 2005. С. 128-129.
    19	ДАГВ. Ф. 46, воп. 1, адз. з. 4, арк. 182-183.
    20	Тамсама. Ф. 17, воп. 1, адз. з. 172, арк. 68.
    21	Тамсама. Адз. з. 201, арк. 41.
    22	Dziennik Grodzienski. 14.3.1922. № 23. S. 3.
    23	ДАГВ. Ф. 46, воп. 1, адз. з. 2, арк. 1, 15, 17.
    24	Nowy Dziennik Kresowy. 18.06.1927. S. 4.
    25	ДАГВ. Ф. 17, воп. 1, адз. з. 200, арк. 1.
    26	Тамса.ма. Арк. 39.
    27	Тамса.ма. Арк. 76.
    28	Тамсама. Адз. з. 201, арк. 1.
    29	Тамсама. Арк. 41.
    30	Тамса.ма. Арк. 83.
    31	Тамсама. Арк. 119.
    32	Тамсама. Адз. з. 202, арк. 1.
    33	Тамсама. Арк. 33.
    34	Тамсама. Арк. 69.
    35	Тамсама. Арк. 143.
    36	Dziennik Grodzienski. 12.9.1922. № 167. S. 3.
    37	ДАГВ Ф. 46, воп. 1, адз. з. 17, арк. 84 адв.
    38	Я. Міско, Маё маўклівае сэрца: 3 літаратурнай спадчыны. Мінск, Юнадтва, 1983. С.143-147.
    39	П. Пестрак, Незабыўнае: 3 успамінаў аб вызваленні // Збор твораў у пяці тамах. Том 5. Мінск, 1986. С. 168-172.
    40	П. Лндов, Взятме Гродно II Свабодная Беларусь. 1940. № 77. С. 3.
    Ларыса Міхайлік, PhD (Гродна)
    Праблема сацыяльнага забеспячэння ў Гродне ў 1921 1939 гг.
    Паводле эканамічных паказчыкаў, разглядаемы перыяд не быў аднародным. Умоўна тут можна вылучыць некалькі этапаў:
    I.	1918-1926 гг. пасляваенная эканамічная адбудова, для якой быўхарактэрны невялікі рост гаспадаркі пры яе агульным значным адставанні ад іншых краін Еўропы;
    II.	1926-1930 гг. адносны эканамічны рост, падчас якога значна палепшылася становішча ў гаспадарцы, зменшылася беспрацоўе;
    III.	1930-1935 гг. глыбокі эканамічны крызіс, значны спад прамысловай вытворчасці;
    IV.	1935-1939 гг. паступовая стабілізацыя гаспадаркі і яе развіццё1.
    Польскі ўрад пачаў рабіць захады па выпрацоўцы метадаў і фарміраванні структур сацыяльнага забеспячэння і дапамогі насельніцтву ўжо ў першыя гады незалежнасці. Пільнасць вырашэння гэтай задачы дыктавалася нізкім узроўнем жыцця насельніцтва і цяжкім эканамічным становішчам II Рэчы Паспалітай (далей РП) пасля Першай сусветнай і польска-савецкай вайнаў. Першыя крокі ў арганізацыі сацыяльнай дапамогі былі зроблены яшчэ ў студзені 1919 г., калі Юзаф Пілсудскі падпісаў шэраг дэкрэтаў, што датычылі арганізацыі працы, сацыяльнага страхавання ў выпадку хваробы, а таксама апекі над мігрантамі. У гэтыя гады на сацыяльныя патрэбы выдзяляліся нязначныя сродкі2. У далейшым былі выпрацаваны агульныя правілы, запісаныя ва Уставе ад 16.08.1923 г.3 Устава пастанаўляла, што рэалізацыя сацыяльнага забеспячэння насельніцтва ажыццяўляецца Міністэрствам сацыяльнага забеспячэння (з 1932 г. Міністэрства працы і сацыяльнай апекі); Міністэрствам грамадскага здароўя; Міністэрствам унутраных спраў.
    Структура дзяржаўнай сістэмы сацыяльнага забеспячэння Полыпчы выглядала ў міжваенны перыяд наступным чынам. Непасрэдна курыравалі сацыяльную дапамогу дэпартаменты сацыяльнага страхавання і сацыяльнай апекі Міністэрстве працы і сацыяльнай апекі. Першы меў у сваім складзе дзве секцыі: Каса хворых і Секцыя міграцыі і пенсій, а другі чатыры секцыі (Інспекцыі сацыяльнай апекі; Апекі над дзецьмі і моладдзю; Апекі над дарослымі; Дапамогі пры працаўладкаванні).
    Паводле Уставы пра сацыяльнае забеспячэнне ад 16.08.1923 г., непасрэднымі рэалізатарамі сацыяльнай палітыкі з’яўляліся органы самакіравання паветаў, гарадоў, гмінаў). Яны павінны былі ажыццяўляць апеку над немаўлятамі, дзецьмі і моладдзю, асабліва над сіротамі, дзецьмі з маральна і матэрыяльна неўладкаваных сямей; абарону мацярынства; апеку над састарэлымі, інвалідамі, псіхічна хворымі і няздольнымі да працы; апеку над бяздомнымі і ахвярамі вайны; апеку над зняволенымі пасля адбыцця імі пакарання; барацьбу з жабрацтвам, бяздомнасцю, алкагалізмам і прастытуцыяй; дапамогу прыватным і грамадскім установам сацыяльнага забеспячэння. Аналіз бюджэтных інвестыцый у сацыяльнае забеспячэнне паказвае дамінуючы ўклад у гэтую галіну менавіта органаў мясцовага самакіравання4. Гэта было абумоўлена тым, што сацыяльная сфера не была прыярытэтным напрамкам для дзяржаўных капіталаўкладанняў, якія канцэнтраваліся больш у галіне развіцця буйной прамысловасці і абароны краіны. Клопат пра малазабяспечаных, хворых і беспрацоўных перакладаўся на плечы лакальнай адміністрацыі.
    Дзяржава не абмяжоўвала аказання сацыяльнай дапамогі з боку іншых органаў, арганізацый, юрыдычных і фізічных асоб. Сродкі ў гэтай галіне паходзілі з фондаў, грамадскіх і рэлігійных арганізацый, манаскіх згуртаванняў. Часцей, аднак, здаралася, што фонды і арганізацыі былі непасрэднымі «здзяйсняльнікамі» дапамогі, валодаючы сацыяльнымі ўстановамі, а дзяржаўныя і тэрытарыяльныя органы ўлады дапамагалі ім субсідыямі. Напрыклад, у 1937 г. таварыствы, што працавалі ў сацыяльнай сферы, мелі 50 % усіх устаноў апекі над дзецьмі, а дабрачынныя фонды 7 % такіх устаноў і 20 % устаноў апекі над дарослымі5. У шматнацыянальнай краіне большасць дабрачынных таварыстваў паўставала на нацыянальнай і канфесійнай глебе. Польскія даследчыкі сцвярджаюць нават, што, практычна, усе фонды мелі характар нацыянальны і канфесійны, а г.зн. абслутоўвалі пэўныя нацыянальныя супольнасці6.
    Дзяржаўная сістэма сацыяльнага забеспячэння ў Гродне
    Гродна, як павятовы горад, у 1919-1920 гг. належаў да Віленскай акруті «Цывільнага ўпраўлення Усходнімі Землямі»7. Ён захаваў статус сталіцы павету ў 1920-1921 гг., але ў складзе Наваградскай акруті гэтага ж упраўлення, а затым у складзе Беластоцкага ваяводства, да якога быў далучаны 19.02.1921 г.
    У далейшым паводле адміністратыўнага падзелу два паветы Беластоцкага ваяводства Гродзенскі і Ваўкавыскі належалі да «Усходніх Земляў» (Kresy Wschodnie), разам з ваяводствамі: Віленскім, Навагрудскім
    і Палескім. Гэтая прыналежнасць абумовіда глыбокія сацыяльныя праблемы на Гродзеншчыне, паколькі ўвесь міжваенны перыяд згаданыя тэрыторыі адставалі ў эканамічным развіцці ад цэнтральнага рэгіёна (існавала неафіцыйнае, але агульнавядомае паняцце «Польшча А» і Польшча Б»). Найбольшыя эканамічныя цяжкасці і найбольшая розніца паміж рэгіёнамі адчувалася на пачатку 20-х гг., у т. л. і ў сферы сацыяльнага забеспячэння8.
    У першыя гады адраджэння Польшчы у Гродне назіраўся агульны спад гаспадаркі, абумоўлены ваеннымі дзеяннямі, чатырохгадовай нямецкай акупацыі (1915-1919 гг.) і неаднаразовай зменай палітычнай улады9. Галоўнымі праблемамі былі беспрацоўе, значная колькасць інвалідаў і мігрантаў (пераважна асоб без грамадзянства і сталага месца жыхарства), адсутнасць патрэбнай колькасці жыллёвага фонду ў горадзе і крызіс сельскай гаспадаркі, які выклікаў слабае забеспячэнне прадуктамі харчавання і рост цэн на іх. Ваенныя дзеянні паўплывалі і на змяншэнне колькасці насельніцтва, якое часткова загінула, а часткова эвакуіравалася далёка на Усход. Паводле спісу насельніцтва, праведзенага адміністрацыяй «Цывільнага упраўлення Усходнімі Землямі» у 1919 г., Гродна налічваў 28 165 чал. Прычым у працэнтных адносінах нацыянальны склад выглядаў наступным чынам: 32,9 % палякаў; 7,5 % беларусаў; 0,1 % літоўцаў; 58,9 % габрэяў і 0,6 % іншых10.
    Менавіта ў гэты перыя д у горадзе пачалі рабіцца першыя крокі на ш ляху вырашэння сацыяльных праблем. На падставе арт. 10 Распараджэння Генеральнага камісара Усходніх зямель ад 14.08.1919 г. «Аб дзейнасці гарадскіх гмін» у абавязак гарадскіх уладаў уваходзіла апека над беднымі, стварэнне і утрыманне дабрачынных устаноў, арганізацыя шпіталяў і падтрыманне санітарных нормаў11. У гэты час пачалі адраджацца некаторыя з існуючых да рэвалюцыі сацыяльных устаноў (прытулкі для дзяцей і інвалідаў), разгортваць сваю дзейнасць такія арганізацыі, як Польскі Чырвоны крыж і стварацца дабрачынныя таварыствы. Гэтаму моцна спрыяла тое, што адным з першых крокаў гродзенскай улады сталася звальненне ад падаткаў на нерухомасць храмаў усіх веравызнанняў, а таксама ўсіх таварыстваў і арганізацый, што паводзяць дабрачынную і рэлігійную дзейнасць12.
    3 моманту далучэння горада да Польшчы пытаннямі сацыяльнага забеспячэння займалася гарадская ўлада. Калі не хапала фінансавых ці арганізацыйных магчымасцяў, падключалася павятовая ўлада, а ў асобных выпадках і ваяводская. У горадзе знаходзілася таксама прадстаўніцтва цэнтральнага апарату гэта Інспекцыя па працы 39 акругі13 і Установа пасрэдніцтва пры працаўладкаванні14. Наяўнасць іх сведчыць пра значэнне,
    якое надавалася праблеме працы і беспрацоўя ў маштабе краіны і таксама ў Гродне, дзе гэтая праблема абвастралася па меры павялічэння насельніцтва і ў перыяд эканамічнага крызісу.
    Узросту насельніцтва спрыялі натуральны прырост15 і міграцыя. У першае міжваеннае дзесяцігоддзе колькасць гараджан узрастала галоўным чынам коштам дэмабілізаваных і ўцекачоў з-за ўсходняй мяжы16. Як можна меркаваць па данясеннях паліцыі і паведамленнях прэсы, у гэты перыяд істотна знізіўся ўзровень жыцця. Адчуваўся дэфіцыт тавараў першай неабходнасці, пагоршыліся побытавыя ўмовы, ураслі цэны на тавары і паслугі. Пагоршыўся і стан бяспекі ў горадзе павялічылася колькасць падкінутых дзяцей і дробных крадзяжоў. Здзяйснялі іх як збяднелыя мясцовыя жыхары, якія ўцякалі з крамаў, не заплаціўшы за тавары, так і »галадаючыя рэпатрыянты з Савецкай Расіі»17.