Гарадзенскі палімпсест 2011
Асоба, грамадства, дзяржава. XV - XX стст.
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 384с.
Мінск 2012
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
26
27
28
29
30
31
32
СБ. Бедарусь сегодня [Электронный ресурс]. Режмм доступа: http://pda.sb.by/post/ vidom kalanchu/. Дата доступа: 10.09.2011.
Kurjer Warszawski. 1885, № 160. S. 1.
Kraj. 1885. №23. S. 14.
Kraj. 1885, №23. S. 14.
Королёв, H. Рука помоіцм была всегда 11 Гродзенская праўда. 2001, 23 чэрвеня. С. 2.
НГАБ у Гродне. Ф.45, воп. 1, адз. з. 1, арк. 56.
Швед, В. В. Гродзенскія пагарэльцы 1885 года і Эліза Ажэшка II Губернскі Гродна. Баранавічы, 2003. С. 89.
Kraj. 1885, №24. S. 9.
Kraj. 1885, № 24. S. 9.
Гродзенская праўда. 2011,11 жніўня. С. 4.
НГАБ ў Гродне. Ф. 45, воп. 1, адз. з. 1, арк. 1-3.
Kraj.1885, № 24. S. 10.
Осколкн, 1885, № 25, С. 1
Швед, В. В. Гродзенскія пагарэльцы 1885 года... С. 93-95.
Listy Orzeszkowej do Erazma Piltza П Wikizrodla, teksty i materialy [Электронный pecypc], Режмм доступа: http://pl.wikisource.org/wiki/Listy_Orzeszkowej_do_Erazma_ Piltza. Дата доступа: 25.08.2011.
Kraj. 1885, № 24. S. 8.
НГАБ y Гродне. Ф. 45, воп. 1, адз. з. 3, арк. 54.
Kraj. 1885, № 24. S. 9.
Швед, В. В. Гродзенскія пагарэльцы 1885 года...С. 90
НГАБ у Гродне. Ф. 45, воп. 1, адз. з. 16 а, арк. 85.
Швед, В. В. Гродзенскія пагарэльцы 1885 года...С. 94.
От стражнмков до МЧС, млм Пять веков борьбы co стмхмей Н Бнржа мнформацнм. Архнв газеты [Электронный ресурс]. Режнм доступа: http://gazeta.grodno.by/232/ t8.html. Дата доступа: 19.08.2011.
Андрэй Чарнякевіч, кандыдат гіст. навук (Гродна)
Крымінальны свет міжваеннай Гародні. 1919 1939 гг.
Ej-ze Marku' Juz z jarmarku? Nie kupites nic?
Ach! Z za pasa znikta kasa!... Zwfdil jakisfryc!'
Калі адкінуць y бок нонканфармісцкую эстэтыку ды ідэю вульгарнай свабоды, раптам высветліцца, што злачынца ў грамадстве выконвае, фактычна, ролю сацыяльнага індыкатара, выяўляючы межы дазволенага і надзейнасць існуючай дзяржаўнай сістэмы. Магчыма, ён маргінал, аднак, гэткая асоба адкрыта супрацьпастаўляецца існуючым нормам права і гатова гэта прадэманстраваць. Пакуль дзяржава ў стане стрымліваць падобны кансалідаваны зарад сацыяльнай агрэсіі, карпарацыя злачынцаў будзе існаваць у межах пэўнага status quo амаль на самым дне паўсядзённага жыцця. Але, у той момант, калі адбываецца сацыяльная катастрофа і інстытут улады губляе сваю манаполію на насілле, ініцыятыва пераходзіць у рукі ягоных былых апанентаў...
Так і здарылася ў Гародні і наваколлях напрыканцы нямецкай акупацыі, узімку 1918 г. «Эксцэсы бандытызму [...] з’яўляліся прадуктам безуладдзя. Гэтак тлумачыла існуючы стан рэчаў гарадзенская газета «Наше утро». Відавочна, што бандытызм з’яўляецца непазбежным вынікам пералому і пераходнага часу. Аднак, гэты пераход, гэты крызіс ужо занадта працяглы, ён настолькі зацягнуўся, што стаў нязносным і зняволены мірны грамадзянін страціў ужо ўсялякую надзею на лепшую будучыню. Эксцэсы бандытызму ў нашым раёне паралізуюць апошнія імкненні да стваральнай працы. Адчуўшы аслабленне ўлады, некаторая частка нашага насельніцтва ва ўсю праяўляе свае інстынкты. Некаторыя нашы «разнузданыя грамадзяне» нішчаць і прысвойваюць усё, што трапляе ім на шляху, уцягваючы ў свае шэрагі нават тых, хто да апошняга часу трымаўся з боку ад прынцыпу «лаві момант»2.
Разбой, крадзяжы, махлярства, ліхвярства, рабаванне гэты спіс можна працягваць да бясконцасці. Пры гэтым адбывалася відавочнае знікненне мяжы паміж сацыяльным супрацьстаяннем і крымінальным гвалтам. Напрыклад, калі ў студзені 1919 г. да Гародні падышлі часткі г. зв. Віленскай самаабароны («Віленскі атрад Польскага войска») пад камандаваннем маёра
Уладзіслава Дамброўскага, яны правялі некалькі акцый «пацыфікацыі» навакольных вёсак, якія не адрозніваліся ад разбою3.
Больш за тое. Узніклі паважныя цяжкасці з легітымізацыяй новапаўсталых судовых інстытутаў, бо гэта аўтаматычна вяло да вызначэння палітычнай прыналежнасці краю. Першы такі канфлікт разгарнуўся паміж Міністэрствам беларускіх спраў, якое дзейнічала ад імя літоўскага ўрада, і Часовым гарадскім камітэтам, што прадстаўляў мясцовы самаўрад. 6 лютага ў Гародні прайшлі выбары гарадскіх суддзяў, якія Міністэрства апратэставала4. Калі праз тыдзень літоўскі прадстаўнік з’явіўся на паседжанне Камітэта, яго там сустрэлі больш чым варожа. Часовы камітэт вырашыў перадаць пытанне аб незаконных дзеяннях Міністэрства беларускіх спраў ...у гарадскі суд, які сам і ўтварыў!5
Нават з усталяваннем польскай улады вясной таго ж года сітуацыя ў сферы грамадскай бяспекі заставалася без зменаў. Тут нельга не згадаць забойства восенню 1919 г. ва ўласным маёнтку Навасёлкі Індурскага пав. актыўнага грамадскага дзеяча, былога старшыні Гарадзенскай беларускай управы Яўгенія Курлава. Беларускі бок надаваў гэтаму здарэнню характар палітычнага злачынства, а сам гэты эпізод патрапіў у пералік праяваў тэрору з боку польскіх уладаў у дачыненні да палітычных праціўнікаў6.
Паводле следчай справе Я. Курлаў загінуў зусім не з прычыны палітыкі. Незадоўга перад смерцю ён прадаў леташняе збожжа. 7 кастрычніка 1919 г. каля 11 -й гадзіны вечара ў іменні з’явілася некалькі чалавек у польскай вайсковай форме, якія папрасілі каней да Індуры. Калі служачая разам з сынам гаспадара адчынілі дзверы, незнаёмыя ўварваліся ў дом і, пагражаючы зброяй, запатрабавалі грошы. Курлавы паспрабавалі уцячы. Малодшага сяляне схавалі ў хляве, а старэйшы выскачыў праз вакно, але быў застрэлены.
Следчыя выйшлі на жыхара Гародні Ільдэфонса Клімовіча. Той заявіў, што ў піўной на Беластоцкай вуліцы чуў размову некалькіх асобаў аб тым, як яны абрабавалі маёнтак Курлавых. Пазней высветлілася, што інфарматар сам удзельнічаў у абмеркаванні плана злачынства. На маёнтак бандытаў навёў нейкі Ян Сухоцкі, які пад выглядам пошуку працы даведаўся аб праданым збожжы. Бандыты спадзяваліся ўзяць у Навасёлках каля 200 тыс. марак, а замест гэтага кожны атрымаў па 130 марак7.
Апагей насілля прыйшоўся на сярэдзіну 1920 г., калі падчас польскасавецкай вайны Гародня некалькі разоў пераходзіла з рук у рукі. Гэтыя пераходы суправаджаліся масавымі рабункамі мірных жыхароў. Расейскі пісьменнік Аркадзій Бухаў апісаў гэты момант наступным чынам:
«...Бальшавікі хацелі ўзяць Гародню, а палякі не хацелі добраахвотна сыходзіць. Для мірнага насельніцтва гэта азначала, што адны будуць біць перад сыходам, а друтія пасля прыходу. Адзін з мясцовых стратэгаў гаспа-
дар бакалейнай лаўкі пераконваў мяне, што неабходна толькі пралічыць момант:
Калі будуць сыходзіць, дык кожны павінен ісці на паддашша.
Навошта?
Ён пытаецца: навошта? Хто ж захоча рабаваць на паддашшы, калі гэта магчыма зрабіць на першым паверсе. Затое, калі будуць прыходзіць, дык трэба лезці у падвал.
А гэто навошта?
Ен яшчэ не разумее... Хто жа палезе рабаваць у падвал, калі гэта магчыма зрабіць на другім паверсе.
Павінен сказаць, што мой скептык-знаёмы недаацаніў энергіі і працавітасці сыходзячых і прыходзячых. Адны сыходзячы, а іншыя прыходзячы рабавалі і ў падвалах, і на паддашы, і на ўсіх трапіўшых у вочы паверхах. Гэта была добрасумленная, выдатна зробленая праца, якая казала пра асаблівую якасць і уважлівасць»8.
Пасля заканчэння вайны Гародня пераўтвараецца ў правінцыйны польскі горад. Мясцовы крымінальны свет хутка набыў тыповыя для тагачасных польскіх гарадоў рысы і структуру.
Найбольш небяспечную групу злачынцаў у гэты перыяд складалі ўзброеныя рабаўнікі. У гэтым сэнсе асабліва вылучаўся пачатак 1920-х гг., калі ў наваколлях Гародні адбываўся шэраг рабункаў. Звычайна, банды складаліся з дэзерціраў ці дэмабілізаваных жаўнераў, якія былі апранутыя ў вайсковую вопратку, мелі карабіны, рэвальверы, гранаты, Яны нават удзень нападалі на прахожых, рабавалі хаты, пад выглядам рэвізіі ўваходзілі ў крамы, фірмы ці на малыя прадпрыемствы. Нядзіўна, што паліцыя доўгі час не давала сабе рады з гэткімі правапарушэннямі. У Беластоку, напрыклад, дзейнічала банда Антонія Лукашынскага, якая здзейсніла каля 30 збройных рабункаў.
У 1930-я гг. збройныя рабункі часта адбываліся на вуліцы, калі з дапамогаю нажа ці нават палкі злачынцы спрабавалі абрабаваць выпадковых прахожых. Злачынцамі найчасцей былі асобы без асаблівых крымінальных кваліфікацый, звычайныя авантурысты, маладыя сялянскія дзеці, якія прыбылі ў горад з вёскі, а таксама асобы, звольненыя з турмы.
Што праўда, па ранейшаму сустракаліся і арганізаваныя банды, якія спецыялізаваліся на рабунках са зброяю ў руках. Напрыклад, у 1937 г. вядомыя ў тым жа Беластоку бандыты Іцхок Хуторыянскі і Чэслаў Красоўскі абрабавалі ў тытунёвага прадпрымальніка Якуба Ліпшыца, пасля чаго схаваліся ў Гародні. Арыштаваць іх удалося толькі праз два гады9.
Найбольш колькаснай і багатай на крымінальных «спецыялістаў» розных кваліфікацый была група гарадскіх злодзеяў. Напрыклад, у міжваен-
ным Бедастоку, паводле Ул. Ярмоліка, налічвалася каля 200-300 прафесійных злодзеяў. У Гародні напрыканцы 1912 г. паліцыя мела інфармацыю пра 525 прафесійных злодзеяў10.
Вышэй за ўсіх ў крымінальнай іерархіі стаялі г. зв. «касяжы» («kasiarze»). Іх было не шмат, бо падобная спецыялізацыя патрабавала як высокіх кваліфікацый, так і дастаткова дарагіх прыстасаванняў. Напад на банк, абменнік або прыватную кватэру былі справай вельмі складанай. Большасць з «касяжаў» працавала па-за межамі свайго пражывання, каб не звяртаць на сабе ўвагу паліцыі. Вядомыя беластоцкія злачынцы Генрых Гебаўэр, Янкель Фрыдланд, Хаім Гарбер ці Меер Крынскі звычайна «працавалі» ў Гародні, Сувалках, Едвабным, Супраслі, Воўпе ды інш. А Беласток наведвалі гастралёры з Варшавы. Тым не менш, пасля чарговага спрытнага рабунку паліцыя звярталася да ўжо вядомых постацей, які былі пад наглядам11.
«Асы крымінальнага свету»... Пад гэткім загалоўкам гарадзенская газета «Dziennik Kresowy» ў лютым 1938 г. паведамляла пра паседжанне Акругавага суда, на якім разглядалася справа трох рабаўнікоў Гаспадарчагандлёвага бюро варшаўскіх «касяжаў» Дыяніза Зыгмунда Сташкевіча, Станіслава Гадлеўскага ды «аса» з Гародні Міхаіла Міцкевіча. Яны атрымалі па 6-7 год турмы. Дарэчы, у касе Бюро на момант злачынства знаходзілася ўсяго толькі 30 злотых (некалькі дзён раней там было 15 тыс.)12.