Гарадзенскі палімпсест 2011
Асоба, грамадства, дзяржава. XV - XX стст.
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 384с.
Мінск 2012
Тым не менш незадальненне гарадзенцаў дзейнасцю пажарных было відавочным. Так, 10 чэрвеня а 9-й гадзіне вечара ў адной са згарэлых крамаў у доме пры Параднай плошчы загарэлася старая мэбля, зваленая туды габрэем Шаяй Пікам. Людзі прыбеглі, выцягнулі частку мэблі на вуліцу і патушылі полымя, але ў краме быў яшчэ дым і значная колькасць мэблі, якая працягвала тлець. У гэты час з’явілася пажарная каманда. Пажарныя сталі адцягваць мэблю, каб ачысціць уваход у краму. Пры гэтым выкарыстоўвалася сякера. Раптам гаспадыня мэблі Бэйля Пік з натоўпам родных і служачых накінулася на пажарных, а калі тыя адпіхнулі яе, то яна падняла лямант і разам з натоўпам габрэяў, з якіх «некаторыя прыхапілі палены, калы і камяні», напалі на пажарных. ШлёмаПазняк кінутым каменем параніў галаву аднаму з пажарных. Калі пажарныя яго затрымалі, то натоўп яшчэ з большым напорам пачаў на іх нападаць. Пажарныя вымушаны былі абараняцца: габрэю Пазняку і яшчэ нейкаму маладому габрэю, якія «асабліва моцна» на іх нападалі, «былі нанесены ўдары па галаве і спіне». Усё гэта магло скончыцца непрадказальна, калі б не ўмяшалася паліцыя. Паліцэйскімі быў наведзены парадак, а самыя актыўныя затрыманыя38.
У тыя часы ахове працы і тэхніцы бяспекі належнай увагі не надавалася. Пажарныя часцяком заставаліся калекамі, шмат было выпадкаў са
смяротным зьгходам. У 1886 г. пры пажары дома Лебядзінскага пажарны Іосіф Себасцьяновіч, атрымаўшы «моцнае калецтва», памёр у шпіталі, пакінуўшы пасля сябе жонку і двое дзяцей. Удаве Себасцьяновіча пасля прашэння брандмайстра Вайтукевіча з гарадскіх сродкаў была назначана штогадовая сума кампенсацыі ў памеры 144 рублі39. А ў 1889 г. жонка былога пажарнага служачага Ігнацыя Дашуты Марцыяна звярнулася ў гарадскую думуз просьбай аб матэрыяльнай дапамозе, грунтуючы просьбу тым, што «адстаўны салдат Ігнацый Дашута 10 гадоў праслужыў у гарадзенскай пажарнай камандзе, а ў 1888 г. бьгў звольнены ў выніку пагаршэння здароўя і страты зроку; у дадзены час ён, будучы непрацаздольным, не ў стане зарабіць на пражытак для сябе і траіх малалетніх дзяцей»40. У лістападзе 1901 г. памёр Сцяпан Бярнацкі, былы пажарны служачы, які працаваў у гарадской паліцыі41, пакінуўшы пасля сябе ўдаву Анастассю і траіх ° 4Р дзяцен .
У 1890г. паліцмайстар напісаўу гарадскую думу ліст, уякім падкрэсліваў, што «аклад жалавання ў гарадзенскай пажарнай камандзе недастатковы». Ён сцвярджаў, што «ўсе спробы арганізаваць каманду пажарных служачых з людзей, якія цалкам адпавядаюць гэтай службе, г. зн. моцных, фізічна развітых, шустрых, а галоўным чынам нязменнага саставу, засталіся марнымі, бо асобы, калі і паступалі ў пажарную службу, то пры першай магчымасці [...] кідалі яе і пераходзілі на месцы з болып забяспечаным утрыманнем. Пры такіх умовах у пажарнай камандзе заўсёды заставаліся толькі людзі менш здольныя, менш развітыя і больш слабыя фізічна, якія, адным словам, мала адпавядалі ўмовам пажарнай службы, ды і тыя, не задаволеныя [... ] жалаваннем, служаць кароткія тэрміны і часта змяняюцца, а гэтая акалічнасць перашкаджае [...] арганізаваць каманду [...] з людзей вопытных і добра абучаных сваёй справе».
Паліцмайстар прапанаваў плаціць кожнаму пажарнаму па 150 руб., унтэр-афіцэру 250 руб. і па 30 руб. кожнаму на абмундзіраванне. Гарадская дума, разгледзеўшы гэтае пытанне, пастанавіла зрабіць «надбаўку кожнаму з 1892 г. па 25 руб. у год на абмундзіроўку»43. Адпаведна заробак брандмайстра ў 1892 г. складаў 360 руб., старэйшага унтэр-афіцэра 265 руб., a 24 пажарныя служачыя атрымлівалі па 169 руб.44
29 траўня 1898 г. было створана Гарадзенскае добраахвотнае пажарнае таварыства, пажарная каманда якога размяшчалася ў тых жа казармах, дзе і гарадская пажарная каманда. Днём 22 ліпеня 1899 г. падчас моцнага пажару ў горадзе згарэў ваенны летні лазарэт45 разам з канюшняй і дэпо гарадской пажарнай каманды і пажарнага таварыства46. Гэтае пажарнае здарэнне канчаткова пераканала гарадскія ўлады пабудаваць у 1902 г. «вежу вакольнага агляду» побач з флігелем. Разам з каланчой пабудавалі пажарны
двор, плошча якога складала 246 кв. м47. У гэты час пажарная каманда складалася з брандмайстра і 24-х пажарных служачых. У каманды было 12 коней, 4 пажарныя трубы, адна летняя лінейка, 12 бочак ды і інш.48
Падчас рэвалюцыйных падзей 1905 1907 гг. пажарныя паддаліся рэвалюцыйным настроям. 15 траўня 1905 г. яны патрабавалі прыбаўкі да ўтрымання па 5 руб. у месяц. Але атрымалі адмову і прыступілі зноў да работы49.
Пажарныя часта дапамагалі паліцэйскім служачым. Так, 24 студзеня 1907 г. два анархісты падчас уцёкаў паранілі з агнястрэльнай зброі траіх чалавек і застрэлілі паліцэйскага. Аднаму з іх удалося збегчы, другі забарыкадаваўся ў адной з кватэр і каля трох гадзін вёў перастрэлку з паліцыяй і войскамі. Пажарныя дапамагалі штурмаваць дом, кідаючы ў кватэру факелы. Пасля заняцця кватэры войскамі быў знойдзены труп анархіста50.
Падчас Першай сусветнай вайны становішча пажарных рэзка пагоршылася. 8 красавіка 1915 г. служачыя каманды звярнуліся да паліцмайстра з калектыўным хадайніцтвам аб павелічэнні ім грашовага ўтрымання, бо «з „рычыны падаражання ўсіх жыццёвых прадуктаў жыць ім на атрымліваемае жалаванне няма ніякай магчымасці»51.
Падчас нямецкай акупацыі гарадзенскае гарадское паліцэйскае ўпраўленне было эвакуявана ў Калугу, а пажарная каманда (Нікіфар Панасюк, Дзіянісій Дабранскі, Мікалай Дрозд, Андрэй Пічкоўскі, Станіслаў Авечка, Аляксандр Калач, Віктар Тарасюк-Шыла, Канстанцін Ярмолік, Міхаіл Трахімюк-Трахімовіч, Іосіф Тубай-Дубай, Дзіянісій Назарка, Максім Бараноўскі, Філіп Шэйко, Ціхан Васільеў, Мікалай Дзятчэня, Рыгор Стэльмашук, Пётр Малевіч, Фёдар Карытцо, Сільвестр Сяўрук, Ігнацый Раманюк, Ігнацый Цюхай, Сцяпан Гутоўскі і Максім Жэжа) ў Ніжні Ноўгарад52. Амаль усе пажарныя былі прызначаныя гарадавымі ў ніжагародскую паліцыю53, дзе і служылі на працягу ўсёй вайны.
Такім чынам, створаная ў Горадні пажарная каманда на працягу другой паловы XIX пачатку XX ст. была малалікаю. Гарадскія ўлады неахвотна яе фінансавалі, у той час як акрамя выплаты заробка пажарным служачым трэба было пастаянна абнаўляць і рамантаваць пажарныя прылады, абнаўляць форму і набываць правіянт. Тым не менш, пажарныя мужна змагаліся з вогненнай стыхіяй, неаднаразова падвяргаючы жыццё рызыцы.
' НГАБ у Гродна. Ф. 8, воп. 1, адз. з. 1538., арк. 38.
2 Тамсама. Арк. 153.
3 Borowik Р. Jurydyki miasta Grodna w XV-XVIII wieku I Przemystaw Borowik. Suprasl, 2005.
C. 37-38; Марозава C.B. Гродна ў 2-й палове 16-18 стагоддзях // Памяць: Іродна. Мн„
1999. С. 68-74. Найболыйую шкоду гораду прынеслі пажары 1646, 1655, 1672, 1720, 1753,1782 іт. Значныя пажары адбыліся ў 1586, 1613, 1617, 1636, 1675, 1705, 1709,1735, 1750, 1776, 1781 гг.
4 Дыярыуш князя Міхала Казімера Радзівіла Ваяводы Віленскага Істмана Вялікага В. К. Літ. / Спадчына, 1996, № 4. С. 122.
5 Bockowski, D. Jedzie, jedzie straz ogniowa...l25 lat Strazy Pozarnej w Bialymstoku. Bialystok, 2000. C. 6.
6 НГАБ y Гродна Ф. 1, воп. 2, адз. з. 1486, арк. 9.
7 Тамсама. Воп. 27, адз. з. 465, арк. 242.
8 Тамсама. Воп. 4, адз. з. 244, арк. 15-16.
9 Тамсама. Адз. з. 176, арк. 66.
'° Тамсама. Адз. з. 244, арк. 17.
11 Тамсама. Ф. 1, воп. 20, адз. з. 459, арк. 215 аб.
12 Тамсама. Воп. 13, адз. з. 264, арк. 1,11.
13 Тамсама. Арк. 12-13.
14 Тамсама. Ф. 1, воп. 27, адз. з. 766, арк. 723.
15 Тамсама. Воп. 13, адз. з. 962, арк. 2.
16 Тамсама. Ф. 1, воп. 22, адз. з. 1239, арк. 1.
17 Тамсама. Ф. 2, воп. 38, адз. з. 631, арк. 1437-1439.
18 Тамсама. Ф. 1, воп. 6, адз. з. 1434, арк. 1.
19 Тамсама. Адз. з. 1953, арк. 1-3.
20 Тамсама. Ф. 2, воп. 38, адз. з. 711, арк. 196.
21 Тамсама. Адз. з. 701, арк. 626; Ф.2, воп. 38, адз. з. 702, арк. 70-73.
22 Тамсама. Адз. з. 719, арк. 1519-1527.
23 Тамсама. Ф. 8, воп. 4, адз. з. 60, арк. 1.
24 Тамсама. Ф. 2, воп. 38, адз. з. 717, арк. 414-416.
25 Яковчук, В. Пожарпая служба Беларусм: ясторня развятяя: монографмя / В. 14. Яковчук. Мйнск, 2005. С. 124.
26 Обзор Гродненской губернмм за 1882 г.
27 НГАБ у Гродна. Ф. 1, воп. 17, адз. з. 291, арк. 1.
28 Тамсама. Ф. 1, воп. 17, адз. з. 774, арк. 2.
29 Тамсама.
30 Обзор Гродненской губернмл за 1885 г.
31 НГАБ у Гродна. Ф. 1, воп. 17, адз. з. 774, арк. 5-8.
32 Яковчук, В. ГІожарнаяслужба Бсларусм... С. 134-135.
33 НГАБ у Гродна. Ф. 1, воп. 17, адз. з. 774, арк. 5-8.
34 Тамсама. Арк. 2.
35 Тамсама. Ф. 1, воп. 17, адз. з. 774, арк. 5-8.
36 Тамсама. Ад. з. 824, арк. 29-33.
37 Тамсама. Арк. 29-33.
38 Тамсама. Арк. 33. Матэрыял прадастаўлены A. Р. Радзюком.
39 Тамсама. Ф. 1, воп. 17, адз. з. 838, арк. 245.
40 Тамсама. Адз. з. 1515, арк. 6.
41 У пажарнай камандзе ён працаваў амаль 6 гадоў, пасля чаго 1,5 гады ў паліцыі.
42 НГАБ у Гродна. Ф. 125, воп. 1, адз. з. 70, арк. 13.
43 Тамсама. Арк. 156.
44 Тамсама. Арк. 186-187.
45 Орловсклй, Е. Гродненская старлна. Ч. 1. Гродно, 1910. С. 326.
46 Местная хронмка П Гродненскле губернскле ведо.мостл. 1899, 3 августа. С. 5.
47 Кот, В. Пад гістарычнай каланчой II Гродзенская праўда. 2006, 13 снежня. С. 6.
“ Обзор Гродненской губернмя за 1890 г.
49 Швед, В. Губернскі Гродна. Аповяды з гісторыі горада (канец 18 пачатак 20 ст.). Гродна, 2003. С. 140.
50 Тамсама. С. 152.
51 Черепнца, В. Город-крепость Гродно в годы Первой ммровой войны / В. Н. Черепнца. Гродно: ГрГУ, 2006. С. 228.
52 НГАБ у Гродна. Ф. 117, воп. 1, адз. з. 51, арк. 99.
53 Тамсама. Арк. 99-104.
Вадзім Кароль (Гродна)
Гарадзенцы ў экстрэмальных сітуацыях: пажар 1885 г. у Гародні
Пажар са старажытных часоў лічыцца адной з найбольш страшэнных бед, якія абрушваюцца на чалавека. У гісторыі застаўся цэлы шэраг пажараў, якія знішчалі гарады дашчэнту: Вялікі пажар у Рыме 64 г. н. э., Вялікі Лонданскі пажар 1666 г., Маскоўскі пажар 1812 г., Гамбургскі пажар 1842 года, Вялікі Чыкагскі пажар 1871 г. і г. д.
Грандыёзны пажар, які адбыўся ў Гародні напрыканцы вясны 1885 года, быў адной з найбольш значных падзеяў у гісторыі горада і яго гараджан на працягу XIX ст.
Пажары не былі рэдкасцю ў Расійскай імперыі. Большасць з іх мелі стыхійны характар і былі сапраўдным бедствам для насельніцтва. Больш за 43 тыс. пажараў штогод адбывалася ў гарадах і вёсках Расійскай імперыі на працягу 1880-х гадоў. Гэта больш чым ў тры разы перавышала паказчыкі 1860-х гадоў, і таму ў краіне пачалі казаць пра «пажарную эпідэмію»1. Прычын такога незайздроснага становішча было мноства: