Гарадзенскі палімпсест 2011
Асоба, грамадства, дзяржава. XV - XX стст.
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 384с.
Мінск 2012
Пытанне аб яе арганізацыі ўздымалася ў магістраце, асабліва калі ў Беластоку пасля пажару 1753 г. была арганізавана прафесійная пажарная каманда з 12 чалавек5. Але выніку не было. Патрэбны быў пэўны аўтарытарызм уладаў, каб стварыць пажарную каманду. Гэта і адбылося дзесьці паміж 18181825 гг.
У пажарнай камандзе першапачаткова служылі жаўнеры мясцовых вайсковых фармаванняў. У »ведамасці аб стане паліцыі» ў Горадні за 1826 г. паведамлялася, што «ніжніх служачых уласна пры пажарнай частцы не знаходзіцца, а карыстаюцца з гарнізоннага батальёна па чарзе як для навучання карыстанню заліўнымі трубамі, так і штодзённым нарадам адмысловай з таго ж батальёна каманды на выпадак пажару». Кіраваў дзеяннямі «пажарнай каманды» брандмайстар, які меў вучня і некаторыя пажарныя прыстасаванні: 5 заліўных трубаў і 12 бочак для вады. Для дастаўкі гэтых пажарных прыладаў на месца пажару наймаліся чацвёрка коней за аплату 200 руб. у год6.
У «Отчёте о состоянмм губернмм за 1835 г.» адзначалася, што пажарная каманда Горадні складалася з брандмайстра7, якому дапамагала 20 чалавек ніжніх чыноў гарадзенскага гарнізону, якія толькі ў начны час знаходзіліся пры пажарным абсталяванні. Днём гэтае абсталяванне зберагалі два дзесяцкія8. У імянным спісе паліцэйскіх служачых Горадні за 1834 г. указаны імёны двух паліцэйскіх «пры пажарных прыладах» Абрама Ермакова і Васіля Дземанава9. Пасаду брандмайстра займаў Эйбейлер10.
3 канца 1830-х гг. каманда пачала камплектавацца з вольнанаёмных служачых. У 1841 г. яна ўжо налічвала 6 чалавек. Усе яны працавалі па вольнаму найму11 і папаўняліся «з ніжніх чыноў унутранай варты»12. Але не хапала людзей, якія 6 у выпадку пажару «былі прывучаны» для карыстання пажарным абсталяваннем. У 1848 г. брандмайстар звярнуўся з рапартам у паліцыю, просячы прызначаць кожную суботу 8 чалавек ніжніх чыноў, каб «выпрабоўваць пажарныя прылады»13.
У 1849 г. пажарная каманда мела ўласных 6 коней, 2 лінейкі, павялічыла колькасць пажарных труб да 14. Штогадовыя затраты на каманду складалі 885 руб.14 Пад канец 1853 г. пажарная каманда Горадні складалася з брандмайстра і 12 »радавых пажарных». Апроч таго, яна не мела ўласнага памяшкання і павінна была яго арандаваць15.
25 лістапада 1861 г. гарадзенскі губернатар моцна пакрытыкаваў пажарную службу. Ім было заўважана, што пажарная каманда адсутнічае на сваім месцы (у »паліцэйскім будынку») і працуе каля пераправы праз Нёман. Больш таго «пажарныя коні [...] не заслугоўваюць адабрэння. Прылады параскіданы і ўтрымліваюцца неахайна». Раззлаваны губернатар прапанаваў праўленню зрабіць вымову паліцмайстру Змееву «за абыякавасць» і за
тое, што пажарнікі выкарыстоуваюцца для працау, якія не маюць ніякага дачынення да іх непасрэдных абавязкаў16.
Абсталяванне, якое дастаўлялася пажарнымі на месца пажару, а гэта 4 параконныя, 3 аднаконныя і 2 малыя «машыны», 6 бочак і 1 лінейка, у сваёй большасці амаль не выкарыстоўваліся. У сувязі з гэтым нават планавалася іх перадаць жыхарам Горадні з абавязкам дастаўляць іх на конях на месца пажару17. Пажарны абоз быў недагледжаным. Невыпадкова намеснік генерал-губернатара выслаў ліст гарадзенскаму губернатару, у якім паведамляў, што «падчас пажару 11 снежня [1867 г.] на Бальнічнай вуліцы гарадская пажарная каманда прыбыла на месца праз дзве гадзіны пасля таго, як ён пачаўся і пры даволі нездавальняючым сваім складзе і дрэнным стане абста-
лявання, мала магла садзейнічаць спыненню [пажару]». Намеснік прапанаваў прыняць меры для паляпшэння стану як пажарнай каманды, так і абсталявання18.
Падчас пажару 1869 г. у Горадні згарэла сама пажарная частка і каланча. Гарадскія ўлады адмовіліся выдзеліць грошы напабудовуновай каланчы. У сувязі з гэтым паліцмайстар дабіваўся дазволу ў святароў Сафійскага сабора на размяшчэнне вартаўніка на званіцы храма, а таксама пабудову каля яго памяшкання для размяшчэння пажарнага абозу і коней. Царкоўныя ўлады дазволу на размяшчэнне назіральнага пункта на званіцы не далі19.
Пасля пажару 1869 г. гарадскія ўлады ўсё ж выдаткавалі сродкі і купілі коней, бочкі, нанялі на службу людзей і арандавалі дом на Замкавай вуліцы, які належаў летняму ваеннаму лазарэту. У 1869 г. пажарная каманда ўжо складалася з брандмайстра, двух унтэр-брандмайстраў і 34 радавых20. У канцы гэтага года ў горадзе праводзіліся таргі з мэтаю арганізацыі дастаўкі
Пажарны завупак і дэпо на вуп. Замкавай, 19. Пачатак XX cm.
Крыніца: Мая Гародня [электронны рэсурс]. -С 1880 no 1940. Рэжым доступу: http://www.oldgrodno.eom/v/1880-1940/
правіянту і прыладаў для пажарнай каманды, фуражу для коней, а таксама рамонту абсталявання21.
Аднак пажарная каманда і на новым месцы не была цалкам укамплектавана. Брандмайстар бачыў недахопы ў »адсутнасці катлоў для гатавання ежы, недахопе кармоў для коней, адсутнасці ложкаў, нягоднасці абмундзіравання пажарных»22. Акрамя таго, шмат пажарных прыладаў заставалася «зусім нягоднымі», патрэбны былі яшчэ тры заліўныя машыны, 12 бочак і »поўны багоравы ход са шчытом і высоўнымі драбінамі замест прыйшоўшых у нягоднасць»23.
Грошай увесь час не хапала. У 1871 г. улады вырашылі эканоміць на пажарнай камандзе. Яе склад скарацілі на аднаго унтэр-афіцэра і 10 радавых. Гропіы, што такім чынам эканоміліся (711 рублёў і 8,5 капеек) пайшлі на выплату заробка паліцэйскім24.
Да 1877 г. пажарная каманда Горадні скарацілася да крытычнага мінімуму. Яна складалася з брандмайстра і 8 «працоўных людзей»25. Праз 5 гадоў колькасць пажарных узрасла да 25-ці26. Гарадскі бюджэт не мог цалкам пакрываць расходы на ўтрыманне і забеспячэнне пажарнікаў усім неабходным. У 1883 1884 гг. з мэтаю «павелічэння сродкаў пажарнай камандзе і заахвочвання яе ніжніх чыноў» гарадзенскі паліцмайстар збіраў грошы са страхавых таварыстваў27.
Абавязкі пажарнай каманды пры зборы і выездзе на пажар былі выразна
размеркаваныя. У матэрыялах фондаў Нацыянальнага гістарычнага архіву Беларусі ў Гораднізахавалася апісанне выезду пажарнай каманды на пажар: «Пры ўзнікненні пажару неадкладна адпраўляецца пажарны абоз [...] для чаго найперш перавозіцца адна пажарная труба, запрэжаная па-
Гарадзенская пажарная каманда. 1907 г.
Крыніца: Музей гісторыі пажарпай службы ў г. Гродна
раю коней, затым 2 лінейкі, запрэжаныя па каню, у якіх перавозіліся драбіны, бусакі, вёдры і 6 бочак, для чаго выкарыстоўваецца па аднаму каню для кожнай. Калі пажар вялікі, то з месца пажару распрагаецца пара коней ад пажарнай трубы і перавозіцца друтая пажарная труба»28. На пажар адпраўляліся ўсе служачыя каманды, акрамя трох чалавек, адзін з якіх заставаўся дзяжурыць на каланчы, другі ў казарме, а трэці пры тэхніцы, што засталася. Калі пажар адбываўся за Нёманам, то мясцовыя жыхары павінны былі, не дачакаўшыся прыбыцця пажарнай каманды, самі браць трубы з бочкамі і тушыць полымя29.
Служба ў пажарнай ахове з прычыны нізкай заработнай платы, напружанай і небяспечнай працы, адсутнасці сацыяльных гарантый не карысталася аўтарытэтам. Разам з тым, перавагай пры паступленні на службу карысталіся салдаты, яфрэйтары і унтэр-афіцэры запасу. 3 працоўных і сялян, якія не служылі ў войску, у пажарную ахову бралі галоўным чынам рамеснікаў (цесляроў, бондараў і г. д.). У 1885 г. у пажарнай камандзе Горадні было 25 пажарных30.
Дзякуючы дакументам, нам вядомы імёны большасці з іх: брандмайстрам быў Кліменцій Вайтукевіч. Усе пажарныя «працавалі па вольнаму найму». Людвіг Асенаймер працаваў ў камандзе з 1875 г., Франц Точка, Франц Грабоўскі і Ігнацый Дашута з 1877 г., Кірыл Іваноў, Франц Мірскі і Фама Чарняўскі з 1878 г., Іосіф Прушынскі і Іосіф Себасцьяновіч з 1880 г., Ігнацый Андронік з 1881 г., Казімір Юшкевіч і Франц Станкевіч з 1882 г., Цімафей Тарасаў, Канстанцін Карлаў, Іосіф Савіцкі, Іван Мількевіч, Вікенцій Гуменны і Антон Галавач з 1884 г., Мацвей Ламашэвіч з пачатку 1885 г. Разам з імі працавалі Гваздзевошчаў і Клімашэўскі31.
Кожны, хто паступаў у пажарную каманду, заключаў кантракт не менш чым на год. Акрамя таго, на пачатку службы з яго браўся заклад на суму, роўную месячнаму акладу. Калі пажарны звальняўся з каманды раней тэрміну, заклад яму не вяртаўся.
Абуджаліся пажарныя а 5-й гадзіне раніцы. Працоўны дзень заканчваўся позна ўвечары. Дзяжурылі яны ў адну змену, праводзячы час у казарме цэлымі месяцамі без выходных дзён32. Заняткаў па спецыяльнасці не было, пажарная справа вывучалася на практыцы падчас тушэння пажараў. Складанасць у арганізацыі заняткаў заключалася і ў тым, што абсалютная большасць пажарных былі непісьменнымі33. Да таго ж радавым пажарным даводзілася займацца шматлікімі справамі, якія не адносіліся да іх прамых абавязкаў. У Горадні на пажарных ускладаліся дадатковыя абавязкі з ініцыятывы губернатара, паліцмайстра або гарадскога галавы. Напрыклад, менавіта яны запальвалі ліхтары каля губернатарскага дому і на мосце, падмяталі вуліцу каля каля лавак гасціннага двара. За гэта яны атрымлівалі па 3 руб. у месяц прыбавачных34.
Тым не менш, як сведчаць дакументы, падчас пажараў каманда дзейнічала зладжана і аператыўна. Аднак 29 траўня 1885 г. пачаўся пажар, які пажарная каманда не была ў сілах спыніць.
Раніца таго дня была адной з тысячаў. Пажарныя былі занятыя сваімі справамі: трое з іх вывозілі смецце з пажарнай казармы «на бульвар, што насупраць Фарнага касцёла», двое падмяталі вуліцы, чацвёра «вазілі жвір да Акруговага суда» на Саборную вуліцу па распараджэнню гарадской управы, Дашута «вадзіў дзесяцярых арыштантаў за Нёман» на працу, а Юшкевіч увогуле «знаходзіўся на старых габрэйскіх могілках для ахоўвання травы ад патравы». На каланчы ўвесь гэты час дзяжурыў Вікенцій Гуменны, які і заўважыў пажар, пасля чаго «даў сігнал на выезд». Усе пажарныя паспяшаліся на месца здарэння, дзе «быў заўважаны вялікі дым»35.
Аднак яны не здолелі супрацьстаяць стыхіі, паколькі «спыніць агонь не было ніякай магчымасці, 6о малалікі склад каманды і абозу гэтым разам болыв, чым калі ў іншы час быў прыкметны, а недахоп вады канчаткова спыніў дзеянне каманды»36. На дапамогу прыехала пажарная каманда з Беластоку, якая разам з гарадзенскімі пажарнымі без перапынку тушыла ачагі нават на наступны дзень. He абышлося без ахвяраў. Раніцай 30 траўня загінуў служачы беластоцкай пажарнай каманды Пышко. Акрамя таго 6 пажарных атрымалі траўмы і апёкі. На пажары моцна пакалечыўся гарадзенскі брандмайстар Вайтукевіч, які ўпаў з даху дома37.