Гарадзенскі палімпсест 2011
Асоба, грамадства, дзяржава. XV - XX стст.
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 384с.
Мінск 2012
Яшчэ адным напрамкам гістарычнай палітыкі ў Гродне было навязванне гараджанам расійскага юбілейна-ўшанавальнага канона. Вялікая ўвага надавалася арганізацыі шматлікіх імпрэзаў, прысвечаным юбілейным датам расійскай гісторыі і расійскіх манархаў:
• 1862 г. 1000 годдзе Расійскай дзяржавы;
• 1872 г. 200 годдзе Пятра Вялікага;
• 1877 г. 100 годдзе Аляксандра I;
• 1888 г. 900 годдзе хрышчэння рускай зямлі;
• 1889 г. 50 годдзе з дня «ўз’яднання» уніятаў з РПЦ;
• 1892 г. 500 годдзе з дня канчыны Св. Сергія Раданежскага;
• 1896 г. 100 годдзе з дня нараджэння Мікалая I;
• 1896 г. 100 годдзе з дня нараджэння Кацярыны II;
• 1899 г. 100 годдзе з дня нараджэння A. С. Пушкіна;
• 1900 г. 100 годдзе з дня смерці А. Суворава;
• 1902 г. 100 годдзе Гродзенскай губерні;
• 1912 г. 300 годдзе царавання Раманавых;
• 1912 г. 100 годдзе вайны 1812 г.
Падставай для святкавання 1000-годдзя Расіі паслужыла падзея,
звязаная з запрашэннем у Ноўгарад князя Рурыка. Для збору сродкаў на ўсталяванне народнага помніка ў Ноўгарадзе, прысвечанага гэтай юбілейнай даце, была абвешчана ўсерасійская падпіска. 3 жыхароў Гродна ніхто не адгукнуўся на гэтую прапанову. Грошы па Гродзенскай губерні збіраліся з цяжкасцю. Перасылаліся мізэрныя сумы. За перыяд з мая 1857 г. па лістапад 1860 г. у губерні ўдалося сабраць 146 руб. 87,5 к.20
Затое гродзенскаму губернатару ўдалося праявіць паспяховую актыўнасць у продажы медалёў у гонар 1000-годдзя Расіі, а таксама ў памяць аб вызваленні сялян з-пад прыгону. У лісце да Канторы медалёў у СанктПецярбург ад 14 лютага 1864 г. ён прасіў даслаць у Гродна 500 вялікіх медалёў у памяць 1000-годдзя Расіі і 500 медалёў у памяць вызвалення сялян. Праз два з паловай месяцы ў сталіцу імперыі зноў быў адпраўлены ліст з просьбаю даслаць яшчэ па 1000 абодвух медалёў21.
Праграма святкавання 900-годдзя хрышчэння Рускай зямлі, зацверджаная гродзенскім губернатарам, складалася з 4-х пунктаў:
« сделать распоряженме к своевременному об-ьявленмю народу о предстояіцем торжественном празднованмм 15 мюля Православной церковью н о прекраіценмн в означенный день всех буднмчных работ;
- заблаговременно прмготовмть к этому торжеству народ, уясняя ему значенме событмя креіценмя Русм м заслугм Св. князя Владмммра в этом деле;
- ученмков народных учмлміц, ЦГІШ м другмх школ ознакоммть с жмзнью м деятельностью м подвмгамм Св. Владмммра, научмть чмтать м петь намзусть некоторые молмтвы м песнопенмя Святому;
- 15 мюля в самый празднмк устромть торжественные собранмя в зданмях учебных заведеняй, на которых прочмтать жмтме Св. Владмммра м выдержкм мз другмх кнмг релмгмозно-нравственного содержанмя, прмменмтельно сказанному торжеству»22.
Губернатар таксама звяртаўся да начальніка 26-й пяхотнай дывізіі князя Шчарбатава з просьбай выдзеліць аркестр ваеннай музыкі падчас хроснага ходу23.
У 1894 г. гродзенскі губернатар па просьбе таганрогскага гарадскога галавы ініцыяваў збор сродкаў на ўзвядзенне помніка Пятру I у Таганроге. 3 гэтай мэтай, каб «прмвлечь намвозможно большее чмсло жертвователей к участмю в деле увековеченмя в памятм потомства неоценммых для Россмм подвмгов м деянмй Незабвенного Преобразователя нашего Отечества 14мператора Петра Велмкого», былі распаўсюджаны заклікі, у якіх усхваляліся заслугі Пятра I перад Расіяй. У падпісных лістах ад насельніцтва Гродзенскай губерні жыхары Гродна не значыліся. Можна дапусціць, што сродкі
збіраліся прымусова, бо, напрыклад, ад Кобрынскага ўезда здалі грошы 4 чалавекі (13 руб. 30 кап.). Усе яны былі паліцэйскімі прыставамі24.
Збіраліся сродкі і на ўшанаванне памяці Аляксандра Неўскага. Гарадзенскі спраўнік паведамляў 6 лютага 1895 г„ што на пабудову ў яго гонар царквы ў Севастопалі сабрана 23 руб. 51 кап., у тым ліку з сялянаў 2 руб. 31 кап.25
Нагадаем, што ў самім Гродне Аляксандра-Неўская царква была ўзведзеная на Дварцовай плошчы яшчэ ў канцы 1860-х гг. Ідэя пабудовы царквы ўзнікла ў 1866 г. пасля замаху Каракозава на Аляксандра II. Узвядзенне царквы меркавалася за кошт дабрачынных ахвяраванняў жыхароў губерні, якія такім чынам хацелі «увековечмть драгоценную для каждого верноподданного память счастлнвого мсхода грозмвшей опасностм Государю Нмператору»26. арта адзначыць, што на самым пачатку гэтай кампаніі па ініцыятыве губернскай адміністрацыі разглядалася пытанне пра мэтазгоднасць накіраваць сабраныя грошы на аднаўленне Каложскай царквы. Аднак на сходзе, які адбыўся 16 красавіка 1866 г. у гарадскім клубе, ахвярадаўцы выказаліся ўсё ж за ўзвядзенне царквы ў гонар Аляксандра Неўскага27.
Збор сродкаў набыў шырокі размах. Рабілі ахвяраванні ўсе сацыяльныя слаі: сяляне, памешчыкі, чыноўнікі, навучэнцы, духавенства. Усяго за 1866-1870 гады было сабрана 18 346 рублёў28. На сабраныя сродкі на працягу 1869 г. архітэктарам Гур’евым быў узведзены храм. 4 красавіка 1870 г. царква была асвечана ў гонар кананізаванага князя Аляксандра Неўскага. 24 чэрвеня таго ж года яе наведаў імператар Аляксандр II, які праязджаў праз Гродна. Новапаўсталая пасярод Дварцовай плошчы царква сказіла архітэктурны выгляд плошчы, забудаванай яшчэ ў часы каралеўскага старасты Антонія Тызенгаўза.
У 1899 г. губернатар звяртаўся да насельніцтва падначаленай яму Гродзенскай губерні з заклікам да ахвяраванняў на пабудову ў Вільні помніка Кацярыны II «как главной вмновннце возврашенмя Россмм отторженного от нея Белорусского края», дзеля таго, каб «...дать возможность каждому члену велмкой русской семьм внестн свою лепту на это обіцерусское дело...» Дваранства Гродзенскага ўезда адгукнулася сумай у 4 руб. (з якіх 3 руб. даў памешчык Аркадзь Курлоў)29.
Больш ахвотна здавалі грошы на ўзвядзенне ў Вільні помніка графу Міхаілу Мураўёву. Гродзенскі губернатар атрымаў указанне распачаць збор ахвяраванняў на гэта ў сакавіку 1891 г. Ад гродзенскага маршалка (предводйтеля) дваранства паступіла сума ў 31 р. 65 к.: у падпісным лісце значылася 20 чалавек, найбольшыя ўнёскі (па 10 руб.) былі ад генералара Русау і ўжо згаданага Курлова30. Гродзенскі губернатар, які быў у складзе камітэта па ўвекавечванні памяці Мураўёва і прысутнічаў на яго пасяджэн-
нях у Вільні, узгадваў, што на адным з іх па прапанове мінскага губернскага маршалка было вырашана пытанне аб складанні гістарычнага нарыса адміністрацыйна-палітычнай дзейнасці Мураўёва, даручылі гэтую працу пісьменніку Усеваладу Крэстоўскаму.
А вось сярод гарадзенцаў прамову, у якой была «обрлсована лмчность й государственные заслугм покойного графа», рыхтаваў гімназічны выкладчык гісторыі Яўстафій Арлоўскі. Яна была агучана 8 лістапада 1898 г., калі з нагоды адкрыцця помніка Мураўёву ў Вільні ў Гродзенскай гімназіі адбыўся літаратурна-вакальны ранішнік31.
Вялікая ўвага губернскай адміністрацыяй была нададзеная даце, звязанай са 100-годдзем са дня смерці Аляксандра Суворава. 29 сакавіка 1900 г. гродзенскі губернатар атрымаў ліст ад віленскага генералгубернатара, у якім адзначалася: «Дабы ожмвнть в памятм народа славные деянмя велмкого русского полководца м народного героя, генералмссммуса, Светлейшего князя Александра Васмльевнча Суворова, ммеюіцего обіцегосударственное русское значенме, ммею честь просмть Ваше Превосходмтельство прлнять меры к устройству нанболее торжественного чествованмя памятм русского героя [...] как в губернском, так м в уездных городах»32. Такую ж самую рыторыку гродзенскі губернатар паўтараў у перапісцы са сваімі падначаленымі. Была створаная спецыяльная камісія для распрацоўкі праграмы ўшанавання памяці Суворава.
Епіскап Гродзенскі і Брэсцкі зрабіў распараджэнне ўсяму епархіяльнаму духавенству адслужыць 5 мая (6 мая быў таксама днём нараджэння імператара Мікалая Аляксандравіча) ва ўсіх гарадскіх і прыходскіх храмах «заупокойную лмтургмю м панмхмду, с провозглашенлем вечной памятм Державным Вождям Россмм, прм которых служлл Суворов, самому Генералмсснмусу м всем волнам, на поле бранм жмвот свой положлвшмм»33.
Камітэт папячыцельства аб народнай цвярозасці займаўся арганізацыяй у Гродне і іншых населеных пунктах губерні народных чытанняў пры чайных ці ў іншых зручных месцах. Дзеля гэтага былі выпісаныя брашуры і карціны, прысвечаныя Сувораву. Гродзенская гарадская дума 26 красавіка 1900 г. пастанавіла назваць новазбудаваную вуліцу «Сувораўскай», а таксама вылучыць грошы на ўладкаванне ўрачыстых мерапрыемстваў 50 руб.34
Была адкрытая падпіска на збор сродкаў для ўзвядзення помніка Сувораву ў Кобрынскім уездзе ў маёнтку «Губерня», дзе ён правёў апошнія дні свайго жыцця. Аднак не было ўлічана, што гэты маёнтак, які раней належаў Сувораву, цяпер знаходзіўся ў прыватным уладанні спадкаемцаў Марыі Скаўронскай. Акрамя таго вясной 1899 г. у губерні ўжо збіраліся ахвяраванні на ўшанаванне памяці Суворава, таму, на думку губернатара, «местная подпмска едва-лм могла-бы дать сумму, достаточную
для сооруженмя памятнйка, соответствуюгцего делам велйкого герояполководца»35.
Імя Суворава зноў узгадваецца ў дакументах НГАБ у Гродне ў пачатку 1914 г. у сувязі з лістом ад камітэта па будаўніцтву Сувораўскай СвятаПакроўскай царквы ў г.Кобрыне. Тэкст гэтага ліста варта працытаваць:
«В последнее десяталетйе XVIII в. ймя Велйкого Суворова прогремело победоносно под Кобрйном, Гродненской губернйй (бой под Кобрмном й Крупчйцамй 4 й 6 Сентября 1791 г.), м победы этй озармлм неувядаемой славою русское оружйе. Здесь в пожалованной Нмператрмцей Екатермной Велмкой вотчмне, в расположенной в6лйзй города Кобрйна усадьбе, непобедммый полководец в молйтве й размышленяях проводмл последнйе месяцы своей жйзнй перед свойм огьездом в марте месяце 1800 г. в Петербург, й в Кобрйне по сей день сохранйлась йсторйческая церковь во ймя Св. Верховных Апостолов Петра м Павла, прозванная народом «Суворовскою», в которой молйтвенно обраіцался к Богу славный полководец. В настояіцее время эта деревянная, небольшая церковь, прмшла в ветхость й co всех сторон ее затеснйлй еврейскме постройкй. Стремясь сохранмть й поддержать нсторнческнй памятнйк о славном войне, Комйтет, состояіцйй под покровмтельством ЕГО НМПЕРАТОРСКОГО ВЕЛНЧЕСТВА ГОСУДАРЯ ММПЕРАТОРА, озабочен, чтобы место возле Суворовской церквм было расчйіцено путем покупкм еврейскйх построек, й на нем была (не унмчтожая старой) воздвйгнута новая каменная церковь памятй незабвенного героя. Комйтет обраіцается к Вам в глубокой надежде, что почтйть ймя Велйкого Суворова, составляюіцее гордость Россйй, пожелает большмнство ея граждан й прм йх помоіцй окажется возможным воздвйгнуть не только храм, но также памятнйк й школу мменм Велйкого полководца Генералйссймуса Князя Суворова»36.