Гарадзенскі палімпсест 2011
Асоба, грамадства, дзяржава. XV - XX стст.
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 384с.
Мінск 2012
Далей у гэтай справе змяшчаецца пусты падпісны ліст (магчыма, што ахвотных здаць грошы не знайшлося).
Прыведзеныя цытаты з дакументаў канцылярыі гродзенскага губернатара яскрава паказваюць супрацьлегласць расійскай імперскай трактоўкі асобы Суворава і гістарычнай памяці мясцовага грамадства (як і сучаснай нацыянальнай канцэпцыі гісторыі Беларусі).
У пачатку 1914 г. з Кішынёва ад члена Рускага ваенна-гістарычнага таварыства Іеўраінава паступіла просьба аб распаўсюдзе на Гарадзеншчыне брашуры «Поход Румянцева к Дунаю в 1770 г.» На выручаныя сродкі планавалася адкрыць помнік на Ларгінскім полі бітвы. У лісце гаварылася:
«Средм мстормческмх событмй, ммеюіцнх выдаюіцее значенме в жмзнн нашей роднны, несомненно однйм пз важнейшмх быд победоносный поход ведмкого нашего подководца П. А. Румянцева к Дунаю в 1770 г., поход, ознаменованный первымн нашммм блестяіцнмм победамм над туркамм прм Ларге н Калуге... Лыцу себя надеждой, что Вы не откажете сделать посйльную помоіць святому делу увековеченмя памятм нашмх предков героев, оросмвшмх своею кровью поля Бессарабмм, впервые сломмвшмх здесь грозные смлы турок м впйсавшмх своммм подвмгамм столько славных странмц в нстормю нашего велмкого отечества»37.
Збор ахвяраванняў на ўшанаванне падзеяў і герояў расійскай гісторыі, чужой для большасці жыхароў Гродзенскай губерні, быў звязаны і з 300-годдзем царавання Раманавых. У жніўні 1910 г. у Гродна прыйшоў ліст ад будаўнічага камітэта па ўзвядзенню ў памяць гэтай падзеі храма ў СанктПецярбургу, у якім адзначалася;
«Созяданме Божмх церквей, в ознаменованме Велмкмх йстормческмх событмй Русской Ястормн, было мздревле любммым делом Россмян, почмтаюіцмх прошлое своей отчнзны. Через 3 года всей Россмм предстомт празднованме многознаменательного событмя 300-летня царствованмя дома Романовых. Трм века тому назад, после длйтельной смуты, отдавшей нашу Родшіу во власть чужеземцев м прйведшмй ее на край погмбелн, выборные от всей землм, предводнмые высшйм духовенством, склонмлм юную отрасль Дома Рюрмковмчей возложмть на себя тяжкое бремя Самодержавного Правленмя Росснйскмм Государством... Желая прмвлечь к этому мстмнно народному делу всех по возможностм ревнмтелей нашей Государственностм, всех верных сынов Церквм, Стромтельный коммтет обраіцается к Вам, Ммлостмвый Государь, с твердым упованмем, что Вы пожелаете пркнять участне в сооруженмн предпрннятого храма посмльным пожертвованмем».
Захаваўся ліст Гродзенскага ўезднага камітэта папячыцельства аб народнай цвярозасці ў Санкт-Пецярбург ад 15 студзеня 1914 г., у якім паведамлялася аб «возврате подпмсного лмста в внду не поступленмя пожертвованмй»38.
Ва ўсіх згаданых юбілейных святкаваннях удзельнічалі дзяржаўныя навучальныя ўстановы Гродна. Напрыклад, калі святкавалася 300-годдзе царавання Раманавых, педагагічная рада Гродзенскай жаночай гімназія прыняла рашэнне падтрымаць будаўніцтва і ўладкаванне храма-помніка ў Санкт-Пецярбургу, прысвечанага гэтай даце, шляхам збору ахвяраванняў
для пакупкі дывана39. У мужчынскай гімназіі да гэтага юбілея была арганізаваная ўрачыстая імпрэза, а ў справаздачы адзначылі: «Подобнымм днямн гммназмя пользуется для воспмтаняя в детях любвм к своему Царю м Родмне в йстннно-патрйотмческом духе. Наряду с воспмтаннем релмгмозного начала это было главною м руководяіцею задачею в деятельностм Педагогмческого Совета гммназйм»40.
На 1912 г. прыпаў 100-гадовы юбілей вайны 1812 г. Як было паказана вышэй, бібліятэкі Гродна і Гродзеншчыны папоўніліся шматлікай гістарычнай літаратурай, прысвечанай расійскаму погляду на гэтыя падзеі. 7 кастрычніка пры актыўным удзеле гімназістаў у Гродне было наладжана ўрачыстае святкаванне юбілейнай даты: 80 вучняў былі ў Кафедральным Саборы на Св. Літургіі, 77 на вайсковым парадзе, 160 у ганаровай працэсіі. Увечары 145 вучняў атрымалі дармавыя квіткі ў тэатр, a 325 вучняў у цырк на кінематаграфічны сеанс, арганізаваны спецыяльна для вучняў у памяць гэтай юбілейнай падзеі41.
Падобныя акцыі не заўсёды праходзілі спакойна. Паводле ўспамінаў Міхала Панкевіча, калі ўлады ў Гродне арганізавалі ўрачыстасці, прысвечаныя Кацярыне II, вучні з Польскага кола вырашылі іх сарваць. Падчас іх правядзення яны разбілі прабіркі з серавадародам, за што некалькі вучняў былі выключаныя з гімназіі42.
1 студзеня 1902 г. у горадзе ўрачыста святкавалася 100-годдзе Гродзенскай губерні. Праваслаўная царква ў гэты дзень наладзіла малебен у памяць імператараў, кіраваўшых падчас стогадовага існавання губерні. Узгаданыя былі і ўсе імёны праваслаўных іерархаў, якім падначальваліся гэтыя землі. У залі шляхетнага (благородного) сходу адбылася ўрачыстая імпрэза з ўдзелам прадстаўнікоў свецкіх і духоўных уладаў горада і губерні. Пры яе адкрыцці хор вучняў мужчынскай і жаночай гімназій выканаў гімн «Боже, царя хранм», затым прадстаўніком губернскай канцылярыі Шыпіным была прачытаная кароткая гістарычная запіска аб Гродзенскай губерні за стагоддзе яе існавання.
3 студзеня ў прысутнасці гарадскога духавенства, губернатара і шматлікай публікі епіскап Гродзенскі і Брэсцкі Іаакім асвяціў народны дом у Гродне. Была зачытаная гістарычная запіска аб Гродзенскай губерні, якая ўяўляла сабою нарыс гісторыі краю, пачынаючы з часоў князя Уладзіміра. Пры апісанні трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай і далучэння тэрыторыі заходняга рэгіёна Беларусі да Расійскай імперыі хор выканаў гімн імператрыцы Кацярыне II «Гром победы, раздавайся». Падчас чытання на экране з’яўляліся светавыя карціны з партрэтамі гістарычных дзеячаў і гістарычных датаў, якія ўзгадваліся.
Па прапанове губернатара Мікалая Урусава былі ўстаноўленыя святыя
абразы ў памяць 100-годдзя губерні. 10 красавіка 1905 г. у Гродзенскім кафедральным саборы адбылося іх асвячэнне: Святой пакутніцы Кацярыны (у памяць Кацярыны II), Св. Аляксандра Неўскага (у памяць Аляксандра I), Св. Мікалая Цудатворца (у памяць Мікалая II), Св. Архістраціга Міхаіла (у памяць М. Мураўёва), Св. Іосіфа Абручніка (у памяць Іосіфа Сямашкі) ды інш.43 Пасля асвячэння абразаў епіскап Іаакім прамовіў слова «О любвм к начальнмкам», тэкст якога быў надрукаваны ў «Гродненскнх епархмальных ведомостях» (1905. № 16, 17.) Да юбілея выйшла кніга Л. Саланевіча «Краткнй мстормческмй очерк Гродненской губерннм за сто лет ее суіцествованмя. 1802 1902».
Паралельна з навязваннем гарадзенцам расійскага юбілейна-ўшанавальнага канона адбывалася выцясненне з памяці былых грамадзянаў Вялікаіа Княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай падзеяў і імёнаў іх мінуўшчыны, што праяўлялася, сярод іншага, і ў забароне святкаванняў гістарычных гадавінаў.
Так, дакумент «Дело о манмфестацмм, бывшей в м.Друскенмках в память соеднненмя Лятвы с Польшей», які захоўваецца ў ЛДГА ў Вільні, пралівае святло на атмасферу святкавання мясцовай грамадскасцю ў 1862 г. 293-й гадавіны Люблінскай уніі, а таксама на рэпрэсіі гарадзенскіх уладаў у адказ на гэта.
8 жніўня з Гродна ў Вільню быў накіраваны ліст, у якім падрабязна апісвалася імпрэза, наладжаная ў м.Друскенікі 31 ліпеня 1862 г. (адзначалася, што падобнае ладзіцца ўжо ў друті раз). Удзельнікамі святкавання былі памешчыкі і каля 100 чалавек сялян і габрэяў. У 11 гадзін у касцёле пачалося набажэнства з аркестрам музыкантаў. Мужчыны былі апранутыя ў чамаркі і светлыя жупаны, а жанчыны у белыя сукенкі з малінавымі і блакітнымі стужкамі. Затым «просты народ» быў запрошаны ў публічны сад, дзе ў 16 гадзін для яго быў наладжаны абед. Перад абедам адстаўны тытулярны дарадца (советнйк) Махнаўр, які, паводле следчай справы, быў асноўным арганізатарам мерапрыемства, чытаў для гасцей Варшаўскую газету, робячы ўласныя тлумачэнні. Пасля абеду для сялян была разыграная бясплатная латарэя з танных рэчаў, якія дасталіся кожнаму ў памяць аб гэтым дні. У будынку вакзала ўвечары адбыўся музычны вечар з уваходам па платных білетах, на які быў дапушчаны просты народ. Пасля гэтага сялян і габрэяў частавалі гарбатаю і цукеркамі. А 21-й гадзіне адбыўся феерверк на Нёмане з дэманстрацыяй транспаранта з выявай працягнутых над Неманам двух рук розных берагоў, адна з якіх была драпіраваная польскім кунтушам, а другая літоўскаю сярмягаю44.
Акрамя Махнаўра арганізатарамі гэтага святкавання выступалі адстаўны прапаршчык Станішэўскі і некалькі іншых «нензвестных м не-
значмтельных людей». Напрыканцы апісання гэтага дня адзначалася: «Что же касается до г.Гродно, то день этот прошел совершенно спокойно, кроме того только, что вместо траура заметны былм цветные платья»45. 3 Гродна ў Друскенікі былі камандзіраваныя рота пяхоты, «расположенная по всем обывательскмм домам экзекуцнонным порядком», а таксама 20 казакоў з афіцэрам46. Махнаўр быў высланы ў Петразаводск.
Неабходна пракаментаваць узгаданы ў дадзеным дакуменце факт нашэння жалобнага адзення ў Гродне. Гэта быў адзін са спосабаў дэмаршу, асабліва папулярны сярод жанчынаў. Ён выяўляўся праз нашэнне рэвалюцыйных знакаў і адзення, спяванне забароненых гімнаў, прысутнасць на жалобных набажэнствах (па загінуўшых у 1830-1831 гг., або расстраляных у варшаўскай дэманстрацыі 15 (27) лютага 1861 г.). Асноўнымі відамі вопраткі былі чорныя сукенкі і капялюшыкі з белымі султанкамі, спражкі з выявай злучанага герба Польшчы і ВКЛ або пераламанага крыжа ў цярновым вянку.
Распаўсюджанасць дэмаршаў на тэрыторыі Беларусі пацвярджае наяўнасць забараняючага іх распараджэння Віленскага ваеннага, Ковенскага, Гродзенскага і Мінскага генерал-губернатара з падпарадкаваннем Віцебскай і Магілёўскай губерняў ад 12 чэрвеня 1863 г. Згодна з гэтым дакументам, за жалобны ўбор пры затрыманні першы раз з жанчыны спаганялі штраф у памеры 25 руб. срэбрам, за другі 50. Трэці раз прыводзіў да арышту жанчыны і звальненню мужа са службы. Жанчыны, у сваю чаргу, ішлі на хітрасць. Яны нашывалі каляровыя паскі на чорныя сукенкі, насілі хустачкі з такімі ж стужачкамі, завязвалі іх абавязкова пад падбародак. Выглядала ўсё як бы маскарад насуперак уладзе.
Распараджэннем генерал-губернатара М. Мураўёва ад 4 лістапада 1863 г. усталё ўваліся правілы для жаночай вопраткі: чорныя капелюшы патрабавалі ўпрыгожваць кветкамі, сукенкі каляровымі пацеркамі і стужкамі. Чорныя вуалі, пальчаткі, шалі, белыя і чорныя пер’і забараняліся ўвогуле. Каптуры маглі быць чорныя на любой падкладцы, але толькі не на белай. Ужыванне спалучэння чорнага і белага лічылася рэвалюцыйным сімвалам47.