Гарадзенскі палімпсест 2011
Асоба, грамадства, дзяржава. XV - XX стст.
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 384с.
Мінск 2012
• асаблівасці горадабудавання. Пераважная большасць гарадоў мелі хаатычную планіроўку. Будынкі узводзіліся з дрэва, хаты і гаспадарчыя пабудовы знаходзіліся вельмі блізка адзін да аднаго, так што агонь ахопліваў цэлыя кварталы ў лічаныя хвіліны;
• адсутнасць сродкаў тушэння агню, уключаючы самае элементарнае ваду. Нават у тых месцах, дзе па патрабаванні ўлад ствараліся пажарныя вадаёмы і пажарныя студні, летам яны або перасыхалі, або выкарыстоўваліся для гаспадарчых патрэб;
• слабая распаўсюджаннасць і малалікасць пажарных каманд (прафесійных ці дабраахвотных). У 1896 г. 596 981 населены пункт Расійскай імперыі не меў наогул ніякай абароны ад пажараў2.
• дрэннае становішча печаў і труб, неасцярожнасць насельніцтва, маланкі і падпалы.
Тэрыторыя Беларусі не была ў гэтым сэнсе выключэннем. Гарады і мястэчкі «Паўночна-Заходняга краю» гарэлі вельмі часта. Толькі Гародня 8 разоў гарэла ў XIX ст., страшэнныя пажары адбыліся ў Мінску ў 1835 і 1881 гг. У іншых беларускіх гарадах вялікія пажары адбываліся амаль штогод.
Вышэй ужо адзначалася, што слабая распаўсюджанасць і малалікасць пажарных каманд былі аднымі з галоўных недахопаў ў барацьбе з пажарамі ў гарадах Расійскай імперыі. У 1884 г. на Гарадзенскую губернію прыходзілася ўсяго 3 брандмайстры, 89 рабочых, 43 коні, 40 пажарных труб і 77 бочак3. Болып-менш значныя сілы пажарных былі толькі ў буйнейшых гарадах Гарадзенскай губерніі: Гародні, Берасці, Беластоку. У астатніх гарадах абарона ад пажараў была ўскладзена ў большай ступені на мясцовых жыхароў. Кожны гаспадар абавязаны быў трымаць у двары вялікую бочку з вадой, адмысловыя лесвіцы, сякеры, вёдры і г.д., але гэтых мер відавочна было недастаткова.
Арганізацыя супрацьпажарнай аховы ў горадзе над Нёманам пакідала жадаць лепшага. Гарадзенская пажарная каманда была малалікая і да таго не валодала дастатковымі сродкамі для барацьбы з буйнымі пажарамі. Паводле архіўных дадзеных, у яе склад за год да пажару (у-1884 г.) уваходзіла ўсяго 26 чалавек (1 брандмайстар і 25 рабочых). Забеспячэнне гарадзенскіх пажарных было таксама вельмі сціплым: 10 коней, 3 пажарныя трубы, 23 пажарных рукавоў, 13 бочак, 30 вёдраў, 20 сякер4. Утрыманне пажарнай часткі складала 6592-7092 руб. у год5. У горадзе была пабудавана спецыяльная пажарная вежа. Драўляны прататып цяперашняй вежы з’явіўся ў 1870 г., аднак галоўным яе недахопам была недастатковая вышыня, якая не дазваляла своечасова прадухіліць пажары і папярэдзіць гараджан6.
Відавочна, што такія сілы не маглі забяспечыць надзейную абарону ад вогненнай стыхіі. У выніку, толькі за 1884 г. у Гародні адбылося 10 невялікіх пажараў, а ўсяго па губерніі 540 пажараў, у якіх пацярпелі 1992 будынкі7. Ад пажараў у 1884 г. па Гродзенскай губ. загінулі 18 чалавек8. Найбольш распаўсюджанымі прычынамі пажараў былі падпалы (153), неасцярожнасць (72), маланкі (43), дрэнны стан пячэй і труб (26)9.
Страшэнны пажар, які прынес гораду катастрафічныя разбурэнні і страты, адбыўся ў Гародні ў 1885 г. Ён пачаўся раніцай 29 траўня (10 чэрвеня па новым стылі) 1885 г. Каля 9 гадзін загарэўся адзін з будынкаў. Наконт крыніцы катастрофы існуюць розныя версіі: па адной з іх першым загарэўся драўляны дом аднаго з мяшчан на вуліцы Малай Траецкай; па іншай дом сталяра, напоўнены гаручымі матэрыяламі; па трэцяй лазня на вуліцы Саборнай (зараз Савецкай).
Як пісаў адзін з відавочцаў: «3 гэтай хвіліны пачаўся сапраўдны ад: дом за домам, квартал за кварталам ахопліваліся агнём і нішчыліся ў ім, падобна картачным домікам»10. Пажар імгненна распаўсюджваўся па фахверкавым будынкам Гародні, сухое надвор’е разам з моцным ветрам зрабілі сваю справу: полымя паглынала вуліцу за вуліцай. Вогнішча так хутка перакідвалася з аднаго дома на іншы, ахопліваючы ўсё новыя кварталы горада,
што аб ратаванні дамоў не магло ісці размовы. Людзі ратавалі сваё жыцце і рэчы, якія трапляліся пад рукі.
Па ўспамінах сведкаў, чорны дым быў бачны за дзесяткі кіламетраў ад горада, яго бачылі нават у Беластоку, адкуль і прыехала на дапамогу пажарная каманда з дзвюма помпамі11. Акрамя таго, на дапамогу гарадзенскім пажарным для барацьбы з пажарам былі адпраўлены вайскоўцы.
Газета «Kurjer Warszawski» пісала: «Цэлы квартал горада быў ахоплены пажарам, які дасягаў абодвух бакоў Нёмана, а паўвярсты ў дыяметры ўяўляла сабой адзінае мора агню, які згасаў толькі там, дзе нічога ўжо не заставалася для знічшэння»12.
Увечары вецер супакоіўся і полымя пачало сціхаць, але з ранку вецер ізноў узмацніўся, пажар распаліўся з новай сілай, пылаючы яшчэ тры дні. Толькі на чацвёрты дзень пажар скончыўся, пакінуўшы пасля сябе зруйнаваны горад над Нёманам.
Відавочцы адзначалі, што пажарная каманда прыбыла вельмі позна. Па адной з версій, «пажарныя» коні былі на пашы, па іншай версіі на іншай працы. Да таго ж у дамах, якім пагражала вогнішча не аказалася ані кроплі вадаправоднай вады. Гараджане казалі, што адбылося гэта з тае прычыны, што вадаправодны механік ад’ехаў з горада, а іншыя не ўмелі працаваць з механізмамі. Акрамя таго, падчас пажару ў горадзе адсутнічаў начальнік дывізіі генерал Малахаў, а ягоны 70-гадовы намеснік не здолеў арганізаваць неабходную дапамогу13.
Мапюнак 1. Пажар Гародні, гравюра. Аўтар С. Янкоўскі (С. Jankowski).
Надрукаванаў часопісе «Ktosy» № 1044 ад 2.07.1885. С. 8-9.
Усе гэтыя факты выклікалі вялікую незадаволенасць сярод гарадзенцаў. Як пісаў карэспандэнт часопіса «Край», «з усіх месцаў адкрыта сыплюцца праклёны, гучна, у публічных установах і сходах, на вуліцах і ў дамах, таму што кожны добра разумее, што зроблена было не ўсё, што трэба, і не так, як трэба»14.
У першую ноч з серады на чацвер ніхто не спаў, усе пільнавалі выратаваныя рэчы. Эліза Ажэшка так апісвала першыя дні пажару: «Паветра напоўнена горкім дымам, адчайным перазвонам, стогнам і жахлівымі крыкамі. На вялізным Сянным рынку зваленыя горы хатняга начыння і вузлоў. Носяцца звар’яцелыя натоўпы да смерці перапуджаных і заплаканых людзей»15.
Дзеля недапушчэння новых пажараў і аховы сваёй маёмасці гараджане самастойна арганізоўвалі начныя варты. Тым больш, што ў першыя дні пажару мелі месца факты марадзёрства. У дзень пажару сераду у горадзе традыцыйна быў гандлёвы дзень, падчас якога на рынак з’ехаліся сяляне з бліжэйшых вёсак. Па сведчаннях відавочцаў, сяляне неслі ўсё, што можна было схапіць і вывозілі награбленыя рэчы з горада. Спакусіліся на чужую маёмасць і многія з мясцовых гараджан. Але пасля правядзення рэвізіі многія з іх былі арыштаваны і апынуліся за кратамі мясцовай турмы.
Аднак, як і ў любой экстрэмальнай сітуацыі, сярод гараджан знайшліся людзі, якія не спакусіліся на чужую ўласнасць, самахвярна дапамагаючы ратавацьіншымсваёжыццеімаёмасць.Угісторыізахавалісяімёнынекаторых з іх. Так, паводле архіўных дакументаў, Я. Сяргеевай і I. Чарняўскаму за тое, што яны «прмнммалн горячее участме в тушеннм пожара м спасеннм чужого нмуіцества» была прызначана грашовая дапамога, нават нягледзячы на тое, што іх маёмасць не пацярпела ў агні16.
Маштабы трагедыі
Пажар 29 траўня 1885 г. прынёс гораду велізарныя страты. Вогненная стыхія знішчыла каля сотні жылых дамоў, значна пашкодзіўшы гістарычны цэнтр Гародні. Загінула трэцяя частка горада, дашчэнту згарэлі 10 вуліц. Вогнішчам было знішчана сэрца горада: цэнтр грамадскага, гандлёвага і культурнага жыцця Гародні. Поўнасцю ці часткова згарэлі цэнтральныя вуліцы горада, на якіх знаходзіліся лепшыя магазіны, гандлёвыя лаўкі, гатэлі, разнастайныя дзяржаўныя ўстановы: вул. Саборная (Савецкая сучасная назва), вул. Вялікая Траецкая, Парадная плошча (Савецкая плошча), Паліцэйская (Кірава), Купецкая вул. (Карла Маркса) і інш. Ад пажару пацярпелі 7105 чалавек, было спалена 884 пабудовы (у тым ліку 139 каменных і 380 драўляных жылых дамоў). На шчасце, удалося
пазбегнуць вялікіх людскіх ахвяр: памерла 3 чалавекі. Агульныя маёмасныя страты склалі каласальную для таго часа суму 2 940 558 руб. 70 кап.17 Пагаршала становішча пагарэльцаў тое, што маёмасць большасці з іх была незастрахавана.
Натуральнымі перашкодамі для стыхіі сталі стромкія берагі Нёмана з аднаго боку і чыгунка з боку вуліцы Купецкай (цяперашняя Карла Маркса), якая знаходзілася ў глыбокім і шырокім рове. Гэта дазволіла лакалізаваць пажар і не дапусціць яго распаўсюджання ў Занёманскі фарштат і прадмесці горада.
Уражаны маштабамі трагедыі відавочца падзей Віктар Гамуліцкі (Wiktor Gomulicki) пісаў у часопіс «Край»: «Усё, што было дрэвам, ператварылася ў лятучы попел; усё, што было металам, злілося ў паток вогненнай лавы; усё, што было шклом, растала ў бясформенную масу»’8.
Вогнішча пашкодзіла многія дзяржаўныя ўстановы: канцылярыю губернскага маршалка шляхты; магістрат; філіял дзяржаўнага банку; канцылярыю ваеннага начальніка і канцылярыю двух натарыусаў і інш. 3 прычыны пажару з гарадзенскай турмы былі тэрмінова эвакуіраваны ўсе яе насельнікі, якія пад канвоем былі перапраўлены ў іншае месца.
Былі зруйнаваны лепшыя гатэлі ў горадзе: гатэль «Еўрапейскі», гатэль «Шляхецкі» і гатэль «Маскоўскі» (Ромэра). Многія гандляры засталіся без сродкаў для існавання і без працы, бо лепшыя ў горадзе магазіны таксама ператварыліся ў попел.
Што тычыцца культавых пабудоў, то пацярпелі некалькі сінагог, у тым ліку і драўляны габрэйскі малельны дом 70-х гадоў XVI стагоддзя, на месцы якога ў пачатку XX ст. з’явілася Вялікая Харальная сінагога. Часткова пацярпеў Брыгіцкі касцёл: згарэлі драўляныя купалы вежаў і часткова абгарэла званіца. Астатнія ж культавыя пабудовы, у тым ліку і тыя, якія знаходзіліся ў цэнтры горада ацалелі.
«На адлегласці ўздоўж амаль вярсты вочы сустракаюцца толькі з руінамі і попелам, над якімі тут і там тырчаць счарнелыя дымаходы, кучы патрэсканай цэглы; пні дрэваў ператвораны ў вугаль, якія разбаўлены ўсяго толькі некалькімі апаленымі галінкамі з некалькімі лістамі. Страшэнны, страшэнны гэта выгляд! Ад саміх вуліц засталіся месцамі толькі брук з дзвюма шэрагамі руін, і план некаторых кварталаў адчыняецца толькі паводле кучак попелу. Тут пустата і цішыня, якая вельмі ўражвае; сярод руін можна хадзіць і на працягу чвэрці гадзіны не сустрэць ніводнай жывой душы, толькі некалі сустракаецца жаўнер з карабінам на рамні, які пільнуе разбіты ушчэнт рыштунак; старая жанчына ў лахманах, якая працягвае руку, ці босае дзіця, якое выгортвае штосьці з попелу;» паведамляў часопіс «Край»19.