Гарадзенскі палімпсест 2011
Асоба, грамадства, дзяржава. XV - XX стст.
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 384с.
Мінск 2012
Гарадское жыццё перамясцілася ў прадмесці горада, у Занёманскі фарштат, ваенныя казармы, дзе апынулася большасць пагарэльцаў. У ахвя-
ры пажару ператварыяіся сотні гараджан; пагарэльцы і бяздомныя сталі на некалькі месяцаў неад’емнай часткай гарадскога жыцця. He мінула стыхія і вядомых людзей Гародні: пажарам быў знішчаны дом знакамітай пісьменніцы Элізы Ажэшкі, моцна пацярпела яе бібліятэка (з чатырохтысячнай калекцыі засталося толькі некалькі сот асобнікаў) і некаторыя рукапісы. Аднак, нягледзячы на тое, што пісьменніца згубіла амаль ўсю сваю маёмасць, яна стала адным з кіраўнікоў камітэта дапамогі пагарэльцам. Невыпадкова пасля аднаўлення Гародні ад наступстваў пажару ў многіх дамах жыхары захоўвалі партрэты Э. Ажэшкі.
Арганізацыя дапамогі, становішча пацярпелых
Дзеля арганізацыі дапамогі пацярпелым ад стыхіі 30 траўня (11 чэрвеня) 1885 г. быў арганізаваны Гарадзенскі губернскі часовы камітэт аказання дапамогі жыхарам горада, якія пацярпелі ад пажару 29 траўня 1885 года. На чале камітэта стаяў віцэ-губернатар I. Ф. Іскрыцкі. Актыўны ўдзел ў справах тушэння пажару і арганізацыі дапамогі пагарэльцам прымаў таксама губернатар Аляксандр Мікалаевіч Пацёмкін. Менавіта па ягоным хадатайніцтве цар на ліквідацыю наступстваў пажару вылучыў з казны 25 тысяч рублёў20.
Дапамогу гарадзенцам аказвалі і іншыя гарады Расійскай імперыі: матэрыяльная дапамога, рэчы першай неабходнасці, харчаванне дасылалі ў Гародню прыватныя асобы і арганізацыі з Вільні, Коўна, Беластоку, Варшавы, Масквы, Чарнігава, Ніжняга Ноўгарада і інш. гарадоў21. Дасланая пагарэльцам дапамога падзялялася на тры катэгорыі. Хлеб выдаваўся спецыяльна прызначанымі асобамі па талонах; грошы камітэтам дапамогі, у складзе якіх былі толькі мужчыны; бялізна, вопратка і г. д. г. зв. «жаночым камітэтам» пад кіраўніцтвам жонкі губернатара А. Ю. Пацёмкінай. Актыўнай удзельніцай яго была Эліза Ажэшка.
Раздачахлебабыла арганізавана па «талонах», якія можна было атрымаць у мясцовых улад усім, хто мог прадставіць доказы істотных страт ад пажару. Аднак, атрымаць іх было не так проста. За талонамі ўтварыліся велізарныя чэргі, у якіх цэлымі днямі стаялі жанчыны з галоднымі дзецьмі. Вось як апісваў працэс раздачы хлеба карэспандэнт часопіса «Край»; «У невялікім перадпакоі адзін з муніцыпальных канторшчыкаў раздае квітанцыі людзям, якія ціснуцца вакол яго; на прыступках сядзяць, чакаючы сваей чаргі пагарэльцы, на плошчы каля рынку стаяць знясіленыя жанчыны, акружаныя дзецьмі і крычаць нам: Пан, талончык, на міласць Бога!...»22
Дзеянні мясцовых улад па ліквідацыі наступстваў пажару ў першыя дні пасля трагедыі многім здаваліся недастатковымі. У той час, калі трэба было біць у званы, прасіць аб дапамозе ўсіх, хто мог яе аказаць, мясцовыя ўлады
імкнуліся схаваць сапраўдныя маштабы трагедыі. Непаваротлівасць мясцовых ўлад стала тэмай фельетона А. П. Чэхава «На луне». Вось урывак з твора знакамітага расійскага пісьменніка:
«Первый лунный астроном. Посмотрмте-ка, коллега, какой на Земле яркнй свет, в том месте, где город Гродно находнтся! Это, должно быть, громадный пожар. Вероятно, горнт целый город.
Второй лунный астроном. Что вы, поммлуйте! Просто где-нмбудь блестяіцая увеселятельная мллюмлнацйя.
Первый лунный астроном. Почему вы так думаете, коллега?
Второй лунный астроном. Я полагаю, что случмсь такой страшный пожар, то людм забегалм бы, засуетмлмсь, началн бы собмрать подпйскй на помоіць несчастным погорельцам, образовалмсь бы благотворнтельные комятеты, появнлся бы кружечный сбор в гюльзу ляшявшмхся крова... А этого ннчего нет; на Земле всё тмхо, спокойно м все предаются крепкому, ммрному сну. Очевндно, что всё обстоят благополучно»23.
Эліза Ажэшка першая забіла трывогу. Яна даслала звароты ў розныя выданні Пецярбурга, Масквы і Варшавы з просьбамі аб нсадкладнай дапамозе. Пісьменніца вяла вялікую перапіску, у гэты час яна атрымала каля 500 лістоў з грашыма для пагарэльцаў з розных куткоў Расійскай імперыі. Усяго, дзякуючы пісьменніцы, на карысць пагарэльцаў была сабрана значная сума ў 19 507 руб.24 Эліза Ажэшка ў лісце да Эразма Пілца ад 19 чэрвеня 1885 г. пісала: «У нас горача, душна, шумна, слёзна і адчайна. Цэлымі днямі маем горлы, поўныя пылу і попелу, а вочы, поўныя слёз. 3 сотняй беднякоў штодзённа трэба размаўляць, а гэтыя розныя забароны [...] фармалізм штодзённа адну вялікую калючку ў сэрца забіваюць»25.
Пагарэльцы Гародні былі размешчаны ў розных месцах: у вайсковых казармах, у мужчынскай гімназіі, у калідорах касцёлаў і цэркваў, у разнастайных установах і прыватных хатах. Становішча няшчасных
Малюнак 2.
Ілюстрацыя У. I. Парфір’ева да фельетона «На луне» А.П. Чэхава. Надрукавана ў часопісе «Осколкй», 1885, № 25, 22 йюня. С. 1.
было вельмі цяжкім: людзі спалі на падлозе, ці на дзвух-, трохпавярховых «нарах», бсз цёплай вопраткі і дастатковага харчавання. У некаторых будынках адначасова знаходзілася па 100 чалавек. У такіх месцах панавала антысанітарыя, што павялічвала рызыку ўзнікнсння эпідэмій26. Людзі спалі побач: старыя і маладыя, хворыя і здаровыя, з сем’ямі і паадзінку. Многія пагарэльцы збіралі пакінутыя пасля пажару дошкі, цэглу і іншыя матэрыялы і рабілі часовыя клсткі ці шалашы, у якіх жылі з сем’ямі ў чаканні дапамогі.
Многія засталіся бсз даху над галавой з маленькімі дзецьмі. За сухімі архіўнымі дакументамі стаяць трагічныя лёсы гарадзенцаў, якія былі пастаўлены стыхіяй на мяжу выжывання. Так, напрыклад, Качынеўскі Іван 55 гадоў, які пацярпсў ад пажару, застаўся на вуліцы з жонкай і 10 дзецьмі (4 сынамі і 6 дачкамі)27. Увогуле, босыя і галодныя дзеці сустракаліся на кожным кроку. «Досыць дзяцей, апаленых, чарнавокіх, бадзяюцца па сенях і па ізбах, толькі ў кашулях, з голай галавой і басымі нагамі»28, -так апісваў быт пагарэльцаў, размешчаных ў «Крывой афіцыне», Віктар Гамуліцкі (Wiktor Gomulicki).
Карэспандэнт «Гродненскнх губсрнскнх ведомостей» пісаў праз тыдзень пасля пажару: «Страшна жыць у спустошаным горадзе: днём жыхары ацалелых дамоў і кватэр не адыходзяць далёка ад дому, баючыся раптоўнага пажару, а ноччу, кладучыся спаць, нс ведаюць, ці будуць яшчэ спаць, а трымаюць ўсё напагатове»29.
На працягу 1885 г. у камітэт паступілі тысячы лістоў ад пагарэльцаў, з просьбай аб дапамозе. Лісты адлюстроўваюць страшэнную карціну разбурэнняў, крушэння асабістых надзсй гараджан, расчаравання і смуты пагарэльцаў, якія засталіся без усялякіх сродкаў для існавання. Амаль у кожным лісце людзі пісалі аб сваім «безвыходном», «незавнднейшем», «бсзысходном» становішчы. Камітэтам выдавалася грашовая дапамога для пагарэльцаў, але сумы былі параўнальна невялікія (у сярэднім 25—30 руб.), што не магло пакрыць усе страты асоб, якія згубілі ўсю сваю маёмасць.
Пажар вынішчаў вуліцы горада не зважаючы на сацыяльны і маёмасны стан людзей. Сярод пагарэльцаў аказаліся прадстаўнікі розных прафессій і адукацыі. Усе былі роўныя перад стыхіяй. Для кожнага чалавека пажар быў асабістай трагедыяй, але маштабы гэтай трагедыі ў кожнага былі свае. Так, хтосьці з пагарэльцаў пісаў аб «згарэлай скрыні з прыладамі», ці «гародніне з харчовымі запасамі», іншыя пісалі аб «4-х дамах, з прыбудовамі», якія загінулі у полымі. Адзін з багатых мяшчан згубіў у полымі 8 дамоў з мезанінамі і сараямі коштам 600 тыс. руб., і рухомую маёмасць на400 руб.30.
Маштабы трагсдыі і вялікія разбурэнні мслі такі глыбокі адбітак ў свядомасці гараджан, што многія з іх ужо не верылі ў тое, што горад калінебудзь падымецца з попелу і зможа аднавіцца. Паўсюднай сярод гараджан
была думка аб тым, што горад ніколі не паўстане з руін. Наваг Эліза Ажэшка пісала ў адным з сваіх лістоў аб «пахаванні» горада, бо, па словах пісьменніцы, «малаверагодна, каб яно паўстала з руін»31.
Аднак, нягледзечы на ашаламляльныя маштабы трагедыі, каласальныя разбурэнні і сотні скалечаных лёсаў, Гародня, як тая легендарная птушка Фенікс змагла паўстаць з попелу. Ужо праз 10 гадоў усе наступствы пажару былі ліквідаваны. Горад змяніў свой вонкавы выгляд, значна «памаладзеўшы»: на змену драўляным і фахверкавым будынкам у цэнтры горада былі пабудаваны прыгожыя каменныя дамы, актыўна пачалося каменнае будаўніцтва вуліц.
Шмат што было зроблена для недапушчэння падобных трагедый у будучыні. Для своечасовага выяўлення пажару і прыняцці неадкладных мер па яго ліквідацыі ў 1889 г. гарадская Дума прыняла рашэнне пра будаўніцтва пажарнай каланчы на вул. Замкавая. У 1902 г. яна была завершана. На вежы пастаянна знаходзіўся чалавек, які сачыў за становішчам ў горадзе. Калі ён заўважаў ў якой-небудзь частцы горада дым, то павінен быў вывесіць на вышцы сінія шары, а пры выяўленні адкрытага полымя чырвоныя. У начны час вывешваліся чырвоныя ліхтары. Гэта рабілася для папярэджання гараджан, каб яны прынялі тэрміновыя меры для абароны сваіх дамоў32.
Такім чынам, пажар 1885 г. стаў для гараджан сапраўдным стыхійным бедствам, якое мела самыя жудасныя наступствы для горада і яго жыхароў. Пажар, які знішчыў значную частку горада і пакінуў тысячы людзей без даху над галавой і сродкаў для існавання, застаўся ў гістарычнай памяці гараджан незабыўнай падзеяй.
' Жнрнов, Е. Обіцество содействяя пожарам // Журнал «Ко.ммерсант-ь Деным». Еженедельный экономмческмй журнал [Электронный ресурс]. Режнм доступа: http:// kommersant.ru/doc/1491426. Дата доступа: 29.08.2011.
2 Жмрнов, Е. Обіцество содействня пожарам...
3 Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі ў Гродне (далей НГАБ у Гродне). Ф. 14, воп. 1, адз. з. 387, арк. 20-21.
4 НГАБ у Гродне. Ф. 14, воп. 1, адз. з. 387, арк. 20-21.
5 Супрон, М. С. Узнікненне і дзейнасць пажаранай каманды ў Гродне ў XIX ст. // Рэха мінуўшчыны. Гродна, 2010. С. 153.
6 Матвеев, В. 120 ступеней вверх П Рэспубліка. [Электронный ресурс]. Режмм доступа: http://respublika.info/4803/history/article32782/print/. Дата достуна: 10.09.2011.
7 НГАБ у Гродне. Ф. 14, воп. 1, адз. з. 387, арк. 19.
8 НГАБ у Гродне. Ф. 14, воп. 1, адз. з. 387, арк. 20-21.
’ НГАБ у Гродне. Ф. 14, воп. 1, адз. з. 387, арк. 19.
10 Орловскнй, Е. Ф. Гродненская стармна. Гродно, 1910. С. 317.
11 ГІопко, 14. С вмдом на каланчу. В Гродно открылся музей мсторнн пожарной службы //