• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гарадзенскі палімпсест 2011 Асоба, грамадства, дзяржава. XV - XX стст.

    Гарадзенскі палімпсест 2011

    Асоба, грамадства, дзяржава. XV - XX стст.

    Выдавец: Зміцер Колас
    Памер: 384с.
    Мінск 2012
    112.12 МБ
    Больш таго, гродзенскія аа. Францысканцы выступілі з ініцыятывай пабудовы вялікага дому для прытулку на вул. Млынарскай, 23. Быў створаны Камітэт на чале з а. Андрыянам Ледухоўскім, які ўзяў крэдыт на суму 50 000 зл. у Банку народнай гаспадаркі. Іншыя сродкі планавалася атрымаць з ахвяраванняў заможнай часткі гродзенцаў, да якіх Камітэт звярнуўся з адозвай унесці «хаця б сціплы ўнёсак у гэтую божую справу»93. Пабудове перашкодзіла вайна.
    Фарнае дабрачыннае таварыства
    Дабрачыннае таварыства пры гродзенскім фарным касцёле св. Францішка Ксаверыя (ФДТ) паўстала ў 1907 г. У статуце гаварылася, што Таварыства ставіць сваёй мэтай «пошук сродкаў дзеля паляпшэння матэры-
    ядьнага і марадьнага становішча бедных катадікоў гродзенскіх парафій без адрозненняподу,узросту,званняцістану». ДзейнасцьФДТ паводдестатуту падягада на «забеспячэнні адзеннем, харчаваннем і прытудкам незаможных, а бедных хворых медычным абсдугоўваннем на даму ці змяшчэнні іх у шпітаді, багадзедьні, дапамозе ім у пошуках працы і ў пахаванні памердых, удадкаванні непаўнадетніх у сіроцкія дамы і прытудкі, або на выхаванне, дапамозе незаможным вярнуцца на радзіму»94. Таварыству дазвадядася адкрываць прытудкі і багадзедьні, стадовыя ддя бедных, начдежныя дамы, шпітаді і амбудаторыі. У адрозненне ад ЗДТ Фарнае таварыства заўсёды фігуравада ў дакументах магістрату, як «рымска-катадіцкае»95.
    Першым старшынёю ФДТ стаў пробашч фарнай парафіі кс. Юдій Эдерт, а ў скдад ўправы ўвайшді вядомыя ў горадзе постаці: князь Станісдаў і княгіня Марыя Святаподк-Чацвярцінскія, граф Радрыг і графіня Марыя Патоцкія, княгіня Севярына Сапега і Адіна Урубдеўская96. Фарнае таварыства адчыніда багадзедьню Св. Юзафа і прытудак ддя непаўнадетніх дзяцей Езуса Дзіцяці ў арандаваным доме (зав. Татарскі, 5). У 1910 г. яно выкупіда гэты дом і набыдо зямдю па вуд. Скідадьскай. У тым жа годзе ў прытудку быдо 25 хдопчыкаў і дзяўчынак, а ў багадзедьні 7 старых. 3 часам кодькасць выхаванцаў прытудку павядічвадася: у 1917 г. іх быдо 32 (абодвух падоў), а ў 1921 г. 41 (тодькі дзяўчынкі)97.
    У 1919 г. прытудак Езуса Дзіцяці (вуд. Бернардынская) пераўтварыўся ў прытудак ддя дзяўчат і стаў называцца «Фарным прытудкам св. Юзафа». Выхавацедьніцамі быді сс. Сдужкі Найсвяцейшай Марыі Панны Беззаганнай, якія апекавадіся 57-65 дзяўчынкамі ва ўзросце 3-18 гадоў. У розныя гады кодькасць выхаванак быда рознай, што задежада ад матэрыядьных магчымасцяў прытудку: у 1924/1925 г. 3598, у 1934/1935 г. 30, у 1936/1937 г. 30, у 1938/1939 г. 4599. Прымадіся ў прытудак сіроты, а таксама дзяўчынкі з бедных катадіцкіх сем’яў. Сіроты знаходзідіся на бяспдатным пансіёне, рэшта павінна быда апдачваць побыт. Паводде сведчання адной з выхаванак прытудку ў 1936-1939 гг. Тэрэсы Ш., месячная апдата ў ім скдадада 20 зд.100 Маці Тэрэсы працавада сдужанкай у заможнай сям’і і зарабдяда 30 зд. у месяц, што пад канец 30-х гадоў быдо ніжэй мяжы беднасці. Дзяўчынкі вучыдіся ў шкоде пры пабернардынскім касцёде і атрымоўваді навыкі вядзення хатняй гаспадаркі. Тэрэса Ш. сцвярджада, што ў прытудку панавада суровая дысцыпдіна, а асабдіва непасдухмяныя магді нават атрымаць дінейкай па руках101.
    Старшынёй ФДТ заўсёды быў настаяцедь фарнага касцёда св. Францііпка Ксаверыя, ён жа гродзенскі дэкан. У міжваенны перыяд таварыства ўзначадьваді кс. Лявон Жаброўскі (1916-1927 гг.), кс. Баляслаў Сперскі
    (1927-1931 гг.)> кс. Ігнат Альшанскі (1931-1936 гг.)> кс. Альбін Ярашэвіч (1937-1939 гг.)102. Дарэчы, кс. А. Ярашэвіч працягваў дабрачынную дзейнасць да 13.04.1940 г., патаемна, абапіраючыся на дапамогу сясцёр шарытак св. Вінцэнта дэ Поля, а ў перыяд нямецкай акупацыі стварыў «экуменічны» Грамадзянскі камітэт дапамогі ахвярам вайны. Камітэт існаваў толькі два месяцы ў 1941 г., але гэты факт стаўся падставай ягонага абвінавачання ў 1945 г.. Ён быўасуджаны за «антысавецкую дзейнасць» і памёр 18.07.1946 г. у лагеры НКУС пад Мінскам. А ў 1992 г. яго рэабілітавалі «за адсутнасцю складу злачынства»103.
    Беларускае дабрачыннае таварыства (БДТ)
    БДТ было заснаванае ў 1917 г. як філіял Беларускага дабрачыннага таварыства «Золак» у Вільні. 3 гэтага ж моманту яно пачало апекавацца Прытулкам для беларускіх дзяцей-сірот, які з часоў Першай сусветнай вайны знаходзіўся пры мужчынскім праваслаўным кляштары св. Барыса і Глеба (вул. Маставая). Пасля ліквідацыі «Золака» ў 1919 г. прытулкам апекаваўся Беларускі нацыянальны камітэт (БНК) у Гродне, арганізаваўшы пры ім беларускую школу.
    У 1921 г. у прытулку пражывала 20 хлопцаў, 83 дзяўчынкі і 18 старых104. Паводле інфармацыя сяброў БНК С. Баранава і П. Тамашчыка, у гэты час прытулак знаходзіўся ў вельмі цяжкіх фінансавых умовах, не атрымліваючы датацыі з боку дзяржаўных органаў. У 1922 г. старэйшыя дзеці былі накіраваныя вучыцца ў беларускую гімназію ў Вільні, а малодшыя былі размеркаваныя паміж Беларускім і Праваслаўным (пры РДТ) прытулкамі. У 1923 г. у Беларускім прытулку было 46 хлопчыкаў і дзяўчынак, у 1927 г. 32. У гэты ж час з ліку сяброў яго апякунчай рады было створана Гродзенскае БДТ, склад якога быў лаяльны да існуючай улады105. Такім чынам, польскія ўлады паспрабавалі «дэпалітызаваць» прытулак, вывеўшы яго з-пад уплыву беларускіх нацыянальных арганізацый.
    Пасля 1927 г. у дакументах магістрату БДТ ужо не згадваецца, але назва «Беларускі прытулак» фігуруе да 1934 г. У 1928 г. ён фігураваў у фінансавых дакументах у сувязі з пастановай магістрату ад 14.07.1928 г. аб аказанні грашовай дапамогі дружыне скаўтаў з гэтага прытулку на выезд у летні лагер106. Пастановай ад 7.12.1928 г. магістрат вяртаў кошты летняга адпачынку ўсіх сірот з Беларускага прытулку, выдзеліўшы суму ў 150 зл., зразліку 1,41 зл. на 1 дзіця107.
    У праекце гарадскога бюджэту на 1928/1929 г. была запланавана субсідыя на Беларускі прытулак у такім самым памеры, як і для каталіцкага Фарнага прытулку 14 400 зл.108 Падобна, што мова ідзе пра частку беларускіх дзяцей, якія раней апынуліся ў Праваслаўным прытулку. Павод-
    ле дадзеных 1928 г., Барысаглебскі кляштар быў нядзейны, у ім пражываў толькі адзін манах, а ў будынку размяшчалася Мужчынская настаўніцкая семінарыя109.
    Калі верыць дакументам магістрату, субсідыі выдзяляліся і далей, але што раз, то ў меншым памеры: у бюджэце горада на 1932/1933 г. было прадугледжана для беларускіх сірот сума 1296 зл., у 1933/1934 363 зл.110 Беручы пад увагу тое, што фінансы выдзяляліся з разліку на адно дзіця, то змяншэнне сумы азначае змяншэнне колькасці выхаванцаў. Пачынаючы з 1935 г. субсідыі выдзяляліся ўжо толькі Праваслаўнаму прытулку пры РДТ. Відавочна, што прытулак для беларускіх дзяцей, як асобны асяродак, канчаткова перастаў існаваць у 1933-1934 гг.
    Рускае дабрачыннае таварыства
    Рускае дабрачыннае таварыства (РДТ) паўстала ў міжваенным Гродне пасля 1921 г. з мэтаю падтрымкі праваслаўнага насельніцтва горада111. Спачатку яно мясцілася на вул. Ягелонскай, 24, а з 1930 г. на вул. Грандзіцкай, 2, у г. зв. Архірэйскім доме. Яно было ідэнтычна падобным арганізацыям у іншых гарадах Польшчы са значнай рускай дыяспарай (Варшава, Вільня), якія не абмяжоўвалі сваю дзейнасць толькі дабрачыннасцю, але станавіліся цэнтрамі культурна-грамадскага жыцця супольнасці.
    Гродзенскае РДТ падтрымлівала навучанне рускай мовы, ладзіла спектаклі, вечарыны, запрашала вядомых артыстаў, спевакоў, пісьменнікаў і вучоных з шэрагу дзеячаў рускай эміграцыі. На мерапрыемствы РДТ збіралася да 600 чал., але актыўна дзейнічалі ў ім 25-30 чалавек112. Склад праўлення РДТ у 1928 г. быў наступны: Барыс Гагман (старшыня), Клаўдзія Станьская-Атовіч, Мікалай Седлярэвіч, Вераніка Радчанка, Вера Грыгель, Аляксандр Малашка113. На працягу многіх гадоў намеснікам старшыні быў актыўны дзеяч рускай меншасці М. Седлярэвіч, які ўдзельнічаў у выбарчых акцыях, падтрымліваючы кандыдатаў ад праваслаўнай супольнасці. Пры РТД пад кіраўніцтвам М. Седлярэвіча дзейнічала дружына рускіх скаўтаў114. Да 1938 г. Таварыства функцыянавала без асаблівых перашкодаў з боку дзяржаўных уладаў, якія лічылі яго «сацыяльна карыснай арганізацыяй» і ішлі ў некаторых пытаннях насустрач115.
    У валоданні РДТ быў Праваслаўны прытулак для дзяцей-сірот, які, паводле дадзеных 1926 г., знаходзіўся пры жаночым кляштары Нараджэння Багародзіцы (вул. Крэнтая). Магістрат штогод аказваў фінансавую дапамогу гэтаму прытулку на ўтрыманне дзяцей і арганізацыю летняга адпачынку. Паводле дадзеных з 1936-1937 гг., у прытулку для праваслаўных сірот пражывала 20 дзяцей. Гадавая субсідыя магістрату на яго ўтрыманне ў 1936-1938 іт., планавалася з разліку 0,54 зл. на 1 дзіця, як і на іншыя
    прытулкі'16, аднак у гэтай субсідыі таварыству было адмоўлена. Праект гарадскога бюджэту на 1938/1939 г. таксама прадутледжваў для прытулку суму ў памеры 3942 зл.117, але ў снежні 1938 г. пастановай гарадскіх уладаў РДТ было зліквідавана.
    Закрыццё адбылося адразу пасля выхаду 19.11.1938 г. Дэкрэта прэзідэнта аб статусе ў Польшчы праваслаўнай аўтакефальнай царквы118 і было звязанае з узмацненнем курса на «дзяржаўную асіміляцыю» праваслаўнага насельніцтва і актывізацыю руху г. зв. «праваслаўных палякаў». Ідэя паланізацыі царквы і ўзмацнення яе сувязі з дзяржавай існавала і раней, выклікаючы супраціў праваслаўных, але адміністратыўны націск абвастрыўся з вясны 1938 г.119 У Гродне ў той час наступіў выразны падзел паміж большасцю праваслаўных гродзенцаў і сябрамі «Таварыства праваслаўных палякаў»120, арганізацыі, што выступала за хутчэйшую паланізацыю царкоўнага жыцця. Адбываліся вострыя дыскусіі, як сярод духавенства, так і сярод вернікаў. У паліцэйскіх справаздачах з 1938 г. адзначалася, іпто сябры РДТ «канцэнтраваліся на культурна-асветніцкай дзейнасці», але разам з тым «вялі дыскусіі на тэму канфесійнай палітыкі»121 і »змагаліся за рускасць царквы»122. У верасні 1938 г. за намеснікам старшыні РДТ Мікалаем Седлярэвічам пачала сачыць паліцыя123.
    За далучэнне да «праваслаўных палякаў» выступала гродзенскае ваеннае духавенства, за захаванне «рускасці» настаяцель Святапакроўскага сабору а. Ананій Сагайдакоўскі. Улады палічылі гэтага папулярнага ў Гродне святара ініцыятарам «смуты» і ў снежні 1938 г. перавялі яго на Валынь. У гэты ж час гродзенскае РДТ было закрытае, а яго сябры з мэтай захавання адзінства ўступілі ў Рускае дабрачыннае таварыства ў Варшаве124.