• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гарадзенскі палімпсест 2011 Асоба, грамадства, дзяржава. XV - XX стст.

    Гарадзенскі палімпсест 2011

    Асоба, грамадства, дзяржава. XV - XX стст.

    Выдавец: Зміцер Колас
    Памер: 384с.
    Мінск 2012
    112.12 МБ
    1	21ДАГВ. Ф. 17, воп. 1, адз. з. 352, арк. 6.
    122	ДАБВ. Ф. 79, воп. 1, адз. 1. 101, арк. 52.
    123	ДАГВ. Ф. 17, воп. 1, адз. з. 333, арк. 21.
    І24ДАБВ. Ф. 79, воп. 1, адз. з. 107, арк. 31,49.
    125	Черепмца В. Н. He потерять связуюшую нмть. йстормя Гроднешцмны столетнй в событвях п лмцах. Гродно 2003, с. 249.
    126	ДАБВ. Ф. 79, воп. 1, адз. з. 107, арк. 26.
    І27Орловскмй Е. Гродненская старнна. Гродно 1910, с. 315.
    '28ДАБВ. Ф. 47, воп. 1, адз. з. 107, арк. 26.
    129 Гл. Черепмца В. Н. He потерять связуюіцую нмть... С. 250.
    ”°Тамсама.
    131ДАГВ. Ф. 46, воп. 1, адз. з. 304, арк. 42; Ф. 336 1Р/В-90, адз. з. 1259, арк. 48.
    132Тамсама. Ф. 46, воп. 1, адз. з. 19, арк. 69.
    ІЗЗТамсама. Ф. 46, воп. 1, адз. з. 282, к. 115.
    134	Michajlik L., Grodzienski Nazaret // Misericordia. Nr 3. Grodno 1996, s. 20.
    135ДАГВ. Ф. 46, boil 1, адз. з. 404, арк. 140.
    '36Та.мсама. Ф. 55, воп. 1, адз. з. 10, арк. 1-3.
    '37Пашковіч А. Удзел польскіх грамадскіх арганізацый у выхаванні і асвеце насельніцтва Заходняй Беларусі (1921-1939) II pod red. Sleszynski W., Rola oswiaty i szkolnictwa w procesie ksztaltowania si^ swiadomosci narodowej na pograniczu polsko-litewskobiatoruskim. Bialystok 2007, s. 207.
    із»Члены Саюзу браліўдзел усесіях Міжнароднай арганізацыі працы Лігі Нацыйу 1931 г., Канферэнцыі па разбраенні ў 1932 г.
    139	ДАБВ. Ф. 47, адз. з. 47, арк. 177.
    140	ДАГВ. Ф. 46, воп. 1, адз. з. 284, арк. 90.
    141У «Дзённіках» 3. Налкоўскай з можна спаткаць поўныя спачування ўражанні пасля наведвання зняволеных гродзенскай турмы (Гл. Nalkowska Z. Dzienniki 1918-1929. Warszawa 1980).
    142ДАГВ. Ф. 46, воп. 1, адз. з. 304, арк. 42; Ф. 336 1P/B-90, адз. з. 1259, арк. 46.
    Тадэвуш Гавін, PhD (Гродна-Беласток)
    Практыка адносінаў савецкай і партыйнай улады да мясцовага насельніцтва ў першыя пасляваенныя гады ў Гародні і вобласці
    Савецкая акупацыйная палітыка характарызавалася ліквідацыяй усіх структур і інстытутаў, якія існавалі ў апанаванай краіне, а таксама яе поўнай уніфікацыяй з СССР. Суправаджалася гэта своеасаблівай каланізацыяй, а таксама сістэматычным вынішчэннем усіх непажаданых з пункту гледжання новай улады элементаў1.
    Нягледзячы на прапагандысцкія заявы, новы рэжым, які ўсталяваўся пасля 17 верасня 1939 г., асабліва не звяртаўся да сялян і рабочых, якія, як гэта вынікала з афіцыяльнай дактрыны камунізму, павінны былі з радасцю вітаць перамены. Сістэма ў сваёй большасці абапіралася на «імпартаваных» людзей не толькі з усходняй Беларусі або суседняй Украіны, але таксама з іншых рэгіёнаў СССР. Для ажыццяўлення функцый кіравання на гэтыя тэрыторыі перася ліліся дзесяткі тысяч чалавек без уліку вайскоўцаў. Акрамя таго, з усходу прыбываў таксама дапаможны персанал, пачынаючы ад розных чыноўнікаў, настаўнікаў, разнастайных спецыялістаў і заканчваючы рабочымі разам з сем’ямі2.
    Усё гэта ўяўляла сабой натоўп каланістаў, якія напаўнялі краіну, паралізуючы ранейшае жыццё, знішчаючы яго каштоўнасці. Адбываліся эканамічныя змены і масавыя ідэалагічная апрацоўка, якая тычылася падстаў светапогляду. Рэжым найбольш вынійічаў рэлігійнае жыццё. Адбываліся рэпрэсіі супраць землеўладальнікаў, асаднікаў і багатага сялянства. Улада шырока прымяняла тэрор у самых розных формах3.
    Трэба адзначыць, што савецкая ўлада сваімі дзеяннямі ў перыяд 1939-1941 гг. скампраметавала сябе нават у вачах тых, хто, як здавалася, атрымаў выгоду ад пераменаў. Яна не пакідала ніякіх ілюзій у сутнасці ўласнай палітыкі, і польскі эміграцыйны урад, які супрацоўнічаў з заходнімі саюзнікамі, у свядомасці польскага насельніцтва пачаў атаясамлівацца з надзеяй на лепшую будучыню. Напярэдадні паўторнага ўступлення Чырвонай Арміі на былыя Усходнія Крэсы сітуацыя была цалкам іншая, чым у 1939 г. Польскае насельніцтва, а таксама і частка беларускага, памятаючы
    «першыя Саветы», прымала гэтыя войскі не як саюзніка ў барацьбе з немцамі, але як новага акупанта4.
    На захадзе Беларусі вяртанне савецкай улады сустрэла неадназначную рэакцыю грамадства. Спачатку пераважала меркаванне аб часовасці савецкай улады, дамінаваў настрой чакання. Вясною і летам 1945 г. гэты настрой быў характэрны, напр., для Сапоцкінскага раёна Гродзенскай вобл., на тэрыторыі якога пражывала 90 % палякаў. Тут ішла сапраўдная вайна супраць савецкай улады, гінулі яе актывісты, распаўсюджвалася інфармацыя аб верагоднай вайне паміж Расіяй і Польшчай, якую падтрымаюць Англія і ЗША5.
    Грамадзянская адміністрацыя, якая была створана на занятых землях, у сваёй болыпасці складалася з асоб, якіх прыслалі з усходніх тэрыторый СССР. Яшчэ падчас вайныў 1943 г. і на пачатку 1944 г. парашэнню ЦК ВКП (б) з РСФСР на тэрыторыю Беларусі было прыслана 2 124 чал. на кіруючыя пасады ў органы партыйнай і савецкай улады. У 1944 г. ЦК ВКП (б) накіраваў у БССР яшчэ 429 чал. з усходніх абласцей. Сярод іх знаходзіліся 10 першых сакратароў абласных камітэтаў і 40 раённых6. У снежні 1944 г. ЦК ВКП (б) прыняў пастанову «Аб узмацненні партыйных і савецкіх органаў улады заходніх абласцей БССР». Тэмп перасялення кіруючых кадраў з усходу паскорыўся. Да чэрвеня 1945 г. з усходніх абласцей БССР прыехала 1060 асоб дзеля працы ў партыйным апараце, а таксама 2 200 у адміністрацыйным7. У друтой палове 1944 г. на тэрыторыю Беларусі з усходу было прыслана таксама 1 059 асоб на працу у камсамольскія арганізацыі8.
    У 1945 г. у Гарадзенскую вобл. з усходу прыехала 89 чал., якія працавалі ў партыйным апараце і 176 у адміністрацыйным9. У той жа час з ліку мясцовага насельніцгва было прапанавана на гэтыя пасады толькі 8 чалавек. У 1945 г. сярод 223-х кіраўнікоў сельсаветаў Гарадзенскай вобл., якія прадстаўлялі ніжэйшы пласт улады, толькі 132 (59,2 %) асобы былі мясцовага паходжання. Большасць з іх былі беларусы 142 (64 %), рускіх было 55 (24,7 %), палякаў 17 (7,6 %), украінцаў 8, габрэяў 1 120 чал. падчас вайны былі ў партызанскіх атрадах10.
    Як выглядала сітуацыя з працаўладкаваннем насельніцтва мясцовага паходжання ў структурах партыйнай і адміністрацыйнай улады ў Гродзенскай вобл. у 1946 г. адлюстроўвае ніжэй прадстаўленая табліца.
    Дадзеныя табліцы сведчаць, што самую цяжкую працу (збор падаткаў, стварэнне калгасаў) даручалі якраз прадстаўнікам мясцовага насельніцтва. А вось невялікая колькасць дырэктараў школ з ліку мясцовага насельніцтва сведчыць аб тым, што такую справу, як выхаванне новага савецкага чалавека, давяралася толькі самым надзейным асобам. На гэтую пасаду пераважна падбіраліся кадры, якія прысылалі з усходу.
    Табліца 1. Работнікі мясцовага паходжання ў структурах партыйнай і адміністрацыйнай улады Гродзенскай вобл. у 1946 г.
    Урады
    Чыноўнікі
    
    Мясцовага паходжання
    Усяго
    Кіраўнікі аддзелаў мясцовых і раённых камітэтаў ВКІІ (6)
    3
    65
    Інструктары ГК і РК ВКП (б)
    5
    63
    Прапагандысты ГК і РК ВКП (б)
    2
    19
    Кіраўнікі партыйных кабінетаў
    1
    16
    Намеснікі кіраўнікоў райвыканкамаў
    2
    16
    Намеснікі кіраўнікоў райвыканкамаў сельскай гаспадаркі
    4
    15
    Сакратары райвыканкамаў
    3
    17
    Кіраўнікі гандлёвых аддзелаў райвыканкамаў
    2
    17
    Намеснікі кіраўнікоў фінансавых аддзелаў райвыканкамаў
    4
    12
    Інструктары фінансавых аддзелаў райвыканкамаў
    54
    118
    Агенты фінансавых аддзелаў райвыканкамаў
    161
    203
    Кіраўнікі раённых аддзелаў Нацыянальнага банка
    1
    15
    Інструктары раённых аддзелаў Нацыянальнага Банка
    4
    39
    Кіраўнікі раённых кас спажыўцоў
    4
    15
    Кіраўнікі раённых асацыяцый спажыўцоў
    1
    15
    Дырэктары падрыхтоўчых бюро
    3
    15
    Інструктары і рэвізоры
    6
    16
    Упаўнаважаны Міністэрства забеспячэння
    1
    15
    Кіраўнікі аддзелаў гадоўлі буйной рагатай скаціны райвыканкамаў
    2
    15
    Кіраўнікі калгасаў
    20
    28
    Пракуратары
    1
    16
    Памагатыя пракуратара
    1
    11
    Сакратары судоў
    6
    20
    Кіраўнікі аддзелаў культуры райвыканкамаў
    3
    17
    Інструктары раённых аддзелаў народнай асветы
    2
    42
    Дырэктары школ
    11
    108
    Крыніцы: S. Tokc, Zmiany struktury narodowosciowej na pograniczu bialorusko-polskim w BSRR (1945-1959) // Bialoruskie Zeszyty Historyczne, № 21,2004, s. 24, ДАГАГВ. Ф. 1, воп. 1, адз. 3. 1781, арк. 109
    Як выглядаў нацыянальны склад кіруючых кадраў Гродзенскай вобл. у 1947 г. адлюстроўвае наступная табліца.
    Табпіца 2. Нацыянапьная струкшура кіруючых кадраў Гродзенскай вобласці ў 1947 г.
    Урады
    Бел.
    Руск.
    Укр.
    Польск.
    Габр.
    Інш.
    Усяго
    Апарат Абласнога камітэта (АК)
    13
    9
    1
    -
    -
    1
    24
    Кіраўнікі аддзелаў АК
    2
    5
    -
    -
    -
    -
    7
    Інтсруктары АК
    15
    13
    2
    -
    -
    1
    31
    Апарат раённых і мясцовых камітэтаў (РМК) ВКП (6)
    64
    57
    3
    -
    2
    2
    128
    Сакратары РМК ВКІІ (6)
    31
    18
    -
    -
    1
    -
    50
    Кіраўнікі аддзелаў РМК ВКП (б)
    23
    32
    3
    -
    1
    2
    61
    Інструктары РМК ВКП (б)
    32
    25
    2
    -
    1
    2
    61
    Прапаганадысты РМК ВКП (6) Б
    24
    36
    1
    -
    2
    2
    65
    Апарат абласнога і раённых выканаўчых камітэтаў (АРВК)
    53
    27
    10
    -
    2
    2
    94
    Кіраўнікі аддзелаў сельскай гаспадаркі АРВК
    34
    43
    5
    -
    -
    3
    85
    Кіраўнікі калгасаў
    27
    5
    -
    -
    -
    6
    38
    Кіраўнікі прамысловых прадпрыемстваў
    20
    21
    3
    -
    8
    1
    53
    Кіраўнікі будаўнічых прадпрыемстваў
    16
    4
    2
    -
    -
    -
    22
    Кіраўнікі транспартных прадпрыемстваў
    5
    8
    2
    -
    -
    -
    15
    Кіраўнікі мясцовых аддзелаў народнай адукацыі
    14
    3
    -
    -
    -
    -
    17
    Кіраўнікі мясцовых аддзелаў здароўя
    9
    4
    1
    -
    1
    1
    16
    Пракуратары
    8
    6
    1
    -
    -
    -
    15
    Суддзі
    6
    13
    2
    -
    -
    -
    21
    Кіраўнікі раённых аддзелаў Міністэрства унутраных спраў
    2
    10
    -
    -
    -
    2
    14
    Кіраўнікі раённых аддзелаў Міністэрства грамадскай бяспекі
    1
    14
    4
    -
    -
    -
    19
    Крыніцы: S. Tokc, Zmiany struktury narodowosciowej na pograniczu bialorusko-polskim w BSRR (1945-1959) 11 Bialoruskie Zeszyty Historyczne, № 21,2004, s. 126; ДАГАГВ. Ф. 1, boil 1, адз. 3.1810, арк. 22-29.
    Усе кадры раённага і абласнога дзяржаўнага апарату Гродзенскай вобл. былі абраны з ліку савецкіх партызан. Каля 300 чал. былі пасланыя на курсы павышэння кваліфікацыі пры ЦК ВКП (6)11.3 былыхпартызан былі створаны таксама раённыя аддзелы міліцыі. У Сапоцкінскім, а таксама ў Радуньскім раёне Гродзенскай вобл., дзе пражывала пераважна польскае насельніцтва, яны арганізоўваліся выключна з прыезджых кадраў. У Сапоцкінскім раёне кіраўнік раённага аддзела НКУС Гарлоў і кіраўнік міліцыі Банчук, выязджаючы па аперацыйных справах разам з сваімі падначаленымі, займаліся п’янствам і незаконнай канфіскацыяй маёмасці грамадзян. На іх рахунку таксама незаконныя арышты жыхароў раёна12. Падобныя дзеянні адбываліся таксама ў Радуньскім раёне13.