• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гарадзенскі палімпсест 2011 Асоба, грамадства, дзяржава. XV - XX стст.

    Гарадзенскі палімпсест 2011

    Асоба, грамадства, дзяржава. XV - XX стст.

    Выдавец: Зміцер Колас
    Памер: 384с.
    Мінск 2012
    112.12 МБ
    Факты парушэння закону і п’янства «вызваліцеляў» фігуруюць у матэрыялах Дзяржаўнага архіва Гродзенскай вобл. У прыватнасці, паведамляецца, што ў 1945 г. у в. Пескі Мастоўскага раёна п’яны раённы ваенны камісар скінуў з печы хворуто жанчыну, пасля чаго вынес з хаты хромавыя боты, 1 кг цукру, 1 кг сыра, 1 літр гарэлкі14.
    3 самага пачатку адносіны паміж прысланымі кадрамі і мясцовым насельніцтвам мелі напружаны характар. Невуцтва і нізкі ўзровень адукацыі15, нежаданне прымаць мясцовыя ўмовы, традыцыі, а часта і адкрытая пагарда да іх выклікалі ў людзей непрыняцце гэтай улады. Шматлікія факты парушэння права, неабгрунтаваныя арышты, выпадкі збіцця, а таксама парушэнні нормаў паводзінаў станавіліся былі паўсюднымі16.
    Новая ўлада свае праблемы вырашала коштам мясцовага насельніцтва. Найлепшыя дамы ў Гародні занялі тыя савецкія чыноўнікі, якія першымі прыбылі ў горад у 1944 г. У цяжкі пасляваенны перыяд, калі ў вобласці існавала праблема выплаты настаўнікам грошай, па загаду міністра фінансаў БССР пачалі прадаваць дамы тых гарадзенцаў, што выязджалі ў Польшчу17. На Пленуме Гарадзенскага абласнога камітэта КП(б)Б была ўзнятая праблема адсутнасці жытла для савецкіх афіцэраў і савецкіх чыноўнікаў. Старшыня гарадскога выканаўчага камітэта Ражноўскі востра крытыкаваў старшыню Гарадзенскага раённага выканаўчага камітэта Сукачова: «Трэба не мець сумлення, каб пражываць у Гародні 4 гады, атрымаць зямлю пад будаўніцтва, грошы, і сабачай буды нават не пабудаваць. Акрамя таго, маючы 200-300 дамоў палякаў, якія выехалі ў Польшчу, вы маглі б частку гэтых дамоў перавезці ў Гародню, каб вашы чыноўнікі не мелі праблемы з пражываннем»18. Улады, аднак, вырашалі гэту праблему па-бальшавіцку: не ўкладваць інвестыцыі ў будаўніцтва, а забраць у адных і аддаць іншым.
    У Гародні адміністрацыя сяліла прыезджых у дамах мясцовых жыхароў. Вельмічаста«кватаранты» (вайскоўцы,міліцыянеры, партыйныя чыноўнікі) прымушалі гаспадароў выселіцца. Так, жыхарку Гародні Рачкоўскую разам
    з пяццю дзецьмі маёр Дарожка прымусіў пакінуць двухпакаёвую кватэру і выехаць у Польшчу. Начальнік пашпартнага аддзела, маючы пакой у кватэры гарадзенца Лапы, прымусіў яго выехаць разам з усёй сям’ёй19.
    Яшчэ больш нахабна паводзіла сябе вышэйшая савецкая наменклатура. Старшыня гарвыканкама Саўкоў незаконна выселіў жыхарку Вайцахоўскую з яе ўласнага дома на вул. Міцкевіча, а разам з ёй таксама ўсіх, хто там пражываў, у т. л. сям’ю вайскоўца Далгоўскага. Гэты дом пасля зробленага ў ім рамонту і абсталявання мэбляй павінен быў служыць новаму гаспадару. Нягледзячы на тое, што гэта справа нарабіла шуму і разглядалася на паседжанні бюро абласнога камітэта партыі, на якім Саўкоў быў зняты з пасады, ён усё ж такі застаўся супрацоўнікам аблвыканкама20. Падобных выпадкаў у гэты перыяд было шмат21.
    Улады БССР выдалі пастанову, накіраваную на паляпшэнне ўмоваў працы вясковай міліцыі. Цяпер кожны міліцыянер мог жыць у любым свабодным доме з забудовамі ў двары, мець 0,15-0,20 га зямлі. Мясцовыя ўлады павінны былі дапамагчы міліцыянерам набыць карову, свіней і хатніх птушак, забяспечыць іх коньмі і павозкамі, а таксама прадуктамі харчавання22. Гэта распараджэнне адкрывала дадатковыя магчымасці для злоўжывання ўладай23.
    Апошняе даволі часта было прадметам абмеркавання бюро абкама партыі. Міліцыянераў таксама прыцягвалі да адказнасці. У траўні 1946 г. міліцыянер Чудук з Радуньскага раёна адабраў у сельскага жыхара каня і прадаў яго. У тым жа годзе міліцыянер Шэсцярын, добра выпіўшы, разам з братам пабіў селяніна і адабраў 400 рублёў і 10 метраў тканіны. Аб гэтым ведалі іх начальнікі, але скаргаў не паступіла, і гэтыя міліцыянеры працягвалі службу24.
    Супрацьзаконныя паводзіны значнай часткі служачых Міністэрства унутраных спраў, Міністэрства грамадскай бяспекі і чыгуначнай міліцыі, злоўжыванні ўладай, амаральныя паводзіны былі прадметам размоў на Аб’яднаным пленуме абласкога і гарадскога камітэтаў партыі. Першы сакратар Васілішкаўскага РК КП(б)Б Багуцкі заявіў: «Мы ў сваёй дзейнасці ўзялі курс не на выхаванне кадраў з мясцовых жыхароў, а зрабілі стаўку толькі на прыезджых. Жыццё паказала, што значная іх частка аказалася ашуканцамі і аферыстамі, якія імкнуліся толькі да ўзбагачэння, што паспрыяла таму, што ў асобных месцах працоўныя масы былі адлучаны ад партыі і Савецкага ўрада. [...] Там, дзе працуюць кадры, якія складаюцца з мясцовых жыхароў, няма парушэнняў рэвалюцыйнага заканадаўства, няма хабарніцтва і іншых дзеянняў, якія не адпавядаюць партыйным і савецкім працаўнікам»25.
    Парушэнні заканадаўства часта дапускалі іншыя чыноўнікі з усходу,
    якія працавалі ў сферы эканомікі і ў органах савецкай улады. Існаванне наменклатурных спісаў вяло да таго, што парушальнікі проста пераводзіліся з аднаго месца ў іншае. Так, сакратар РК КП(б)Б у Сапоцкіне Міронаў скардзіўся вышэйшым уладам, што да яго ў раён быў накіраваны нейкі Доскін, які працуючы ў Радуньскім раёне моцна збіў чалавека, а на пасаду кіраўніка аддзела агітацыі і прапаганды быў накіраваны Ражноў, які таксама дапусціў сутірацьзаконныя дзеянні ў тым жа раёне. Абодва былі звольненыя з працы ў Сапоцкінскім раёне за дрэннае выкананне сваіх абавязкаў і кепскія паводзіны26. Сакратар Шчучынскага РК КП(б)Б Гнедзька папракаў у п’янстве кадры, якія прысылалі з Гародні ў раён27.
    За два гады панавання ў Заходняй Беларусі ўлада канчаткова ўпэўнілася, што без падтрымкі мясцовых кадраў яна не здолее арганізаваць сістэму кіравання. У выніку, Пленум абласнога камітэта партыі звярнуў увагу РК КП(б)Б Свіслацкага і Сапоцкінскага раёнаў на тое, што яны не прымаюць рашэнняў аб «ачышчэнні савецкіх і гаспадарчых арганізацый ад неправераных асоб», і працягваюць практыку недаацэнкі мясцовых кадраў28. Начальнік Гарадзенскага пагранічнага атрада палкоўнік Грэкаў заявіў, што партыйныя і савецкія органы ў сваёй дзейнасці выпрацавалі несправядлівае стаўленне да мясцовага польскага насельніцтва. «Я лічу, сказаў ён, што трэба пакончыць з гэтым усеагульным прыгнётам палякаў, трэба лічыць іх савецкімі грамадзянамі». Звярнуў ён увагу і на тое, што праца з палякамі праводзіцца не на іх роднай мове29.
    Гэты ж самы пленум запатрабаваў ад партыйных арганізацый вобласці ўмацавання палітычнай работы сярод польскамоўнага насельніцтва і асабліва сярод «насельніцтва польскага паходжання». Абавязковым стала выкарыстанне польскай мовы. Улада імкнулася прыцягнуць польскае насельніцтва да ўмацаванне савецкай улады на гэтых тэрыторыях30.
    Адначаснаўлады рабіліўсё, каб магахутчэй беларусізаваць ірусіфікаваць палякаў. Найлепшым доказам гэтага можа быць адпраўлены ў ліпені 1947 г. ліст Першага сакратара ЦК КП(б)Б М. Гусарава да сакратара ЦК ВКП(б) Б А. Жданава. У гэтым лісце Гусараў пісаў: «[...] Нягледзячы на тое, што партыйнымі арганізацыямі была праведзена велізарная агітацыйнапрапагандысцкая праца, палітычная сітуацыя ў заходніх абласцях БССР паранейшаму застаецца складанай. У апошнія тры гады значна павялічылася колькасць людзей, якія лічаць сябе палякамі, нягледзячы на тое, што адбывалася рэпатрыяцыя ў Польшчу, і колькасць польскага насельніцтва паменшылася. Беручы вышэй сказанае пад увагу, ЦК КП(б)Б лічыць неабходным правесці беларусізацыю апалячанага беларускага насельніцтва, а таксама рабіць акцэнт на шырокім развіцці беларускай і рускай савецкай культуры ў заходніх абласцях БССР, каб у бліжэйшыя гады далучыць
    да беларускай і савецкай культуры апалячаных беларусаў і польскае насельніцтва, якое засталося ў рэспубліцы»31.
    Нацыянальная палітыка характарызавалася тэндэнцыяй да дэнацыяналізацыі палякаў, далучэння іх да беларускай ці рускай культуры, а таксама прымусовай саветызацыяй32. Спачатку ставілася задача пераканаць мясцовых палякаў у тым, што яны на самой справе толькі апалячаныя беларусы, а потым іх канчаткова асіміляваць. Уцягванне польскамоўнага насельніцтва ў працэс умацавання савецкай улады праходзіла з вялікай цяжкасцю. Так, у Ваўкавыску падчас выбараў у Вярхоўны Савет БССР людзі часта не пускалі ў свае дамы агітатараў, заяўляючы на парозе сваёй хаты: «Мы ўжо аддалі свой голас за нашага кандыдата Ісуса Хрыста і больш у нас няма аніякіх кандыдатаў»33.
    У 1947 г. улады Гарадзенскай вобл. звярнулі ўвагу на сітуацыю з міліцэйскімі кадрамі. Паседжанне бюро абласнога камітэту партыі адзначыла шматлікія факты правапарушэнняў, амаральных паводзінаў службовых асобаў у міліцэйскай форме, што аказвала негатыўны ўплыў на стан аператыўнай працы34. Аналагічная сітуацыя склалася таксама ў раённых і сельскіх саветах. Давялося правесці спецыялызае паседжанне Гарадзенскага абласнога камітэта партыі. Яго матэрыялы сведчаць пра шматлікія злоўжыванні савецкіх чыноўнікаў у Скідзельскім раёне. У прыватнасці, куратар раённай асветы Яцук збег з 55 тыс. рублёў. Дырэктар раённага прамысловага камбіната Лашкоў таксама аказаўся ашуканцам, бо выдаткаваў на ўласныя патрэбы дзяржаўныя сродкі і ўцёк. Паўторна прызначаны на гэту пасаду Акіменка прысвоіў 3 тыс. рублёў, у выніку чаго быў зняты з пасады. Прызначаны на яго месца Коткін35 прысвоіў ужо 9 тыс. рублёў, за што быў асуджаны. У гэтым раёне за 6 месяцаў 1946 г. змянілася 4 дырэктары раённага прамысловага камбіната і 3 куратары асветы36. Аналагічныя факты мелі месца ў іншых раёнах Гарадзеншчыны. Кіраўнік Мастоўскага раёна аддзела МГБ Скрабін на гэтым паседжанні заявіў, што арганізацыі нармальнай працыўраёне перашкаджаюцьг. зв. «восточнмкм»37.
    Праблема крадзяжоў, незаконнага прысваення дзяржаўных сродкаў, п’янства, іншых правапарушэнняў закранула таксама высокапастаўленых савецкіх і партыйных чыноўнікаў. Гарадскі камітэт партыі за п’янства вырашыў выключыць з членаў партыі супрацоўніка гарадзенскага аблвыканкама Эльмана. Аднак бюро абкома партыі скасавала гэта рашэнне, улічваючы тое, што Эльман прызнаў сябе вінаватым і абяцаў выправіцца. Акрамя таго, ён быўудзельнікам бітвы пад Сталінградам38.
    Першы сакратар гарадзенскага абкама КГІ(б)Б Калінін быўабвінавачаны на Пленуме абкама ў сакавіку 1948 г. кіраўніком фінансавага аддзела аблвыканкама Елянеўскім у крадзяжы з сацыяльнага фонду больш за
    30 тыс. рублёў39. Для параўнання адзначым, што ўвесь Мастоўскі раённы камітэт партыі на сацыяльныя і гаспадарчыя патрэбы атрымоўваў у той час з абласнога бюджэту 5 тыс. рублёў40.