• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гарадзенскі палімпсест 2011 Асоба, грамадства, дзяржава. XV - XX стст.

    Гарадзенскі палімпсест 2011

    Асоба, грамадства, дзяржава. XV - XX стст.

    Выдавец: Зміцер Колас
    Памер: 384с.
    Мінск 2012
    112.12 МБ
    забараняе, бо вольнымі галасамі належыць быць абраным, а паколькі абвінавачаны пан Лазовы быў да сойміка намінаваны дэпутатам праз яго міласць пана маршалка, а не абраны шляхтай, то пра гэта пацярпелыя, разам з іншымі іх міласцямі, аберагаючы вольнасці шляхецкія, правы і соймавыя канспгытуцыі, восьмага лютага склалі пратэстацыю, якая мела подпісы паноў абывацеляў Гарадзенскага павета і была аддадзена для запісу ў актавыя кнігі гарадзенскай гродскай канцылярыі...»5'. У пратэстацыі быў зафіксаваны факт незаконнага абрання і атрымання ад павятовага маршадка адпаведнага пасведчання крэдэнса. Пратэстуючыя таксама запатрабаваді, каб пасдя ўскрыцця злоўжывання ўраднікі спыніді соймікавыя нарады ў сцісдым коде, аде ў адказ атрымаді на свой адрас ад пана Лазовага пагрозу аб «збіцці да смерці». Цікава, што гэты ўраднік, як і яго супольнік маршалак, гарадзенскі старосціч52, быў да такой ступені ўпэўнены ў сваёй беспакаранасці, што неўзабаве прыступіў да выканання сваіх абяцанак, для чаго сабраў грамаду з ліку сваіх слуг, чэлядзі, і загадаў ім сваіх апанентаў «у месце Гародні і ўдзень, і пасярод ночы хапаць і збіваць». Паміж іншымі 9 лютага 1717 г. ад «пахвалкі» пана войскага пацярпелі Міхал Радзіваноўскі ды Фларыян Абухоўскі, якіх «ні ў чым не вінаватых людзей, шляхту радавітую, гвалтам ўзятых да вязніцы, не зважаючы на паспалітае права, соймавыя канстытуцыі, [Я. Лазовы] найперш словамі несумленнымі, гонару шляхецкага неадпаведнымі, на стацыі53 іх у Гародні ілгаў, лаяў, як хацеў прыніжаў, а потым загадаў нарыхтаваць кіёў, якімі пратэстуючых асобаў па-тыранску неміласэрна з пазбаўленнем шляхецкага гонару, паасобна паклаўшы, білі, мардавалі, пачынаючы ад галавы ажно да ступняў, пакідаючы крывёй зацёклыя сінякі, ітак біць загадаў, што іх амаль да смерці не збілі... »м. Ледзь жывых шляхціцаў прынеслі да гасподаў, але ўжо на наступны дзень (!) яны былі ў стане зрабіць заяву пра злачынства ў судзе. Складана сказаць, наколькі такая практыка фармавання дэпутацкага камплекта ад павета была пашыранай, але ў самой пратэстацыі сустракаецца характэрны выраз для вызначэння здарэння «нечуванае бяспраўе», што, сапраўды, можа сведчыць пра выключнасць падобнай сітуацыі для гарадзенскіх грамнічных соймікаў. Магчыма, што карупцыйная «суполка» войскага і маршалка стала вынікам іх прыблізна адначасовага падвышэння ў павятовай іерархіі: Крыштаф Віктарын Юндзіл упершыню згадваецца як маршалак 3 лютага 1716 г., а Самуэль Казімір Лазовы атрымаў намінацыю 14 лютага 1716 г.55 Праўда, малаверагодна, каб «бяспраўе» было рэдкасцю ў Гародні, дзе не было недахопу ў міжфракцыйным супрацьстаянні ні раней, ні пазней, а ўраднікі традыцыйна прымалі рашэнні ў вузкім коле56. Аднак, нельга выключаць і таго, што самі пацярпелыя свядома ціснулі на правасуддзе абараняючы ўласныя інтарэсы, альбо, сапраўды, не мелі выразнага ўяўлення пра
    рэальныя механізмы рэкрутацыі дэпутацкага камплекта, а непрыхаваныя махінацыі ўрадніцкай эліты спарадзілі ў некаторых шляхціцаў законны супраціў. Так ці іначай, грамнічны соймік 1717 г. не стаў выключэннем, паколькі палітычная барацьба нярэдка суправаджалася ўжываннем сілавых сродкаў уздзеяння на канкурэнтаў.
    Падзеі 1762 г. Іншы выпадак, на які варта звярнуць увагу, як з пункту гледжання практыкі соймікавання, так і ілюстрацыі густаў эпохі адбыўся з яшчэ больш сумнымі вынікамі. Напярэдадні трыбунальскай кампаніі 1762 г. праз гарадзенскі соймік адначасна жадалі правесці сваіх прыхільнікаў як прадстаўнікі так званай Фаміліі, так і партыя Радзівілаў57. Абедзве групоўкі мелі на месцы сваіх актывістаў. Дзякуючы пачатковай пратэкцыі ўплывовага на Гарадзеншчыне роду Масальскіх з канца 1750-х гадоў найбольш заўважным лакальным палітычным дзеячам, арыентаваным на Фамілію, становіцца Антоні Тызенгаўз58, які на пачатку 1762 г. займаў пасады гарадзенскага падстолія і падстаросты59. На чале партыі Радзівілаў стаяў Караль Літавор Храптовіч, гарадзенскі земскі пісар. Дзякуючы захаванаму ліставанню К. Л. Храптовіча са сваім патронам Міхалам Казімірам Радзівілам, можна аднавіць хаду падзей на гарадзенскім грамнічным сойміке ў інтэрпрытацыі земскага пісара. 9 лютага 1762 г., фактычна па гарачых слядах падзеяў (час правядзення соймікаў прыпадаў на 8 лютага 1762 г.60), К. Л. Храптовіч складае свой поўны эмацыйных адценняў ліст, у якім пад уражаннем ад здарэння пісаў: «Соймік наш без прызначэння дырэктара («загаення») і развітання з разліццём крыві ажно да самай ночы працягнуўся з тае прычыны, што супраціўны бок жадаў выставіць двух сваіх дэпутатаў, калі жмы да заходу сонца чакалі ў замку, каб супраціўны бок з ужываннем сілы не абраў і не абвясціў дэпутатаў, яго міласць пан Тызенгаўз, падстароста, загадаў зацятым людзям Флемінга і Чартарыйскіх, а таксама іншым нанятым з чужых ваяводстваў і паветаў нізкай кандыцыі асобам, узброеным пісталетамі, нас атакаваць і закідваць цаглінамі, прыкрыкваючы: «Гэй, гэй, дзецюкі, біце такіх растакіх Радзівілаўскіх!». Пасля заходу сонца неяк мы з нашай партыяй рушылі з замку, а тыя ж узброеныя асобы пачалі нас праследаваць страляючы з пісталетаў, потым з нашымі на шаблях біліся. Абараняючыся з супраціўнага боку мы траіх падстрэлілі і некаторых пасеклі, брату майму роднаму руку і галаву парэзалі, мяне ж на ўцёках пан Бог цудоўнай сваёй сілай уратаваў ад смерці, даючы адпор тым, хто гэтага жадаў. Аднак начной парой, а дзевятай гадзіне, шляхціцу яго міласці пану Кулікоўскаму, тутэйшаму паветніку, які быў ў кампаніі з яго міласцю панам Эйсымонтам, намеснікам харугвы вашай княскай міласці, майго дабрадзея, прыхільнікі той партыі на вуліцы стрэлілі ў галаву, ад
    чаго ён на месцы памёр. Молатам і інструментам гэтых нешчаспівых здарэнняў не практыкаваных яшчэ на гарадзенскіх сойміках, быў пан гарадзенскі падстароста...»61. На колькі годная веры ўся інфармацыя Храптовіча, высветліць не вельмі складана, і браць на веру ўсяго не варта. У інтэрпрэтацыі іншых сведак падзеі мелі крыху іншыя адзнакі. Так, гарадзенскі лоўчы Станіслаў Дашкевіч у лісце з Гародні ад 9 лютага 1762 г. іначай паказаў «авантуру гарадзенскага сойміка» і ролю Аятонія Тызенгаўза: «пасля таго як ураднікі закрычалі: «Бі! Бі!», адразу пачалося забойства, сеча, страляніна, разы тры з боку Храптовіча ратуючыся стралялі, двуху той завірусе забілі, а двуху твар падстрэлілі, не ведаю ці засталіся жывыя, іншых пасеклі, самога ж Храптовіча шляхта зацяла б, калі б падстароста Тызенгаўз не ўратаваў, але сухімі ружамі (шьтшынай) па-тыранску збілі, даўшы каля ста разоў і да канцылярыі завялі, а іншыя аж да Нёмана з гары ўцякалі і калі б не ноч, напэўна не ўберагпіся. Вось такой гісторыяй нечуванай, бо калі нехта на кагосьці паставіць дзіду, то сам на яе трапіць, скончыўся соймік. 3 Масальскіх нікога не было...»62. Апошні момант асабліва істотны, паколькі адсутнасць на той час у Гародні ўплывовых асобаў стала дадатковым каталізатарам падзеяў.
    Як вынікае з апісанняў, падзеі ў Гародні былі ў значнай ступені праявай міжгрупавой барацьбы. Адметна, што абодва ўдзельнікі падзеяў адзначаюць «неардынарнасць» таго, што адбылося на сойміке.
    Іншыя кампетэнцыі грамнічных соймікаў
    Згодназ правам, галоўнай мэтай правядзення соймікаўна пачатку лютага кожнага года стала абранне дэпутатаў, аднак на гэтым функцыі грамнічных сходаў не абмяжоўваліся, падчас пасяджэнняў вырашаліся і іншыя пытанні. Сярод спраў, што разглядаліся на сойміках, якія ў крыніцах называюцца агулам грамнічнымі, належыць назваць абмеркаванне і зацвярджэнне розных гаспадарчых пастаноў, выбары электаў, абмеркаванне пытанняў, звязаных з доказам шляхецтва.
    Пасля абрання дэпутатаў грамнічныя пасяджэнні выкарыстоўваліся для абмеркавання становішча ў павеце, асобных спраў шляхціцаў, пасля чаго павятовыя абывацелі высылалі дэпутацыі да вышэйшых ураднікаў. Так было ў 1714 г., калі гарадзенская шляхта склала адмысловую інструкцыю для паслоў да Людвіка Пацея, віленскага кашталяна і вялікага гетмана ВКЛ63. У 1710 г. пасля вяртання ў Рэч Паспалітую Аўгуста Моцнага, да яго была выпраўлена з грамнічнага сойміка дэлегацыя, забяспечаная інструкцыяй, у якой прысутныя прасілі пацвярджэння ранейшых прывілеяў і настойвалі на забароне чужаземцам трымаць «дзяржавы ў сталовых добрах яго каралеўскай міласці»м.
    Толькі з канца XVII пачатку XVIII стст. наступныя пасля выбараў дэпутатаў нарады атрымаюць у ВКЛ назву гаспадарчых соймікаў, хаця практыка абмеркавання разнастайных гаспадарчых пытанняў была пашырана і ў XVII ст.65 Сама назва гаспадарчы соймік прыжывалася ў гарадзенскай шляхты дастаткова доўга66, а тэрміналагічная блытаніна і шматсэнсоўнасць захоўвалася ці не да канца існавання Рэчы Паспалітай. Так, 25 лютага 1783 г. у гродскія кнігі Гарадзенскага павета быў актыкаваны ляўдум, на падставе якога шляхта ўводзіла падатак ў памеры трох грошаў з дыму на карысць канвента гарадзенскіх ксяндзоў-бернардынцаў. У самім ляўдумеадзначана,штопрынятаяўхвалаабпадатку«нйсойлпкуграмн/чнь/м», а адбывалася ўсё «на радзе гаспадарскай ў гарадзенскім замку дня чацвёртага лютага 1783 года»67. Пры гэтым уласна выбары дэпутатаў адбыліся 3 лютага 1783 г., пра што адназначна сведчыць актыкаваны крэдэнс на дэпутацыю68. Цікава, што паводле «Хатняй гісторыі» бернардынцаў, дэпутацкі соймік праводзіўся 4-5 лютага 1783 г. у кляштары саміх ксяндзоў69. На самой жа справе 4 і 5 лютага адбываліся соймікі, якія да абрання дэпутатаў не мелі дачынення, паколькі 4 лютага і акурат у замку прайшла сесія гаспадарчага сойміка, і ў той жа дзень разгарнуліся і перайшлі на 5 лютага баталіі адносна элекцыі павятовага харужага, па выніках якіх частка шляхты склала ў той жа дзень заяву, якая 7 лютага 1783 г. была актыкаваная ў гродзе70.
    Яшчэ адной разнавіднасцю соймікаў, што адбываліся пасля асноўных дэпутацкіх нарадаў, былі элекцыйныя соймікі. Менавіта такі соймік, на якім абіралі павятовага харужага, меў месца 4-5 лютага 1783 г., праўда, адбыўся ён з парушэннем працэдуры. Вось як апісаў падзеі адзін з галоўных фігурантаў справы, кандыдат на пасаду, Антоні Валовіч, шамбелян ЯКМ. Згодна з пададзенай ад яго імя пратэстацыяй, павятовыя ўраднікі, якія падтрымлівалі кандыдатуру Ігната Ігнатовіча, гарадзенскага войскага, прызначылі элекцыю на 8 гадзіну раніцы 5 лютага ў замку. А. Валовіч і яго прыхільнікі, «амаль усім паветам», сабраліся на вызначаным месцы і чакалі «правай элекцыі» да першай гадзіны апоўдні, не спадзеючыся на нейкія інтрыгі. Тым часам, ананімныя ўраднікі «не ідучы на элекцыю ці на крэскаванне да замку...прыватна на двары пана Зялінскага крэдэнс тытулярнай элекцыі пану Ігнатовічу падпісалі», пасля чаго рушылі да ксяндзоў бернардынцаў, дзе на «могілках, а ні ў належным месцы... маючы для гэтага некалькі дзесяткаў павольнай шляхты, якая ўяўныя імёны і прозвішчы непрысутных на сойміке шляхціцаў і нават з партыі пратэстуючых адным характарам у розных месцах падпісала... »71. Такой своеасаблівай элекцыі кароль не прызнаў, хаця пазней менавіта Ігнатовіч атрымаў намінацыю на гарадзенскае харуства72. Так што яго махінацыі на перспектыву спрацавалі.