Гарадзенскі палімпсест 2011
Асоба, грамадства, дзяржава. XV - XX стст.
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 384с.
Мінск 2012
Сапегі29. Дыскусійным з’яўляецца пытанне аб этнічным паходжанні роду Валовічаў30. Аднак паходзілі Валовічы, хутчэй за ўсё, з Гарадзеншчыны, і ў XVI ст. яны былі настолькі моцна ўключаны ў славянскую культурную традыцыю, што ёсць усе падставы адносіць іх менавіта да «русінскіх» родаў ВКЛ31. Да родаў балцкага паходжання належаў род Кунцэвічаў32. Цяжка нешта сказаць пра этнічную прыналежнасць Дзяльніцкіх і Макаровічаў. Хаця патронім «Макаровіч» можа сведчыць пра славянскае паходжанне дадзенага шляхецкага роду. Разам з тым, пытанні этнічнай самасвядомасці гарадзенскай шляхты і актывізацыі працэсаў апалячвання ў яе асяроддзі з’яўляюцца адкрытымі, надзвычай актуальнымі ды патрабуюць свайго далейшага грунтоўнага даследавання.
Пры вывучэнні кар’ерных шляхоў членаў земскага суда Гарадзенскага павета можна зрабіць шэраг высноў. Па-першае, яшчэ да свайго прызначэння на нейкі мясцовы судовы ўрад шляхціч ужо меў досвед урадавай дзейнасці ў павеце, у тым ліку і судовай. Так, будучы гарадзенскі земскі суддзя Іван Масальскі на працягу 1564-1566 гт. быў павятовым падстаростам, а Фёдар Кунцэвіч з’яўляўся гарадзенскім пісарам яшчэ ў 1555-1564 гг.33 Дарэчы, беларускі гісторык Аляксей Шаланда нават называе Івана Масальскага адным з галоўных рэалізатараў рэформы земскага суда Гарадзенскага павета ў 1565-1566 гг., а Фёдара Кунцэвіча непасрэдным заснавальнікам мясцовай земскай судовай канцылярыі34. Еранім Валовіч, перад прызначэннем на ўрад гарадзенскага земскага падсудка, з’яўляўся мсціслаўскім стольнікам і падстаростам35. У сваю чаргу, абраны ў 1590 г. земскім суддзём Гарадзенскага павета Леў Сапега з 1584 (1585?) г. быў віцебскім войскім36. Урад гарадзенскага неваднічага паслядоўна трымалі будучыя земскія падсудкі Іван Макаровіч і Грыгорый Масальскі37. Такі досвед, безумоўна, палягчаў судовым ураднікам выкананне іх службовых абавязкаў. Па-другое, для большасці шляхцічаў з разглядаемай намі супольнасці пасада ў гарадзенскім земскім суцзе была вяршыняй кар’еры. Так, вышэйшым і апошнім урадам для Івана Масальскага і Льва Сапегі стаў урад земскага суддзі, для Івана Макаровіча і Васіля Мялешкі урад земскага падсудка, для Андрэя Катовіча урад земскага пісара. Акрамя таго, Грыгорый Дзяльніцкі ў 1590 г. з прычыны сталага ўзросту сам адмовіўся ад пасады гарадзенскага земскага падсудка, застаўшыся толькі гаспадарскім сакратаром і рэвізорам38. Некаторыя шляхцічы знаходзіліся на сваіх пасадах вельмі працяглы тэрмін. Напрыклад, Грыгорый Дзяльніцкі да сваёй рэзыгнацыі быў гарадзенскім земскім падсудкам больш за 12 год. Іван Масальскі займаў урад павятовага земскага суддзі 13 год, а Леў Сапега 20 гадоў. Нарэшце, Андрэй Катовіч трымаў урад гарадзенскага земскага пісара каля 37 гадоў! Далейшы кар’ерны рост аказаўся для іх немагчымым.
Хаця, земскія судовыя ўрады ў іерархіі павятовых пасадаў, зацверджанай Статутам ВКЛ 1588 г„ займалі не самыя высокія месцы: суддзя і падсудак знаходзіліся ніжэй за павятовага маршалка, падкаморага і харужага, а земскі пісар ніжэй за войскага, стольніка і падстолія39.
Тым не менш, для некаторай шляхты праца ў земскім судзе была пляцоўкай для далейшага палітычнага авансу. Так, Еранім Валовіч, пасля амаль 18 год знаходжання на пасадзе гарадзенскага земскага падсудка, быў прызначаны земскім суддзём Мсціслаўскага ваяводства (з 1608 г. да сваёй смерці каля 1615 г.). Фёдар Кунцэвіч з ураду гарадзенскага земскага пісара перайшоў на ўрад мясцовага харужага (1567-1589 гг.). Грыгорый Масальскі паслядоўна займаў пасады гарадзенскага земскага падсудка і суддзі, а затым быў прызначаны гарадзенскім падкаморым (1589-1597 гг.)40. Аднак і гэтыя прыклады сведчаць, што ў той перыяд, прынамсі ў Гарадзенскім павеце, праца ў земскім судзе не давала магчымасці зрабіць палітычную кар’еру па-за межамі лакальнага, павятовага ўзроўню. Толькі мясцоваму пісару Лаўрыну Войне ўдалося стаць спачатку вялікім пісарам (1566 г.) і дворным падскарбіем ВКЛ (1569 г.), а затым, стаўшы ў 1576 г. земскім падскарбіем Вялікага Княства, увайсці і ў склад сената Рэчы Паспалітай41. Аднак наўрад ці нейкую значную ролю ў гэтым кар’ерным росце адыграла дзесьці гадавое трыманне Лаўрынам Войнам пасады земскага пісара Гарадзенскага павета. Заўважым таксама, што фактычна ніхто з дзяцей разгледжаных намі гарадзенскіх судовых ураднікаў не рабіў кар’еры ў мясцовым земскім судзе. Адзіным выключэннем стаў сын былога падсудка Васіля Мялешкі Кандрат, які заняў урад гарадзенскага земскага пісара больш чым праз 30 гадоў пасля смерці свайго бацькі.
Шляхцічы, якія займалі ўрады гарадзенскага земскага суда, даволі актыўна ўдзельнічалі ў грамадска-палітычным жыцці як свайго павета, так і ўсёй дзяржавы. Даволі часта менавіта яны прадстаўлялі інтарэсы мясцовай павятовай шляхты ў прадстаўнічых інстытутах улады ВКЛ і Рэчы ГІаспалітай. Так, пасламі на вальныя соймы Рэчы Паспалітай ад Гарадзенскага павета абіраліся земскі суддзя Іван Масальскі (1569 г.) і падсудак Грыгорый Масальскі (1576 г.)42. Цалкам верагодна, што земскі пісар Андрэй Катовіч прадстаўляў гарадзенскую шляхту на вальных соймах 1572 і 1578 гг. Справа ў тым, што вядома яго прысутнасць у Варшаве фактычна ў час соймавых пасяджэнняў43. Гарадзенскі земскі падсудак Еранім Валовіч, як пасол ад Мсціслаўскага ваяводства, браў удзел у працы Галоўнага сойміка ВКЛ і вальнага сойма Рэчы Паспалітай 1607 г.44 На з’ездах Вялікага Княства часоў другога і трэцяга бескаралеўя Гарадзенскі павет рэпрэзентавалі земскі пісар Ан дрэй Катовіч (Гародня, красавік 1576 г.) і земскі суддзя Грыгорый Масальскі (Вільня, лістапад 1587 г.)45. Абіраліся ўраднікі гарадзенскага земскага
суда і дэпутатамі Трыбунала ВКЛ. Напрыклад, земскі суддзя Леў Сапега ў 1598 г. у Трыбунале прадстаўляў Аршанскі павет, а земскі падсудак Еранім Валовіч у 1595 і 1599 гг. Мсціслаўскае ваяводства46. Таксама адзначым, што вальны сойм Рэчы Паспалітай 1578 г. даручыў пісару Андрэю Катовічу збіраць у Гарадзенскім павеце падаткі, прызначаныя на правядзенне вайны з Маскоўскай дзяржавай47. Яшчэ да свайго абрання ў склад земскага суда функцыі паборцаў у Гарадзенскім павеце выконвалі Іван Макаровіч (1563 г.) і Грыгорый Дзяльніцкі (1568 г.)48. Будучыя гарадзенскія судовыя ўраднікі збіралі падаткі і ў іншых рэгіёнах ВКЛ: той жа Грыгорый Дзяльніцкі на мытных каморах у Юрбарку ў Жамойцкім старостве (сойм 1578 г.), а Леў Сапега ў Віцебскім павеце (сойм 1581 г.)49. Еранім Валовіч на вальным сойме 1589 г. быў прызначаны шафарам па зборы пабору ў Мсціслаўскім ваяводстве50.
Актыўна прыцягваліся члены гарадзенскага земскага суда і да выканання розных гаспадарскіх даручэнняў. Так, Лаўрын Война праводзіў у 1558-1561 гг. валочную памеру ў дзяржаўных маёнтках Гарадзенскага павета51. У 1561 г. Іван Макаровіч, Фёдар Кунцэвіч і Грыгорый (?) Дзяльніцкі былі прызначаны аднымі з адказных за дастаўку «до враднпков'ь, замковь п дворові> господарьскпх'ь м Bcnxi месчант> я подданыхь» скарбовых лістоў аб выплаце падаткаў, ухваленых вальным соймам Вялікага Княства52. Акрамя таго, земскі падсудак Іван Макаровіч у 1566 г. выконваў функцыі гаспадарскага пасла на сойміку Гарадзенскага павета перад вальным соймам ВКЛ, а ў 1567 г. быў шафарам пры каралі і вялікім князі53. Іншы гарадзенскі падсудак Грыгорый Дзяльніцкі з’яўляўся каралеўскім рэвізорам54. Перад вальным соймам Рэчы Паспалітай 1576 г. земскі пісар Андрэй Катовіч быў прызначаны гаспадарскім паслом на павятовы соймік у Гародні, а Грыгорый Дзяльніцкі гаспадарскім паслом на соймік Ковенскага павета55. Земскі падсудак Грыгорый Масальскі выконваў таксама даручэнні дыпламатычнага характару: у 1580 г. ён з’яўляўся прыставам пры маскоўскіх паслах56. Гэтыя факты, на наш погляд, могуць дадаткова сведчыць аб пракаралеўскай арыентацыі значнай часткі гарадзенскіх земскіх судовых ураднікаў.
Нават з улікам гэтых, далёка няпоўных, звестак можна зрабіць выснову аб значным аўтарытэце і гіапулярнасці членаў гарадзенскага земскага суда сярод лакальнай шляхецкай супольнасці. He трэба забывацца і на тое, што ўсе судовыя пасады (суддзі, падсудка і пісара) былі выбарныя. Гэта таксама патрабавала ад прэтэндэнта на судовы ўрад мець значны давер з боку мясцовай шляхты. Хаця, інфармацыі непасрэдна пра ход элекцыйных соймікаў Гарадзенскага павета за разглядаемы час амаль не захавалася57, таму цяжка казаць наколькі сапраўднымі, дэмакратычнымі былі гэтыя выбары. Безумоўна, на пазіцыі таго ці іншага шляхціча ў павеце ўплывалі
не толькі яго асабістыя здольнасці, але і кліентальныя ды суседска-сваяцкія сувязі. Трэба ўлічваць таксама і ролю каралеўскай улады ў прызначэнні ўраднікаў земскага суда. У рэшце рэшт, апошняе слова пры намінацыі аднаго з чатырох кандыдатаў на земскі судовы ўрад заўсёды належала каралю і вялікаму князю.
У сувязі з узрастаннем ролі павятовых судовых устаноў у сацыяльнапалітычным жыцці ВКЛ, магнатэрыя імкнулася ўплываць на асабісты склад земскіх судоў58. Гэта давала магчымасць і забяспечваць спрыяльны для сябе разгляд тых ці іншых судовых спраў, і пашыраць свой уплыў на мясцовае шляхецтва. Судовыя сесіі збіралі даволі шмат удзельнікаў, што давала дадатковыя магчымасці розным палітычным сілам праводзіць агітацыю сярод шляхты. Падобна, што гарадзенскі земскі суд не быў тут выключэннем. У яго склад уваходзілі кліенты амаль усіх найбольш уплывовых палітыкаў ВКЛ таго часу. Можна сцвярджаць аб кліентальнай залежнасці земскага суддзі Івана Масальскага ад віленскага кашталяна, вялікага гетмана і гарадзенскага старосты Грыгорыя Хадкевіча. Гэта пацвярджаецца і тым, што Грыгорый Хадкевіч прызначыў Івана Масальскага гарадзенскім падстаростам, г. зн. сваім намеснікам, і зместам ліставання паміж імі59. Пэўную залежнасць ад старэйшай лініі Хадкевічаў мог мець земскі падсудак Грыгорыя Дзяльніцкі, бо прынамсі яго брат Дзмітры ў 1560-я гг. з’яўляўся кліентам Грыгорыя Хадкевіча60. А вось гарадзенскі земскі падсудак Васіль Мялешка быў кліентам віленскага ваяводы і канцлера Мікалая Радзівіла Рудога61. 3 яшчэ адным магнатам ВКЛ, троцкім кашталянам і падканцлерам Астафеем Валовічам, быў звязаны гарадзенскі земскі пісар Андрэй Катовіч. Прынамсі, у 1572 г. ён выступаў сведкам у Астафея Валовіча і яго жонкі пры заключэнні імі маянтковай здзелкі з Васілём Копцем62. 3 вялікай доляй верагоднасці можна казаць пра ўплыў Астафея Валовіча і на ўраднікаў дарэформеннага гарадзенскага земскага суда63. Меў сваіх кліентаў у складзе земскага суда Гарадзенскага павета і канцлер ВКЛ Леў Сапега. Так, у 1589 г. ён забяспечыў для будучага гарадзенскага земскага падсудка Ераніма Валовіча пацвярджэнне надання сёл у Крычаўскай дзяржаве (Мсціслаўскае ваяводства) і пляцу ў Мсціславе64. Дарэчы, і Кандрат Мялешка, які з 1606 па 1611 гг. прайшоў шлях ад пісара да земскага суддзі Гарадзенскага павета, з’яўляўся кліентам канцлера Льва Сапегі65. Аднак наяўных звестак недастаткова, каб казаць штосьці канкрэтнае аб ступені ўплыву стасункаў «патрон-кліент» на фарміраванне складу гарадзенскага земскага суда і яго дзейнасць. Магчыма, падрабязнае і грунтоўнае даследаванне менавіта судовай практыкі дазволіць раскрыць гэтую праблему66. Таксама як і пытанне аб ступені непасрэднага ўплыву каралеўскай улады на выбар і прызначэнне мясцовых земскіх судовых ураднікаў.